Светлана Тихановская
22.3K subscribers
3.08K photos
803 videos
1 file
2.32K links
Download Telegram
11 цытат Быкава – пра Беларусь, незалежнасць і свабоду

Сёння спаўняецца 100 год са дня народзінаў Васіля Быкава. 

Для беларусаў і беларусак гэта адзін з самых значных пісьменнікаў стагоддзя. Яго творчасць паўплывала не толькі на літаратуру, але і на сацыяльна-культурнае і палітычнае адраджэнне нацыі. Мы сабралі для вас цытаты, якія штодзень натхняюць супрацоўнікаў Офіса Святланы Ціханоўскай. Хай кожны знойдзе для сябе тое, што падтрымае і яго.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа»: Святлана Ціханоўская – да 100 год са дня народзінаў беларускага пісьменніка

«Сёння мы адзначаем 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава. Пісьменніка. Мысляра. Але перш за ўсё – беларуса.

У лёсе і творчасці Быкава адбіваецца лёс нашага народа. Гэта і гераічныя паўстанні беларусаў за свабоду. Гэта і калектывізацыя, і Чарнобыль. Гэта і другая сусветная вайна, якую ён шчыра апісаў у сваіх ужо класічных творах, якія мы з вамі чыталі яшчэ ў школе. Сёння, калі Расія вядзе вайну супраць блізкай нам Украіны, мы як ніколі разумеем боль і глыбіню быкаўскіх твораў.

Лёс Быкава – гэта змаганне за нацыянальнае адраджэнне. Разам з Алесем Адамовічам Быкаў першым узняў голас супраць міліцэйскага гвалту ў кастрычніку 1988-га.

Лёс Быкава – гэта барацьба за права казаць і пісаць праўду. Наперакор ідэалагічным устаноўкам. Гэта пераслед за ягоныя дысідэнцкія погляды. Паспытаў Васіль Уладзіміравіч і вымушанай эміграцыі – лёсу, які віною ўсё таго ж рэжыму напаткаў многіх беларусаў пасля 2020-га года.

Часам Быкава вінавацілі ў песімізме. Сапраўды, ён ніколі не прыхарошваў рэчаіснасці, заўсёды глядзеў у твар праўдзе. Але пры гэтым верыў у беларускіх людзей. У сваіх чытачоў і нашчадкаў. У нас з вамі.

Святкуючы сёння ягоны стогадовы юбілей, мы ўсе, беларусы, ганарымся адным з самых выбітных сыноў нашага народа. Народа чуллівага, шчырага, смелага, свабодалюбівага і геніяльнага, як сам ягоны апостал».

Цалкам зварот глядзіце ў відэа.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы 

У віленскім офісе беларуская лідарка правяла сустрэчу з Генеральнай Сакратаркай Рады Еўропы Марыяй Пейчынавіч-Бурыч. Таксама ў сустрэчы ўзялі ўдзел Дырэктар Офіса Марыі Пейчынавіч-Бурыч Джанлука Эспазіта і Пастаянны прадстаўнік Літвы пры Радзе Еўропы Андрус Крывас.

Падчас размовы бакі абмеркавалі:
📌 працяг працы Кантактнай групы беларускай грамадзянскай супольнасці;
📌 крокі па распрацоўцы дарожнай карты па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы;
📌 стварэнне інфармацыйнага пункта Рады Еўропы ў Вільні.

Падчас сустрэчы лідарка адзначыла: «Пад кіраўніцтвам Марыі Пейчынавіч-Бурыч Рада Еўропы афіцыйна аформіла адносіны з Дэмакратычнымі сіламі Беларусі і спыніла ўсялякае супрацоўніцтва з нелегітымным дыктатарам. Гэта паказчык таго, што нетрадыцыйныя часы патрабуюць нетрадыцыйных рашэнняў. Рада Еўропы – наш стратэгічны саюзнік, і мы спадзяёмся на паглыбленне супрацоўніцтва як у рамках Кантактнай групы, так і за яе межамі».
Святлана Ціханоўская: «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі ўзурпаваная, а ўнутры краіны – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом»

У вялікім інтэрв’ю польскаму рэсурсу Kanal Zero беларуская лідарка распавяла пра сум па радзіме і цёплыя ўспаміны, звярнула ўвагу на адказнасць беларусаў і беларусак за змены ў краіне і заклікала адмовіцца ад думкі, што ўсё ў краіне вырашае адзін чалавек.

📌 «Я сумую па Беларусі. Гэта мая радзіма, там мае бабуля і дзядуля, хата ў вёсцы, дзе я бавіла кожнае лета. Там мае бацькі, кватэра, якая зараз канфіскавана. Мы з мужам клеілі там шпалеры сваімі рукамі, упрыгожвалі яе. Я сумую па гэтым, але па людзях заўсёды сумуеш больш. Ты хочаш вярнуцца і не можаш».

📌 «Нягледзячы на тое, што ўлада ў Беларусі зараз узурпаваная, а ўнутры – жахлівыя рэпрэсіі, у нас застаюцца цёплыя ўспаміны пра дом. Мы помнім вуліцы, па якіх хадзілі і ўлюбёныя месцы. Там засталося шмат сяброў. Калі думаеш пра іх, на твары непазбежна з'яўляецца ўсмешка. Гэта сумная ўсмешка, хоць і поўная надзеі».

📌 «Трэба адмаўляцца ад мадэлі, замацаванай дыктатурай, дзе мы звыклі, што адзін чалавек усё вырашае, а ўсе падпарадкоўваюцца. Зараз кожны адказвае за змены ў дзяржаве. Кожны адказвае за незалежнасць нашай дзяржавы і тое, каб людзі выходзілі з турмаў. Кожны павінен унесці свой уклад».

📌 «У мяне ёсць магчымасць сустракацца з сусветнымі лідарамі, прэм'ер-міністрамі і прэзідэнтамі. Я магу адкрываць дзверы, праз якія потым павінны праходзіць беларусы. Таму так важна, каб беларуская дыяспара была актыўная ўва ўсіх краінах».
Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень – гэта сама па сабе нагода, каб нагадаць пра нашых палітзняволеных.

Многія з іх знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада. Мы нічога не ведаем:
– 487 дзён пра Ігара Лосіка.
– 492 дні пра Марыю Калеснікаву;
– 498 дзён пра Максіма Знака;
– 497 дзён пра Мікалая Статкевіча;
– 501 дзень пра Віктара Бабарыку;
Пра лёс майго мужа Сяргея, я не ведаю ўжо 470 дзён. 

Падчас кожнай сустрэчы з палітыкамі, праваабаронцамі, актывістамі я паўтараю: у беларускіх турмах людзей трымаюць у жудасных умовах, без сувязі са знешнім светам. Рэжым робіць усё магчымае, каб пра палітвязняў забыліся. Але мы не дазволім гэтаму здарыцца.

Я заклікаю ўсіх міжнародных партнёраў дабівацца доступу да турмаў і вызвалення ўсіх палітзняволеных. Гэта не пра палітыку – гэта пра жыццё людзей. А мы з вамі павінны стаць голасам палітвязняў – і яшчэ гучней казаць пра іх, каб чуў увесь свет. 

Дарагія, калі для вас бяспечна, пішыце лісты, дапамагайце данатамі сем’ям палітвязняў, выходзьце на акцыі салідарнасці. Кожнае нашае маленькае дзеянне – частка вялікай дапамогі, якая вельмі патрэбная тут і зараз. І я ведаю, што наша салідарнасць абавязкова разбурыць муры турмы».
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі

Беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Арменіі Араратам Мірзаянам у Вільні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі палітычную сітуацыю ў Беларусі, Арменіі і рэгіёне, а таксама супрацоўніцтва дэмакратычных сілаў з урадам, парламентам і грамадзянскай супольнасцю Арменіі.

Асобна Ціханоўская і Мірзаян пагаварылі пра становішча беларусаў і беларусак у Арменіі, а менавіта – пра нявыдачу беларускіх грамадзянаў па запыту рэжыму.

Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка выказала спадзяванне на працяг шчыльнага супрацоўніцтва паміж Арменіяй і дэмакратычнымі сіламі Беларусі. Ціханоўская падкрэсліла: народы Арменіі і Беларусі заслугоўваюць свабодную, дэмакратычную, еўрапейскую будучыню.
«Людзі галасуюць за дыктатараў, бо жадаюць верыць у простыя рашэнні»: Святлана Ціханоўская – у інтэрв'ю ВВС

Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у запісу падкасту каналу One Decision, ВВС. Падчас размовы яна раскрыла фундаментальныя праблемы, з якімі сутыкнулася наша краіна ў апошнія гады. Патлумачыла, чаму актыўная падтрымка і рэагаванне Захаду важныя не толькі для Украіны і Беларусі, але і для бяспекі саміх заходніх краінаў. А таксама адказала на пытанне, як так адбываецца, што людзі абіраюць палітыкаў з папулісцкімі заклікамі.

Вось самыя значныя моманты з інтэрв’ю:


📌«Сённяшняя барацьба – гэта барацьба паміж мінулым і будучым маёй краіны. Гэта раздарожжа: або Беларусь становіцца свабоднай, незалежнай еўрапейскай дзяржавай, альбо застаецца ў расійскай арбіце. У 2020 годзе мы выбралі свабоду і Еўропу, і сёння працягваем адстойваць гэты выбар».

📌«Дыктатары лічаць дэмакратычны свет вельмі слабым. Яны не паважаюць яго, таму што бачаць нерашучасць і ваганні. Яны правяраюць, як далёка могуць зайсці ў сваёй жорсткасці і застацца беспакаранымі».

📌«Ведаеце, чаму вы павінны ахвяраваць сваім камфортам? Лёгка думаць, што гэта не мая справа – гэта іх праблемы. Чаму я павінен умешвацца? Мы павінны патлумачыць людзям, якія цешацца дэмакратыяй і думаюць, што яна даецца як належнае, што за яе трэба змагацца. Калі сёння мы дазволім дыктатарам атрымаць верх, паверце, вы станеце наступнымі ахвярамі».

📌«Папулізм – вельмі шкодная з’ява. Ён дазваляе дыктатарам, такім як Лукашэнка, кіраваць і квітнець. Людзі галасуюць за яго, і яму падобных таму, што жадаюць верыць у простыя рашэнні».

📌«Канешне, я хачу, каб нашыя баі былі спрынтарскімі, разумееце, але гэта ўжо марафон, і мы павінны быць цярплівымі. Мы мусім быць крэатыўнымі і інавацыйнымі ў барацьбе з гэтай старой, але жорсткай дыктатурай».

📌«Я заклікаю Захад быць больш рашучым у падтрымцы Украіны і Беларусі. На працягу двух гадоў не было ўведзена ніякіх жорсткіх санкцыяў. Ніякага сапраўднага пакарання за злачынствы супраць чалавечнасці, загадайце абараняць украінскіх дзяцей. Паўмеры толькі шкодзяць».
ООН учредила Группу экспертов по правам человека по Беларуси

Председатель Совета по правам человека назначил членов новой Группы экспертов по правам человека в Беларуси. В нее вошли Сюзан Базилли (Канада), Каринна Москаленко (Российская Федерация) и Моника Станислава Платек (Польша).

Юридическая команда Офиса Светланы Тихановской отмечает: «Создание подобной группы экспертов – совершенно уникальная процедура для Беларуси. Это свидетельство высокого уровня внимания со стороны международных правозащитных организаций к происходящему в нашей стране. События 2020 и последующих годов не забыты: преступления будут расследоваться, а виновные – привлечены к международной ответственности».

Что входит в обязанности Группы экспертов по правам человека по Беларуси?

📎 Расследование и установление фактов, обстоятельств и причин нарушений прав человека и злоупотреблений, совершенных в Беларуси с 1 мая 2020 года;

📎 Сбор, обобщение, хранение и анализ доказательств таких нарушений и злоупотреблений. По возможности выявление виновных с учетом судебных и иных разбирательств, включая уголовное преследование в судах и трибуналах;

📎 Вынесение рекомендаций в отношении мер по привлечению к ответственности, с тем чтобы положить конец безнаказанности в Беларуси;

📎 Обеспечение подотчетности и доступа к правосудию и эффективным средствам правовой защиты, включая возмещение ущерба жертвам;

📎 Взаимодействие со всеми заинтересованными сторонами (беларусскими, а также региональным и международным гражданским обществом, международными правозащитными организациями) для обмена информацией и действиям по привлечению к ответственности за нарушения прав человека в Беларуси.

Юридическая команда Офиса продолжает активно сотрудничать с мандатом Специального докладчика ООН по правам человека в Беларуси. В частности, подготовлен пакет документов о нарушении прав человека в Беларуси и методах привлечения к международной ответственности всех виновных. Это позволит в максимально короткие сроки начать совместную работу с группой экспертов ООН по правам человека по Беларуси.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Калі ты дапамагаеш адной краіне захапіць іншую, якую ты называў сяброўскай, то што гэта, калі не здрада?»: Святлана Ціханоўская – у адным з вядучых СМІ Арменіі

Беларуская лідарка дала інтэрв'ю армянскаму 1in TV, дзе распавяла, чаму лічыць АДКБ інструментам дыктатараў, якімі бачыць сапраўдныя палітычныя саюзы, а таксама выказала спадзяванне на ўмацаванне супрацоўніцтва Арменіі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Галоўныя цытаты Святланы Ціханоўскай: 

📌 «Рэжым Лукашэнкі здрадзіў беларускаму народу, здрадзіў Украіне і Арменіі. Я разумею, што доўгі час у Арменіі магла быць ілюзія, што з Лукашэнка можна сябраваць, гандляваць, наладжваць сувязі. Але цяпер стала відавочна, што з ім нельга мець справаў. Калі ты дапамагаеш адной краіне захапіць іншую, якую ты да нядаўняга часу называў сяброўскай, то што гэта, калі не здрада?»

📌 «Рэжым Лукашэнкі і Пуціна – пагроза не толькі суседзям, але і ўсёй Еўропе. Таму што цяпер гэтыя так званыя сябры дапамагаюць адзін аднаму абыходзіць санкцыі. Яны карыстаюцца АДКБ як укрыццём для дасягнення палітычных і вайсковых мэтаў. А іх мэта – усталяваць кантроль над краінамі-суседзямі».

📌 «Імперыялістычная Расія не бачыць ні Беларусь, ні Украіну, ні Арменію свабоднымі, незалежнымі дзяржавамі. Але мы вольныя народы, мы не частка Расеі. Мы сваю будучыню жадаем выбудоўваць самі, не гледзячы ўвесь час на вялікага па памерах суседа».

📌 «Кожны саюз павінен быць супрацоўніцтва раўнапраўных партнёраў. А калі гэта саюз, дзе адна краіна навязвае волю іншым, гэта не саюз – гэта прымус. І таму Беларусь павінна выйсці з усіх саюзаў, якія перашкаджаюць вольнаму развіццю нашай краіны, якія не ў нашых інтарэсах, якія навязваюць чужую волю нашаму народу. Раўнапраўе – на вяршыні кожнага саюза. Толькі так можна выбудоўваць сумленныя і надзейныя стасункі».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Ці ёсць у Святланы Ціханоўскай райдар?

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае, які райдар у беларускай лідаркі. «Мы пажартавалі: вось вакзал недалёка, лаўкі ёсць у парку, Нідэрланды – бяспечная краіна», – а таксама пра форс-мажоры, якія здараліся падчас візітаў.

Падрабязней – у відэа.
Кансультатыўная група «Беларусь – Еўрасаюз»: што абмяркоўвалі падчас трэцяга пасяджэння?

Гэтымі днямі Святлана Ціханоўская знаходзіцца ў Бруселі, дзе ўзяла ўдзел у пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Гэта ўжо трэцяя працоўная сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў Еўрасаюза – і зараз да яе з боку заходніх партнёраў далучыліся палітыкі, праваабаронцы і эксперты па міжнародных адносінах.

Рашэнні якіх праблемаў будзе шукаць працоўная група падчас сустрэчы? 

📎 Рэпрэсіі ў краіне і стан беларускіх палітвязняў; 

📎 Пагроза незалежнасці і суверэнітэту Беларусі з боку Расіі, саўдзел Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны;

📎 Міграцыйныя праблемы, візавыя пытанні і легалізацыя беларусаў у краінах ЕС;

📎 Стратэгія на 2025 год.

Адзначым, што акрамя Святланы Ціханоўскай беларускі бок на сустрэчы прадставяць намеснік лідаркі ў Аб’яднаным пераходным кабінеце Валер Кавалеўскі і Павел Латушка, а таксама прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык і кіраўнік апарата Кабінета Валерый Мацкевіч
«Беларусы павінны ўбачыць, што еўрапейская перспектыва – адзіная альтэрнатыва рускаму свету»: Святлана Ціханоўская на пасяджэнні кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз»

Святлана Ціханоўская адкрыла ў Бруселі пасяджэнне кансультатыўнай групы «Беларусь – Еўрасаюз». Трэцяя такая сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў і заходніх партнёраў прысвечаная шэрагу актуальных для нашай краіны тэмаў:

⚪️ палітычная сітуацыя ў Беларусі і правы чалавека;
🔴 прыцягненне рэжыму да адказнасці;
⚪️ падрыхтоўка да прэзідэнцкай кампаніі 2025 года;
🔴 высілкі для вызвалення палітычных зняволеных;
⚪️ мабільнасць беларусаў і беларусак.

Менавіта на пошуках шляхоў для вырашэння гэтых праблемаў Святлана Ціханоўская зрабіла акцэнт падчас выступу:

📌 «Каб перамагчы рэжым, мы мусім дамагчыся разумення і падтрымкі людзей. Як ніколі раней, нам неабходна ўмацоўваць незалежныя СМІ і нашую нацыянальную ідэнтычнасць».

📌 «Беларусы павінны ўбачыць, што еўрапейская перспектыва – адзіная альтэрнатыва рускаму свету. Беларусам трэба адчуць, што Еўропа на іх баку і што дзверы Еўропы будуць адчынены для іх, калі надыдзе момант».

📌 «У 2025 годзе Лукашэнка спадзяецца правесці свае «перавыбары». Аднак мы не павінны дазволіць рэжыму «перагарнуць старонку» і вярнуцца да звыклага парадку рэчаў. Гэтыя «выбары» не будуць прызнаныя ні беларусамі, ні міжнароднай супольнасцю. Мы будзем выкарыстоўваць гэтую кампанію для мабілізацыі нашых прыхільнікаў, а таксама для прыцягнення ўвагі да сітуацыі ў Беларусі».

📌 «Нашым сённяшнім прыярытэтам мусіць стаць падтрымка энергіі беларусаў. Мы павінны падтрымліваць тых, хто працягвае змагацца, як унутры краіны, так і ў выгнанні. Я ўпэўненая, што адкрыецца новае акно магчымасцяў – і мы ўсе разам павінны быць гатовыя да гэтага».
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у гэтую пятніцу, 28 чэрвеня

Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, падчас якога зможаце задаць пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.

Размовы пройдуць у пятніцу, 28 чэрвеня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
Святлана Ціханоўская на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду» ў новым офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі

Беларуская лідарка падчас працоўнай паездкі ў Брусэль выступіла з прамовай на адкрыцці выставы «Сукенкі за свабоду». Выстава створаная беларускай мастачкай Ганнай Каран. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці.

У сваёй прамове Ціханоўская адзначыла: «Ведаеце, нашую рэвалюцыю часта клічуць жаночай рэвалюцыяй. І гэта сукенкі ўсіх тых адважных беларускіх жанчын, якія выступілі супраць несправядлівасці. Лекарак, спартсменак, настаўніц. Сёння некаторыя з іх жывуць у эміграцыі, некаторыя застаюцца ў Беларусі, чакаючы, калі іх сваякі вернуцца дадому з турмы. Некаторыя самі знаходзяцца ў турме. Усіх іх аб'ядноўвае адна мара: мара пра новую Беларусь, мара пра свабоду. І гэтая мара дагэтуль аб'ядноўвае беларусаў і беларусак. Яна дае нам сілы працягваць змаганне».

Імпрэза прайшла ў новым офісе Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі, за адкрыццё якога Ціханоўская падзякавала Фландрыі і міністру-прэзідэнту Яну Ямбону: «У самым сэрцы Бруселя, у беларусаў ёсць свой дом. Гэта месца, дзе беларусы могуць размаўляць на сваёй мове, прасоўваць сваю культуру, спрачацца пра палітыку, не баючыся, што за імі прыйдзе КДБ. Гэта прастора свабоды, дзе рады кожнаму і няма месца нянавісці, тыраніі і несправядлівасці».