Светлана Тихановская
22.2K subscribers
3.12K photos
810 videos
1 file
2.33K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
На Сусветным эканамічным форуме Святлана Ціханоўская выказалася наконт безвыбараў у лукашэнкаўскі Парламент

«Так званыя «парламенцкія выбары» не маюць нічога агульнага з дэмакратычным працэсам. Гэта фарс, імітацыя, цырк – і людзі ў Беларусі гэта разумеюць. Тая кампанія, што ладзіць зараз рэжым, не можа быць нейкай вызначальнай падзеяй у жыцці краіны. Таму мы заклікаем людзей увогуле не праяўляць нейкую пратэсную актыўнасць – ігнараваць выбары, каб не ахвяраваць сваёй воляй альбо жыццём дарма. Парламенцкія выбары нічога не зменяць у Беларусі», – падкрэсліла беларуская лідарка.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская – на Сусветным эканамічным форуме: «Мы чакаем рашучасці ад міжнароднай супольнасці»

Беларуская лідарка выступіла на панэльнай дыскусіі «Куды рухаецца свабода слова?», дзе распавяла пра рызыкі, з якімі сутыкаюцца беларусы ўнутры краіны, спрабуючы здабыць праўдзівую інфармацыю. Яна заклікала палітыкаў дэмакратычных краінаў да больш рашучых дзеянняў у дачыненні да дыктатараў.

«Якой дапамогі мы прагнем ад палітычных сілаў свету? Рашучасці, перш за ўсё. Мы бачым, што адсутнасць палітычнай волі ўспрымаецца дыктатарамі як слабасць. І яны пачынаюць адчуваць усёдазволенасць. У Беларусі кожны дзень 15-20 чалавек рэжым кідае за краты, бо яны не пагаджаюцца з палітыкай Лукашэнкі. Ці ведае свет пра гэта? Не. Таму што ў краіне не засталося незалежнай прэсы, і мы не можам паказаць свету выявы таго, што адбываецца. Важна, каб міжнародныя медыя супрацоўнічалі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, падсвечвалі праблемы ў нашай краіне».
Ціханоўская ў Google: лакалізацыя сэрвісаў, беларускі кантэнт замест расійскага, трэнінгі для медыя

Падчас Сусветнага эканамічнага форума беларуская лідарка наведала Дом Google у Давосе, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Анэт Кробер-Рыель. Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў, звязаных з Беларуссю, пасля чаго Ціханоўская перадала спіс канкрэтных запытаў ад беларускіх журналістаў і грамадзянскай супольнасці.

У прыватнасці, просьбы датычыліся:

1️⃣ прыярытэзацыі беларускага кантэнту над расійскім для карыстальнікаў з нашай краіны;

2️⃣ лакалізацыі сэрвісаў Google для Беларусі;

3️⃣ падтрымкі беларускамоўнага кантэнту;

4️⃣ прадастаўлення інструментаў Google, а таксама арганізацыі трэнінгаў для медыя і грамадзянскай супольнасці;

5️⃣ стварэння беларускага інтэрфейсу сэрвісу Gmail.

Напрыканцы размовы Святлана Ціханоўская і Анэт Кробер-Рыель дамовіліся пра наступную сустрэчу. Яна адбудзецца падчас Мюнхенскага форуму па бяспецы 16-18 лютага бягучага года.
У Чэхіі не будуць патрабаваць апастыль у беларусаў з доўгатэрміновымі візамі, ВНЖ ці ПМЖ

Пра гэта паведаміў Офіс дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы:

«Мы радыя вам паведаміць, што чэшскі бок адрэагаваў на наш запыт, і патрабаванне апастылізацыі дакументаў з РБ было прыпыненае для тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па чэшскай доўгатэрміновай візе альбо дазволе на доўгатэрміновае ці пастаяннае пражыванне.

Спадзяемся, што гэта рашэнне спросціць жыццё ў Чэхіі для тых з вас, хто не мае магчымасці паехаць у Беларусь.»


Варта зазначыць, што паслабленне не тычыцца тых, хто знаходзіцца ў Чэхіі па кароткатэрміновых візах.

#легалізацыя #дакументы #апастыль #Чэхія
Прэм’ер-міністры Нідэрландаў і Ірландыі: пра што з імі размаўляла Ціханоўская

Удзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе Святлана Ціханоўская завяршыла шэрагам сустрэчаў на вышэйшым узроўні.

🇳🇱 Лідарка абмеркавала сітуацыю ў Беларусі з прэм’ер-міністрам Нідэрландаў Маркам Рутэ. Палітыкі гаварылі пра крокі па прыцягненні Лукашэнкі і яго паплечнікаў да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і вываз украінскіх дзяцей. Ціханоўская прапанавала, каб Нідэрланды ўзнялі гэтае пытанне перад Міжнародным крымінальным судом.

Асобна абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Нідэрландах і магчымасць атрымання праязных дакументаў. Рутэ пацвердзіў, што гэтае пытанне зараз вырашаецца.

🇮🇪 Святлана Ціханоўская правяла размову з прэм’ер-міністрам Ірландыі Леа Варадкарам. Лідарка падзякавала прэм’еру за падтрымку беларускіх культурніцкіх ініцыятываў. Палітыкі абмеркавалі далейшыя крокі, якія можа зрабіць Ірландыя, каб дапамагчы дэмакратычнай Беларусі на міжнароднай арэне.

🇫🇮 Акрамя таго, беларуская лідарка сустрэлася з былой прэм’ер-міністаркай Фінляндыі Санай Марын. Зараз яна працуе ў Інстытуце Тоні Блэра, які, у тым ліку, кансультуе ўрады Малдовы і Украіны. Бакі абмеркавалі магчымае супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Інстытутам Блэра, а таксама прааналізавалі вынікі беларуска-фінскай Канферэнцыі.

Асобную ўвагу Святлана Ціханоўская надала праблеме беларускіх палітвязняў – і прапанавала Сане Марын узяць патранаж над адным са зняволеных.
Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай у панядзелак, 22 студзеня

Гэта добрая магчымасць паразмаўляць наўпрост з беларускай лідаркай. Вы атрымаеце персанальны час для званка, дзе зможаце задаць свае пытанні, падзяліцца ідэямі ці распавесці пра праблемы.

Размовы пройдуць у панядзелак, 22 студзеня, з 17:00 да 19:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету, таму гэта бяспечны фармат для беларусаў унутры краіны.

Каб трапіць на размову са Святланай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZctfuygpz4jHtRWZGJnPV5XW4MfCvJDFG0Y
Ушануем памяць герояў разам!

У нядзелю, 21 студзеня, у Вільні пройдуць мемарыяльныя мерапрыемствы з нагоды Паўстання 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Святлана Ціханоўская разам з прэзідэнтамі Літвы і Польшчы ды амбасадарам Украіны ўшануе памяць нашых ваяроў праз удзел ва ўрачыстай цырымоніі. Далучайцеся і вы!

📌 Расклад мерапрыемстваў:

12:30 – Святая Імша ў Кафедральным саборы;
14:00 – Цырымонія на могілках Росы, выступы беларускай лідаркі, прэзідэнтаў Літвы і Польшчы, амбасадара Украіны.

Святлана Ціханоўская: «Дарагія беларусы, запрашаю вас далучыцца да гэтага важнага дня – ён будзе днём гонару за нас саміх, за нашую гісторыю, за нашых герояў. Няхай у нядзелю на могілках Росы лунаюць беларускія сцягі!»
Закрытыя сустрэчы сусветных лідараў, выступы ў асноўнай праграме, сайд-івэнт па Беларусі: Ціханоўская – на форуме ў Давосе

Святлана Ціханоўская другі год запар удзельнічала ў Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, каб прадставіць інтарэсы беларусаў, заручыцца падтрымкай міжнародных арганізацыяў і палітычных лідараў, а таксама знайсці новых саюзнікаў і партнёраў.

📌 Якія вынікі?

1️⃣ Беларуская лідарка двойчы выступіла на закрытых сустрэчах сусветных лідараў, а менавіта – на дыскусіях па тэмах «Падрыхтоўка да новай геапалітычнай эры» і «Аднавіць веру ў глабальную сістэму». На гэтых сустрэчах былі прадстаўлены каля 50 краінаў, а таксама ўдзельнічалі лідары ААН, міжнародных арганізацыяў і карпарацыяў.

2️⃣ Святлана Ціханоўская двойчы была спікеркай падчас асноўнай праграмы форума. Першая дыскусія датычылася калектыўнай бяспекі Еўропы і праходзіла разам з лідарамі Польшчы, Харватыі і міністрам замежных справаў Украіны. Другая дыскусія была прысвечаная сітуацыі са свабодай слова ў свеце.

3️⃣ Лідарка правяла шэраг сустрэчаў з сусветнымі палітыкамі, дзе актуалізавала важныя для Беларусі пытанні: вызваленне палітвязняў, падтрымка незалежных медыя, пагроза незалежнасці Беларусі з боку Расіі. Таксама лідарка абмяркоўвала легалізацыю беларусаў за мяжой і прызнанне новага беларускага пашпарта. Удалося ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі Венгрыі, Коста-Рыкі, Косава і Эквадора.

4️⃣ Святлана Ціханоўская наведала Дом Google, дзе сустрэлася з віцэ-прэзідэнткай кампаніі Анэт Кробер-Рыель. Палітык перадала шэраг прапановаў, якія датычыліся лакалізацыі сэрвісаў для Беларусі, падтрымкі беларускамоўнага кантэнту і яго прыярэтызацыі над расійскім, а таксама арганізацыі трэнінгаў для незалежных медыя.

5️⃣ Разам з прадстаўнікамі эканамічнай каманды Офіса, НАУ і АВВА Святлана Ціханоўская выступіла на сайд-івэнце па Беларусі, які прайшоў у Грэцкім Доме. Таксама лідарка ўзяла ўдзел у дыскусіі ў Доме Бельгіі, што датычыўся лёсу дэмакратыі ў свеце.
Хочаце дапамагаць камандзе Святланы Ціханоўскай? Вось усё, што вам трэба ведаць пра валанцёрскую праграму Офіса

Расказваем у картках, якая дапамога патрэбная камандзе, колькі часу вам спатрэбіцца і навошта вам гэта. Спойлер: усё вельмі гнутка.

Далучайцеся да валанцёрскай праграмы праз @AskOffice_bot – проста абярыце «Стаць валанцёрам Офіса» і адкажыце на пытанні.