Светлана Тихановская
22K subscribers
3.18K photos
831 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты

Сёння ў Вене Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Аўстрыі Аляксандрам Шаленбергам.

Падчас сустрэчы асобную ўвагу лідарка надала сітуацыі з беларускімі палітвязнямі і распавяла міністру пра тых, каго трымаюць у рэжыме інкамунікада. Палітыкі абмеркавалі магчымыя шляхі па прыцягненню рэжыму да адказнасці на міжнародным узроўні. Акрамя таго, Святлана Ціханоўская заклікала міністра прызначыць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычнымі сіламі.

Асобна ўзнімаліся пытанні легалізацыі. Шаленберг распавёў, што зараз Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі. А для таго, каб атрымаць пашпарт замежніка, па аўстрыйскім заканадаўстве не трэба адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. Бакі дамовіліся аб распрацоўцы інструкцыі па легалізацыі для беларусаў Аўстрыі.

Напрыканцы сустрэчы беларуская лідарка заклікала міністра не прызнаваць парламенцкія «выбары» ў Беларусі.
Тихановская – про безвыборы: «Не дайте режиму обмануть себя и своих детей»

Светлана Тихановская: «Режиму недостаточно обманывать взрослых – он пытается влезть в головы к нашим детям. Вчера я увидела, как школьников младших классов привели на участки, чтобы вовлечь «в общественно-политическую жизнь страны». Мы ведь постоянно слышим от представителей режима, что дети вне политики, но так ли это? Вы все видите сами.

Я обращаюсь к каждому родителю: защищайте детей от пропаганды. Не отпускайте их на режимные мероприятия. Ведь они только учатся критично оценивать реальность – и каждый взрослый для них по умолчанию авторитетен. Не позволяйте режиму этим пользоваться!

Дорогие беларусы, я еще раз хочу озвучить позицию относительно безвыборов. То, что сейчас происходит в стране, невозможно назвать выборами. Это политический фарс и имитация. Поэтому я призываю вас игнорировать поход на участки. Если же вас принуждают голосовать, проголосуйте против всех кандидатов. А 25 февраля останьтесь дома и посмотрите марафон «Выбираю Новую Беларусь» на YouTube.

Я уверена: придет время, когда наше активное участие повлечет за собой реальные перемены. Но сейчас стоит провести время с пользой для себя и для своих детей, а не для режима».
Франак Вячорка і Анатоль Лябедзька сустрэліся з Міхаілам Падаляком

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька знаходзяцца ў Кіеве з працоўным візітам.

Мэта візіту – удзел у мерапрыемствах з нагоды другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, а таксама правядзенне сустрэчаў з шэрагам украінскіх палітыкаў.

Адной з першых адбылася сустрэча з дарадцам прэзідэнта Зяленскага Міхаілам Падаляком. Бакі абмеркавалі беларуска-ўкраінскія адносіны і планы на бліжэйшы час. Дарадцы Ціханоўскай падзякавалі за прызначэнне Ігара Кізіма, амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі, за супрацоўніцтва ў інфармацыйнай прасторы, а таксама за падтрымку беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку Палка Каліноўскага.
Ціханоўская прыняла ў Офісе новапрызначанага амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі

2 лютага 2024 Ігар Кізім уступіў на пасаду амбасадара Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі. 23 лютага, напярэдадні другой гадавіны паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, Святлана Ціханоўская прыняла Кізіма ў сваім Офісе.

Беларуская лідарка павіншавала амбасадара з прызначэннем і выказала словы салідарнасці і падтрымкі Украіне. Бакі абмеркавалі пачатак беларуска-ўкраінскага дыялогу і магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнай Беларуссю і Украінай.

Лідарка таксама падзякавала Ігару Кізіму за яго працу ў Беларусі – там ён быў апошнім украінскім амбасадарам, з 2017 па 2023 год.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
‼️ Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з больш чым 2000 экранаў па ўсёй Беларусі

Сёння а 15:00 па ўсёй Беларусі пачалася трансляцыя відэазварота Святланы Ціханоўскай да беларусаў – з нагоды гадавіны пачатку вайны і рэжымных безвыбараў.

Мяркуецца, што відэа магло выйсці агулам на больш чым 2000 экранаў – у метро, супермаркетах, гандлёвых і спартовых цэнтрах. Зварот працягвае паказвацца на гэты момант.

Акцыю правяло аб'яднанне сілавікоў Беларусі BELPOL.
Вялікая сустрэча спецпасланнікаў па Беларусі ў Вільні

У Офісе Святланы Ціханоўскай адбылася вялікая сустрэча спецпасланнікаў і дыпламатаў, якія працуюць па беларускіх пытаннях.

Удзел бралі прадстаўнікі больш чым 15 краінаў: Канады, Чэшскай Рэспублікі, Эстоніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Ізраіля, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Іспаніі, Швецыі, Украіны, Вялікабрытаніі, ЗША. Да сустрэчы таксама далучыўся амбасадар Украіны для асаблівых даручэнняў у справе Беларусі Ігар Кізім.

Прыводзім найбольш яркія моманты з прамовы, якой Святлана Ціханоўская адкрывала сустрэчу:

📌 «У Беларусі шмат праблемаў. Самая вялікая – людзі ў турмах паміраюць. І ў нас няма простага рэцэпта, як іх вызваліць. Узровень рэпрэсіяў настолькі высокі, што нашая прастора для дзеянняў унутры краіны вельмі абмежаваная».

📌 «Лукашэнкаўская прапаганда спрабуе пераканаць людзей у тым, што яны кінутыя, і ў Еўропе нас ніхто не чакае. Я спадзяюся, што ў сваёй камунікацыі вы будзеце падкрэсліваць: дэмакратычная Беларусь заслугоўвае таго, каб стаць часткай еўрапейскай сям'і».

📌 «Мы намагаемся задавальняць практычныя патрэбы беларускіх людзей у выгнанні. Па-першае, мы выступаем за павелічэнне колькасці візаў. Па-другое, мы просім прызнаваць пратэрмінаваныя пашпарты, выдаваць пашпарты замежніка і спрасціць працэдуру атрымання відаў на жыхарства».

Падчас дыскусіі таксама абмяркоўвалі шляхі прыцягнення рэжыму да адказнасці, а таксама падтрымку грамадзянскай супольнасці і медыя.
Уже сегодня! Присоединяйтесь к марафону «Выбираю Новую Беларусь»

25 февраля не участвуйте в обмане – оставайтесь дома и подключайтесь к онлайн-марафону «Выбираю Новую Беларусь»!

📌 Начало в 10:00 по Минску.

В марафоне примут участие более 20 гостей: артисты и активисты, экономисты и политики, блогеры и журналисты. Они обсудят актуальные для всех нас вопросы, а также поделятся видением того, как добиться жизни в стране, о которой мы все мечтаем. Задать свои вопросы гостям вы сможете в чате трансляции.

❗️В целях безопасности просим зрителей из Беларуси использовать VPN, не делать репосты, не оставлять реакции и не комментировать трансляцию с личных аккаунтов, содержащих персональные данные.

https://youtube.com/live/5EqklXYsi0Q
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «Для дыктатара палітвязні – не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай»

У рамках марафону «Абіраю Новую Беларусь», які зладзілі дэмакратычныя сілы, Святлана Ціханоўская звярнулася са зваротам да беларусаў. Асаблівую ўвагу яна надала праблемам палітвязняў у краіне – і заклікала аб'яднаць намаганні для іх вызвалення.

«Відавочна, калі не будзе ціску – рэжым нікога не вызваліць. Бо для дыктатара палітвязні – не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай. Ён павінен ведаць, што заплаціць за кожную ахвяру. Кожны начальнік калоніі, кожны галаварэз з ГУБАЗіКа, кожны следчы – панясе адказнасць за свае злачынствы. Мы будзем збіраць усе доказы, імёны – толькі так зможам аднавіць справядлівасць», – адзначыла Ціханоўская.

Нагадаем, што марафон «Абіраю Новую Беларусь» ладзіцца з 10:00 да 20:00 па Мінску. Далучыцца да яго можна па спасылцы.
«Пародыя на выбары»: рэакцыя дэмакратычных краінаў свету на безвыбары

У Беларусі прайшоў так званы адзіны дзень галасавання. Прапаганда намагалася паказаць беспрэцэдэнтную яўку і запэўніць у выкананні ўсіх электаральных працэдураў. Аднак падмануць тых, хто насамрэч ведае, што такое дэмакратыя, не атрымалася. Паглядзіце, як адрэагавалі на безвыбары прадстаўнікі еўрапейскіх краінаў.

МЗС Аўстрыі: «Выбары не з'яўляюцца ні свабоднымі, ні справядлівымі. Мы працягнем працу для вольнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі».

Украіна: «Аб'яднанне «За дэмакратычную Беларусь» заклікае міжнародную супольнасць не прызнаваць так званых выбараў і выкарыстоўваць усе сродкі, каб Лукашэнка апынуўся за кратамі».

ЗША: «Злучаныя Штаты асуджаюць фіктыўныя парламенцкія і мясцовыя выбары. Яны прайшлі ў атмасферы страху. Выбарчыя працэсы нельга назваць дэмакратычнымі».

МЗС Германіі: «Мы асуджаем сістэмныя рэпрэсіі вакол выбараў у Беларусі. Рэжым выкарыстоўвае ўсе сродкі, каб задушыць дэмакратычныя памкненні народа Беларусі».

Францыя: «Рэжым Лукашэнкі арганізуе пародыю на выбары ў заканадаўчыя органы ўлады: без апазіцыі і без міжнародных назіральнікаў. Мы просім не прызнаваць вынікаў выбараў».

Прэзідэнт ПА НАТА: «Фальшывыя выбары ў Беларусі нікога не падмануць: яны бессэнсоўныя. Нашыя ўрады і парламенты павінныя працягваць асуджаць рэпрэсіі, падтрымліваць змаганне Святланы Ціханоўскай за дэмакратычную Беларусь і заклікаць да вызвалення палітвязняў».
«Змаганне за дэмакратыю аплачваецца болем і слязамі». Святлана Ціханоўская выступіла ў ААН

Беларуская лідарка знаходзіцца ў працоўнай паездцы ў Швейцарыю, дзе сёння ўзяла ўдзел у дыскусіі па Беларусі ў Радзе па правах чалавека ААН. На мерапрыемстве прысутнічала больш за 130 чалавек, удзельнічалі дэлегацыі больш чым з 50 краінаў свету.

Падчас сесіі Святлана Ціханоўская надала ўвагу сітуацыі з палітвязнямі і гуманітарнаму крызісу ў Беларусі. Лідарка распавяла пра штодзённыя затрыманні, смерці за кратамі, а таксама падкрэсліла неабходнасць рашучых дзеянняў з боку дэмакратычнага свету, каб прыцягнуць да адказнасці рэжым Лукашэнкі і яго памагатых.

Таксама Святлана Ціханоўская адзначыла, што барацьба беларусаў мае глабальны характар, і заклікала падтрымаць тых, хто змагаецца за свабоду:

«Краіны, якія змагаюцца за дэмакратыю, і краіны, якія жывуць з дэмакратыяй – гэта як два розныя светы. У дэмакратычных краінах змаганне за яе часта рамантызуецца. Але гэтае змаганне аплачваецца болем і слязамі.

Я лічу, што дэмакратыя – гэта адказнасць кожнага чалавека ў свеце. Калі вы хочаце абараніць дэмакратыю, вы павінныя дапамагаць тым, хто змагаецца за яе. Таму што гэта не лакальная, а глабальная барацьба. Я веру, што дэмакратычны свет пакажа дыктатарам, што яны не перамогуць».
Што трэба ведаць аб дакуменце па дэмакратызацыі агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі?

На мінулым тыдні быў прэзентаваны дакумент па дэмакратызацыі агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі. Яго стварыла група экспертаў па ініцыятыве каманды па адукацыі Офіса Святланы Ціханоўскай і пры ўдзеле Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

У картках вы знойдзеце адказы на галоўныя пытанні аб дакуменце, а таксама даведаецеся аб асноўных задачах першых трох этапаў рэформаў. Усе падрабязнасці вы можаце знайсці па спасылцы, а калі ў вас ёсць прапановы, каментары ці крытыка – пішыце ў @AskOffice_Bot або на пошту roadmapedu24@gmail.com.