Светлана Тихановская
21.9K subscribers
3.2K photos
839 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль»

Святлана Ціханоўская: «Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе.

Адна з такіх пагрозаў – Астравецкая АЭС. Пры ўсёй нядбайнасці рэжыму, яна становіцца бомбай запаволенага дзеяння. Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расійскую ядзерную зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта – інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек.

Сёння рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль. Тысячы людзей знаходзяцца ў турмах. Сотні тысяч выехалі.

Але з іншага боку, апошнія гады шмат чаму нас навучылі. Мы навучыліся жыць, не спадзяваючыся на дзяржаву. Мы навучыліся падтрымліваць, дапамагаць адно аднаму, адстойваць свае інтарэсы і каштоўнасці. Калі дзяржава паводзіць сябе безадказна – мы навучыліся браць адказнасць за лёс сваёй краіны і змагацца за яе будучыню.

Мае дарагія! Наш шлях да будучыні не павінен быць Чарнобыльскім. Ён павінен быць бяспечным для нас і нашых дзяцей. Я ўпэўненая: мы абавязкова ўбачым нашую краіну без ядзернай пагрозы. І без дыктатуры, якая да ўсяго гэтага прывяла».
Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх нас працай»

Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў адной з самых важных беларускіх арганізацыяў – «Вясны». За 28 гадоў нястомнай працы праваабарончы цэнтр злучыў лёсы сапраўды вялізарнай колькасці людзей, якія маюць патрэбу адно ў адным.

Я хачу падзякаваць кожнаму, хто прыклаў руку да яе стварэння і працы. Дзясяткі адданых праваабаронцаў і актывістаў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, лаўрэаты прэміі «Чалавек чалавеку» Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк і багата іншых.

Тысячы смелых беларусаў, якія адстойваюць свае правы, звяртаюцца ў «Вясну» па дапамогу. Тысячы тых, хто аказвае валанцёрскую і фінансавую падтрымку працы цэнтра.

Кожны супрацоўнік, кожны валанцёр «Вясны» штодзень займаецца складанай, небяспечнай, але такой неабходнай для ўсіх нас працай. Я захапляюся вашай самаадданасцю і смеласцю. Дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для абароны правоў чалавека ў Беларусі і працягваеце рабіць цяпер – нягледзячы ні на што».
Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі»

У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі «Экадом», а таксама беларускія і літоўскія СМІ.

Святлана Ціханоўская: «З моманту аварыі ў Чарнобылі прайшло амаль 40 гадоў. Але мы беражом памяць пра яе і не забываем урокі гэтай трагедыі. Я вельмі ўдзячная беларусам і нашым міжнародным партнёрам і сябрам, якія далучыліся да ўскладання кветак сёння. Гэтае мерапрыемства – не толькі пра ўшанаванне памяці, але таксама і пра падтрымку беларусаў у нашым імкненні да свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай будучыні».
Моладзь у палітыцы і абарона правоў студэнтаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі моладзевых палітычных арганізацыяў

Беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі моладзевых палітычных арганізацыяў у сваім Офісе ў Вільні. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.

«Важна, каб у палітычных і іншых органах голас моладзі быў улічаны, а яе ўплыў на прыняцце рашэнняў пашыраўся. І сённяшняя сустрэча прызначаная стаць крокам да дасягнення гэтай мэты», – адзначыла Ворыхава.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі надалі асаблівую ўвагу абароне правоў студэнтаў, у тым ліку пытанню своечасовай выплаты стыпендыяў і павелічэнню іх памераў. Акрамя таго, абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі еўрапейскіх палітычных партыяў. Ішла гаворка і пра арганізацыю сустрэчаў у Сенаце і Сейме Польшчы: яны стануць ключавымі для вырашэння пытання інтэграцыі маладых беларусаў. Напрыканцы бакі абмеркавалі арганізацыю сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускімі студэнтамі ў Познані.
Это подделка! Рассказываем, что такое фишинг, как его распознать и защититься

В последнее время мы наблюдаем повышенную активность фишинговых мошенников. Они рассылают письма с поддельных адресов, которые похожи на официальные контакты Офиса Светланы Тихановской.

Рассказываем в карточках, что такое фишинг и чем он опасен, а также делимся рекомендациями по защите от такого вида мошенничества в интернете.
Маргарыта Ворыхава стала супрэзідэнткай Бюро Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава ўзяла ўдзел у пасяджэнні Кансультатыўнай Рады па моладзі Рады Еўропы ў Будапешце. Падчас івэнту беларуску абралі супрэзідэнткай Бюро – кіруючай структуры Рады па моладзі. Дарадца распавяла, чым гэта карысна для беларусаў і беларусак.

⚪️ Чаму гэта важна?

«Мы разумеем, што нашай краіне патрэбная дапамога міжнародных партнёраў. Але ў беларусаў і беларусак таксама ёсць экспертыза: не толькі па Беларусі, але і ў міжнародных колах. На гэтай пазіцыі ў нас ёсць магчымасць не толькі ўплываць на тое, якая дапамога аказваецца Беларусі, але і паказваць: нам ёсць, што аддаваць наўзамен».

🔴 Ці ёсць Беларусь у працоўных планах?

«Па сутнасці, Бюро займаецца напісаннем рэкамендацыяў і рэзалюцыяў. То-бок накіроўвае працу Рады Еўропы ў галіне моладзі ды іншых сферах, якія на яе ўплываюць. Напрыклад, у сферах экалогіі, штучнага інтэлекту, адукацыі, мабільнасці. Зараз ва ўсіх дакументах, якія пойдуць на ўзгадненне, дакладна будзе фігураваць Беларусь і становішча беларускай моладзі».

⚪️ Кантактная група Рады Еўропы па Беларусі працуе з моладдзю?

«На сустрэчы з кіраўніком Дэпартамента па справах моладзі Тобіасам Флессенкемперам мы абмеркавалі важнасць працы Кантактнай групы і ўсебаковай падтрымкі Беларусі. Рада Еўропы намераная працаваць у гэтым напрамку і зрабіць падтрымку больш устойлівай і доўганакіраванай. Нагадаю, што існуе план, па якому ўжо зараз ідзе праца па Беларусі. Вялікая яго частка – праца менавіта па моладзі».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Мільён долараў для незалежных СМІ, Беларусь у фінальнай заяве G7. Што візіты Ціханоўскай у Канаду і на Мальёрку прынеслі беларусам?

У новым відэа дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі распавёў пра вынікі працы міжнароднай каманды Офіса падчас візітаў у Канаду і на Саміт спікераў парламентаў ЕС на Мальёрцы.
У Нарвегіі стварылі Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў і іх сем’яў

Па ініцыятыве Святланы Ціханоўскай у Нарвегіі стварылі гуманітарны фонд дапамогі беларускім палітзняволеным і іх сем’ям. Падтрымка будзе ўключаць медычную, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу, а таксама рэабілітацыю для асобаў, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі ад рэжыму.

Падчас працоўнага візіту ў Осла беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Ёнасам Гарам Стэрэ, які пацвердзіў: Нарвегія выдзеліць 10 мільёнаў нарвежскіх крон як першы ўнёсак у фонд. Распараджацца ім будуць беларускія арганізацыі і ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям.

Зараз Міністэрства замежных справаў працуе над фармалізацыяй працы фонду. Міністр замежных справаў Эспен Барт Эйдэ падтрымаў гэтую ініцыятыву і падкрэсліў: «Сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі вельмі трывожная. Такая дапамога вельмі патрэбная для рэабілітацыі былых палітвязняў і іх сем'яў».

Унесці сродкі ў фонд змогуць як іншыя ўрады, так і міжнародныя арганізацыі і патэнцыйныя донары.