«Наш маральны абавязак – змагацца за палітзняволеных»: Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай на Кангрэсе Еўрапейскай народнай партыі
Беларуская лідарка знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі. Сёння разам з прэзідэнткай Еўрапейскага Парламента Рабертай Метсолай яна выступіла з прамовай перад Кангрэсам Еўрапейскай народнай партыі. Ціханоўская распавяла пра жахлівую сітуацыю з беларускімі палітвязнямі – і заклікала рабіць усё, каб яна не сыходзіла з міжнароднага парадку дня.
Адзначым ключавыя цытаты прамовы.
📌 «Наш маральны абавязак – змагацца за палітвязняў. Яны разлічваюць на нас. І яны разлічваюць на вас. Мы павінны зрабіць іх вызваленне нашым прыярытэтам і абавязкам. У нас няма ключа ад турмаў. Але ёсць іншыя інструменты. Калі рэжым будзе ведаць, што за кожную смерць, за кожнага чалавека за кратамі ён панясе адказнасць, сітуацыя можа змяніцца».
📌 «Рэжым робіць усё, каб палітвязні адчулі сябе кінутымі. Ён прымушае іх сваякоў публічна асуджаць дзяцей, сёстраў і братоў як ворагаў дзяржавы. Мы чыталі пра гэта ў кнігах пра сталінскія часы, але ніколі не верылі, што такое магчыма ў 21 стагоддзі».
📌 «Не перастану паўтараць, як моцна я захапляюся жанчынамі-лідарамі. Калі б Лукашэнка знаходзіўся ў гэтым пакоі, у яго напэўна здарыўся б сардэчны прыступ. У яго састарэлым светапоглядзе месца жанчыны – на кухні, каб варыць боршч, але ніяк не ў палітыцы. Лукашэнка кажа: «Я не ваюю з жанчынамі». Але менавіта гэта ён і робіць».

«Мы павінны бараніць каштоўнасці, якія нас вызначаюць»: сумесны артыкул Святланы Ціханоўскай і генеральнай сакратаркі Рады Еўропы
Лідарка дэмакратычнай Беларусі і генеральная сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчынавіч-Бурыч напісалі сумесны артыкул для Euronews, дзе раскрылі сутнасць змагання супраць аўтакратыі. У аўтарскай калонцы палітыкі распавядаюць пра каштоўнасці, якімі вызначаецца еўрапейскае грамадства, пра значнасць Рады Еўропы для Беларусі, а таксама пра тое, чаму беларусы – важныя партнёры для міжнародных арганізацыяў.
Прыводзім самыя яркія цытаты з артыкула.
📌 «Еўропа выходзіць за рамкі геаграфічных вызначэнняў. Гэта супольнасць, прыхільная правам чалавека, дэмакратыі і вяршэнству права. Гэтыя каштоўнасці – менавіта тое, за што сёння мужна змагаецца шмат беларусаў».
📌 «Да беларусаў ставяцца як да партнёраў, гатовых укласці ўнёсак у агульную будучыню. Яны не толькі гатовыя браць удзел у дэмакратычных рэформах, але і прыўносяць экспертныя веды ў галінах, крытычна важных для будучыні Еўропы».
📌 «Лепшая будучыня для Беларусі – гэта еўрапейская будучыня. Шлях да дэмакратыі патрабуе мужнасці, жыццяздольнасці і міжнароднай салідарнасці. Але гэты кірунак зʼяўляецца правільным для народу Беларусі. Беларусы заслугоўваюць росквіту і свабоды, да якіх вядзе гэты шлях».
📌 «Мы жадаем бачыць, як бурацца ўзведзеныя рэжымам Лукашэнкі бар'еры на шляху да дэмакратыі».

Шэнгенскія візы, легалізацыя і рэабілітацыя для дзяцей: што Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністаркай замежных справаў Румыніі
Святлана Ціханоўская знаходзіцца з працоўным візітам у Румыніі, дзе сустрэлася з міністаркай замежных справаў Лумініцай Адабэску. Падчас дыялогу лідарка акцэнтавала ўвагу на неабходнасць ціску на рэжым і прыцягненне яго да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд, а таксама заклікала прызначыць спецпасланніка па Беларусі.
Важнымі тэмамі сустрэчы сталі легалізацыя беларусаў у Румыніі, выдача пашпартоў замежніка, а таксама шэнгенскія візы для беларусаў унутры краіны. Лідарка адзначыла: шматразовыя візы даюць магчымасць беларусам заставацца мабільнымі. Акрамя таго, Ціханоўская заклікала разглядзець магчымасць выдачы гуманітарных візаў.
Асобна палітыкі абмеркавалі запуск стыпендыяльнай праграмы для беларускіх студэнтаў: Святлана Ціханоўская прапанавала ўключыць у праграму і беларускіх даследчыкаў, каб яны маглі працаваць у румынскіх універсітэтах.
Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская і Адабэску гаварылі пра праграмы па рэабілітацыі ў Румыніі для дзяцей рэпрэсаваных.

Спрашчэнне легалізацыі, падтрымка дакумента Еўрапейскай рады па Беларусі: Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з кіраўніцтвам Харватыі
У межах Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам і міністрам унутраных справаў Даварам Бажынавічам. Ціханоўская падзякавала міністрам за падтрымку, якую Харватыя выказала апошняму дакументу Еўрапейскай рады па Беларусі. Гэты дакумент заклікае да актыўнай выдачы візаў беларусам і вырашэння праблем з легалізацыяй.
Беларуская лідарка папрасіла прэм’ера і міністра спрасціць легалізацыю для беларусаў у Харватыі, у тым ліку выдаваць пашпарты замежніка, прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў дзейнымі, а таксама зняць патрабаванне апастылю.
Бакі абмеркавалі сітуацыю з палітзняволенымі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская распавяла пра вязняў, якіх трымаюць у рэжыме інкамунікада, і пра намаганні дабіцца іх неадкладнага вызвалення праз міжнародныя арганізацыі. Акрамя таго, лідарка прапанавала Харватыі падтрымаць праграму рэабілітацыі для дзяцей рэпрэсаваных і паспрыяць арганізацыі мерапрыемстваў з удзелам беларускай дыяспары.

Тихановская: «8 марта – повод для того, чтобы громко заявить: насилие недопустимо»
8 марта, в Международный женский день, Светлана Тихановская записала обращение к беларускам. Основной темой обращения стало насилие в отношении женщин. Лидерка отметила: насилие часто замалчивают, но о нем необходимо говорить – ведь на месте Лизы, погибшей в Варшаве, могла оказаться каждая.
Светлана Тихановская: «Дорогие женщины, которые делились личными историями по хештегу #хопіцьгвалціць – спасибо вам за смелость. Благодаря таким историям я вижу, что женщины научились даже через боль открывать глаза другим на то, что переживают огромное количество девочек, девушек и женщин. Вы делитесь историями, зная, что можете столкнуться с комментариями «сама виновата» или «нечего было провоцировать».
Я хочу напомнить каждой из вас, кто столкнулся с насилием – вы не виноваты. В насилии всегда виноват тот, кто его совершил.
Я хочу поблагодарить вас за то, что поддерживаете и становитесь на защиту друг друга, видя несправедливость. Никогда не сомневайтесь в своей силе и способности заставить весь мир услышать ваш голос».

YouTube
Тихановская: «8 марта – повод для того, чтобы громко заявить: насилие недопустимо»
8 марта, в Международный женский день, Светлана Тихановская записала обращение к беларускам. Основной темой обращения стало насилие в отношении женщин. Лидерка отметила: насилие часто замалчивают, но о нем необходимо говорить – ведь на месте Лизы, погибшей…
Святлана Ціханоўская: «Ратаванне палітвязняў – пытанне не палітычнае, а гуманітарнае!»
Сёння ў Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў месцах несвабоды без сувязі са знешнім светам – у рэжыме інкамунікада. З 9 сакавіка 2023 года ён пазбаўлены магчымасці гаварыць з адвакатамі і ўрачамі, размаўляць з сям'ёй, атрымліваць любую інфармацыю аб тым, што адбываецца ў свеце. Такім чынам рэжым Лукашэнкі імкнецца зламаць апанентаў, аказваючы на іх фізічны і псіхалагічны ціск.
У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў інкамунікада стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі – адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека. Сёння ў Беларусі, акрамя Сяргея Ціханоўскага, без сувязі са знешнім светам таксама знаходзяцца Максім Знак, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч…
Выступаючы на брыфінгу, лідарка дэмакратычнай Беларусі падкрэсліла: свет не мае права пакідаць нашых палітзняволеных у адзіноце і павінен дабівацца іх больш хуткага вызвалення.
«Патрабуйце спыніць зверскую практыку інкамунікада ў беларускіх вязніцах. У вашых сілах – выратаваць жыцці людзей. І гэта не палітычнае пытанне. Гэта пытанне гуманітарнае! Палітвязням павінен быць забяспечаны доступ да кваліфікаванай медычнай дапамогі, сувязь з адвакатамі і сем’ямі», – звярнулася Святлана Ціханоўская да генеральнага сакратара ААН Антоніа Гутэрыша і сусветных лідараў.

У Вільні прайшоў брыфінг, прысвечаны таму, што Сяргей Ціханоўскі ўжо год утрымліваецца ў месцах несвабоды без сувязі са знешнім светам – у рэжыме інкамунікада. З 9 сакавіка 2023 года ён пазбаўлены магчымасці гаварыць з адвакатамі і ўрачамі, размаўляць з сям'ёй…
Святлана Ціханоўская – рэжыму Лукашэнкі: «Пакажыце нам палітвязняў!»
Святлана Ціханоўская разам з камандай Офіса, «Краіны для жыцця» і беларусамі Вільні ўзяла ўдзел у брыфінгу каля амбасады Беларусі ў Літве. Брыфінг быў прысвечаны рэжыму інкамунікада. Ужо год рэжым Лукашэнкі ўтрымлівае Сяргея Ціханоўскага без сувязі са знешнім светам.
Удзельнікі трымалі ў руках плакаты і фатаграфіі палітвязняў, якія, як і Сяргей Ціханоўскі, утрымліваюцца ў рэжыме інкамунікада.
Вось найбольш моцны ўрывак прамовы беларускай лідаркі падчас брыфінгу:
«Рэжым Лукашэнкі ўжо забіў пяцярых беларускіх палітвязняў – Ігара Ледніка, Вадзіма Храсько, Вітольда Ашурка, Алеся Пушкіна, Мікалая Клімовіча, і працягвае забіваць іншых. Турма – гэта павольная смерць. А смерць у няволі – гэта страшная смерць...
Здавалася, забойства Навальнага ў Расіі мусіла б скалануць міжнародную супольнасць, прымусіць да дзеянняў. Але пакуль мы збольшага чуем толькі словы асуджэння і заклапочанасці.
Мы павінны не дапусціць новыя ахвяры. Мы павінны спыніць катаванні людзей у турмах. Сёння мы павінны быць рашучымі і салідарнымі. І хай рэжым ведае: мы не спынімся, пакуль усе не будуць вольныя».