Светлана Тихановская
22.2K subscribers
3.11K photos
808 videos
1 file
2.32K links
Download Telegram
Святлана Ціханоўская сустрэлася з дэлегацыямі чэшскага Сенату і генеральным сакратаром МЗС Ірландыі

У віленскім офісе Святлана Ціханоўская правяла шэраг працоўных сустрэчаў. Спачатку беларуская лідарка разам з дарадцам па міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатолем Лябедзькам і кіраўніцай Офіса дэмакратычных сілаў у Чэшскай Рэспубліцы Крысцінай Шыянок мела размову з дэлегацыяй чэшскіх сенатараў на чале з кіраўніком камітэта па замежных адносінах Паўлам Фішарам.

Галоўным вынікам размовы стала прапанова чэшскаму боку правесці прававую экспертызу праектаў Канстытуцыі і законаў для новай Беларусі. Павел Фішар ідэю ўхваліў і з прыязню адзначыў тое, што дэмакратычныя сілы ўжо сёння, актыўна працуюць над візіяй новай Беларусі.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з сакратаром МЗС Ірландыі Джозэфам Хэкетам і амбасадаркай Ірландыі ў Літве і Беларусі.

Падчас сустрэчы беларуская лідарка распавяла пра Гуманітарны фонд падтрымкі палітвязняў – і заклікала Ірландыю далучыцца да яго. Ціханоўская і Хэкет абмеркавалі пытанне ціску на рэжым праз абмежаванні з боку ЕС, супрацоўніцтва ў культурнай сферы, падтрымку праектаў, накіраваных на ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, і выдачы візаў для беларусаў. Таксама закраналіся праблемы легалізацыі беларусаў у Ірландыі – у прыватнасці, праблемы пратэрмінаваных пашпартоў і атрымання пашпартоў замежніка.
Святлана Ціханоўская: «Няправільна называць нас апазіцыяй. Мы – большасць»

Святлана Ціханоўская дала інтэрв'ю Dagens Nyheter, дзе расказала пра адносіны з Украінай, праблему стыпендыяў для беларускіх студэнтаў і ці можна называць беларусаў апазіцыяй.

Самыя яркія цытаты з інтэрв'ю:

📌 «У нас тысячы палітычных зняволеных і мільёны закладнікаў рэжыму Лукашэнкі. Але я ведаю, што беларускі народ не здасца. У рэжыму таксама ёсць праблемы. Гады Лукашэнка спрабаваў прамыць мазгі насельніцтву, каб яно яго любіла, але ў яго не атрымалася».

📌 «Няправільна называць нас апазіцыяй. Мы – большасць, якая змагаецца супраць дыктатуры, якая з'яўляецца меншасцю. Нас усё яшчэ восем мільёнаў чалавек, і з іх, можа быць, 20 працэнтаў лаяльныя рэжыму. Людзі разумеюць, што нельга рабіць нічога адкрыта, праз рэпрэсіі і пагрозу турэмнага зняволення».

📌 «Украіна паступова мяняе сваё стаўленне да дэмакратычных сілаў у Беларусі. Я думаю, яны разумеюць, што Лукашэнка – тупік для нашай краіны, і спадзяюся, што яны не маюць з ім кантактаў».

📌 «Многія ўніверсітэты Еўропы закрылі свае стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў з Беларусі. У выніку ўпершыню за 30 гадоў у расійскіх ВНУ навучаецца больш беларускіх студэнтаў, чым у еўрапейскіх. Лукашэнка выкарыстоўвае гэта ў сваёй антызаходняй прапагандзе: «Глядзіце, яны не хочуць бачыць вас у Еўропе».

📌 «Не адштурхвайце беларусаў да Расіі, рэжым павінен быць пакараны і ізаляваны. Дайце больш магчымасцяў людзям прыязджаць у Еўропу, выдайце больш візаў, адкрыйце межы, дайце больш стыпендыяў».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – пра перавод Андрэя Гнёта пад хатні арышт:

«Пасля сямі месяцаў зняволення беларускі актывіст і рэжысёр вызвалены з-за кратаў. Сем месяцаў таму Андрэя Гнёта затрымалі па запыце беларускіх сілавікоў: актывіста абвясцілі ў вышук праз Інтэрпол па надуманых абвінавачваннях у нявыплаце падаткаў.

Пакуль што Андрэй знаходзіцца пад хатнім арыштам, але я шчаслівая тым, што ён нарэшце змог апынуцца дома. Гэта вынік маштабнай сумеснай працы дыпламатаў ЕС, беларускіх палітыкаў, юрыстаў і грамадскіх арганізацыяў. Мы разам даводзілі, што пераслед актывістаў, якія выступілі супраць рэжыму Лукашэнкі – гэта недапушчальная практыка, якая парушае асноўныя прынцыпы дэмакратыі і правы чалавека.

Разам з тым я заклікаю ўлады Сербіі не выдаваць Андрэя ў Беларусь і спыніць ягоны пераслед. У прыватнасці, зняць усе абмежаванні свабоды, вызваліць з-пад хатняга арышту – і самастойна дазволіць пакінуць краіну. Я ўпэўнена: краіны ЕС падтрымаюць беларускага актывіста і дапамогуць у легалізацыі на сваёй прасторы».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Інтэрнацыянальнага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: krivcovn20@gmail.com
Святлана Ціханоўская: «Свабода – лепшы падарунак, які грамадства можа зрабіць сваёй моладзі».

Падчас візіту ў Люксембург Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у дыскусіі «Якая будучыня чакае моладзь Беларусі?».

Прыводзім самыя яркія цытаты з прамовы:

📌«Ніхто не можа дыктаваць маладым людзям, што ім рабіць – можаце мне паверыць, у мяне дома ёсць падлетак. Рэжым можа прамываць дзецям мазгі хлуснёй пра гераічныя смерці за імперыю. Але як толькі гэтыя дзеці становяцца падлеткамі, яны выбіраюць жыццё замест смерці, любоў замест нянавісці, Еўропу замест імперыі, свабоду замест дыктатуры».

📌«Перамены ў Беларусі непазбежныя, таму што рэжым з яго фальшывымі старымі савецкімі каштоўнасцямі змрочны, а моладзь не выносіць нуды, як не выносіць несправядлівасці і хлусні».

📌«Свабода – лепшы падарунак, які грамадства можа зрабіць сваёй моладзі. Лукашэнка проста не можа даць маладым людзям яе. Бо як толькі беларуская моладзь адчула крыху свабоды, яна тут жа выйшла на вуліцы ў 2020 годзе, каб зрынуць рэжым. Таму што моладзь і дыктатура – смяротныя ворагі».

📌«Мы павінны інвеставаць у маладых людзей у Беларусі. І я хачу папрасіць усе краіны забяспечваць іх стыпендыямі, стажыроўкамі, практыкамі і візамі для захавання мабільнасці. Мы павінны далучаць нашых маладзёнаў да Еўропы. У адваротным выпадку імі будзе апекавацца Расія».

📌«Мы павінны ўвесь час нагадваць беларускай моладзі, што ніколі не перастанем змагацца за яе. За іх правы, за іх волю, за іх шчасце тут і цяпер. У гэтым выпадку яны абавязкова паклапоцяцца пра будучыню, калі прыйдзе іх час. Я давяраю ім, і яны павінны давяраць вам. Чым больш мы зробім для іх цяпер, тым лепш будзе будучая Беларусь».
Святлана Ціханоўская – пра смерць польскага жаўнера на мяжы з Беларуссю

«Сёння стала вядома, што ў выніку нападу з беларускага боку загінуў польскі жаўнер. Гэта адбылося падчас інцыдэнту, калі мігранты спрабавалі прарвацца ў ЕС з тэрыторыі нашай краіны. Праз штучна створаны Лукашэнкам міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з Польшчай ужо не першы раз гінуць людзі. Ён выкарыстоўвае нерэгулярных мігрантаў як зброю ў сваіх палітычных гульнях. Ён не ўпершыню парушае прынцыпы міжнароднага права, гарантуючыя недатыкальнасць тэрыторыі польскай дзяржавы. За гэта, як і за смерці на мяжы, ён павінен панесці адказнасць.

Я выказваю шчырыя спачуванні сям'і і блізкім вайскоўца. І хачу падкрэсліць: прычына гэтай трагедыі – рэжым Лукашэнкі, які ўжо доўгі час правакуе сутыкненні з удзелам мігрантаў для ціску на Польшчу. Замест сяброўства і ўзаемаразумення на мяжы нашых краінаў трывае напружанасць. І ўсе часцей яна перарастае ў жорсткасць ды гвалт – і знішчае добрасуседства, якое спрадвеку будавалі людзі Беларусі ды Польшчы».
«Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму»: Святлана Ціханоўская – на канферэнцыі «Luxembourg Solutions»

Беларуская лідарка выступіла з прамовай на адкрыцці канферэнцыі «Luxembourg Solutions», падчас якой звярнула ўвагу на праблемы мабільнасці беларусаў і беларусак унутры краіны. Ціханоўская адзначыла: менавіта рэжым зацікаўлены ў тым, каб адрэзаць людзей ад свету.

📌 «Беларусь ператварылася ў адну вялікую турму, дзе ніхто не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Атрымаць візу складана, а шмат для каго – немагчыма. Віза ў нашым выпадку – гэта не раскоша, а гарантыя бяспекі. Калі КДБ грукаецца ў дзверы, віза – адзіны шанец унікнуць турмы».

📌 «Беларускія грамадзяне не вінаватыя ў злачынствах рэжыму. Яны – першыя іх ахвяры. Трэба максімальна заахвочваць мабільнасць беларусаў. Нельга дапусціць стварэння новай жалезнай заслоны паміж Еўропай і Беларуссю. Менавіта рэжым зацікаўлены ў ізаляцыі людзей».

📌 «Легалізацыя беларусаў за мяжой не павінна быць выпрабаваннем, як гэта адбываецца цяпер. Усю бюракратыю трэба адкінуць, калі ад гэтага залежыць жыццё чалавека».

Асобна Святлана Ціханоўская заклікала падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць, а менавіта:

⚪️ Прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты сапраўднымі;
🔴 Не патрабаваць дакументы, якія могуць быць выдадзеныя толькі ў Беларусі;
⚪️ Выдаваць праязныя дакументы замежніка;
🔴 Падтрымаць праект новага беларускага пашпарту;
⚪️ Спрыяць развіццю беларускага бізнесу ў выгнанні;
🔴 Садзейнічаць захаванню беларускай культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.
Спрашчэнне візавага рэжыму і падтрымка рэпрэсаваных: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Люксембургу?

Падчас працоўнага візіту ў Люксембург беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў і віцэ-прэм’ерам Ксаўе Бетэлем перад пачаткам канферэнцыі «Luxembourg Solutions», прысвечанай вырашэнню праблемаў беларусаў у выгнанні. Разам з Ціханоўскай удзел у сустрэчы ўзялі прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і кіраўнік місіі дэмакратычных сілаў у Бруселі амбасадар Уладзімір Астапенка.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі:

📌 выкананне рэкамендацыяў ПАРЕ па спрашчэнні візавага рэжыму і працэдураў легалізацыі для беларусаў на ўзроўні ЕС;

📌 падтрымку рэпрэсаваных і палітвязняў праз гуманітарны фонд, а таксама незалежных медыя, грамадзянскай супольнасці і беларускай культуры;

📌 падрыхтоўку да саміту міру па Украіне, Саміту НАТА і генасамблеі ААН.

Адзначым, што Люксембург далучыўся да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, а таксама падтрымаў ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і незалежныя медыя і кантактную групу ў Радзе Еўропы. У люксембургскім Парламенце створаная група сяброў дэмакратычнай Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская разам з Аляксандрай Мамаевай запісалі відэа, у якім распавялі пра дапамогу ў легалізацыі беларусам за мяжой

Святлана Ціханоўская: «На канферэнцыі, прысвечанай праблемам беларусаў за мяжой, ішло абмеркаванне, як вырашыць праблемы беларусаў з візамі, відамі на жыхарства, легалізацыяй. Разам з прадстаўніцай Народных Амбасадаў Беларусі Аляксандрай Мамаевай мы распавядаем пра сайт pashpart.org, дзе збіраецца ўся інфармацыя.

Мы працягваем вырашаць пытанні легалізацыі беларусаў за мяжой. Але, дарагія беларусы, калі вы ўжо ўладкаваліся ў іншай краіне, заўсёды памятайце што вашая дапамога патрэбная тым смелым беларусам, якія застаюцца ў краіне ці толькі выехалі. Дапамагайце адзін аднаму!»
Якія дакументы дапамогуць пры аргументацыі для атрымання міжнароднай аховы?

З кожным годам колькасць беларусаў, якія вымушана з’язджаюць за мяжу, павялічваецца. Вялікі адсотак з іх пакідае краіну менавіта з-за рызыкаў рэпрэсіяў. Каб легалізавацца ў розных краінах па прычыне пераследу, людзям патрэбныя доказы і пацвярджэнні, што перабыванне на радзіме для іх небяспечна. У такім выпадку могуць спатрэбіцца афіцыйныя міжнародныя дакументы.

Юрыдычная каманда Офіса рэгулярна атрымлівае і апрацоўвае запыты беларусаў і беларусах аб дапамозе, бо палітычны пераслед у краіне не спыняецца, а толькі набірае моц. Людзі вымушаныя бегчы, каб абараніць сям’ю і дзяцей ад цкавання рэжыму.

Адзначым: наданне міжнароднай аховы істотна залежыць ад асабістых абставінаў заяўніка – тых, якія паўплывалі на немагчымасць вяртання чалавека ў Беларусь. Аднак пры разглядзе запыту да ўвагі бярэцца таксама агульная ацэнка сітуацыі ў краіне.

Каб дапамагчы беларусам і беларускам сфарміраваць запыты на атрыманне міжнароднай аховы і палегчыць пошук патрэбнай інфармацыі, нашыя юрысты падрыхтавалі спасылкі на міжнародныя дакументы, даклады і даследаванні. Гэтыя матэрыялы дапамогуць зрабіць запыты і іх аргументацыю максімальна дасканалымі.

Юрыдычная каманда Офіса: «Нам рэгулярна прыходзяць лісты і паведамленні з просьбамі дапамогі. Людзям бракуе сістэмнай і грунтоўнай базы дакументаў, якая б спрасціла атрыманне міжнароднай аховы. Мы ўважліва прааналізавалі матэрыялы, якія маюць дачыненне да гэтай тэмы, – і сабралі найбольш карысныя з іх у адзін пост. Гэта даклады і міжнародныя дакументы, на якія можна спасылацца ў анкетах і даваць вытрымкі з канкрэтных параграфаў».

Цалкам спіс можна паглядзець на сайце па спасылцы.

Падзяліцеся гэтай інфармацыяй з тымі, каму яна можа быць карыснай!