Светлана Тихановская
22.1K subscribers
3.17K photos
823 videos
1 file
2.35K links
Download Telegram
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIpcOmprDkoHdcQ_2kQUwDMIvGSxCL8yMI3

Размова пройдзе ў пятніцу, 28 красавіка, з 13:30 да 15:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.

Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
Крысціна Рыхтэр: «27 гадоў праваабаронцы ў Беларусі зʼяўляюцца ўвасабленнем духу справядлівасці і свабоды. Яны часта самі рызыкуюць сваёй свабодай, каб забяспечыць захаванне і абарону асноўных правоў чалавека»

Сёння – 27 гадоў з дня стварэння праваабарончага цэнтра «Вясна». Офіс Святланы Ціханоўскай і дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр віншуюць праваабаронцаў : «Сёння, 26 красавіка, праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой 27 дзень нараджэння. Гэта важны момант для нас, каб пагаварыць пра смелую працу праваабаронцаў, якія зʼяўляюцца анёламі-ахоўнікамі тых беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю.

26 сакавіка 1996 года Алесь Бяляцкі, тады яшчэ кіраўнік музея Максіма Багдановіча ў Мінску, пачаў дапамагаць рэпрэсаваным – зборам інфармацыі пра затрыманых на мітынгах і пошукам дапамогі для іх семʼяў.

Праз 27 гадоў праваабаронцы ў Беларусі зʼяўляюцца ўвасабленнем духу справядлівасці і свабоды, часта самі рызыкуюць сваёй свабодай, каб забяспечыць захаванне і абарону асноўных правоў чалавека. Яны першымі прыходзяць на дапамогу тым, да каго ў дзверы стукае КДБ, ДФР ці ГУБАЗіК. Кожны дзень, яны збіраюць інфармацыю пра палітычных зняволеных – менавіта дзякуючы «Вясне» мы ведаем, што сёння іх 1497 чалавек. Дзякуючы «Вясне» мы ведаем, праз што яны праходзяць у турэмных засценках. Дзякуючы «Вясне» пра гэта ведае ўвесь свет. «Вясна» зʼяўляецца важнай часткай нашага грамадства, якая супрацьстаіць дэспатычнаму рэжыму.

Беларускія праваабаронцы самі сталі ахвярамі рэпрэсіяў, супраць якіх яны змагаюцца. На дадзены момант 6 супрацоўнікаў праваабарончага цэнтра «Вясна» знаходзяцца ў турме за тое, што яны рабілі сваю працу. Гэта заснавальнік «Вясны» і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік гомельскай суполкі Леанід Судаленка, валанцёр Андрэй Чапюк.

Гэта служыць напамінам пра тое, што барацьба за правы чалавека ніколі не бывае лёгкай. Беларускія «праваахоўнікі» правялі больш за 200 допытаў па справе «Вясны», і больш за 120 ператрусаў у супрацоўнікаў арганізацыі.

Адзначаючы дзень нараджэння праваабарончага цэнтра «Вясна», хочацца пазычыць ім не толькі смеласці, трываласці і мужнасці. Хочацца найперш пазычыць вясноўцам, каб Вясна прыйшла хутчэй, і ўсе тыя, хто кожны дзень змагаецца за правы беларусаў, выйшлі на волю, і змаглі спакойна ўдыхнуць вольнае паветра. Мы робім усё магчымае, каб гэта адбылося як мага хутчэй».
Святлана Ціханоўская: «Можна толькі ўявіць, чаго даб’юцца беларусы, калі ў краіне будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для бізнесу»

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на другім Беларускім бізнес-форуме ў Вільні. Гэта ўжо чацвёрты форум, які праводзіць Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) у Вільні ці Варшаве. У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла, што беларускія бізнесоўцы могуць стаць каштоўнымі партнёрамі і добрымі падаткаплатнікамі для дэмакратычных краінаў, і заклікала ўрады краінаў працягваць падтрымліваць сумленны беларускі бізнес за мяжой.

Ціханоўская: «Існаванне такой асацыяцыі, якая стала калектыўным голасам сумленнага беларускага прыватнага бізнесу, з’яўляецца неверагодна важным. Я зычу вам далейшых поспехаў і спадзяюся, што вы папулярызуеце сваю місію. Я ганаруся беларускім бізнесам.

Найперш стварэнне спрыяльных умоваў для пераезду беларускага бізнесу не толькі ратуе жыцці людзей, але і супрацьдзейнічае рэпрэсіям у Беларусі. Таму я заклікаю ўлады іншых краінаў прымаць у сябе беларускіх бізнесоўцаў, наймаць беларусаў у якасці супрацоўнікаў. Таксама я заклікаю міжнародныя арганізацыі і палітычны ўплыў дапамагчы нам у вырашэнні ключавых праблемаў беларускага бізнесу.

Тры ключавыя праблемы сёння:
1) рост попыту на візы для пераезду працадаўцаў, супрацоўнікаў і сем'яў;
2) неадпаведнасці пры вядзенні банкаўскіх рахункаў;
3) дрэнны доступ да фінансавання і інвестыцыяў з-за адсутнасці крэдытнай гісторыі.

Прыбіранне гэтых праблемаў дазволіць нашым сумленным прадпрымальнікам застацца ў бізнесе і быць гатовымі працягнуць сваю працу ў новай дэмакратычнай Беларусі. Можна толькі ўявіць, чаго яны даб'юцца, калі ў Беларусі будуць створаныя спрыяльныя ўмовы для вядзення бізнесу і знікне страх страціць усё»

Уся прамова Святланы Ціханоўскай – на сайце.
Светлана Тихановская: «Сегодня ночью появилась информация о том, что Виктор Бабарико попал в больницу со следами избиений.

Мы требуем публично продемонстрировать в каком он состоянии.
Мы требуем допуска адвокатов и родственников
к нему.

Любые другие действия будут трактоваться как умышленное причинение вреда жизни и здоровью».
Святлана Ціханоўская: «Дзякуй усім беларусам, хто ўчора выйшаў на акцыі, прысвечаныя Чарнобыльскаму шляху! Дзякуй беларусам Бельгіі, Германіі, Грузіі, Даніі, ЗША, Канады, Літвы, Польшчы і іншых краінаў. Дзякуючы вам усім голас беларусаў чуваць па ўсім свеце – і гэты голас кажа «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»!»

Фота: @motolkohelp
Падтрымка медыя і добраахвотнікаў, візы беларусам, ціск на рэжым. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Германію 24-25 красавіка

25 красавіка Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Берлін. Там яна выступіла са штогадовай «Берлінскай прамовай свабоды» каля Брандэнбургскай брамы, правяла працоўныя сустрэчы з міністрам фінансаў Германіі Крысціянам Лінднерам, дарадцам канцлера Германіі Енсам Плетнерам, амбасадаркай ЗША ў Германіі Эмі Гутман.

Таксама ў Берліне Ціханоўская адкрыла працу дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу і выступіла перад Камітэтамі па замежнай палітыцы і еўрапейскіх справах. Акрамя таго, яна сустрэлася з беларусамі Германіі і экспертнай супольнасцю.

Іншыя вынікі візіту – сцісла:

– Германія працягне выдачу візаў у Мінску, абмежаванняў на колькасць гуманітарных візаў не будзе.
– Будзе павялічаная падтрымка беларускіх незалежных медыя, у т.л. беларускай службы Deutsche Welle.
– Ціханоўская папрасіла МЗС Германіі пра дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Размова ішла пра перадачу аўтамабіляў для палка Каліноўскага.
– Абмеркавалі супольныя захады па ціску на рэжым, каб не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі, а таксама дабіцца вызвалення палітвязняў.
– Нямецкія дэпутаты далучацца да міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 21 траўня.
– З амбасадаркай ЗША дамовіліся арганізаваць сустрэчу для прадстаўнікоў беларускага бізнесу і амерыканскіх кампаніяў у Германіі.

Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Франак Вячорка: «Мы ўжо звязаліся з прадстаўнікамі дыпламатычных місіяў, Еўрапейскіх краінаў, ЗША, а таксама кіраўніцтвам АБСЕ»

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў сітуацыю з Віктарам Бабарыкам і ціскам на палітзняволеных. Таксама ён расказаў, што робіць Святлана Ціханоўская, Офіс і Аб’яднаны Пераходны Кабінет:

«Як толькі мы атрымалі інфармацыю, а трошкі пазней і яе пацвярджэнне, мы пачалі дзейнічаць. Сітуацыя з Віктарам Бабарыкам – гэта не адзіны выпадак. Беларускія палітвязні падвяргаюцца сістэмнаму ціску, псіхалагічнаму, фізічнаму, утрымліваюцца ў нечалавечых умовах. І мы павінны звяртаць увагу міжнароднай супольнасці на гэта кожны дзень.

Што мы хочам бачыць ад замежных партнёраў:

1. Выразную пазіцыю з асуджэннем.
2. Патрабаваць атрымаць доступ да Віктара Бабарыкі.
3. Дабівацца магчымасці для міжнародных арганізацыяў наведаць турмы, а таксама гаварыць з палітвязнямі.
4. Патрабаваць спыніць пераслед адвакатаў і забяспечыць палітвязням права на абарону».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Что можно сделать здесь и сейчас, чтобы изменить ситуацию в Беларуси?

С этим вопросом команда Офиса подходила к людям во время Конференции беларусов мира II, итоги которой можно посмотреть здесь. Их ответы – в этом видео.
«Помогите себе – покажите Бабарико». Светлана Тихановская обратилась к пособникам Лукашенко

До сих пор ни адвокаты, ни родственники Виктора Бабарико не могут увидеть, в каком он сейчас состоянии. И такая ситуация не единственная. Пособники Лукашенко сегодня не осознают последствия этого давления на политзаключенных. Поймите, при любом изменении ситуации Лукашенко будет спасать только себя. Когда придет время нести ответственность, каждый, кто сейчас его окружает, окажется сам по себе.

Сам по себе будет Олег Маткин, на которого Лукашенко свалит всю полноту ответственности за нечеловеческие условия, в которых содержались политзаключенные.
Сам по себе будет Андрей Швед, который будет расплачиваться за все обвинения и запрошенные сроки. Сам по себе будет Дмитрий Гора, когда все эти расследования справедливо назовут сфабрикованными. Сам по себе будет Иван Кубраков, ведь за многократное превышение полномочий, пытки и последовавшие в их результате смерти обычных граждан кто-то должен будет ответить.

Перемены все равно произойдут, но мест в самолёте не хватит на всех. Только вы сами можете себе помочь. Начинайте делать это сейчас. Выходите с нами на связь. Делитесь информацией. Сделайте это не только ради своего будущего, но и ради того, чтобы оставаться человеком.

https://youtu.be/fWuojj6YZjo
Спіс экалагічных арганізацый, якія распавядуць вам пра бяспеку і экалогію

Святлана Ціханоўская:
«На гэтым тыдні беларусы выходзілі на «Чарнобыльскі шлях», бо роўна 37 гадоў таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Тады дзяржава нічога не рабіла для таго, каб папярэдзіць людзей і паспрабаваць хаця б мінімізаваць наступствы.

Беларусы перажылі аварыю на ЧАЭС, хаця будуць пакутаваць ад наступстваў доўгія гады. Некалькі гадоў таму дзяржава вырашыла пабудаваць атамную электрастанцыю ў Астраўцы, якая не выклікае даверу – бо рэжым замоўчвае ўсе інцыдэнты, якія там адбываюцца. А цяпер два дыктатары вырашылі размясціць на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю.

Дзяржава не распавядае пра магчымыя наступствы, не кажа, што рабіць і як берагчы сябе. Затое гэтым, як і заўсёды, займаюцца беларусы і беларускія арганізацыі – і дзякуючы ім вы можаце паклапаціцца пра сваю бяспеку і экалогію Беларусі».

«Экадом» – адна з найстарэйшых беларускіх прыродаахоўных арганізацый, якая працуе з 1996 года.
Facebook: https://www.facebook.com/Ecohome.ngo/
Instagram: https://www.instagram.com/ecohome.ngo/

«Зялёная сетка» – аб'яднанне грамадзянскіх экалагічных арганізацый, экспертаў і актывістаў, якое працуе ўжо больш за 15 гадоў.
Facebook: https://www.facebook.com/green.belarus/
Instagram: https://www.instagram.com/greenbelarus/

Ecospace – гэта партал пра экалогію, урбаністыку, валанцёрства, спрыяльнае навакольнае асяроддзе і камфортную гарадскую прастору.
Instagram: https://instagram.com/ecospace22

Чат-бот, які падкажа, дзе знаходзіцца найбліжэйшае месца для ўтылізацыі смецця па катэгорыях: @where_to_drop_bot
Что будет с экономикой Беларуси после ухода Лукашенко? Отвечает Алесь Алехнович

Советник Светланы Тихановской по экономическим реформам Алесь Алехнович в материале для Zerkalo.io рассказал о том, что будет с беларусской экономикой после ухода Лукашенко и как можно в будущем сделать Беларусь успешной страной.

В этих карточках коротко изложено ключевое из его текста, а весь материал можно посмотреть здесь: https://news.zerkalo.io/economics/37722.html