Светлана Тихановская
21.9K subscribers
3.21K photos
839 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
Святлана Ціханоўская: «Клопат пра людзей хвалюе рэжым менш за ўсё»

Два гады таму рэжым адправіў за краты актывістаў з незалежных прафсаюзаў. Амаль дваццаць чалавек, уключаючы Аляксандра Ярашука, знаходзяцца ў турме па надуманых абвінавачваннях. Рэжым паказальна расправіўся над людзьмі, у чарговы раз паказаўшы – важней задушыць галасы беларусаў, чым пачуць іх.

Святлана Ціханоўская: «Прапаганда любіць называць Беларусь сацыяльнай дзяржавай. Але правы на працу і сацыяльную абарону тут даўно не актуальныя. Яны падмененыя абавязкамі выплачваць унёскі і наведваць інфармацыйныя гадзіны, дзе ва ўсіх праблемах вінавацяць Захад і Амерыку. Варта ж толькі абурыцца і ўказаць на тое, што сацыяльная дзяржава павінная клапаціцца пра здароўе працоўных завода або браць выдаткі па лячэнні дзяцей, як атрымаеш тэрмін. За што? За распальванне сацыяльнай нянавісці, як у выпадку актывістаў Вацлава Арэшкі і Васіля Бераснева.

Прафсаюзы – гэта не пра «вывезці працоўных на мерапрыемства для масавасці». Гэта пра абарону правоў і свабодаў. Пра магчымасць пастаяць за сябе, дабіцца дастойнага заробку і паважлівага стаўлення. Пра адпаведнасць сучасным стандартам працы. Я ўпэўненая: беларусы гэта цудоўна разумеюць і ведаюць, чаго хочуць – каб з іх меркаваннем лічыліся. Каб былі абароненыя іх інтарэсы – а не інтарэсы тых, хто гатовы карыстацца іншымі, запалохваючы жорсткасцю і турэмнымі тэрмінамі».

Цалкам тэкст можна прачытаць па спасылцы.
Далучайцеся да актыўнасцяў, прысвечаных гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Спіс мерапрыемстваў і акцыяў

Беларускія дыяспары, ініцыятывы і актывісты арганізавалі акцыі і імпрэзы, якія мы сабралі для вас у адзіны спіс. Прыходзьце, далучайцеся і арганізоўвайце свае!

Кінапаказы фільма «Чарнобыльскія бабулі» ад Экадома

📌 Важна: мерапрыемствы бясплатныя, але неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення.

🇩🇪 Берлін: 23 красавіка, 19:00.
🇱🇹 Вільня: 24 красавіка, 19:00 (стары горад).
🇵🇱 Варшава: 24 красавіка, 19:00.

🇬🇪 Тбілісі: 22 красавіка, 19:00. Сустрэча: «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд». Неабходная рэгістрацыя, пасля якой вам паведамяць пра адрас месца правядзення.

🇵🇱 Кракаў: 24 красавіка, 19:00-21:00. Экачытанка для дарослых: Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Рэгістрацыя – па спасылцы.

🇵🇱 Кракаў: 24 красавіка, 19:00-21:00 Прагляд фільму «Соль Зямлі» з абмеркаваннем. Рэгістрацыя – па спасылцы.

🇵🇱 Уроцлаў: 26 красавіка, 18:00. «Не – ядзернай зброі ў Беларусі». Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Rynek, Pręgierz.

🇵🇱 Беласток: 26 красавіка, 18:00. Акцыя, прысвечаная гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Месца правядзення: Skwer wolnej Białorusi 1.

🇱🇹 Вільня: 26 красавіка, 19:00. Паказ спектакля «Ціхары». Месца правядзення: VILEIŠIO18 (P.Vileišio gatvė 18N). Квіткі па спасылцы.

🇧🇪 Брусель: 27 красавіка, 14:00. Акцыя «Чарнобыльскі шлях у Бельгіі». Месца правядзення: Luxemburg plein.
Спіс беларускіх арганізацыяў, якія распавядуць вам пра экалогію

Сёння – Міжнародны дзень Зямлі, які прызваны прыцягнуць увагу да экалагічных праблемаў і абароны навакольнага асяроддзя. На жаль, рэжым не моцна хвалююць пытанні экалогіі. Але беларусы і беларускі самі клапоцяцца пра тое, што пакінуць сваім нашчадкам. А разабрацца ў гэтым пытанні больш дасканала нам дапамагаюць беларускія экалагічныя арганізацыі.

🌱 «Экадом» – старэйшая беларуская прыродаахоўная арганізацыя. Проста і зразумела яны ўжо амаль 20 год расказваюць, што адбываецца ў Беларусі з экалогіяй і як мы можам гэта палепшыць. А яшчэ «Экадом» можа даць вам бясплатную кансультацыю па рашэнню экапраблемаў!

🌱 «Зялёны партал» аб’яднанне экалагічных арганізацыяў, экспертаў і актывістаў, а таксама і інфармацыйны рэсурс, які акумулюе эканавіны з усяго свету. Вельмі цікава, а часам і смешна, у мемах, расказваюць пра стан прыроды і тое, што мы можам зрабіць для яе.

🌱 «Экаспэйс» – партал пра экалогію, урбаністыку, валанцёрства і спрыяльнае навакольнае асяроддзе. Праект расказвае, як важна надаваць увагу экалагічнасці ў кожнай сферы жыцця.

Давайце разам клапаціцца пра будучыню нашай планеты!
Святлана Ціханоўская: «Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць»

Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам на Мальёрцы, дзе выступіла на Саміце спікераў парламентаў ЕС. У прамове Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскую перспектыву для Беларусі і падкрэсліла: беларусы не хочуць быць часткай «рускага свету».

Што важнага адзначыла лідарка?

📌 «Наш народ хоча быць часткай Еўропы, а не «рускага свету». І гаворка ідзе не толькі пра лепшае жыццё. Гэта пытанне нашага выжывання як нацыі. Дыктатары не спыняцца, пакуль іх не спынім мы. Іх нельга ўлагодзіць. Іх нельга перавыхаваць. Іх можна толькі перамагчы».

📌 «Парламенты могуць змяніць сітуацыю. У адрозненне ад многіх, вы можаце называць рэчы сваімі імёнамі: Лукашэнка і Пуцін – злачынцы. А Беларусь – гэта Еўропа, а не Расія. Падтрымайце еўрапейскія памкненні беларусаў. Трэба, каб, калі надыдзе час, дзверы ЕС былі адчыненыя для нас».

📌 «Выступайце з заявамі, арганізуйце слуханні па Беларусі. Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус. Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Мінску».

📌 «На наступным тыдні мы падпішам мемарандум аб супрацоўніцтве з Еўрапейскім Парламентам. Так, раней так не рабілі. Мы жывем у няпростыя часы, калі простых рашэнняў нядосыць».
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Таццянай Шчытцовай у чацвер, 25 красавіка

На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова. Вы зможаце пацікавіцца ў прафесаркі пра сучасны стан беларускай навукі і распавесці пра бар'еры ці перашкоды, з якімі сутыкнуліся ў галіне адукацыі. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.

Размовы пройдуць у чацвер, 25 красавіка, з 11:30 да 13:30 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай і Таццянай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIqc-uqrD0vGNecnVwPUrmNW0vw4bX891x7
Не дайте себя обмануть! Для чего режиму на самом деле нужно Всебеларусское народное собрание?

24-25 апреля в Минске пройдет так называемое Всебеларусское народное собрание, где будут утверждены основные направления внутренней и внешней политики Беларуси и новая военная доктрина. Объясняем, что такое ВНС и зачем режим его проводит.
Святлана Ціханоўская – у дзень народзінаў Марыі Калеснікавай

Святлана Ціханоўская: «24 красавіка – дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Нашай Машы, чыя прамяністая ўсмешка стала падтрымкай для тысячаў беларусаў. Калі «рэжым з жанчынамі не ваюе», то як жа так атрымліваецца, што ўжо чацвёрты год Маша сустракае гэты дзень за кратамі? Што гэта, калі не вайна?

У Беларусі зараз амаль дзве сотні жанчын-палітвязняў, сумарна прысуджаных да сотняў гадоў за кратамі. А час, які адбірае ў іх рэжым – немагчыма папоўніць. Гэта гады, якімі яны павінны насалоджвацца на волі. Пісаць кнігі і складаць музыку. Вывучаць новыя прафесіі і праводзіць рэформы ў палітыцы. Падарожнічаць і развівацца. Быць вольнымі.

Таму так важна працягваць падтрымліваць палітвязняў і іх сем'і: сваімі гісторыямі ў лістах, добрымі словамі і данатамі, калі гэта для вас бяспечна. Нашае адзінства, салідарнасць і чалавечнасць – гэта тое, што дапаможа нам выстаяць даўжэй за любы рэжым і разам прыйсці да таго, у што мы верым.

Сям'я Машы без сувязі з ёй ужо больш за год. І я не ведаю, калі нашыя лісты і віншаванні дойдуць да адрасаткі. Ці дойдуць увогуле?

Але я ведаю напэўна, якому падарунку яна была б радая. Абдыміце тых, хто побач з вамі. Патэлефануйце тым, хто далёка. Будзьце адзін у аднаго. Памятайце пра тое, што сказала Маша: «Каханне мацнейшае за страх». Як мага часцей нагадвайце пра гэта сабе і рабіце ўсё, што ў вашых сілах, каб даказаць слушнасць гэтых словаў».
Сустрэча груп «За дэмакратычную Беларусь» у Італіі, кампанія сімвалічнага апякунства, дапамога рэпрэсаваным. Пра што Ціханоўская гаварыла са спікерамі парламентаў ЕС?

Падчас працоўнага візіту на Мальёрку беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Саміце спікераў парламентаў ЕС, дзе выступіла з прамовай і сустрэлася з шэрагам спікераў. Святлана Ціханоўская абмеркавала з палітыкамі падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя, а таксама заклікала працягваць ціск на рэжым і дапамагаць рэпрэсаваным беларусам.

З кім беларуская лідарка сустрэлася падчас Саміту?

⚪️ Са спікерам італьянскага Парламента Ларэнца Фантана і віцэ-спікеркай Парламента Лічыяй Ранцулі абмеркавалі падтрымку для Беларусі і Украіны, а таксама міжпарламенцкую сустрэчу груп «За дэмакратычную Беларусь» у італьянскім Парламенце, якая адбудзецца восенню.

🔴 З новай спікеркай Кангрэса дэпутатаў Іспаніі Франсінай Арменголь дамовіліся пра стварэнне групы Сяброў дэмакратычнай Беларусі ў новым складзе Парламента краіны.

⚪️ Старшыню Парламента Славеніі Уршку Клакочар-Зупанчыч лідарка заклікала падтрымаць пытанне Беларусі ў Радзе бяспекі ААН, а славенскіх палітыкаў далучыцца да кампаніі сімвалічнага апякунства над беларускімі палітвязнямі.

🔴 Спікера Парламента Венгрыі Ласла Кёвера Святлана Ціханоўская заклікала трымацца агульнай лініі ЕС і займаць больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі.

⚪️ Са спікеркай нямецкага Бундэсрату Мануэлай Швэзіг беларуская лідарка гаварыла пра гуманітарную дапамогу для рэпрэсаваных і супрацоўніцтва беларускіх дэмакратычных сілаў з рэгіянальнымі ўладамі Германіі.

Падрабязней пра сустрэчы можна прачытаць па спасылцы.