Светлана Тихановская
21.9K subscribers
3.2K photos
839 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
Сустрэча груп «За дэмакратычную Беларусь» у Італіі, кампанія сімвалічнага апякунства, дапамога рэпрэсаваным. Пра што Ціханоўская гаварыла са спікерамі парламентаў ЕС?

Падчас працоўнага візіту на Мальёрку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС, дзе выступіла з прамовай і сустрэлася з шэрагам спікераў. Святлана Ціханоўская абмеркавала з палітыкамі падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама заклікала працягваць ціск на рэжым і дапамагаць рэпрэсаваным беларусам.

З кім беларуская лідарка сустрэлася падчас Саміту?

⚪️ Са спікерам італьянскага Парламента Ларэнца Фантана і віцэ-спікеркай Парламента Лічыяй Ранцулі абмеркавалі падтрымку для Беларусі і Украіны, а таксама міжпарламенцкую сустрэчу груп «За дэмакратычную Беларусь» у італьянскім Парламенце, якая адбудзецца восенню.

🔴 З новай спікеркай Кангрэса дэпутатаў Іспаніі Франсінай Арменголь дамовіліся пра стварэнне групы Сяброў дэмакратычнай Беларусі ў новым складзе Парламента краіны.

⚪️ Старшыню Парламента Славеніі Уршку Клакочар-Зупанчыч лідарка заклікала падтрымаць пытанне Беларусі ў Радзе бяспекі ААН, а славенскіх палітыкаў далучыцца да кампаніі сімвалічнага апякунства над беларускімі палітвязнямі.

🔴 Спікера Парламента Венгрыі Ласла Кёвера Святлана Ціханоўская заклікала трымацца агульнай лініі ЕС і займаць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

⚪️ Са спікеркай нямецкага Бундэсрату Мануэлай Швэзіг беларуская лідарка гаварыла пра гуманітарную дапамогу для рэпрэсаваных і супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з рэгіянальнымі ўладамі Германіі.

Падрабязней пра сустрэчы можна прачытаць па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Стыпендыя імя Святланы Ціханоўскай чакае кандыдатаў!

Офіс Святланы Ціханоўскай нагадвае беларускім студэнтам пра магчымасць атрымаць адукацыйныя стыпендыі ва ўніверсітэце MCI – «Цэнтры менеджменту ў Інсбруку».

Праект, запушчаны пад эгідай беларускай лідаркі ў кастрычніку, пакрывае €11 000 на навучанне па праграмах бакалаўрыята і магістратуры. Стыпендыя даступная для такіх спецыялізацыяў як бізнес-менеджмент, прадпрымальніцтва, права, турызм і інжынерыя.

🔍 Шукайце ўсе дэталі стыпендыі, умовы прыёму і інфармацыю аб акадэмічных праграмах па спасылцы. Важна памятаць: дэдлайн для падачы заявак падоўжаны да 31 траўня 2024 года.

Увасобце свае акадэмічныя мары ў рэальнасць!
Святлана Ціханоўская возьме ўдзел ва ўскладанні кветак да помніку «Маці Чарнобыля» 26 красавіка

У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыюе ўскладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. У мерапрыемстве будзе ўдзельнічаць каманда Офіса і замежныя дыпламаты, беларускія актывісты і актывісткі, а таксама прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, ініцыятываў і СМІ.

Мерапрыемства адкрытае! Калі вы знаходзіцеся ў Вільні – далучайцеся да ўскладання кветак 26 красавіка, а 12:00, у парку Сапегаў у Вільні.

Святлана Ціханоўская: «Трагедыя на Чарнобыльскай АЭС – наш супольны боль. Гэтая катастрофа пакінула моцны адбітак на краінах нашага рэгіёну. Яе ніколі не забудзе сусветная гісторыя. Нельга забываць і нам. Каб разам ушанаваць памяць пра ахвяраў аварыі, далучайцеся да ўскладання кветак, а таксама да іншых акцыяў і сустрэчаў, прымеркаваных да гадавіны трагедыі, у вашых гарадах».
Літоўскія дэпутаты прагаласавалі супраць абмежаванняў на паездкі ў Беларусь

Святлана Ціханоўская: «Толькі што ў Сейме Літвы завяршылася канчатковае галасаванне па папраўках да праекта закона, які рэгулюе прававое становішча беларусаў у краіне. Папраўкі, якія ў тым ліку ўключалі абмежаванне выезду ў Беларусь, не прайшлі, бо не былі падтрыманыя дастатковай колькасцю дэпутатаў.

За апошнія тыдні была зробленая вялікая праца – дзясяткі сустрэчаў, размоваў і дыскусій – каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак. Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс – і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь – гэта не Лукашэнка, а беларусы – не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў.

Дарагія мае, у гэты ж час, калі ласка, памятайце пра небяспеку паездак у Беларусь, асабліва калі вы мелі досвед рэпрэсій. Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы – уладальнік гуманітарнага ВНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анатолий Лебедько: «Помните ли вы решения ВНС, которые сделали счастливее и богаче вас – а не Лукашенко, Качанову, Карпенкова?»

24-25 апреля в Минске прошло так называемое Всебеларусское народное собрание, призванное утвердить основные направления внутренней и внешней политики Беларуси.

Советник Светланы Тихановской по Конституционной реформе и парламентскому сотрудничеству Анатолий Лебедько прокомментировал итоги собрания:

«Лукашенко и его пропагандистская вертикаль заявляют публично и не стесняясь: в Беларуси – диктатура. А ВНС пытаются преподнести как пример народовластия. Но о какой власти народа можно говорить в сегодняшней Беларуси? Ведь более 300 тысяч беларусов выдворены из страны, ликвидированы более чем полторы тысячи неправительственных организаций, а все оппозиционные партии и независимые профсоюзы уничтожены. У избирателей забрали возможность выбирать или быть избранными. Соответственно, собрание не повлияет на перераспределение властных полномочий.

В новой Беларуси будет восстановлен принцип распределения власти, а парламенту вернутся его полномочия. Туда будут входить депутаты, избранные на свободных и честных выборах, подотчетные только избирателю».
Святлана Ціханоўская: «Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль»

Святлана Ціханоўская: «Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе.

Адна з такіх пагрозаў – Астравецкая АЭС. Пры ўсёй нядбайнасці рэжыму, яна становіцца бомбай запаволенага дзеяння. Жахліва нават уявіць маштаб экалагічнай катастрофы, да якой рэжым можа прывесці краіну. Акрамя таго, дыктатар размяшчае ў Беларусі расійскую ядзерную зброю і тым самым ператварае краіну ў мішэнь. Для яго гэта – інструмент, каб пагражаць суседзям і падняць уласную значнасць. Але закладнікамі гэтай безадказнай палітыкі становяцца 9 мільёнаў чалавек.

Сёння рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль. Тысячы людзей знаходзяцца ў турмах. Сотні тысяч выехалі.

Але з іншага боку, апошнія гады шмат чаму нас навучылі. Мы навучыліся жыць, не спадзяваючыся на дзяржаву. Мы навучыліся падтрымліваць, дапамагаць адно аднаму, адстойваць свае інтарэсы і каштоўнасці. Калі дзяржава паводзіць сябе безадказна – мы навучыліся браць адказнасць за лёс сваёй краіны і змагацца за яе будучыню.

Мае дарагія! Наш шлях да будучыні не павінен быць Чарнобыльскім. Ён павінен быць бяспечным для нас і нашых дзяцей. Я ўпэўненая: мы абавязкова ўбачым нашую краіну без ядзернай пагрозы. І без дыктатуры, якая да ўсяго гэтага прывяла».
Святлана Ціханоўская: «Кожны супрацоўнік і валанцёр «Вясны» штодзень займаецца неабходнай для ўсіх нас працай»

Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень народзінаў адной з самых важных беларускіх арганізацыяў – «Вясны». За 28 гадоў нястомнай працы праваабарончы цэнтр злучыў лёсы сапраўды вялізарнай колькасці людзей, якія маюць патрэбу адно ў адным.

Я хачу падзякаваць кожнаму, хто прыклаў руку да яе стварэння і працы. Дзясяткі адданых праваабаронцаў і актывістаў, сярод якіх нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, лаўрэаты прэміі «Чалавек чалавеку» Марфа Рабкова, Леанід Судаленка, Таццяна Ласіца, Андрэй Чапюк і багата іншых.

Тысячы смелых беларусаў, якія адстойваюць свае правы, звяртаюцца ў «Вясну» па дапамогу. Тысячы тых, хто аказвае валанцёрскую і фінансавую падтрымку працы цэнтра.

Кожны супрацоўнік, кожны валанцёр «Вясны» штодзень займаецца складанай, небяспечнай, але такой неабходнай для ўсіх нас працай. Я захапляюся вашай самаадданасцю і смеласцю. Дзякуй за ўсё, што вы зрабілі для абароны правоў чалавека ў Беларусі і працягваеце рабіць цяпер – нягледзячы ні на што».
Святлана Ціханоўская: «Разам мы беражом памяць і не забываем урокі гэтай трагедыі»

У памяць аб ахвярах аварыі на Чарнобыльскай АЭС Офіс Святланы Ціханоўскай ініцыяваў ускладанне кветак да помніку «Маці Чарнобыля» ў Вільні. Разам з беларускай лідаркай памяць пра трагедыю ўшанавалі амбасадарка па асобых даручэннях Літвы па Беларусі, амбасадары Нарвегіі, Канады, Іспаніі, Ірландыі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі амбасадаў Польшчы, ЗША, Ізраіля і Украіны. На мерапрыемстве прысутнічалі беларускія актывісты і актывісткі, прадстаўнікі і прадстаўніцы грамадскіх арганізацыяў, у тым ліку арганізацыі «Экадом», а таксама беларускія і літоўскія СМІ.

Святлана Ціханоўская: «З моманту аварыі ў Чарнобылі прайшло амаль 40 гадоў. Але мы беражом памяць пра яе і не забываем урокі гэтай трагедыі. Я вельмі ўдзячная беларусам і нашым міжнародным партнёрам і сябрам, якія далучыліся да ўскладання кветак сёння. Гэтае мерапрыемства – не толькі пра ўшанаванне памяці, але таксама і пра падтрымку беларусаў у нашым імкненні да свабоднай, дэмакратычнай і бяспечнай будучыні».
Моладзь у палітыцы і абарона правоў студэнтаў. Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарамі моладзевых палітычных арганізацыяў

Беларуская лідарка сустрэлася з прадстаўнікамі моладзевых палітычных арганізацыяў у сваім Офісе ў Вільні. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел дарадца па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава і дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.

«Важна, каб у палітычных і іншых органах голас моладзі быў улічаны, а яе ўплыў на прыняцце рашэнняў пашыраўся. І сённяшняя сустрэча прызначаная стаць крокам да дасягнення гэтай мэты», – адзначыла Ворыхава.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі надалі асаблівую ўвагу абароне правоў студэнтаў, у тым ліку пытанню своечасовай выплаты стыпендыяў і павелічэнню іх памераў. Акрамя таго, абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі еўрапейскіх палітычных партыяў. Ішла гаворка і пра арганізацыю сустрэчаў у Сенаце і Сейме Польшчы: яны стануць ключавымі для вырашэння пытання інтэграцыі маладых беларусаў. Напрыканцы бакі абмеркавалі арганізацыю сустрэчы Святланы Ціханоўскай з беларускімі студэнтамі ў Познані.
Это подделка! Рассказываем, что такое фишинг, как его распознать и защититься

В последнее время мы наблюдаем повышенную активность фишинговых мошенников. Они рассылают письма с поддельных адресов, которые похожи на официальные контакты Офиса Светланы Тихановской.

Рассказываем в карточках, что такое фишинг и чем он опасен, а также делимся рекомендациями по защите от такого вида мошенничества в интернете.