Светлана Тихановская
22.4K subscribers
3.06K photos
791 videos
1 file
2.31K links
Download Telegram
⭕️ Сёння а 19-й гадзіне па мінскім часе глядзіце прамую трансляцыю прэс-канферэнцыі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі

https://youtu.be/uKBZDVmW4J8

На пытанні журналістаў і гледачоў у прамым эфіры будзе адказваць кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, яе намеснікі Павел Латушка і Валер Кавалеўскі, прадстаўнікі Кабінета Аліна Коўшык, Валерый Сахашчык і Аляксандр Азараў.

@Cabinet_Belarus
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у Міністэрскай Радзе АБСЕ: заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі

📍Ціханоўская правяла двухбаковую сустрэчу з міністрам замежных справаў і віцэ-прэм’ерам Малдовы Ніку Папэску. Цягам апошніх месяцаў адносіны з Малдовай інтэнсіфікаваліся, прадстаўнік Ціханоўскай Анатоль Лябедзька браў удзел у слуханнях у парламенце, і там была афiцыйна створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі, нягледзячы на пратэст малдоўскіх камуністаў. Плануецца візіт Ціханоўскай у Малдову ў першай палове наступнага года.

📍 Ціханоўская правяла сустрэчу з генеральнай сакратаркай АБСЕ Хельгай Шміт. Яны абмяркоўвалі стан Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага, супольныя захады дзеля вызвалення палітвязняў, доступу да турмаў міжнародных прадстаўнікоў, прыцягненне да адказнасці вінаватых у злачынствах.

📍 Таксама беларуская лідарка сустрэлася з генеральным сакратаром Парламенцкай асамблеі АБСЕ Рабертам Мантэлам і прэзідэнткай Парламенцкай асамблеі Маргарэтай Седэрфельт.

📍 У другой палове дня Ціханоўская выступала на дыскусіі, прысвечанай Беларусі, арганізаванай Эстоніяй і ЗША пры падтрымцы 37 краінаў-чальцоў АБСЕ. У сваім выступе яна распавяла гісторыі палітвязняў, добраахвотніка Паўла «Волата» і яго маці Наталлі Суславай. Яна заклікала АБСЕ дабівацца доступу да палітвязняў, патрабаваць вываду расійскіх войскаў з беларускай тэрыторыі, падтрымаць перазапуск Маскоўскага механізму ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

📍 Майкл Карпентэр, кіраўнік дэлегацыі ЗША, заявіў, што прапанаваныя крокі будуць разгледжаныя і рэалізаваныя.
Беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі першыя доўгатэрміновыя візы ў Чэхіі

Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі паведамляе, што візавая праграма МЗС Чэхіі «Грамадзянская супольнасць» цяпер працуе і для Беларусі. Першыя беларускія студэнты і студэнткі ўжо атрымалі доўгатэрміновыя візы з мэтай навучання ў Чэхіі.

Святлана Ціханоўская: «Сёння я хачу сказаць дзякуй чэшскай няўрадавай арганізацыі за тое, што ў крытычны момант менавіта яна стала гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках праграмы «Грамадзянская супольнасць» і дала ім магчымасць атрымаць візы».

Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі прыкладзе ўсе намаганні, каб таксама стаць гарантам для беларускіх студэнтаў у рамках візавай праграмы «Грамадзянская супольнасць» на наступны год.

На фота: Святлана Ціханоўская і супольнасць беларускіх студэнтаў у Чэхіі
Падчас старшынства ў ЕС Швецыя зробіць Беларусь прыярытэтам

Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Абмеркавалі магчымасць правядзення дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі.

Міністр замежных справаў Тобіас Більстром запэўніў Ціханоўскую, што для Швецыі падтрымка Беларусі будзе прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала размарозіць шведскую дапамогу для Беларусі і накіраваць на падтрымку рэпрэсаваных.

Святлана Ціханоўская папрасіла міністарку па міграцыі Марыю Стэнэргард працягнуць выдачу візаў беларусам у Мінску, а таксама прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі з удзелам беларускай дыяспары.

На сустрэчы з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольма Оле Бурэлем абмеркавалі падтрымку беларускіх культурных ініцыятываў і праектаў.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі і выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны ў цэнтры Стакгольма.

На фота: Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Швецыі
Чым павінны займацца беларусы ў Кантактнай групе па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю? Збіраем вашыя прапановы

У 2022 годзе рашэннем Камітэта Міністраў Рады Еўропы была створаная Кантактная група па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю. Падрабязней пра тое, як яна працуе і для чаго патрэбная па спасылцы: https://t.me/tsikhanouskaya/2923.

У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Кантактная група будзе дзейнічаць на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятываў Беларусі.

Кантактнай групай ужо вызначаныя магчымыя тэмы супрацоўніцтва з Радай Еўропы. У вас ёсць магчымасць ацаніць актуальнасць гэтых тэмаў, прапанаваць як канкрэтныя дзеянні па пазначаных кірунках, так і дадатковыя тэмы, якія вам падаюцца важнымі.

Пераходзьце па спасылцы і выбірайце задачы для кантактнай групы: https://cutt.ly/A12wWJ2.
Міжнародныя магчымасці для беларусаў

Святлана Ціханоўская: «Шаноўныя сябры, падчас кожнага працоўнага візіту на сустрэчах рознага ўзроўню я ўздымаю пытанне адукацыйных магчымасцяў для беларускіх студэнтаў, навукоўцаў і даследчыкаў. Бо зараз адукацыя ў Беларусі больш падобная на ваенную ці патрыятычную падрыхтоўку – там няма месца сапраўдным карысным ведам. 

Кожны месяц каманда Офіса па адукацыі рыхтуе дайджэст «Асвета», каб у вас была магчымасць знайсці для сябе адукацыйную праграму, даследчы праект ці стажыроўку ў значнай ініцыятыве ў сферы адукацыі і навукі.

Зараз выйшаў новы выпуск дайджэста, у якім, напрыклад, Еўрапейскі каледж запрашае на навучанне ў Бруге або ў Варшаве па эканамічных, юрыдычных, палітычных і іншых кірунках.

Пра гэтую і іншыя магчымасці можна даведацца на сайце «Асветы» https://asvetaby.org/. Калі ласка, дзяліцеся гэтым дайджэстам з суседзямі, калегамі і сябрамі – магчыма, там вы знойдзеце адукацыйную праграму ці стажыроўку для сябе».
Светлана Тихановская: «Сергея Тихановского лишили адвоката.

Виктор Мацкевич с сегодняшнего дня лишён лицензии. Он не прошел внеочередную аттестацию, а вчера он был исключён из коллегии адвокатов. Виктор – профессионал, который защищал политических заключенных. Я благодарю его за то достоинство, с которым он всё это время делал свою работу, и ту заботу, которую проявлял по отношению к моему мужу и другим своим клиентам. Это очень важно – иметь помощь адвоката, если ты находишься в Беларуси: и как защитника, и как соратника, и как человека, который передаёт новости от близких. Но я также хочу сказать: за два с половиной года режиму не удалось сломить Сергея. И этот шаг – не исключение».
Святлана Ціханоўская запрашае глядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму

Сёння Алесь Бяляцкі будзе ўзнагароджаны Нобелеўскай прэміяй міру. Ён не зможа атрымаць сваю прэмію асабіста ў рукі, бо ў дадзены момант знаходзіцца за кратамі.

Але ў нас з вамі ёсць магчымасць выказаць сваю салідарнасць з Алесем і ўсімі палітвязнямі – мы можам разам глядзець уручэнне Нобелеўскай прэміі. Збірайцеся з сябрамі і блізкімі, клічце суседзяў ці калегаў. Трансляцыя пачнецца а 15:00, паглядзець можна па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=IiO3fikAUng

Тыя, хто знаходзіцца за мяжой, могуць арганізаваць акцыю салідарнасці або сумесны прагляд уручэння прэміі ў сваім горадзе. Каб да вас далучылася больш людзей, дадавайце месца вашага мерапрыемства на мапу standwithbelarus.org.

Таксама праваабарончы цэнтр «Вясна» зрабіў сайт, дзе можна знайсці шмат цікавай інфармацыі пра жыццё Алеся Бяляцкага: https://freeales.org/ru
Святлана Ціханоўскае віншуе Алеся Бяляцкага і беларусаў з Нобелеўскай прэміяй міру

«Сёння Алесь Бяляцкі, а за яго плячыма – і ўся вольная Беларусь – атрымалі Нобеля. За яго плячыма – бо Алесь рухаў наперад свае каштоўнасці, беларускую годнасць яшчэ ў тыя часы, калі некаторыя з нас яшчэ не прыйшлі да гэтага, або нават не нарадзіліся на свет. Я віншую нашага героя і ягоную жонку Наталлю Пінчук, якая атрымала Нобелеўскую прэмію за мужа і выступіла з прамовай па-беларуску. Разам з мноствам людзей мне было складана стрымаць слёзы на той прамове. Сёння для нас больш нічога не будзе важней за словы Алеся Бяляцкага. Таму я пакіну тут менавіта ягоныя цытаты:

📍«Нядаўна ў мяне адбыўся кароткі дыялёг.
– Калі на волю? – спыталіся ў мяне.
– А я і так вольны, у душы, – адказаў я.
Мой вольны дух лунае па-над вязьніцай і над кляновым лістом абрысаў Беларусі».

📍«Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць, не патускнелі. Яны заўжды са мной, і я ахоўваю іх, як магу. Яны – як адлітыя з золата, і іх не бярэ іржа».

📍«Мала быць адукаваным і дэмакратычным, мала быць гуманным і міласэрным. Трэба ўмець бараніць свой набытак і сваю Айчыну. Недарэмна ў сярэднявеччы паняцьце Айчыны было тоесным паняцьцю свабоды».

📍«А 10 сьнежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: «Ня бойцеся!» Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павал II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасьля зімы наступае вясна».

Спадар Алесь, я ганаруся быць вашай сучасніцай. Мы ўсе марым пра той час, калі Беларусь будзе вольная, а вы і ўсе палітзняволеныя будуць на свабодзе».
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны, дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, прадстаўнікі палка Каліноўскага і руху «Супраціў» разам з іншымі палітыкамі і экспертамі абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва на форуме ў Львове
  
Намеснік кіраўніка Кабінета Валер Кавалеўскі:

«На форуме мы даводзілі ўкраінскаму боку, што ўлады Украіны могуць больш выразна фармуляваць у міжнароднай палітыцы тэзіс аб тым, што без дэмакратычнай Беларусі не будзе бяспекі для Украіны і для ўсяго рэгіёна. Бо голас Украіны зараз добра чутны па ўсім свеце. Гэта дапаможа нам вырашыць задачу, у якой зацікаўлены абодва бакі.

Таксама абмеркавалі пытанне аб атрымані беларусамі ВНЖ, разблакаванне банкаўскіх рахункаў беларусаў, пытанне беларускіх добраахвотнікаў. Абодва бакі прызналі, што нам не хапае інфармацыі адзін пра аднога, нейкіх супольных крыніц даставернай інфармацыі - мы вырашылі працаваць над гэтым. Я ўбачыў гатоўнасць удзельнікаў форуму да сумесных праектаў і працягу дыялогу. І мы яго працягнем, пакуль не дасягнем жаданых вынікаў».

Суарганізатар форуму Валерый Мацкевіч:

«Форум складаўся з васьмі панэляў, у нас атрымалася забяспечыць удзел больш чым 30-ці моцных спікераў з абодвух бакоў. Гэта быў добры пачатак. Мы ўжо пачалі абмеркаванне  з нашымі украінскімі калегамі сумесных планаў на будучы год».

@CabinetBelarus
Дапамога палітвязням і магчымасць перайменавання назвы Беларусі: Святлана Ціханоўская пачала візіт у Фінляндыю

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Саннай Марын.

На сустрэчы абмяркоўвалі:

📍Сітуацыю з палітвязнямі, умовы ў турмах і міжнародныя механізмы іх вызвалення. Ціханоўская папрасіла падтрымаць рэпрэсаваных – многія пачынаюць выходзіць з турмаў і ім патрэбная рэабілітацыя.

📍Магчымасць перайменавання назвы Беларусі. Зараз у фінскай мове Беларусь называюць «Белай Расіяй» (калі ў перакладзе).

📍Ролю рэжыму ў вайне. Ціханоўская заклікала Фінляндыю выступіць у падтрымку беларускага суверэнітэту і патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі.

📍Магчымасць аказання дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і тым беларусам, якія шукаюць бяспечны прытулак у краінах Еўрасаюзу.

Потым Святлана Ціханоўская выступіла ў Фінскім інстытуце міжнародных адносінаў з удзелам каля 100 экспертаў, і таксама правяла брыфінг перад пасламі 17 краінаў.
Светлана Тихановская: «Ровно год назад моему мужу Сергею Тихановскому озвучили незаконный приговор – 18 лет лишения свободы. До этого он больше полутора лет провел в пыточных условиях СИЗО. Каждый день, пока он был там, был психологическим испытанием и для меня. Что ответить детям, когда они спрашивают: где папа? Что сделать, чтобы вытащить его из рук тюремщиков?

Я до сих пор не знаю, как отвечать на главный вопрос: как там Сергей? Новостей практически нет. А если есть – и это не новости о чем-то плохом, как лишение адвокатов или помещение в ШИЗО – я не всегда могу о них рассказать. Ведь, возможно, увидев силу Сергея, ему захотят сделать ещё больнее, сделать его условия еще более невыносимыми.

Я живу и работаю так, чтобы Сергей, как и другие невиновные люди в тюрьмах, могли как можно раньше выйти на свободу. Конечно, мне не хватает поддержки и харизмы Сергея, его энергии рядом. Должна признаться, мне приходится растить в себе качества, которыми обладает Сергей. Чтобы быть более открытой в работе, «быть жёстче» в решении проблем, при этом не теряя внимания и заботы об окружающих.

Я знаю, что многие беларусы чувствуют те же эмоции, что и я. Поэтому сегодня я хочу поддержать каждого, чей родственник, друг, знакомый сидит в тюрьме по циничным, надуманным обвинениям. Каждого, кто, как и мой муж, заперт в заложниках за собственную смелость, совесть и желание лучшей жизни для своей страны. К сожалению, нас много. Но, к счастью, мы есть друг у друга».
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZEvd-GurD8tHtTT7pH6wnMgDi2jkF25DbDb.

Размова пройдзе ў чацвер, 15 снежня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
«Мы будзем здабываць магчымасці для беларусаў мець адпаведны прававы статус у цывілізаваным свеце незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму»

Намеснік кіраўніка Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі пракаментаваў прыняцце паправак у закон, якія дазваляюць рэжыму пазбаўляць беларусаў грамадзянства па палітычных матывах:

«Пазбаўленне грамадзянства, якое належыць кожнаму чалавеку па праве нараджэння — цынічнае беззаконне, якое супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязацельствам Беларусі. Гэта шок для беларусаў і ўсяго цывілізаванага свету. Гэтае незаконнае дзеянне стане для беларускага і міжнароднага правасуддзя важным доказам віны асобаў, адказных за ўсталяванне дыктатуры, палітычныя рэпрэсіі супраць беларусаў і грубыя парушэнні базавых правоў чалавека. Дастаткова прыгадаць, што людзей пазбаўлялі грамадзянства, дадзенага па праве нараджэння, у нацысцкай Германіі. І гэтае падабенства шмат аб чым гаворыць, у тым ліку пра тое, якім можа і павінны быць фінал прадстаўнікоў гэтага рэжыму.

Адной з галоўных задач нашай міжнароднай дзейнасці з'яўляецца здабыццё магчымасцяў для беларусаў мець адпаведны прававы статус, пацверджаны дакументам адпаведнага ўзору, незалежна ад вар'яцкіх дзеянняў рэжыму. Мы будзем дамагацца непрызнання падобных рашэнняў нелегітымнай улады і вырашэння практычных аспектаў, з якімі могуць сутыкнуцца беларускія грамадзяне за мяжой».

@CabinetBelarus
Юрист Офиса Тихановской Кристина Рихтер – о лишении беларусского гражданства:

«Законопроект, принятый сегодня сразу в двух чтениях Палатой представителей Национального собрания Республики Беларусь, противоречит ст. 10 Конституции. Также он противоречит международным обязательствам Республики Беларусь, в частности – пункту 2 статьи 15 Всеобщей декларации прав человека ООН. Более того, Конституционный Суд Республики Беларусь, давая конституционную оценку предыдущим поправкам в Закон О гражданстве Республики Беларусь, подтвердил приверженность защите права на гражданство, полученное по рождению.

Таким образом, принятие изменений и дополнений в Закон О гражданстве Республики Беларусь фактически преследует единственную цель – возможность неправомерно лишать гражданства по политическим мотивам тех беларусов и беларусок, до которых не сможет добраться абсолютно слепая беларусская Фемида».

Полностью разбор – по ссылке: https://tsikhanouskaya.org/ru/events/news/ca029d731684d3f.html
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Абмеркавалі транзіт збожжа і пазбаўленне беларусаў грамадзянства: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Фінляндыю

📍На сустрэчы з прэзідэнтам Фінляндыі Саўлі Нійнісцё Святлана Ціханоўская абмеркавала магчымыя сцэнары транзіту і неабходнасць прынцыповай пазіцыі Захаду ў абарону беларускай незалежнасці. Ціханоўская адзначыла, што прысутнасць расійскіх войскаў у Беларусі сведчыць пра замах на беларускі суверэнітэт.

📍Разам з міністрам замежных справаў Пекам Хаавіста абмеркавалі апошнія рэпрэсіўныя законы аб пазбаўленні беларусаў грамадзянства, магчымасць аказання падтрымкі беларускім студэнтам, даследчыкам, а таксама добраахвотнікам ва Украіне. Ціханоўская адзначыла недапушчальнасць саступак і зняцця санкцый узамен на транзіт збожжа.

📍У фінскім парламенце Святлана Ціханоўская правяла сустрэчы з камітэтам па замежных адносінах і фінскай дэлегацыяй у Паўночнай радзе. Яна заклікала дэпутатаў браць шэфства над палітвязнямі, падтрымліваць іх сем’і і стварыць парламенцкую групу «За дэмакратычную Беларусь».
Любая сделка с режимом будет подписана жизнями тысяч беларусов

Светлана Тихановская:
«Больше двух лет я говорю о Беларуси с международными партнёрами – и с теми, кто искренне хочет помочь, и с теми, кто не сильно заинтересован в этом разговоре. Конечно, первых гораздо больше. Но есть и вторые. Поначалу на встречах с теми, кто шёл на контакт лишь из вежливости, я думала: разве мы, беларусы, мало делаем, разве не заслуживаем активной поддержки? Теперь я думаю иначе: эти люди, структуры и организации ещё не посмотрели в будущее и не открыли для себя, что Беларусь – важный политический партнёр. Не диктаторский режим, а демократическая Беларусь.

За эти два года мне пришлось узнать, что такое realpolitik: это подход, в котором ты ведёшь дела и заключаешь сделки, жертвуя ценностями. Но когда речь заходит о Беларуси и сделках с режимом, этот подход означает, что сделка подписана жизнями тысяч невинных политзаключённых, памятью погибших на протестах и на войне беларусов. Сделка с режимом может удовлетворить чьи-то интересы сегодня, но она откладывает нормальную жизнь людей в Беларуси, Украине и всей Европе – даже не на завтра, а скорее всего, на годы.

Режим в Беларуси нелегитимен, он насилием взял в заложники целое государство. Поэтому любые сделки с ним лишь продлевают время преступлений и опасности военной агрессии. Пока Лукашенко удерживает власть, из воздушного пространства нашей страны бомбят Украину, а жителей Беларуси отравляет российская пропаганда. Он не может дать гарантий безопасности, не может выполнить свою часть любой «сделки» – в дни, когда он говорит о переговорах и мире, Кремль запускает новые ракеты с территории Беларуси.

Беларусы хотят жить в стране не кризиса, насилия и страха, а мира, безопасности и закона. Такая Беларусь может гарантировать, что не окажется соагрессором в войне. Такая Беларусь будет частью региональной системы безопасности. Такой Беларусь станет, когда защитит независимость и демократию. И мы не просим международных партнёров добиться этого за нас – но мы призываем не вести сделок с режимом, чтобы не отдалять эту цель».
Можно ли вести диалог с режимом для освобождения политзаключенных?

Муж политзаключенной журналистки Ирины Славниковой Александр Лойко в обратился к Светлане Тихановской с просьбой призвать западных политиков начать диалог с режимом для освобождения политзаключенных. В интервью «Зеркалу» Светлана Тихановская рассказала о своем разговоре с Александром Лойко и объяснила позицию:

Светлана Тихановская: «Я связалась с мужем Ирины Александром. Он мне в деталях рассказал свое видение, что можно сделать для освобождения политзаключенных, и о том, чтобы привлечь Швейцарию и США. Все его слова и идеи правильны – и я лично, как и многие партнеры из демократических сил, уже делали то, что он предлагает. Мы общались по этому поводу с правительством Швейцарии, США, Евросоюза, а также ОБСЕ и Совета Европы. И проблема не в том, что для переговоров об освобождении политзаключенных нет медиаторов.

Проблема в том, что со стороны режима нет готовности к таким переговорам и нет желания освобождать политзаключенных. В этом году режим обещал западным дипломатам освобождение до 300 человек в рамках амнистии, но этого не произошло. Через международные организации режиму передавали список из нескольких десятков политзаключенных, которые находятся в критическом физическом состоянии. Но они не были освобождены.

Но я повторяю: и демократические силы, и Запад готовы говорить об освобождении политзаключенных, для нас жизни этих людей – это священная ценность. Как только остановятся репрессии и невиновные люди начнут выходить на свободу, начнется разговор о не введении новых и приостановке старых санкций. Об этом мы и поговорили с Александром Лойко.

Я должна признать, что весной из-за начавшейся войны я не успевала отвечать всем, кто обращался с вопросом или просьбой о помощи. Мы действительно могли вовремя не среагировать на это сообщение, и мне жаль, что Александру пришлось проделать такой путь, чтобы быть услышанным. Для улучшения коммуникации с людьми моя команда ведет чат-бот Офиса – пожалуйста, пишите туда, если хотите получить оперативный ответ».
Святланая Ціханоўская – пра завочныя суды рэжыма над беларусамі

Святлана Ціханоўская:
«На днях мне напісала беларуска, якая запыталася, што я думаю пра завочныя суды, і сказала, што ў гэтым пытанні абавязкова павінна быць публічная пазіцыя. Я згодна з ёю, таму адказ апублікую і тут.

Вядома, я разглядаю спецыяльную вытворчасць (завочны суд) як парушэнне рэжымам базавых правоў і свабодаў беларусаў і беларусак. І мой крымінальны пераслед па спецыяльнай вытворчасці – не выключэнне.

Зараз на прыкладзе першай такой судовай вытворчасці мы бачым, як рэжым ставіцца да правоў тых, каго спрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Судовая сістэма перастала нават рабіць выгляд, што прытрымліваецца працэдуры. Ігнаруецца нават права абвінавачанага ведаць, у чым канкрэтна ён абвінавачваецца. Пра «прэтэнзіі» з боку дзяржавы людзі даведваюцца з прэс-рэлізаў следчых, пракурораў і суда, а не з пастановаў ці матэрыялаў справы. Немагчыма нічога даведацца ці ўзгадніць пазіцыю і праз прызначаных рэжымам адвакатаў. Пры гэтым зразумела, што ў выпадку, калі наймаеш адваката па дамове, яго проста пазбавяць ліцэнзіі, як адвакатаў Сяргея Ціханоўскага і многіх іншых да гэтага.

На такіх завочных «судах» лішнімі для рэжыму становяцца не толькі абаронцы, але і самі людзі, якіх судзяць. Пасяджэнні робяць закрытымі, ніякай адкрытасці працэсу няма. Таму нельга ставіцца да гэтага як да суда – гэта чарговае злачынства супраць народа Беларусі, якое здзяйсняецца рэжымам. Нашая каманда юрыстаў дадае, што падобныя крымінальныя справы – гэта прамое парушэнне артыкула 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Таму, канечне, усе такія парушэнні фіксуюцца праваабарончай супольнасцю, усе людзі, якіх будуць завочна асуджаць, – павінны быць рэабілітаваныя».