Urban Hrodna - городская среда Гродно
996 subscribers
1.71K photos
22 videos
2 files
620 links
Урбанистика и наследие - в Гродно. Новости городской среды

Зваротная сувязь: @Urban_to_you
Download Telegram
Urban Hrodna - городская среда Гродно
У Новым Свеце на Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) будуецца шматфункцыянальны будынак. Ад арыгінальнага дома засталося толькі дзве сцяны Абследаванне паказала, што захаваць арыгінал ужо немагчыма, распавёў для @urbanhrodna замоўца будаўніцтва. 🤷🏻‍♂️ У 2018…
👆Так будзе выглядаць дом па Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) паводле праекта👆

▪️Пасля дабудовы новай часткі плошча будынка зменіцца са 150 кв.м да 700 кв.м.
▪️Пазнавальную арку злева ад будынка знеслі, але адбудуюць. Яна стане меншай, каб на ўнутраную паркоўку маглі заехаць аўто.
▪️Паркоўка будзе на 6 машын.

Ад маскіроўкі прыбудовы “пад даўніну” адмовіліся прынцыпова. “Аб'ект стане месцам сустрэчы старой і сучаснай архітэктуры, і пры гэтым яны не будуць канфліктаваць паміж сабой і з суседнімі будынкамі”, - паабяцалі архітэктары "Інтелсток Інжынірынг”.

❗️Паводле праекта гістарычны будынак мусілі захаваць ў пачатковым выглядзе і не зносіць за выключэннем аднаго элемента, піша “Вячэрні Гродна”. Фасад планавалі адрэстаўраваць і ўдасканаліць, драўляныя элементы - абнавіць або замяніць. Знішчаць і разбураць пабудову, ці без прычын змяняць фасад будынка шэрагавай гістарычнай забудовы забаранялі і ўмовы аўкцыёна.

Як бачым, пазней планы змяніліся. Які менавіта праект зацвярджаў Мінкульт, не зразумела.
Urban Hrodna - городская среда Гродно
👆Так будзе выглядаць дом па Філарэта, 13 (был. Горкага, 13) паводле праекта👆 ▪️Пасля дабудовы новай часткі плошча будынка зменіцца са 150 кв.м да 700 кв.м. ▪️Пазнавальную арку злева ад будынка знеслі, але адбудуюць. Яна стане меншай, каб на ўнутраную паркоўку…
Журналісты "Вячэрняга Гродна" паправілі звесткі наконт праекта ў Новым Свеце.

"Па праекце гістарычны будынак разбяруць, пакінуўшы толькі дзве цагляныя кантавыя сцены (яны называюцца брандмаўэры). Драўляная частка, як паказалі даследаванні, прагніла і страціла апорную здольнасць, таму яе цалкам разбяруць. Аднак усё будзе адноўлена ў зыходным выглядзе. Прычым драўляныя элементы фасада таксама будуць вернутыя на месца ў строгай адпаведнасці з арыгіналам", - так цяпер выглядае апісанне праекта.

Падобна, што папярэднія звесткі былі састарэлымі, зараз іх абнавілі.
Раніца на левым беразе Нёмана.

Фота: "Планета Беларусь", Аляксандр Архіпаў
На Фестывальнай, каля лясгасу, вырашылі збудаваць яшчэ адзін грамадскі будынак🧐

Надзел пад будоўлю плошчай 0,0925 га размешчаны блізу жылога дома №18-1

Тут можа з’явіцца адміністрацыйны будынак, гандлёвы ці фінансавы аб’ект, рэстаран, медцэнтр ці аб’ект сацыяльных паслуг

▫️Зямлю пад забудову здаюць у арэнду на 50 гадоў
▫️Максімальная вышыня забудовы - да 12 м
💰Пачатковы кошт надзела на аўкцыёне будзе 22 928 руб.

Паблізу на Вясенняй 19А ўжо размяшчаецца офісна-гандлёвы будынак. Амаль адразу за ім, каля дома № 19 па Вясенняй мусіць з’явіцца яшчэ адзін офіснік. Далей у бок Болдзіна, паміж Вясенняй і лесапаркам Пышкі, дзве будоўлі: бізнес-цэнтр і рэстаран. Яшчэ адзін бізнес-цэнтр ці аб’ект грамадскага харчавання плануюць з іншага боку ад увахода на Сцежку здароўя, на месцы невялікай паркоўкі на Болдзіна.

🏘 Так, з аднаго боку Вясенняй намячаецца цэлы мікрараён офісных будынкаў і грамадскага харчавання. Яны будуць суседнічаць з прыватнай забудовай. З іншага боку вуліцы з’явіцца новы мікрараён Вясенні
Каля філармоніі (насупраць “табачкі”) збудуюць аб’ект грамадскага прызначэння

Там можна размясціць аб'ект адміністрацыйнага і (або) адміністрацыйна-гандлёвага, фінансавага прызначэння, грамадскага харчавання, аховы здароўя і (або) сацыяльных паслуг.

Надзел на Гарнавых, 29 выставяць на аўкцыён.

▫️Яго плошча - 1,1012 га.
▫️Зямлю можна арандаваць пад забудову на 50 гадоў.
▫️Максімальная дазволеная вышыня будынка - 30 м.
💰Пачатковы кошт надзела - 275 493 руб. ($98 тыс.)

Да 2017 там размяшчаліся пабудовы скурзавода. У 2020 надзел прадалі, але ўласнікі не выканалі ўмовы аўкцыёна. Гэта новая спроба продажу.
У Пышках у раёне "Прывала" вырашылі зрабіць пераправу праз Нёман на базе баржы 🛥

Па задумцы баржа не перакрые плынь ракі, а будзе размешчана ўздоўж берага з боку “Прывала” пад вуглом 45°. Пры патрэбе яна будзе паварочвацца па плыні. На супрацьлеглым беразе збудуюць пірс даўжынёй 30 м.

Для пераправы спатрэбяцца:
▪️баржа даўжынёй не менш за 50 м,
электралябёдка для баржы-пераправы,
▪️трап для ўздыму і спуску на баржу,
▪️пірс для ўздыму і спуску на баржу на процілеглым беразе ракі,
▪️палі (апоры) для баржы-пераправы,
▪️электразабеспячэнне ад існай электрашчытавой прыбярэжнай тэрыторыі "Прывала" даўжынёй не больш за 100 м.

Шырыня Нёмана ў гэтым месцы 77-80 м.

🔎Зараз шукаюць распрацоўніка перадпраектнай дакументацыі. Перамовы з ім пройдуць 30 сакавіка. Замоўца перадпраектных прац - тытунёвая фабрыка “Нёман”, уласнік базы адпачынку “Прывал”

Перад распрацоўкай праекта сярод іншага трэба будзе:
▫️абследаваць тэрыторыю і правесці абмерныя працы з геадэзічнай здымкай мясцовасці,
▫️пралічыць грашовую кампенсацыю за шкоду жывёльнаму свету,
▫️пралічыць кампенсацыйныя мерапрыемствы за ўплыў на раслінны свет,
▫️апісаць добраўпарадкаванне і азеляненне аб'екта,
▫️правесці інжынерна-геалагічныя, інжынерна-гідралагічныя і інжынерна-геадэзічныя вышукі,
▫️пры неабходнасці распрацаваць АУНА і правесці грамадскія абмеркаванні,
▫️распрацаваць тэхзаданне на закупку абсталявання,
▫️прайсці дзяржэкспертызу.

🗓На перадпраектныя працы адводзяць 3 месяцы
💰На распрацоўку перадпраектнай дакументацыі пойдзе 120 тыс. руб. з уласных сродкаў замоўцы.

У 2019 г. ішла гаворка пра пабудову велапешеходнага моста праз Нёман паміж «Прывалам» і ўрочышчам “Пышкі”. Яго хацелі зрабіць даўжынёй 190 м і шырынёй 4,75 м. Мост мусіў складацца з трох сталёвых пралётаў і чатырох апор. Пралёт над ракой мусіў быць 130 м, з дзвюма сталёвымі аркамі. Праект прайшоў дзяржэкспертызу. Яго збіраліся пачаць будаваць летам 2020 г., але праект заглух

Мастом маглі б карыстацца не толькі госці "Прывала", але і іншыя пешаходы і раварысты. А вось баржай - наўрад ці 🤔
У Гродне з'явіцца калумбарый - яго размясцяць на могілках у Аульсе🪦

Могілкі не будуць пашыраць у бок Путрышак. З таго боку пабудуюць сажалку-асушальнік. Гэта павінна выключыць магчымасць траплення вады з пахаванняў праз лес у вёску. Будаўнічыя працы ўжо пачаліся.

⚱️У калумбарыі можна будзе захоўваць урны з прахам пасля крэмацыі. Будаваць крэматорый у Гродне не плануюць 🤷🏻‍♂️

Крыніца: @grodnoplus
З Зарыцы правядуць дарогу - выезд на участак гродзенскай аб’язной

Зараз ідуць працы па працягу вул. Дзяржынскага. Новая дарога мусіць забяспечыць зручнае спалучэнне мікрараёна Зарыца з центрам Гродна 🚗

Працяг вул. Лапенкаўскай стане часткай аб’язной. Даўжыня новага ўчастка складзе амаль 3 км.

Кальцавая дарога па плане мусіць выходзіць на вул. Курловіча, якую плануюць падоўжыць да мікрараёна Забалаць-4. У перспектыве абодва ўчасткі злучаць з вул. Гожскай.
У Гародні снег... І 10-бальныя заторы ❄️

У 17:15 заторы былі яшчэ 9 балаў па Яндэксе, у 17:30 - ужо 10.

Да 14:00 у ДАІ паступіла 21 паведамленне, з якіх 17 - інфармацыя аб ДТЗ.
Праект рэканструкцыі будынка на Будзённага, 46 (інтэрнат “Гроднаэнерга”) змянілі!

Раней будынак збіраліся разабраць, захаваўшы толькі падмурак знешняй сцяны.
Замест яго мусіў з’явіцца новы, Т-падобнай формы ў плане, вышынёй у 3 паверхі, са скатным дахам.

Зараз пры перабудове вырашылі захаваць:
▫️ фрагмент знешняй сцяны вышынёй 2 паверхі з боку вул. Будзёнага;
▫️ фрагмента тарца будынка з паўночна-ўсходняга боку.

На неабходнасць захаваць аўтэнтычную частку будынка раней звяртаў увагу краязнаўца Мечыслаў Супрон.

👥 Грамадскія абмеркаванні справаздачы АУНА ідуць з 4 сакавіка па 4 красавіка.

🗓 Меркаваны тэрмін пачатку будаўніцтва - травень 2023 года.

На фота - як будзе выглядаць будынак.
👉Па спасылцы - падрабязнасці👈
На платнай паркоўцы каля скрыжавання вул. Віленскай і Вялікай Траецкай замянілі абсталяванне.

Зараз можна плаціць і наяўнымі, і карткай, паведамляе @grodnoplus .

Паназіраем, ці зменіцца запаўняймасць паркоўкі 👀
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Будынкі на Будзённага паблізу польскага консульства ніяк не могуць прадаць, цэну на нерухомасць знізілі на 50% 💰На 3-м аўкцыёне для былога цэнтра дэзінфекцыі на Будзённага, 54а і 54а/1 за будынкі ставяць пачатковы кошт 237 тыс. руб., за права арэнды зямельнага…
Скасавалі аўкцыён па продажы былога цэнтра дэзінфекцыі на Будзённага, 54а і 54а/1 паблізу ад польскага консульства.

Ён мусіў прайсці 20 сакавіка. Прычына адмены невядомая.

💰Пачатковы кошт за будынкі і арэнду зямлі плошчай 0,1974 га мусіў быць 287 450 руб. Яго выставілі з паніжэннем ад папярэдняга на 50%.
З 14 па 27 сакавіка цалкам перакрыюць рух па вул. Цітова на частцы паміж вул. Сав. памежнікаў і вул. Мікалаева.

Прычына - дарожныя работы.