Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу, 6 верасня На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы…
Далучайцеся да асабістых размоваў сёння ў 13:00 па Мінску
Сёння ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў. Вы зможаце абмеркаваць з Леанідам праблемы юрыдычнага кшталту – і даведацца пра асаблівасці працы і выклікі, з якімі сутыкаюцца юрысты Офіса.
📆 Размовы пройдуць сёння з 13:00 да 15:00 па Мінску.
Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай і Леанідам, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Святлана Ціханоўская: «Я хачу вярнуцца дадому, я не хачу быць эмігрантам на ўсё жыццё»
У інтэрв'ю польскаму выданню «РАР» беларуская лідарка падкрэсліла важнасць вызвалення беларускіх палітвязняў і падтрымкі беларусаў у замежжы, а таксама адзначыла: змяніць сітуацыю ў Беларусі змогуць людзі, а не санкцыі.
Асноўнае з размовы:
📌«Я хачу вярнуцца дадому, я не хачу быць эмігрантам на ўсё жыццё. Калі я выматаная, я заўсёды стаўлю сябе на месца тых, хто цяпер сядзіць у турмах, напрыклад, на месца Анджэя Пачобута або на месца майго мужа. Гэтыя людзі, нашыя блізкія, сваякі, сябры залежаць ад нас. Мы для іх адзіная надзея. Вызваленне нашых грамадзян, вядома, з'яўляецца для нас галоўным прыярытэтам».
📌«Сітуацыю ў Беларусі зменяць не санкцыі, а людзі. Таму мы павінны падтрымліваць энергію тых, хто цяпер знаходзяцца ў эміграцыі. Яны павінны адчуваць сябе дастаткова камфортна, каб працягваць сваю барацьбу».
📌«Тое, што цяпер робіць Польшча – выдатна, таму што яна аказвае ціск на рэжым Лукашэнкі і адначасова падтрымлівае беларусаў. Польшча можа быць прыкладам для іншых, як ставіцца да Беларусі, як адрозніваць беларускі рэжым і беларускі народ. Польшча ясна дэманструе, што павінен быць пакараны рэжым, а не грамадзяне».
📌«Трэба разумець, што Белсат – гэта не проста звычайны тэлеканал. Рэжым так ненавідзіць Белсат, бо ён вельмі ўплывовы ў Беларусі. Я ў кантакце з польскімі ўладамі з нагоды Белсата, і мы спрабуем знайсці найлепшае рашэнне не толькі для беларусаў, але і для Польшчы».

План дзеянняў на 2025 год, падтрымка добраахвотнікаў і беларусаў: пра што Святлана Ціханоўская размаўляла з былымі палітзняволенымі?
Беларуская лідарка сустрэлася з групай былых палітвязняў у Офісе ў Вільне. Некаторыя ўдзельнікі толькі нядаўна выехалі з Беларусі і падзяліліся актуальнымi асабістымі гісторыямі: пра зняволенне і вызваленне, атмасферу ўнутры краіны, пра тое, як людзі там сябе адчуваюць.
Важнай часткай размовы сталi пытаннi, якiя беларусы найчасцей адрасуюць дэмакратычным сiлам. Вось, што цiкавiла суразмоўцаў Цiханоўскай:
📎 план дзеянняў дэмакратычных сілаў падчас выбараў 2025;
📎 падтрымка сілавога блоку і беларускіх добраахвотнікаў;
📎 сацыяльная падтрымка найбольш уразлівых груп беларускага грамадства;
📎 прыцягненне да адказнасці чыноўнікаў, сілавікоў і вайскоўцаў рэжыму;
📎 камунікацыя Офіса і дэмакратычных сілаў з беларусамі, якія знаходзяцца як унутры краіны, так і за яе межамі;
📎 магчымасці працаўладкавання і адукацыйныя праграмы за мяжой.
Святлана Ціханоўская: «Вельмі ўдзячная кожнаму, хто знайшоў час і далучыўся да сустрэчы. Мяне захапляе, як людзі, што прайшлі праз рэпрэсіі, не толькі не губляюць надзеі, але і захоўваюць у сабе ўнутраную сілу і цеплыню. Я ўражана ўсімі гісторыямі і ідэямі, якімі былыя палітвязні са мной падзяліліся. Нам вельмі важна заставацца разам і сумесна працаваць – і такія сустрэчы дапамагаюць лепш зразумець, што хвалюе людзей як унутры краіны, так і за яе межамі».

«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку», – Святлана Ціханоўская да Дня вайсковай славы
«Сёння мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы – дзень, калі наш народ здабыў адну з найслаўнейшых перамогаў у сваёй гісторыі. У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія амбіцыі Расійскай дзяржавы, з якімі сучасны свет змагаецца сёння.
Менавіта Аршанская бітва дапамагае памятаць істотную рэч: нават калі сілы няроўныя, дух і праўда на баку тых, хто змагаецца за справядлівасць. Сёння, як і тады, Беларусь сутыкаецца з пагрозай страціць незалежнасць. Але дастаткова пагартаць падручнікі нашай гісторыі, каб упэўніцца: народ заўсёды зможа даць адпор агрэсару, бо цэніць свабоду і ведае, якой цаной яна нам дасталася.
Памятаць гісторыю неабходна, але ў нас ёсць і сучасныя героі: смелыя мужчыны і жанчыны, якія ваююць на франтах Украіны за свабоду не толькі гэтай краіны, але і за незалежнасць нашай Беларусі. Яны працягваюць справу тых, хто адстойваў нашую зямлю пяць стагоддзяў таму – змагаюцца з тым жа агрэсарам, што і нашыя продкі. Мэты ў гэтага агрэсара не змяніліся: захапіць нашую зямлю, знішчыць нашую мову, культуру і права жыць так, як мы самі хочам. Ён, як і 500 гадоў таму, забівае безабаронных, выпальвае ўсё да асновы.
Я веру, што дух нашых продкаў жыве ў кожным з нас. І менавіта сёння кожны з нас можа рабіць унёсак у гэтую барацьбу – праз выхаванне дзяцей, вывучэнне мовы, дапамогу вайскоўцам ва Украіне.
Памятайце: як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасць на нашым баку. Таму мы абавязкова пераможам. Жыве Беларусь!»

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава распавяла пра стыпендыі, на якія могуць падавацца беларускія студэнты
Нягледзячы на цяжкасці ў пошуку стыпендый, для беларусаў ёсць некалькі даступных спосабаў, якія дапамогуць атрымаць адукацыю ў Еўропе:
📌 Scholarship.com і Fastweb – гэта базы, якія збіраюць інфармацыю пра стыпендыі з усяго свету.
📌 Еўрапейская праграма Erasmus+ – прапануе стыпендыі для навучання ў еўрапейскіх універсітэтах.
📌 DAAD Scholarships – магчымасць для тых, хто плануе навучацца ў Германіі.
📌 Scholarships for Development – спецыяльна арыентаваны на студэнтаў з краін, якія развіваюцца, у тым ліку і Беларусі.
Другі спосаб – гэта вэб-сайты саміх універсітэтаў:
📌 Віленскі і Варшаўскі ўніверсітэты прапануюць стыпендыі для беларускіх студэнтаў.
📌 Оксфардскі і Гарвардскі ўніверсітэты маюць магчымасці для міжнародных студэнтаў.
📌 Універсітэт Таронта таксама прапануе стыпендыі для беларусаў.
Ёсць шмат міжнародных праграм, якія прапануюць стыпендыі для навучання ў Еўропе:
📌 Праграма Fulbright
📌 Стыпендыі Chevening і Erasmus+
📌 Стыпендыі Садружнасці нацый
Еўропа адчыненая для беларускіх студэнтаў. Не забывайце правяраць усе патрабаванні і тэрміны, каб не прапусціць свой шанец. Поспехаў вам!

Святлана Ціханоўская – пра 550 дзён Сяргея Ціханоўскага ў рэжыме інкамунікада
«550 дзён без навінаў ад Сяргея. 550 дзён я не ведаю, ці бачыць ён лісты з малюнкамі ад Агніі і Карнея, якія штодня чакаюць тату. Гэты доўгі час без вестак ад яго цягнецца, як адзін бясконцы і балючы дзень. Рэжым інкамунікада – нясцерпны цяжар для кожнага, хто чакае хоць аднаго радка з-за кратаў ад блізкага чалавека. І немагчыма нават уявіць, што адчуваюць палітвязні, калі рэжым спрабуе зламаць іх, пакідаючы без сувязі нават з самымі блізкімі. Рэжым інкамунікада – гэта не проста адсутнасць сувязі. Гэта жорсткі спосаб катавання.
Ад гэтага маўчання кожны дзень напаўняецца невядомасцю і трывогай. Але ў хвіліны разгубленасці я ўспамінаю, як Сяргей заўсёды натхняў мяне сваёй мужнасцю і сілай. Час ад часу людзі, якія бачылі яго ў турме, расказваюць пра Сяргея, і кажуць: нават у няволі ён захоўвае сваю непахіснасць, і гэта дае мне сілы рухацца далей.
Мае дарагія! Кожны ліст, кожная паштоўка для нашых палітвязняў – гэта не проста словы на паперы. Гэта наш спосаб паказаць, што мы побач і вельмі чакаем іх на волі. Пішыце тым, хто ў ізаляцыі, дапамагайце іх сем'ям, калі для вас гэта бяспечна. Кожнае слова сапраўды можа падтрымаць, нават калі здаецца, што яго ніхто не прачытае».