Светлана Тихановская
22.4K subscribers
3.06K photos
791 videos
1 file
2.31K links
Download Telegram
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь»

Яна збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадскіх арганізацый і культурніцкіх ініцыятыў, каб разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на будучы год і знайсці шляхі барацьбы з выклікамі, якія зараз стаяць перад супольнасцю.

У картках згадваем, чым запомніліся першая і другая канферэнцыі.

📌 Форма рэгістрацыі для ўдзельнікаў
📌 Форма рэгістрацыі для журналістаў і блогераў

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская: «Вызваленне палітвязняў – навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную»

«Сёння мы даведаліся пра першыя выпадкі вызвалення некаторых палітвязняў. Я шчаслівая, што людзі на волі. Бо свабода, здароўе і жыццё – найгалоўнейшыя каштоўнасці, якія мае чалавек. Для сям’і і блізкіх палітвязняў магчымасць нарэшце абняцца і пачуць галасы адзін аднаго – неймаверная палёгка. Час, які правялі палітвязні за кратамі, немагчыма ні вярнуць, ні кампенсаваць. Але цяпер яны на волі, і гэта значыць, што любоў і падтрымка родных дапамаглі вытрымаць усе выпрабаванні.

Вызваленне палітвязняў – гэта тая навіна, якую хочацца пачуць пра кожнага і кожную. Дзеля гэтага мы павінны разам рабіць усё магчымае: у краіне дагэтуль шмат сем'яў, якія чакаюць родных гадамі».
«Замест таго, каб будаваць будучыню на падмурках павагі і міру, рэжым паўсюль культывуе вайну, – Святлана Ціханоўская да 3 ліпеня

«Сёння, на так званай «лініі Сталіна» рэжымным акторам загадалі «ўзнавіць» акт генацыду падчас святкавання Дня незалежнасці. Гэты дзень павінен асацыявацца са свабодай, годнасцю і роўнасцю. Але дыктатура лічыць натуральным прапагандаваць гвалт і смерць. Шчыра кажучы, гэта зусім не падобна на захаванне гістарычнай памяці і павагу да ахвяраў фашызму. 

Памяць пра вайну – гэта не рамантызацыя страшных падзеяў, якія перажыў беларускі народ. Гэта не дзеці ў вайсковай форме, не фатаграфіі ля баявой тэхнікі. І не тэатралізаваныя пастаноўкі са спальваннем людзей у хлявах. 

Памяць – гэта павага. Павага да ахвяраў. Гэта напамін пра тое, якой цаной Беларусь здабыла свабоду і мір – «узнаўленне акта генацыду» ніяк не спрыяе ўсведамленню гэтай цаны. Цынічныя пастаноўкі перакручваюць і абясцэньваюць беларускую трагедыю часоў Другой сусветнай вайны.

Рэжым і яго памагатыя ператвараюць боль і пакуты мільёнаў людзей у спектакль. З аднаго боку – мізэрная дапамога ветэранам, а з іншага – мільёны рублёў на парады і канцэрты праўладных артыстаў. Мяркую, тыя, хто заспеў аповеды прабабуляў і прадзядуляў пра вайну, узгадаюць: для іх памяць была не фарсам, кветкамі і феерверкамі. Гэта трагедыя, пра якую ім было балюча нават маўчаць.

Само азначэнне «патрыятызм» рэжым ператварае ў адзін з асноўных складнікаў прапаганды. Замест таго, каб будаваць будучыню на падмурках павагі і міру, рэжым эксплуатуе самыя балючыя старонкі нашай гісторыі і культывуе вайну паўсюль. Дзяцей прымушаюць ездзіць на «ваенна-тактычныя зборы», вучаць разбіраць ды збіраць аўтаматы. І ўсё гэта – на фоне жахлівай вайны ва Украіне.

Мае дарагія! Вельмі важна памятаць ахвяраў вайны, але рабіць гэта з павагай і годнасцю. Трагедыя Другой сусветнай вайны павінна заставацца ў нашай гісторыі як папярэджанне пра тое, да чаго прыводзіць нянавісць і гвалт, а не як сюжэт для чарговага спектакля дыктатуры». 
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Страх, что люди скажут – это, думаю, бич нашего поколения», – Светлана Тихановская о детстве, одиночестве и страхах

Беларусская лидерка пришла в гости к молодежному проекту «#TeenPress» – и поделилась воспоминаниями о школе и летних каникулах, первой поездке за границу и местом, куда отправится в первую очередь после возвращения в Беларусь.

Приводим цитаты из интервью, о которых вы могли не слышать:

📌 «Я сдала два экзамена в БГУ и забрала документы. Сдала на пять и четыре с половиной – достаточно хорошо. Но испугалась, потому что, вы просто себе не представляете, что чувствует человек из маленького города, когда приезжает в Минск, где все шумит. Кажется, все там такие отрепетиторенные, супер подготовленные. Поэтому я уехала подавать документы в Мозырьский педагогический, потому что у нас там было, где остановиться».

📌 «Мне иногда не хватает объятий. Кроме детей некому обнять. Люди тоже ходят, обнимают. Спрашивают «А можно вас обнять?» Не можно, а нужно. Потому что мне тоже нужно это почувствовать. Я всегда в подсознании хочу, чтобы меня муж обнял».

📌«Страх, что люди скажут – это, думаю, бич нашего поколения. Ты уходишь на второй план: для тебя важно мнение людей. И вот, наверное, с тех времен я очень не люблю публичность. Я не люблю выступать на публике — для меня до сих пор очень сложно, хотя работа сейчас обязывает».

📌 «Уже не думаешь о том, тяжёлый это день или нетяжёлый. Каждый день тяжёлый. Это просто с тобой живет. Мы же понимаем, какой у нас контекст: ты все время живёшь с болью о людях в тюрьмах, с болью за страну свою. Оно тебя не отпускает. Это просто становится частью твоей жизни. Тяжёлое расписание? Ну да, но надо максимум из себя выжимать, потому что без этого ничего не получится».

А чтобы познакомиться со Светланой поближе, смотрите интервью целиком по этой ссылке.
«Месцы ў магістратуры для беларускіх студэнтаў, спрошчанае стаўленне да апастылізацыі», – Ціханоўская ва ўніверсітэце Даўгаўпілса

Беларуская лідарка распачала працоўны візіт у Латвію. Першыя сустрэчы беларуская лідарка правяла ва ўніверсітэце Даўгаўпілса. Падчас перамоваў з кіраўніцтвам Святлана Ціханоўская ўзгадала пра стасункі ўніверсітэта з Беларуссю і гісторыю яго супрацоўніцтва з айчыннымі ВНУ – да 2020 года кааперацыі ладзіліся ў Віцебску, Мінску, Гродне. Зараз дэмакратычныя сілы аднаўляюць узаемадзеянне, каб даць магчымасць студэнтам з Беларусі атрымліваць еўрапейскую адукацыю

Вынікамі сустрэчы сталі:

📌 Вылучэнне некалькі бюджэтных месцаў у магістратуру па спецыяльнасці «эканоміка», куды беларусы змогуць паступаць ужо з гэтага году.
📌 Прадастаўленне беларускім навукоўцам у выгнанні абсталявання ўніверсітэта для даследаванняў
📌 Спрошчанае стаўленне да апастылізацыі дакументаў.

Таксама Ціханоўская папрасіла аднавіць супрацоўніцтва з беларускімі выкладчыкамі і супрацоўнікамі ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў выгнанні зараз. «Важна працягваць працу з людзьмі, захоўваць сувязь між народамі, нягледзячы на тое, што рэжым спрабуе нас падзяляць», – падкрэсліла Ціханоўская.
«Любоў, салідарнасць, вера беларусаў у сябе – гэта тое, чаго не разумее і чаго баіцца рэжым», – Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «25 крокаў да Волі»

Падчас візіту ў Даўгаўпілсе беларуская лідарка адкрыла выставу беларускай мастачкі Вольгі Якубоўскай «25 крокаў да Волі». Героі гэтай серыі – коцікі, якія ўвасабляюць рэальных людзей. Тых, што пакінулі яркі след у гісторыі краіны пасля падзеяў 2020 года. Імпрэзу таксама наведалі прадстаўнікі беларускай дыяспары і асацыяцыі беларусаў Латвіі «Суполка», парламентары ад рэгіёну Латгалія і ад латвійскай групы «За Дэмакратычную Беларусь».

Святлана Ціханоўская падкрэсліла: творчасць Вольгі Якубоўскай – гэта напамін пра тое, якімі беларусы ёсць насамрэч:

📌 «Вобразы, якія стварае Вольга, светлыя, як памкненне беларусаў да свабоды. Нездарма лукашэнкаўскія ўлады абвясцілі Воліных «коцікаў» экстрэмістамі. Сёння вы можаце самі пазнаёміцца з гэтымі «небяспечнымі»... Любоў, салідарнасць, вера беларусаў у сябе – гэта тое, чаго не разумее і чаго баіцца рэжым. І гэта тое, што адлюстроўваюць гэтыя карціны. Дзякуй вам, Вольга, за шчырую беларускую душу, якую вы ў іх укладаеце».

📍Наведаць выставу можна да канца ліпеня ў прасторы «New East» (ul.18. Novembra, 41a). Выстава арганізаваная асацыяцыяй беларусаў у Латвіі «Суполка» і культурніцкай прасторай «New East» пры падтрымцы Дацкага інстытута культуры ў Эстоніі, Латвіі і Літве.