Светлана Тихановская
23.9K subscribers
2.7K photos
692 videos
1 file
2.14K links
Download Telegram
Моладзь у палітыцы і абарона правоў студэнтаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі моладзевых палітычных арганізацыяў

Беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі моладзевых палітычных арганізацыяў у сваім Офісе ў Вільні. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.

«Важна, каб у палітычных і іншых органах голас моладзі быў улічаны, а яе ўплыў на прыняцце рашэнняў пашыраўся. І сённяшняя сустрэча прызначаная стаць крокам да дасягнення гэтай мэты», – адзначыла Ворыхава.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі надалі асаблівую ўвагу абароне правоў студэнтаў, у тым ліку пытанню своечасовай выплаты стыпендыяў і павелічэнню іх памераў. Акрамя таго, абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі еўрапейскіх палітычных партыяў. Ішла гаворка і пра арганізацыю сустрэчаў у Сенаце і Сейме Польшчы: яны стануць ключавымі для вырашэння пытання інтэграцыі маладых беларусаў. Напрыканцы бакі абмеркавалі арганізацыю сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускімі студэнтамі ў Познані.
Это подделка! Рассказываем, что такое фишинг, как его распознать и защититься

В последнее время мы наблюдаем повышенную активность фишинговых мошенников. Они рассылают письма с поддельных адресов, которые похожи на официальные контакты Офиса Светланы Тихановской.

Рассказываем в карточках, что такое фишинг и чем он опасен, а также делимся рекомендациями по защите от такого вида мошенничества в интернете.
Маргарыта Ворыхава стала супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы ў Будапешце. Падчас івэнту беларуску абралі супрэзідэнткай Бюро – кіруючай структуры Рады па моладзі. Дарадца распавяла, чым гэта карысна для беларусаў і беларусак.

⚪️ Чаму гэта важна?

«Мы разумеем, што нашай краіне патрэбная дапамога міжнародных партнёраў. Але ў беларусаў і беларусак таксама ёсць экспертыза: не толькі па Беларусі, але і ў міжнародных колах. На гэтай пазіцыі ў нас ёсць магчымасць не толькі ўплываць на тое, якая дапамога аказваецца Беларусі, але і паказваць: нам ёсць, што аддаваць наўзамен».

🔴 Ці ёсць Беларусь у працоўных планах?

«Па сутнасці, Бюро займаецца напісаннем рэкамендацыяў і рэзалюцыяў. То-бок накіроўвае працу Рады Еўропы ў галіне моладзі ды іншых сферах, якія на яе ўплываюць. Напрыклад, у сферах экалогіі, штучнага інтэлекту, адукацыі, мабільнасці. Зараз ва ўсіх дакументах, якія пойдуць на ўзгадненне, дакладна будзе фігураваць Беларусь і становішча беларускай моладзі».

⚪️ Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі працуе з моладдзю?

«На сустрэчы з кіраўніком Дэпартамента па справах моладзі Тобіасам Флессенкемперам мы абмеркавалі важнасць працы Кантактнай групы і ўсебаковай падтрымкі Беларусі. Рада Еўропы намераная працаваць у гэтым напрамку і зрабіць падтрымку больш устойлівай і доўганакіраванай. Нагадаю, што існуе план, па якому ўжо зараз ідзе праца па Беларусі. Вялікая яго частка – праца менавіта па моладзі».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мільён долараў для незалежных СМІ, Беларусь у фінальнай заяве G7. Што візіты Ціханоўскай у Канаду і на Мальёрку прынеслі беларусам?

У новым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра вынікі працы міжнароднай каманды Офіса падчас візітаў у Канаду і на Саміт спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы.
У Нарвегіі стварылі Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў

Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі стварылі гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іх сем’ям. Падтрымка будзе ўключаць медычную, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу, а таксама рэабілітацыю для асобаў, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі ад рэжыму.

Падчас працоўнага візіту ў Осла беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, які пацвердзіў: Нарвегія выдзеліць 10 мільёнаў нарвежскіх крон як першы ўнёсак у фонд. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям.

Зараз Міністэрства замежных справаў працуе над фармалізацыяй працы фонду. Міністр замежных справаў Эспен Барт Эйдэ падтрымаў гэтую ініцыятыву і падкрэсліў: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў».

Унесці сродкі ў фонд змогуць як іншыя ўрады, так і міжнародныя арганізацыі і патэнцыйныя донары.
«Cамае галоўнае – беларусы не здаліся»: Святлана Ціханоўская – у Камітэце па замежных справах парламента Нарвегіі

Падчас візіту ў Осла беларуская лідарка выступіла перад Пастаянным камітэтам па замежных справах і абароне Нарвегіі. У сваёй прамове Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на важнасць шматбаковай ізаляцыі рэжыму і распавяла пра жудасныя ўмовы, у якіх знаходзяцца беларускія палітзняволеныя. Акрамя таго, лідарка нагадала пра міжнародную кампанію падтрымкі палітвязняў і заклікала станавіцца сімвалічнымі хроснымі для тых, хто знаходзіцца за кратамі.

Пра што яшчэ гаварыла Святлана Ціханоўская?

📌 «Мы працягваем прадстаўляць і абараняць інтарэсы беларускага народа. Таму што Лукашэнка – не прэзідэнт. Ён злачынец, які захапіў уладу і служыць свайму заступніку ў Маскве, а не беларускаму народу. І ён павінен адказаць за ўсе здзейсненыя ім злачынствы».

📌 «Пасля таго, як рэжым уцягнуў нашую краіну ў злачынную вайну супраць Украіны, стала відавочна, што Лукашэнка не прадстаўляе Беларусь. Ён па частках прадае нашую краіну Пуціну ў абмен на палітычную падтрымку».

📌 «Нашая мэта – вызваліць Беларусь ад дыктатарскіх і расійскіх кіпцюроў. Рэжым павінен быць дэмантаваны. Кожны палітычны вязень павінен быць вызвалены. Злачынцы павінны быць пакараныя. Нам патрэбныя свабодныя і сумленныя выбары пад міжнародным назіраннем».

📌 «Я прашу выказвацца пра Беларусь, падтрымліваць нашыя дэмакратычныя памкненні і ізаляваць беларускі рэжым. Вы можаце рабіць заявы, прымаць рэзалюцыі па Беларусі. Кожнае дзеянне важнае».
Святлана Ціханоўская: «Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях»

Святлана Ціханоўская: «Сёння ў нашай краіне святкуюць 1 траўня – дзень, які першапачаткова сімвалізаваў барацьбу за правы працоўных і адстойванне сацыяльнай справядлівасці. Аднак у Беларусі мы сутыкаемся з трагічнай іроніяй: абвясціўшы 1 траўня святочным днём, улада актыўна душыць незалежныя прафсаюзы і абмяжоўвае правы рабочых. Два гады таму ўлады ліквідавалі Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў і яго сяброўскія арганізацыі: Беларускі незалежны прафсаюз, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці, Свабодны прафсаюз Беларускі і Свабодны прафсаюз металістаў. Старшыня БКДП Аляксандр Ярашук, намеснік старшыні РЭП Генадзь Фядыніч пазбаўленыя волі толькі за тое, што яны адстойвалі інтарэсы беларускіх работнікаў.

Лепшы спосаб адсвяткаваць сёння 1 траўня – гэта працягнуць іх традыцыю барацьбы за правы працоўных. Не дазваляйце ўшчамляць вашыя правы нават у дробязях. За з'яўленне гэтых правоў ужо заплачана высокая цана».
Святлана Ціханоўская сустрэлася з Наталляй Пінчук

На закрытай сустрэчы беларуская лідарка і Наталля Пінчук гаварылі пра асабістае – лёсы мужоў Сяргея Ціханоўскага і Алеся Бяляцкага. Таксама абмеркавалі шляхі да вызвалення палітвязняў і тое, як у гэтым можа дапамагчы міжнародная супольнасць.

Святлана Ціханоўская: «Я захапляюся стойкасцю і мужнасцю Наталлі, і ўдзячная ёй за цёплую сустрэчу, падтрымку і магчымасць падзяліцца супольным болем. Пасля нашай размовы я ў чарговы раз упэўнілася ў тым, як важна працягваць распавядаць пра палітвязняў, дапамагаць ім і іх сем’ям усімі магчымымі спосабамі. Як бы ні было складана, важна працягваць працаваць – не толькі дзеля сваіх любімых, але і дзеля ўсіх беларусаў, якія, як і Сяргей і Алесь, знаходзяцца за кратамі».
850 тысячаў еўра на рэабілітацыю палітвязняў, міжнародны фонд падтрымкі рэпрэсаваных, пашпарты замежніка. Вынікі візіту Ціханоўскай у Нарвегію

Падчас працоўнай паездкі ў Нарвегію беларуская лідарка выступіла перад Пастаянным камітэтам па замежных справах і абароне, а таксама на канферэнцыі «Words Matter». Акрамя таго, лідарка правяла брыфінг у Нарвежскім інстытуце па замежных справах і сустрэлася з ключавымі палітыкамі краіны.

Галоўнае з сустрэчаў Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі:

📍Нарвегія запускае міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку рэпрэсаваных. Прэм’ер-міністр Ёнас Гар Сцёрэ паведаміў, што Нарвегія выдзяляе 10 мільёнаў нарвежскіх кронаў (850 тысяч еўра) на рэабілітацыю былых палітвязняў і іх сем'яў.

📍 З міністрам замежных справаў Эспэнам Бартам Эйде лідарка гаварыла пра дапамогу грамадзянскай супольнасці. Нарвегія працягне падтрымліваць стыпендыямі маладых беларусаў, якія навучаюцца ў ЕГУ. Таксама палітыкі абмеркавалі спрашчэнне легалізацыі – Нарвегія зможа выдаваць пашпарты замежнікаў беларусам, якія не могуць аднавіць дакументы.

📍Ціханоўская і міністарка культуры Любна Яфэры абмеркавалі пашырэнне падтрымкі культурных ініцыятываў. Нарвегія ўжо рэалізуе шэраг такіх праектаў, у тым ліку – падтрымлівае кінафестываль «Паўночнае ззянне».

📍 З мэрам Осла Аннэ Ліндбу беларуская лідарка абмеркавала арганізацыю выставы пра Алеся Бяляцкага і беларускіх палітвязняў, а таксама супрацоўніцтва з беларускімі ініцыятывамі і Аб'яднаннем беларусаў у Нарвегіі «Разам».

📍На сустрэчы з групай Сяброў дэмакратычнай Беларусі дамовіліся ўзнімаць пытанне Беларусі ў парламенцкіх асамблеях Рады Еўропы і АБСЕ, а таксама правесці кампанію ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Больш пра сустрэчы ў Нарвегіі чытайце па спасылцы.