Светлана Тихановская
23.6K subscribers
2.79K photos
719 videos
1 file
2.18K links
Download Telegram
Светлана Тихановская: «Сергея Тихановского отправляют из колонии в тюрьму на три года – переведут на тюремный режим, как они это называют. Я не знаю ни причин такого решения, ни куда его направят.

Дорогой Сергей, как я жду того момента, когда новости о тебе я снова буду узнавать лично от тебя – а не всей страной через адвокатов и правозащитников! Ну а сейчас, как я и обещала, я делюсь со всеми твоим стихотворением. Ты написал его, заранее зная, что тебя переведут в тюрьму. Я же публикую его, заранее зная, что сердца беларусов – с тобой. Как и моё – сегодня и всегда».

📍 Стихотворение Сергея:

«Ни воздуха нет, ни тепла, лишь тишина,
Пронзаемая нередко грубым криком.
И опьянеть легко здесь можно без вина
В зловонной клетке я, как зверь, а дверь закрыта.

Мне не дают опять уснуть мои друзья:
Холод и сырость, яркий свет и звон в ушах.
На трех квадратных метрах обитаю я,
Но не один - с тобой я в четырех стенах.

Вот и настало время нам с тобой поговорить.
Гляди, не раздеваясь, сплю я на полу.
Но не об этом я хочу тебя просить
Ты знаешь, что за Беларусь тебя молю.

Пусть стены рухнут, страх уйдет, исчезнет зло.
Как сон пусть в прошлое уйдет страна рабов».

Если вы хотите получать новости о Сергее Тихановском – подпишитесь на канал Сергея «Тюрьма для жизни» – это важно для него: https://t.me/strana_turma
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах: «Не пакідаць беларускі народ сам-насам з агрэсіўнай Расіяй»

Валер Кавалеўскі:
«Заклік Сейма Латвіі да краінаў Еўрасаюза спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыма на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з'яўляецца аб'ектам рэпрэсій ужо трэці год. Заклікаем краіны Еўрасаюза не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расіяй.

У гэтых умовах адпаведным кантэксту рашэннем выглядала б пашырэнне магчымасцяў для беларусаў атрымліваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕС дзеля кантактаў паміж людзьмі, адукацыйнага і культурнага абмену. Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі працягне працаваць над тым, каб не дапусціць абмежавальных захадаў супраць беларусаў у ЕС і ў іншых краінах і каб аптымізаваць дзейныя працэдуры атрымання візаў».
Чаго беларусы дасягнулі за 2 гады? Пакажыце гэтае відэа тым, хто страчвае веру ў сябе

Можа мы ўсё зрабілі не так, як ад нас чакалі? Мы параўноўваем сябе з уяўнымі сабой, якія павінны былі перамагчы за 2 месяцы, і таму нам здаецца, што мы нічога не змаглі за 2 гады. Але нам трэба параўноўваць сябе з ранейшымі сабой, якія ніколі раней пасля выбараў не заходзілі так далёка, не аб'ядноўваліся так надоўга, і не рабілі так шмат.

У гэтым відэа – тыя вынікі, якіх беларусы дасягнулі за 2 гады пільнай працы. Беларусы самаарганізаваліся для дапамогі лекарам, аднавілі закрытыя СМІ, забяспечылі сістэмную падтрымку рэпрэсаваных, арганізавалі партызанскае супрацьстаянне вайне і першыя нацыянальныя баявыя падраздзяленні. Беларусы ціснуць на рэжым, пазбаўляюць яго ўстойлівасці, нарошчваюць глабальную ізаляцыю рэжыма ад рэсурсаў, дамовіліся з ЕС на 3 мільярды еўра дапамогі Беларусі пасля перамен – і гэта далёка не ўсё.

Нас чакае яшчэ шмат працы – у тым ліку працы над памылкамі. І мы зробім яе разам.

https://www.youtube.com/watch?v=T2PeW_Rbwx0
Куда идут деньги? Что за 30 млн от Европы? Как работает международная помощь?

В этом видео координатор по международной помощи Офиса Андрей Егоров рассказывает о том, как проходит выделение международной помощи для беларусов.

– Почему Евросоюз удвоил помощь для беларусов?
– Кто распределяет средства?
– На что идёт международная помощь?

«Европейская комиссия решает, кто именно будет отвечать за то, чтобы помощь дошла до получателя. В данном случае таким фондом является Европейский фонд поддержки демократии. Он объявляет конкурсную программу, куда могут подаваться беларусские медиа, группы активистов, правозащитники и другие представители гражданского общества».

Подробнее о распределении средств, как подать заявку и можно ли подать её из Беларуси – в этом видео.

https://youtu.be/2ApqtG_Y3I4
Сегодня день рождения Сергея Тихановского

Светлана Тихановская:
«Дорогой Сергей. Это третий твой день рождения, когда мы не можем поздравить и обнять тебя лично. Но как бы кто ни старался, им не отнять у тебя нас – твою семью, не отнять любовь Агнии и Корнея – ты же видишь их рисунки и письма. Не отнять у тебя и поддержку людей, которые ежедневно уже больше 800 дней пишут и спрашивают, как ты. Беларусы знают, что ты – герой, наш герой. И что мы должны продолжать дело, начатое тобой.

И два года назад, и сейчас я делаю всё, что могу – в первую очередь, чтобы вернуть нам дом. А мой дом, Сергей, – это ты».

Поздравить Сергея Тихановского можно письмом или открыткой по адресу: ИК № 15. 213105, г. Могилёв, п/о Вейно, Славгородское шоссе 183.

И подпишитесь на канал с мыслями Сергея Тихановского из тюрьмы @strana_turma – для него это очень важно.
Избавиться от зависимости от РФ, помогать людям. Шесть приоритетов для вывода Беларуси из кризиса

На конференции «Новая Беларусь» во время первой дискуссии Светлана Тихановская выступила с предложением общих стратегических приоритетов работы демократического движения. Вот они:

📍Защищать независимость и национальные интересы Беларуси.

Для этого мы должны сделать всё, чтобы вывести страну из международной изоляции, добиться вывода российских войск, и избавиться от тотальной зависимости от России. Готовить кадровый резерв управленцев, чиновников, офицеров, которые будут служить своему народу. Популяризировать беларусский язык, культуру.

📍Усиливать внутреннее и внешнее давление на режим.

Поддерживать движение сопротивления, беларусских добровольцев в Украине, расширять план “Перамога”. Открывать дела по универсальной юрисдикции, в суде ООН и Международном Уголовном суде.

📍Помогать развитию беларусских независимых медиа и гражданского общества.

Нужны стажировки для журналистов и активистов, тренинги, сотрудничество с Google и Meta. Мы должны помогать медиа и инициативам находить ресурсы, помогать им с инструментами для обхода блокировок и давления.

📍Помогать беларусам в решении проблем.

Открывать новые образовательные, визовые и другие возможности. Помогать семьям политзаключённых и всем, кто пострадал от репрессий. Выработать видение, как решать проблему экономического кризиса.

📍Прорабатывать дорожную карту переходного периода от диктатуры – к демократии.

Разработать план действий для стабилизации ситуации, которые нужно будет выполнить быстро и слаженно.

📍Реорганизовать движение для эффективной работы.

Реформировать Координационный Совет, наладить работу Объединенного Переходного Кабинета, помочь в создании цифровой платформы для объединения беларусов.

Полное описание предложенных приоритетов – на сайте.
Далучайцеся да камандаў дэмсілаў! З'явілася форма заяўкі для тых, хто хоча працаваць

Дарагія беларусы! Вы шмат пыталіся, як можна далучыцца да працы і дапамагаць дэмсілам. Таму мы зрабілі google-форму, дзякуючы якой вы можаце даслаць рэзюмэ, распавесці пра свой прафесійны вопыт, чым хацелі б займацца падчас працы з дэмакратычнымі сіламі і што лічыце патрэбным рабіць. Усе адказы вы атрымаеце да 16 верасня.

Запоўніць анкету можна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/kY81KxQyMijoRj4J9

Далучайцеся да супольнай працы!
Когда снимут санкции? Нужны ли люстрации? Пенсии будут? Главные ответы про транзитный период

На конференции «Новая Беларусь» Светлана Тихановская в своём выступлении перед началом второй панели коротко поделилась видением транзитного периода в Беларуси и назвала шесть главных задач, которые нужно решить за это время.

📍 Восстановить законность и справедливость

Все люди, которые подверглись политическому преследованию, должны быть освобождены и реабилитированы, а вред им должен быть компенсирован. Как это сделать прописано в Акте о реабилитации.

📍 Восстановить конституционный порядок

Необходимо принять новую Конституцию, которую одобрят беларусы на честном референдуме, и пакет законов, которые ограничивают власть президента и увеличивают власть парламента, восстанавливают работу местных органов власти, адвокатов, прокуроров, профсоюзов и СМИ.

📍 Обеспечить бесперебойную работу государства

В переходный период все пенсии, зарплаты, социальные выплаты, стипендии должны выплачиваться без сбоев.

📍 Обеспечить устойчивость экономики

Чтобы санкции были сняты, доходы людей не упали еще больше, бюджет выдержал; чтобы бизнесы и люди, которые покинули Беларусь, могли вернуться. Нужно готовиться к реализации Плана ЕС для демократической Беларуси – сейчас он рассчитан на 3 миллиарда евро, но может быть расширен.

📍 Соблюдать международные обязательства

Беларусь должна вернуть нейтральный статус, с территории Беларуси не должно вестись никаких военных действий, и в нашей стране не должно быть чужих войск и ядерного оружия.

📍 Как можно скорее провести свободные выборы: президента, парламента и органов местного самоуправления

Первые такие выборы придется проводить по старому законодательству, но спецпредставитель по выборам Александр Шлык уже разработал предложения, как это сделать свободно, справедливо и прозрачно.

Полное описание предложенных приоритетов – на сайте Светланы Тихановской.

https://youtu.be/uZj_DOwgr4M
Святлана Ціханоўская віншуе ўкраінцаў з Днём Незалежнасці

Святлана Ціханоўская:
«Дарагі Прэзідэнт Зяленскі! Дарагія ўкраінцы і ўкраінкі!

Ад імя беларусаў і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, віншую вас з Днём Незалежнасці Украіны! Гэты дзень адгукаецца ў сэрцах і душах усіх свабодалюбных беларусаў. Сёння вы ахвярна бароніце і сваю волю, і незалежнасць Еўропы. Нашая краіна Беларусь зараз паняволеная, і расійскія агрэсары з беларускай зямлі падступна атакуюць мірныя ўкраінскія гарады і сёлы. Але беларускі народ, які ў 2020 годзе зрабіў выбар на карысць свабоды, не будзе вечна мець над сабой прыгнёту. Гэта пацвярджаюць і беларускія ваяры ў складзе Узброеных сілаў Украіны, і нашыя адважныя партызаны, якія спынялі расійскія цягнікі, што рухаліся ў бок Украіны.

На сённяшняе свята прыпадае паўгода ад пачатку агрэсіі Расіі супраць Украіны. Тыя антыўкраінскія мэты, якія заявіў Крэмль, тая бязлітаснасць, непавага да чалавечага жыцця і да ўсяго ўкраінскага, робяць гэтае змаганне Украіны змаганнем за справядлівасць, годнасць, за свой дом.

Пагроза незалежнасці Беларусі і Украіны сапраўды сур’ёзная. Гандлюючы беларускім суверэнітэтам дзеля захавання ўлады, незаконны рэжым ганебна ўцягнуў нашую краіну ў гэтую вайну, парушыў абяцанні перад украінскім народам і здрадзіў беларускай дзяржаўнасці. Мы ўжо ведаем, што для агрэсара Пуціна Беларусь і Украіна ўвогуле не павінны існаваць як дзяржавы. І гэта робіць нашую з вамі барацьбу супольнай. Бо без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі, але і без вольнай ад тыраніі Беларусі не можа быць трывалай бяспекі для Украіны і для ўсёй Еўропы. Мы разам павінны пераадолець гэты небяспечны этап, спыніць дыктатараў і пачаць наладжваць новыя адносіны паміж нашымі дзяржавамі, якія будуць мець за аснову агульначалавечыя каштоўнасці, еўрапейскую перспектыву і інтарэсы ўзаемнай і рэгіянальнай бяспекі.

На гэтым шляху дэмакратычная Беларусь стаіць на баку Украіны, а самі беларусы штодня дапамагаюць украінцам адстаяць свабоду. Мы верым у перамогу Украіны і будзем працягваць падтрымліваць украінскі народ у пабудове такой будучыні, якую ён сам абярэ. І я веру, што беларусы і ўкраінцы абавязкова будуць лепшымі суседзямі ў свабоднай еўрапейскай прасторы.

Слава Украïні! Жыве Беларусь!»
Ціханоўская пра незалежнасць і Кабінет: «Сёння дзень, які павінен быць нашым дзяржаўным святам»

Святлана Ціханоўская:
«Для рэжыма суверэнітэт ніколі не быў ні святам, ні каштоўнасцю. Учора яны дасылалі ўкраінскаму народу віншаванні з Днём незалежнасці Украіны, а праз пару гадзінаў з тэрыторыі Беларусі ва Украіну зноў ляцелі расійскія ракеты.

Таму для Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, які я стварыла, абарона незалежнасці Беларусі – галоўны прыярытэт. Апошнія 2 тыдні чальцы Кабінета ўзгаднялі стратэгію і дамаўляліся пра падзел адказнасці: хто што мусіць рабіць, і, мабыць, што больш важна – што не мусіць рабіць. Каб Кабінет працаваў эфектыўна, у ім павінна быць адладжаная сістэма. За апошнія тыдні мы атрымалі мноства запытаў ад ахвотных працаваць у Кабінеце.

Зараз мы працуем для людзей, якім ужо не хапае на ежу, але яны радыя, што пакуль ім на галовы не падаюць ракеты. Сёння, праз 31 год, беларусы зноў стаяць перад рызыкай страты незалежнасці. Незалежнасць як паветра. Мы не задумваемся, наколькі яна важная, пакуль яна ёсць. Таму не трэба чакаць, калі мы яе страцім, каб пачаць яе бараніць».

https://youtu.be/4iQQK5hAlxY
Сергея Тихановского этапировали в тюрьму в Жодино

10 августа Сергея перевели на тюремный режим сроком на 3 года, посчитав, что колония усиленного режима была недостаточно сильным наказанием для него. 18 августа, именно в день рождения Сергея, его перевели в тюрьму и сразу же поместили в ШИЗО – так режим «поздравил» Сергея. Сейчас он не может пользоваться своими вещами, вынужден спать на голых досках без матраса и постельного белья, ему запрещено приобретать продукты и вещи первой необходимости. В штрафном изоляторе Сергей также лишен передач и, хуже всего, возможности получения и отправки писем. Но это не повод не писать.
Они пытаются сломить Сергея и делают все для того, чтобы беларусы забыли о своих героях, но этого не произойдет. Важно продолжать писать письма, чтобы режим видел, как нас много. А если ваши письма регулярно не доходят до Сергея, отправляйте их на абонентский ящик: 246012 Гомель, а/я 125 Речицкий проспект, 91. Тогда его мама сохранит их для него и однажды Сергей обязательно прочтет все те слова поддержки, которые вы ему писали.

***

Новый адрес для отправки писем: Следственная тюрьма № 8, 222163, г. Жодино, ул. Советская, 22А, Сергей Леонидович Тихановский.
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе прэм’ерку Літвы Інгрыду Шыманітэ

Прэм’ерцы распавялі пра тое, як ідзе праца над Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. Ціханоўская адзначыла, што беларускае грамадства, як і раней, катэгарычна не падтрымлівае вайну і супраць уступлення беларускіх войскаў – пра гэта кажуць даследванні грамадскай думкі.

Таксама абмеркавалі сітуацыю з шэнгенскімі візамі. Ціханоўская падкрэсліла важнасць працягу выдачы беларусам візаў. Пры гэтым павінны быць пашыраныя індывідуальныя спісы, каб сілавікі, чыноўнікі, памагатыя рэжыму не мелі магчымасці свабодна падарожнічаць і зарабляць у Еўрасаюзе. Ціханоўская папрасіла звярнуць увагу на беларускіх студэнтаў, многія з якіх перад самым пачаткам навучальнага года маюць праблемы з атрыманнем візаў. Разглядаецца магчымасць стварэння міжведамаснай групы з удзелам прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, каб вырашаць візавыя і міграцыйныя пытанні.
Франак Вячорка: «Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў»

Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка зараз знаходзіцца на «Форуме для Украіны», які праходзіць у Празе з удзелам міністраў замежных справаў ЕС, украінскага міністра Кулебы і Вярхоўнага прадстаўніка ЕС Жазэпа Барэля. Паводле папярэдняй інфармацыі, візавы бан супраць беларусаў не будзе ўведзены.

Франак Вячорка:
«Мы грукаліся – і нас пачулі: еўрапейскія міністры не будуць уводзіць візавы бан супраць беларусаў. Мы тлумачылі, чаму важна адрозніваць беларусаў і рэжым Лукашэнкі. Мы казалі, што візы – гэта не пра адпачынак, гэта пра падтрыманне сувязяў, гэта пра бяспеку людзей, гэта пра стыпендыі і стажыроўкі ў рэшце рэшт. Для беларусаў візы – гэта не раскоша, гэта неабходнасць падтрымання грамадства і абароны незалежнасці.

Гэта не значыць, што сітуацыя не можа памяняцца: пакуль Лукашэнка пры ўладзе і з Беларусі ляцяць ракеты, Еўрасаюз будзе разглядаць абмежаванні. Нашая задача – каб гэтыя абмежаванні тычыліся Лукашэнкі і яго атачэння, чыноўнікаў і сілавікоў, прапагандыстаў і прарэжымных алігархаў. Мы будзем працаваць над індывідуальным спісам санкцыяў. Але мы будзем заўжды супраць ізаляцыі Беларусі.

Хачу падзякаваць беларускай дыяспары, Паўлу Латушку і яго камандзе, прадстаўнікам Аб'яднанага Кабінета, журналістам, якія задавалі пытанні, і ўсім, хто выказваўся цягам апошніх дзён супраць візавага бану».
«Вы своими глазами увидели, что такое добро и зло». Слова Светланы Тихановской – детям

«В этом году первое сентября для меня хороший день – я могу сама отвести детей в школу. Год назад из-за рабочего визита мне пришлось пропустить их линейку. А ведь я годами была мамой, которая всегда дома и всегда – с детьми. И сейчас любой момент, когда я не работаю, провожу время с сыном и дочкой. Несмотря на трудное время и то, что они знают, где их папа, я стараюсь беречь их детство и поэтому, конечно, многого им не говорю. Но хочу сказать. Поэтому пусть это будет моими словами вам, дорогие мои Агния и Корней».

https://youtu.be/-J2t8cvIu2M
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqfuitpj8tGNR7h1SPOAIaFGmsqIzksVs1. Размова пройдзе ў пятніцу, 2 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Таццяна Шчытцова аб Дні ведаў: «Ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня»

У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова віншуе беларусаў і беларусак з Днём ведаў. Гэты дзень тычыцца ўсіх у нашым грамадстве, бо веды звязваюць розныя пакаленні, прыватныя і дзяржаўныя інтарэсы, бізнэс і грамадзянскую супольнасць.

Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці атрымалі добрую адукацыю і сталі кваліфікаванымі спецыялістамі. Дзяржава асуджана на дэградацыю, калі яна не забяспечвае якасную адукацыю на ўсіх узроўнях і не фінансуе фундаментальныя навуковыя даследаванні.

Развіццё краіны і крэатыўны патэнцыял грамадзянскай супольнасці максімальна раскрываецца менавіта ва ўмовах «грамадства ведаў». Мы добра ведаем, што ўсе гэтыя дабрадзейнасці несумяшчальныя з ідэалагічным ціскам і прапагандай. Яны могуць паўнавартасна здзяйсняцца толькі ва ўмовах свабоднага грамадства. Сёння ў Беларусі няма такіх умоваў.

Таму сёння менавіта ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня.

https://youtu.be/B3_PUawyKx0
Светлана Тихановская: «Мы будем счастливы каждому, кто выйдет на свободу. Но выйти должны абсолютно все»

Светлана Тихановская:
«Сегодня десять политзаключённых приговорили в общей сложности к 94 годам заключения. Координаторка «Весны» Марфа Рабкова получила 15 лет колонии – только за то, что помогала людям. Сразу после приговора начались задержания – были арестованы родственники осуждённых, правозащитники и даже дипломаты из ЕС. На этом фото – задержанная правозащитница Наста Лойко.

При этом режим говорит про возможные амнистии, одновременно с этим набирая новых заложников для торга и обсуждая планы по лишению беларусов гражданства, что противоречит Конституции Беларуси.

Мы счастливы каждому, кто выходит на свободу. Но не будем благодарить тех, кто сам устроил ад для людей – и потом решил его остановить. То, что люди вне зависимости от своих политических суждений находятся на свободе, должно быть нормой, а не «подарком».

Мы не забудем, что режим начинает разговоры про амнистии только тогда, когда пытается торговаться заложниками ради снятия санкций. Мы не позволим этого сделать. Мы знаем настоящее лицо этой системы. Прямо сейчас они арестовывают имущество заключённых по политическим мотивам – чтобы потом продавать его, лишая людей того, что беларусы заработали честным трудом. Нашу с Сергеем Тихановским минскую квартиру арестовали. В ней описали всё – вплоть до акварельных красок детей – чтобы продать и собрать денег в казну. В конфискатах Гомеля прямо сейчас продают технику, с которой 29 мая 2020 года задержали Сергея. И таких людей, как Сергей, в Беларуси тысячи.

Поэтому наш долг – поддержать тех, кто выйдет на свободу. Работать над тем, чтобы освободить всех, кто остаётся в тюрьме. Помогать детям и родным политзаключённых через фонды и личные пожертвования. Ни в коем случае не покупать по дешёвке конфискованные у наших героев вещи. И не дать режиму сделать его поведение нормой.

Мы будем счастливы каждому заключённому по политическим мотивам, который выйдет на свободу. Но выйти должны абсолютно все».
Два года назад похитили Марию Колесникову

Светлана Тихановская:
«Сегодня, 7 сентября, ровно два года с момента, как у нас похитили нашу любимую Машу.

Дорогая Маша, два года назад мы вместе начали этот путь. Тебя пытаются спрятать от людей, а людей – спрятать от тебя, чтобы ты начала жалеть о своём выборе. Но я знаю, что ты не жалеешь. Я уверена, что ты продолжаешь улыбаться – даже тем, кто не заслуживает твоей улыбки. И я надеюсь, у тебя там есть твоя красная помада. Все эти два года – ты рядом со мной, и я хочу верить, что ты знаешь – мы тоже с тобой».