Светлана Тихановская
23.2K subscribers
2.88K photos
730 videos
1 file
2.23K links
Download Telegram
Хочаце дапамагаць камандзе Святланы Ціханоўскай? Вось усё, што вам трэба ведаць пра валанцёрскую праграму Офіса

Расказваем у картках, якая дапамога патрэбная камандзе, колькі часу вам спатрэбіцца і навошта вам гэта. Спойлер: усё вельмі гнутка.

Далучайцеся да валанцёрскай праграмы праз @AskOffice_bot – проста абярыце «Стаць валанцёрам Офіса» і адкажыце на пытанні.
Святлана Ціханоўская: «Тыранам ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух – ён і сёння жыве ў мільёнах беларусаў»

Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам, прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам і амбасадарам Украіны ў Літве Пятром Бештам ушанавалі памяць герояў, што бралі ўдзел у паўстанні 1863–1864. Мемарыяльныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да чарговай гадавіны рэвалюцыйных падзеяў, адбыліся ў Вільні. Спачатку ў Кафедральным саборы зладзілі святую Імшу, а пасля ўрачыстая цырымонія прайшла на могілках Росы, дзе пахаваныя выбітныя дзеячы вызваленчага руху – Кастусь Каліноўскі і Зыгмунт Серакоўскі.

Падчас цырымоніі беларуская лідарка выступіла з прамовай, якую прысвяціла нязломнасці духу беларускага народа і еднасці людзей у змаганні з тыраніяй.

«Тыраны могуць знішчыць помнікі, перапісаць падручнікі, закатаваць людзей у турмах, але ім ніколі не ўдасца знішчыць гераічны паўстанцкі дух. Гэты дух сёння жыве ў мільёнах беларусаў. У тых, хто выходзіў на вуліцы ў 2020-м. У нашых бясстрашных ваярах, якія абараняюць Украіну. У нашых нязломных палітвязнях, якія праходзяць праз здзекі ў лукашэнкаўскіх турмах. Ён жыве ў нашых партызанах. У сумленных выкладчыках і музыках. Мастаках і актывістах.

Гэты дух жыве ва ўсіх нашых свабодалюбівых народах. І наш абавязак – давесці да канца справу, распачатую паўстанцамі. Я веру, што гэтым разам у нас усё атрымаецца. Тыранія пацярпіць паразу», – адзначыла Святлана Ціханоўская.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што не так з БРСМ і дзе знайсці адукацыйныя магчымасці? Адказвае Маргарыта Ворыхава

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ў інтэрвʼю тэлеканалу «‎Настоящее время. Беларусь»‎ распавяла пра тое, як БРСМ намагаўся ўдзельнічаць у Еўрапейскім моладзевым форуме:

«БРСМ спрабаваў стаць чальцом замест Моладзевага Савета РАДА, пісаў пагражальныя лісты аб тым, што БРСМ – сапраўдная арганізацыя Беларусі. Нам перасылалі гэтыя матэрыялы і казалі: ведаем, што яны не дэмакратычная арганізацыя, ніколі іх не прымем.

Ёсць правілы для ўваходу ў Еўрапейскі Моладзевы форум. Арганізацыя павінна быць дэмакратычная і кіравацца моладдзю. У БРСМ гэта не так. Арганізацыя павінна фінансавацца чыста, прама і адкрыта, і мець поўную справаздачнасць. У БРСМ такой справаздачнасці таксама няма. І, зразумела, гэта паддзяржаўная арганізацыя, а арганізацыя, якая падаецца на форум, павінна быць незалежнай. Форум ацаніў стан БРСМ і прыняў вырашэнне, што гэта не падыходзячая па ўсіх крытэрыях арганізацыя, і запыт адхілілі».

Таксама дарадца расказала, дзе беларусы могуць знайсці стыпендыі і адукацыйныя праграмы:

«Ёсць вялікі пул стыпендыяў, якія адкрытыя для маладых людзей з Беларусі. Гэтыя стыпендыі сабраныя ў адным месцы на платформе Асвета. Там ёсць сартаванне па розных стыпендыях і праграмах, на якія можна падацца і бясплатна паехаць куды-небудзь вучыцца».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Давос – гэта як вёска Раўбічы. Але на адзін дзень яна становіцца цэнтрам сусвету». Дзяніс Кучынскі пра міжнародную працу

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса.

У гэтым відэа мы раскрыем таямніцу, колькі грошай можна здабыць на Сусветным эканамічным форуме, а таксама дазнаемся, калі адбудзецца сустрэча Святланы Ціханоўскай і Уладзіміра Зяленскага.
Ціханоўская і Ландсбергіс абмеркавалі сітуацыю з легалізацыяй беларусаў у Літве

Сёння ў МЗС прайшла сустрэча беларускай лідаркі і міністра замежных справаў Літвы Габрыэлюсам Ландсбергісам. Палітыкі абмеркавалі сітуацыю з легалізацыяй беларусаў у Літве, а таксама магчымыя новыя абмежаванні, якія будуць абмяркоўвацца ў Сейме Літвы вясной.

Святлана Ціханоўская падзякавала Літве за рашэнне падоўжыць тэрмін дзеяння гуманітарных дазволаў на жыхарства для беларусаў з аднаго да трох гадоў. Лідарка падкрэсліла: нельга ўраўноўваць абмежаванні супраць беларусаў і расіянаў, бо гэта толькі грае на руку рэжыму. Таксама яна выказала спадзяванне, што Літва працягне выдаваць візы і віды на жыхарства беларусам.

Акрамя таго Ціханоўская перадала прапановы ад Офіса, Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і НАУ па пытаннях прыцягнення рэжыму да адказнасці і санкцыях супраць яго памагатых.
Алесь Алехнович: «C 2012 года экономика Беларуси выросла на 5%, а экономика Польши, Литвы, Латвии – на 40-45%»

В интервью «Позірк» советник Светланы Тихановской по экономическим реформам и вице-президент ABBA Алесь Алехнович рассказал о том, как зависимость режима Лукашенко от России влияет на экономику Беларуси.

«Беларусь привязана к российской экономике, которая стагнирует с 2013 года. 65% экспорта товаров идет непосредственно в РФ, еще 20-30% – через российские порты, железную дорогу и ее финансовую систему в Китай, Индию и иные третьи страны», – констатировал советник.

Алехнович отметил, что в связи с этим еще с 2012 года беларусская экономика растет медленнее, чем польская, литовская или латвийская. За 12 лет она прибавила всего 5%, тогда как соседние – 40-45%. Советник подчеркнул: ситуация не улучшится, так как в Беларуси продолжается переориентация на российскую экономику и ослабляется суверенитет.

«Режим завел себя в тупик – это результат политики репрессий, создания миграционного кризиса, посадки самолета Ryanair, соучастия в войне России в Украине. В этом тупике он может сотрудничать исключительно с такими странами, как РФ, Северная Корея, Экваториальная Гвинея – а эти страны не развиваются», – сделал вывод Алесь Алехнович.

В качестве позитивного примера для новой Беларуси экономист приводит Польшу: «Польша торгует с ЕС, и это означает, что у нее есть привязка к передовым экономикам мира – более технологичным, более состоятельным и демократичным».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пагаварыць з Макронам, пакуль разам чакаеце паліто ў гардэробе?» Кучынскі – пра візіт міжнароднай каманды ў Давос

Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра працу каманды па знешняй палітыцы Офіса.

У гэтым відэа вы даведаецеся пра правілы сустрэчаў на вялікіх канферэнцыях, а таксама пра тое, як «выцягнуць» прэзідэнта з асноўнай праграмы для прыватнай размовы.
Кіраўнік Шатландыі – сімвалічны хросны музыкі Tor Band

Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Libereco і Народных амбасадаў правяла анлайн-сустрэчу з Хамзам Юсафам. Падчас размовы першы міністр Шатландыі распавёў пра тое, што ўзяў патранаж над Дзмітрыем Галавачом – палітзняволеным музыкам з гурту Tor Band, якога рэжым асудзіў да 9 гадоў турмы. Кіраўнік Шатландыі стаў 400-м хросным у межах міжнароднай кампаніі падтрымкі беларускіх палітвязняў.

Першы міністр выказаў спадзяванне, што праз асвятленне жахаў, з якімі сутыкаюцца палітвязні, у свеце ўзрасце дасведчанасць пра ціск на людзей у Беларусі.

Таксама палітыкі абмеркавалі падтрымку ініцыятываў, якія дапамагаюць сем’ям рэпрэсаваных беларусаў. У прыватнасці, размова ішла пра распрацоўку праграмы рэабілітацыі былых палітвязняў. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала першага міністра запрашаць беларусаў на стажыроўкі ў дзяржаўныя ўстановы і Парламент – гэты досвед будзе патрэбны ў дэмакратычнай Беларусі.

Асобную ўвагу Святлана Ціханоўская надала ўмацаванню нацыянальнай ідэнтычнасці і культуры Беларусі. Лідарка падкрэсліла: пазітыўны досвед Шатландыі ў адраджэнні сваёй мовы і культуры можа стаць прыкладам для беларусаў.