Светлана Тихановская
23K subscribers
2.9K photos
734 videos
1 file
2.24K links
Download Telegram
Дарагія беларусы!

5 і 6 ліпеня ў латвійскім горадзе Цэсіс адбудзецца размоўны фестываль «LAMPA». Што гэта такое? Маштабная ініцыятыва, а таксама пляцоўка, адкрытая для розных меркаванняў. Да мерапрыемства далучацца больш за 300 арганізацый і актывістаў, якія ў пазітыўнай атмасферы абмяркуюць актуальныя тэмы свету і грамадства.

Святлана Ціханоўская таксама наведае фестываль і возьме ўдзел у трох дыскусіях:

1. «Беларусь – адна з краінаў рэгіёна Балтыйскага мора?»
Калі: 5 ліпеня, 12:30-13:30
Месца: пляцоўка 49.

2. «Краіны Балтыі і чацвёртая сястра»
Калі: 5 ліпеня, 14:50-15:50
Месца: пляцоўка 42.

3. Размова «18–»
Калі: 5 ліпеня, 16:15-17:10
Месца: пляцоўка 42.

Такія мерапрыемствы – добрая нагода сабрацца разам і абмеркаваць важныя для нас пытанні, стаць бачнымі і чутнымі, а таксама падтрымаць адно аднаго.

Да сустрэчы ў Цэсісе!
Что происходит с высшим образованием в Беларуси? Анализ Офиса Светланы Тихановской

Система высшего образования Беларуси неуклонно деградирует: ухудшается материальное и финансовое состояние учреждений высшего образования, снижается качественный уровень профессорско-преподавательского состава и управленческих кадров, режим ограничивает исследовательскую и творческую инициативу студентов и преподавателей, усложняет внедрение инноваций.

Основываясь на статистических сборниках и отчётах Национального Статистического Комитета Беларуси, результатах независимых исследований и публикаций в независимых СМИ, Офис Светланы Тихановской совместно с беларусскими экспертами подготовили документ «Анализ текущей ситуации в системе высшего образования Республики Беларусь». Полный текст опубликован здесь.

Основные результаты исследования отражены в карточках.
Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у Канферэнцыі Новая Беларусь

3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». На адной пляцоўцы збяруцца беларускія дэмакратычныя сілы, актывісты і актывісткі, грамадзянскія і культурніцкія ініцыятывы, прадстаўнікі і прадстаўніцы дыяспар. Канферэнцыя – гэта магчымасць разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і знайсці шляхі іх вырашэння.

📌 Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.

📌 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Уся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!
«Рэжым імкнецца кантраляваць асабістую свабоду моладзі»: Маргарыта Ворыхава – пра змены ў адукацыйным заканадаўстве Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава выказала пазіцыю наконт прапанаваных паправак у заканадаўства аб адукацыі Беларусі:

«Змены заканадаўства абмяжоўваюць акадэмічныя і прафесійныя свабоды моладзі, уводзяць кантроль за іх асабістай свабодай. Гэта парушэнне базавых правоў чалавека. А выключэнні для тых, хто ўступае ў сілавыя структуры, КДБ і іншыя ваенізаваныя арганізацыі, прымушаюць моладзь выбіраць сумнеўныя кар'ерныя шляхі, бо яны ратуюць ад абавязковых размеркаванняў.

У той жа час закрыццё Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці падкрэсліла адмоўны трэнд на скарачэнне адукацыйнай разнастайнасці, а таксама адсутнасці альтэрнатывы дзяржаўным ВНУ. Такое становішча прадыктаванае сістэмным шматгадовым ціскам на прыватны адукацыйны сектар.

Усе гэтыя змены правакуюць адток маладых спецыялістаў, што вядзе да яшчэ большай страты інтэлектуальнага і чалавечага патэнцыялу, зніжэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і зніжэння агульнага ўзроўню жыцця.

Беларусі патрэбныя зусім іншыя рэформы ў сістэме адукацыі. Тыя, што задаволяць патрэбы моладзі. Мы прапануем развіваць і падтрымліваць прыватныя навучальныя ўстановы, ствараць умовы для акадэмічнай свабоды і прафесійнага развіцця, узмацняць падтрымку стартапаў і прадпрымальніцкіх ініцыятываў. Такі падыход дазволіць утрымаць таленавітых маладых людзей у краіне, даць ім магчымасць рэалізаваць амбіцыі і зрабіць унёсак у развіццё Беларусі».
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь»

Яна збярэ на адной пляцоўцы прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадскіх арганізацый і культурніцкіх ініцыятыў, каб разам абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на будучы год і знайсці шляхі барацьбы з выклікамі, якія зараз стаяць перад супольнасцю.

У картках згадваем, чым запомніліся першая і другая канферэнцыі.

📌 Форма рэгістрацыі для ўдзельнікаў
📌 Форма рэгістрацыі для журналістаў і блогераў

@CabinetBelarus