Святлана Ціханоўская – пра смерць польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю
«Сёння стала вядома, што ў выніку нападу з беларускага боку загінуў польскі жаўнер. Гэта адбылося падчас інцыдэнту, калі мігранты спрабавалі прарвацца ў ЕС з тэрыторыі нашай краіны. Праз штучна створаны Лукашэнкам міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай ужо не першы раз гінуць людзі. Ён выкарыстоўвае нерэгулярных мігрантаў як зброю ў сваіх палітычных гульнях. Ён не ўпершыню парушае прынцыпы міжнароднага права, гарантуючыя недатыкальнасць тэрыторыі польскай дзяржавы. За гэта, як і за смерці на мяжы, ён павінен панесці адказнасць.
Я выказваю шчырыя спачуванні сям'і і блізкім вайскоўца. І хачу падкрэсліць: прычына гэтай трагедыі – рэжым Лукашэнкі, які ўжо доўгі час правакуе сутыкненні з удзелам мігрантаў для ціску на Польшчу. Замест сяброўства і ўзаемаразумення на мяжы нашых краінаў трывае напружанасць. І ўсе часцей яна перарастае ў жорсткасць ды гвалт – і знішчае добрасуседства, якое спрадвеку будавалі людзі Беларусі ды Польшчы».

«Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму»: Святлана Ціханоўская – на канферэнцыі «Luxembourg Solutions»
Беларуская лідарка выступіла з прамовай на адкрыцці канферэнцыі «Luxembourg Solutions», падчас якой звярнула ўвагу на праблемы мабільнасці беларусаў і беларусак унутры краіны. Ціханоўская адзначыла: менавіта рэжым зацікаўлены ў тым, каб адрэзаць людзей ад свету.
📌 «Беларусь ператварылася ў адну вялікую турму, дзе ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Атрымаць візу складана, а шмат для каго – немагчыма. Віза ў нашым выпадку – гэта не раскоша, а гарантыя бяспекі. Калі КДБ грукаецца ў дзверы, віза – адзіны шанец унікнуць турмы».
📌 «Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму. Яны – першыя іх ахвяры. Трэба максімальна заахвочваць мабільнасць беларусаў. Нельга дапусціць стварэння новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Менавіта рэжым зацікаўлены ў ізаляцыі людзей».
📌 «Легалізацыя беларусаў за мяжой не павінна быць выпрабаваннем, як гэта адбываецца цяпер. Усю бюракратыю трэба адкінуць, калі ад гэтага залежыць жыццё чалавека».
Асобна Святлана Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, а менавіта:
⚪️ Прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты сапраўднымі;
🔴 Не патрабаваць дакументы, якія могуць быць выдадзеныя толькі ў Беларусі;
⚪️ Выдаваць праязныя дакументы замежніка;
🔴 Падтрымаць праект новага беларускага пашпарту;
⚪️ Спрыяць развіццю беларускага бізнесу ў выгнанні;
🔴 Садзейнічаць захаванню беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Спрашчэнне візавага рэжыму і падтрымка рэпрэсаваных: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Люксембургу?
Падчас працоўнага візіту ў Люксембург беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў і віцэ-прэм’ерам Ксаўе Бетэлем перад пачаткам канферэнцыі «Luxembourg Solutions», прысвечанай вырашэнню праблемаў беларусаў у выгнанні. Разам з Ціханоўскай удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў у Бруселі амбасадар Уладзімір Астапенка.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
📌 выкананне рэкамендацыяў ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдураў легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС;
📌 падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў праз гуманітарны фонд, а таксама незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і беларускай культуры;
📌 падрыхтоўку да саміту міру па Украіне, Саміту НАТА і генасамблеі ААН.
Адзначым, што Люксембург далучыўся да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, а таксама падтрымаў ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і незалежныя медыя і кантактную групу ў Радзе Еўропы. У люксембургскім Парламенце створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская разам з Аляксандрай Мамаевай запісалі відэа, у якім распавялі пра дапамогу ў легалізацыі беларусам за мяжой
Святлана Ціханоўская: «На канферэнцыі, прысвечанай праблемам беларусаў за мяжой, ішло абмеркаванне, як вырашыць праблемы беларусаў з візамі, відамі на жыхарства, легалізацыяй. Разам з прадстаўніцай Народных Амбасадаў Беларусі Аляксандрай Мамаевай мы распавядаем пра сайт pashpart.org, дзе збіраецца ўся інфармацыя.
Мы працягваем вырашаць пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой. Але, дарагія беларусы, калі вы ўжо ўладкаваліся ў іншай краіне, заўсёды памятайце што вашая дапамога патрэбная тым смелым беларусам, якія застаюцца ў краіне ці толькі выехалі. Дапамагайце адзін аднаму!»

Якія дакументы дапамогуць пры аргументацыі для атрымання міжнароднай аховы?
З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы.
Юрыдычная каманда Офіса рэгулярна атрымлівае і апрацоўвае запыты беларусаў і беларусах аб дапамозе, бо палітычны пераслед у краіне не спыняецца, а толькі набірае моц. Людзі вымушаныя бегчы, каб абараніць сям’ю і дзяцей ад цкавання рэжыму.
Адзначым: наданне міжнароднай аховы істотна залежыць ад асабістых абставінаў заяўніка – тых, якія паўплывалі на немагчымасць вяртання чалавека ў Беларусь. Аднак пры разглядзе запыту да ўвагі бярэцца таксама агульная ацэнка сітуацыі ў краіне.
Каб дапамагчы беларусам і беларускам сфарміраваць запыты на атрыманне міжнароднай аховы і палегчыць пошук патрэбнай інфармацыі, нашыя юрысты падрыхтавалі спасылкі на міжнародныя дакументы, даклады і даследаванні. Гэтыя матэрыялы дапамогуць зрабіць запыты і іх аргументацыю максімальна дасканалымі.
Юрыдычная каманда Офіса: «Нам рэгулярна прыходзяць лісты і паведамленні з просьбамі дапамогі. Людзям бракуе сістэмнай і грунтоўнай базы дакументаў, якая б спрасціла атрыманне міжнароднай аховы. Мы ўважліва прааналізавалі матэрыялы, якія маюць дачыненне да гэтай тэмы, – і сабралі найбольш карысныя з іх у адзін пост. Гэта даклады і міжнародныя дакументы, на якія можна спасылацца ў анкетах і даваць вытрымкі з канкрэтных параграфаў».
Цалкам спіс можна паглядзець на сайце па спасылцы.
Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай!

Святлана Ціханоўская: «Ніводны чалавек у Беларусі не можа быць упэўнены, што не апынецца ў турме да канца дня»
Беларуская лідарка дала інтэрв'ю польскаму тэлеканалу TVP World, у якім распавяла, што агульнага ў сучаснай Беларусі і БССР сталінскай эпохі і падкрэсліла неабходнасць ўсебаковай міжнароднай падтрымкі і рашучасці дэмакратычнага свету.
Прыводзім ключавыя цытаты з інтэрв'ю:
📌 «Беларусы зараз жывуць у атмасферы тыраніі і тэрору. Гэта як у сталінскія часы – вас могуць затрымаць у кожны момант. Ніводны чалавек у Беларусі не можа быць упэўнены, што не апынецца ў турме да канца дня. Людзі, якія выступаюць супраць дыктатуры ці выказваюцца супраць вайны ва Украіне таксама сталі ворагамі рэжыму».
📌 «Мы не ведаем дакладнай колькасці палітвязняў, таму што людзі, якім прад'яўленыя абвінавачванні па палітычных матывах, не хочуць, каб іх прызнавалі палітвязнямі, таму што стаўленне да іх значна, значна горшае».
📌 «Пуцін успрымае Беларусь як яшчэ адзін рэгіён Расеі – сваю ўласнасць, а не асобную дзяржаву. Ён хоча сцерці ўсё беларускае з нашай краіны. І Лукашэнку гэтаму спрыяе».
📌 «Беларускі народ чакае ад дэмакратычнага свету большай рашучасці. Дыктатары бачаць нерашучасць дэмакратычнага свету як слабасць».
📌 «Ніводная вайна, ніводнае змаганне не можа быць выйграна ў адзіночку. Нам патрэбна дапамога, падтрымка, салідарнасць дэмакратычнага свету, таму што мы змагаемся не толькі з нашым дыктатарам – мы змагаемся супраць дыктатуры як з'явы».
📌 «30 гадоў беларускі народ пераконвалі, што НАТО – наш вораг, што Еўрапейскі Звяз – гэта «гнілы Захад» і ён хоча нас захапіць. Зараз нам даводзіцца тлумачыць людзям, што такое сапраўдная дэмакратыя, як яна працуе, і што Беларусь – частка еўрапейскай сям'і».

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Топ палітычных сустрэч вясны: Дзяніс Кучынскі – пра галоўныя падзеі апошніх месяцаў
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра вясеннія сустрэчы і мерапрыемствы з удзелам лідаркі, якія сталі беспрэцэдэнтнымі для беларускай сучаснай палітыкі.
Падрабязней – у відэа.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавядае пра вясеннія сустрэчы і мерапрыемствы з удзелам лідаркі, якія сталі беспрэцэдэнтнымі для беларускай сучаснай палітыкі.
Падрабязней – у відэа.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Аб чым пісаць палітвязням? Распавядае былая палітзняволеная Ася Булыбенка
Многім падаецца, што напісаць ліст – няпростая справа. А калі гаворка ідзе пра палітвязняў, то і ўвогуле паўстае пытанне: што ж напісаць чалавеку, які знаходзіцца ў жахлівых умовах беларускіх турмаў?
У гэтым відэа былая палітзняволенная і мастачка Ася Булыбенка дзеліцца вельмі простымі рэчамі, пра якія можна расказаць палітвязню ў лісце. Гэта могуць быць і асабістыя гісторыі, калі для вас гэта бяспечна, і цікавыя факты пра ўсё на свеце, ці некалькі сказаў пра песню, якая спадабалася апошнім часам.
Калі вы хочаце даслаць ліст палітвязню, то гэтыя рэсурсы значна спросцяць вам задачу:
⚪️ Майстэрня Паштовак Салідарнасці;
🔴 Дысідэнт.бай;
⚪️ Politzek.me.

Святлана Ціханоўская запрашае да рэгістрацыі на Канферэнцыю Новая Беларусь
3-4 жніўня ў Вільні пройдзе трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь». Галоўная мэта мерапрыемства – сабраць беларускія дэмакратычныя сілы, актывістаў і актывістак, грамадскія і культурніцкія ініцыятывы, дыяспару на адной пляцоўцы, каб абмеркаваць стратэгічныя прыярытэты дэмакратычнага руху на 2025 год, актуалізаваць выклікі супольнасці і разам знайсці шляхі іх вырашэння.
⚪️ Калі вы хацелі б прыехаць у Вільню і ўзяць удзел у Канферэнцыі – калі ласка, запоўніце форму па спасылцы.
🔴 Журналісты, блогеры, прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя могуць зарэгістравацца па гэтай спасылцы.
❗ Нагадаем, што ўся афіцыйная камунікацыя па Канферэнцыі Новай Беларусі праходзіць праз пошту confnewbelarus@tsikhanouskaya.org. Калі ласка, дбайце пра сваю кібер-бяспеку і карыстайцеся толькі афіцыйнымі кантактамі!
Святлана Ціханоўская: «Нашая салідарнасць – гэта тая каштоўнасць, якую мы захоўваем у сабе, не гледзячы на намаганні рэжыму аддаліць нас адно ад аднаго. І вельмі важна, каб такія мерапрыемствы, як канферэнцыя «Новая Беларусь» працягвалі заставацца пляцоўкамі для камунікацыі, якія нас аб’ядноўваць. Я спадзяюся, што падчас івэнту мы не толькі адрэфлексуем мінулыя выклікі і памылкі, але і адшукаем у дыскусіях супольнае разуменне таго, у якім кірунку працаваць беларускай дэмакратычнай супольнасці».

Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадарамі Вялікай сямёркі і экспертамі ў Вашынгтоне
Святлана Ціханоўская пачала візіт у Вашынгтон з сустрэчы з амбасадарамі і дыпламатамі краінаў Вялікай сямёркі. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі экспертнай супольнасці. Беларуская лідарка падкрэсліла важнасць міжнароднай падтрымкі для Беларусі і неабходнасць працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі для вызвалення палітвязняў і правядзення свабодных выбараў.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:
📌 арганізацыю вялікай кампаніі ў ЗША па палітвязнях – у тым ліку публічны ліст генеральнаму сакратару ААН ад кангрэсменаў і сенатараў.
📌 пашырэнне стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і магчымасцяў для іх выезду на навучанне ў ЗША і іншыя краіны;
📌 меры па ўзмацненні санкцыйнага ціску на рэжым і павелічэнне фінансавай дапамогі дэмакратычнай Беларусі;
📌 пошук і замарожванне актываў Лукашэнкі ў іншых краінах – у тым ліку ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах;
📌 ролю і адказнасць рэжыму ў вайне супраць Украіны, супрацоўніцтва паміж расійскай і беларускай арміямі;
📌 супрацоўніцтва Лукашэнкі з Іранам, Кітаем і іншымі аўтарытарнымі рэжымамі – і наступствы гэтага супрацоўніцтва.
Падчас візіту ў ЗША Святлана Ціханоўская плануе абмеркаваць магчымасць па ўдзелу ў Саміце НАТА, які адбудзецца ў ліпені, і ўзяць удзел у мерапрыемствах з мемарыялам па ахвярах камунізму.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з Нэнсі Пэлосі і сенатарамі ЗША
Падчас першага дня візіту ў Вашынгтон Святлана Ціханоўская сустрэлася з экс-спікеркай Палаты Прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэлосі, а таксама амерыканскімі сенатарамі Джын Шагін, Дзікам Дурбінам, Пітэрам Уэлчам.
Ціханоўская адзначыла неабходнасць амерыканскага лідарства ў супрацьстаянні дыктатарам, важнасць падтрымкі беларускай дэмакратычнай супольнасці, а таксама ціску на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў і спынення ўдзелу Беларусі ў вайне. Лідарка распавяла пра вынікі выбараў у Каардынацыйную Раду, а таксама пра планы дэмакратычных сілаў на 2025 год.
Падчас сустрэчы абмеркавалі:
📌 праект новага Акту аб дэмакратыі ў Беларусі, які ўмацуе суб’ектнасць дэмакратычных сілаў, а таксама можа стаць асновай для павелічэння падтрымкі Беларусі;
📌 кампанію ў падтрымку беларускіх палітвязняў, у прыватнасці – зняволеных беларускіх журналістаў, а таксама магчымыя крокі па іх вызваленні;
📌 пытанне санкцыяў;
📌 працяг і павелічэнне падтрымкі незалежных медыя, рэпрэсаваных, культурніцкіх і праваабарончых ініцыятываў;
📌 мерапрыемствы па Беларусі падчас саміту НАТА;
📌 падтрымку беларусаў у ЗША.
Ціханоўская заклікала раздзяляць беларускі народ і рэжым – і не дапусціць, каб Беларусь стала суцяшальным прызам для Пуціна.