10 самых папулярных пытанняў аб Стратэгіі пераходу да Новай Беларусі
У сярэдзіне снежня каманда Офіса разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, Каардынацыйнай Радай і шматлікімі экспертамі распрацавалі і вынеслі на грамадскае абмеркаванне Стратэгію пераходу да Новай Беларусі. У дакуменце прапісаныя шляхі дэмакратычнага транзіту ўлады – ад дыктатуры да дэмакратыі. Акрамя таго, у тэксце пазначаныя асноўныя вектары рэформаў, якія будуць садзейнічаць плаўнаму і натуральнаму пераходу да новай дзяржавы.
Месяц таму адбылася прэзентацыя Стратэгіі і за гэты час мы атрымалі нямала пытанняў праз @AskOffice_Bot. Сёння адкажам на самыя папулярныя пытанні, якія паступілі ад беларусаў.

Ціханоўская, Латушка, Кавалеўскі, Гарбунова, Сахашчык і Коўшык адкажуць на пытанні
Далучайцеся да прамога эфіру, які пачнецца сёння а 19:00 па мінскім часе. Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адкажуць на вашыя пытанні.
❗️Калі вы знаходзіцеся ў Беларусі, калі ласка, паклапаціцеся пра сваю бяспеку. Не пакідайце рэакцыі і не каментуйце эфір з персанальных акаўнтаў.
Глядзець прамы эфір: https://youtube.com/live/M28YzbqkJUE?feature=share

YouTube
Далучайцеся да дыялогу з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі ў прамым эфіры!
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адкажуць на вашыя пытанні ў прамым эфіры.
📌 Удзельнікі эфіру:
– Святлана Ціханоўская – кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
– Валер Кавалеўскі – намеснік кіраўніцы, прадстаўнік…

Светлана Тихановская
Ціханоўская, Латушка, Кавалеўскі, Гарбунова, Сахашчык і Коўшык адкажуць на пытанні Далучайцеся да прамога эфіру, які пачнецца сёння а 19:00 па мінскім часе. Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета адкажуць на вашыя пытанні. …
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Далучайцеся да дыялогу з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі ў прамым эфіры!
Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета адкажуць на вашыя пытанні ў прамым эфіры.
📌 Удзельнікі эфіру:
– Святлана Ціханоўская – кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
– Валер Кавалеўскі – намеснік кіраўніцы, прадстаўнік…
📌 Удзельнікі эфіру:
– Святлана Ціханоўская – кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі;
– Валер Кавалеўскі – намеснік кіраўніцы, прадстаўнік…
Ціханоўская заклікала міністра па еўрапейскіх справах Польшчы падтрымаць еўрапейскі выбар для Беларусі
Беларуская лідарка і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі і Павел Латушка правялі перамовы з міністрам па еўрапейскіх справах Польшчы Адамам Шлапкай.
На сустрэчы абмеркавалі супрацоўніцтва ў межах старшынства Польшчы ў Савеце Еўрасаюза, падрыхтоўка да якога пачалася ўжо зараз. Ціханоўская папрасіла міністра падтрымаць еўрапейскі выбар беларусаў і зрабіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў 2025 годзе.
Таксама Святлана Ціханоўская звярнула ўвагу на практыку «вольнага крэсла», калі на міжнародных мерапрыемствах Беларусь не прадстаўленая нікім. Лідарка падкрэсліла: варта запрашаць у еўрапейскія структуры і на мерапрыемствы дэмакратычныя сілы, каб голас беларусаў быў пачуты.

Выдача візаў, падтрымка беларускага бізнеса і медыя: сустрэча з міністрам замежных справаў Польшчы
Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета сустрэлася з міністрам замежных справаў Польшчы Радаславам Сікорскім.
Беларуская лідарка заклікала міністра працягваць выдаваць візы беларусам: як звычайныя, так і гуманітарныя. Ціханоўская адзначыла важнасць захавання мабільнасці беларусаў і прапанавала выдаваць візы не толькі ў Беларусі, але і ў польскіх консульствах у іншых краінах. У якасці прыклада Ціханоўская прывяла сітуацыю ў Грузіі, дзе беларусы не могуць атрымаць ніякіх дакументаў.
Бакі дамовіліся запусціць міжведамасную працоўную групу, куды мусяць увайсці прадстаўнікі розных міністэрстваў і дзяржустановаў Польшчы. Гэтая група будзе вырашаць розныя пытанні, звязаныя з Беларуссю.
Ціханоўская папрасіла міністра падтрымаць беларускі бізнес у Польшчы, у прыватнасці працягнуць праграму Poland Business Harbour, якая дазваляе ствараць умовы для працы беларускіх кампаніяў. Акрамя таго, лідарка заклікала міністра працягваць дапамогу незалежным беларускім медыя, якія працуюць у Польшчы і граюць важную ролю ў супрацьдзеянні прапагандзе.
Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўзнагародзіла Радаслава Сікорскага Крыжам Добрасуседства.

Стварэнне беларускіх школаў у Польшчы і правядзенне слуханняў па Беларусі: як прайшлі сустрэчы ў Сейме і Сенаце
Святлана Ціханоўская разам з дарадцамі Франакам Вячоркам і Анатолем Лябедзькам, прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з новым польскім кіраўніцтвам – спікерам Сейма Шыманам Галоўняй і спікеркай Сената Малгажатай Кідава-Блоньскай. Спікеры заверылі беларускі бок у поўнай падтрымцы дэмакратычных сілаў Беларусі.
Бакі абмеркавалі стварэнне беларускіх школаў у Польшчы і пашырэнне магчымасцяў для беларускамоўнай адукацыі дзяцей. Таксама разглядаліся пытанні стажыровак для беларусаў у польскіх дзяржустановах, якія могуць ладзіцца ў рамках праекта «Кадравы рэзерв».
Падчас сустрэчаў дамовіліся аб правядзенні слуханняў па Беларусі ў Сейме і Сенаце, пасля якіх будзе прынятая рэзалюцыя. Плануецца, што дакумент будзе ўключаць падтрымку еўрапейскага выбару Беларусі, заклік аб неадкладным вызваленні палітзняволеных і прыцягненні рэжыму Лукашэнкі да адказнасці.
Асобную ўвагу Святлана Ціханоўская прысвяціла праблеме палітзняволеных. Яна распавяла пра апошнія прысуды і затрыманні, а таксама пра ўтрыманне нашых герояў без сувязі са знешнім светам. Спікер Сейма ўзяў пад патранаж аднаго з беларускіх палітзняволеных – і заклікаў зрабіць тое ж самае іншых парламентарыяў.

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька: «Парламент і ўрад Польшчы памяняліся, але цікавасць да Беларусі захавалася»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька паведаміў, што ў выніку сённяшніх сустрэчаў у польскім Сейме і Сенаце будуць створаныя групы «За дэмакратычную Беларусь». Чаму групы будзе дзве, чым яны будуць займацца і чаму гэта важна для беларусаў – Антоль Лябедзька распавёў у відэа.
«Дзве групы значыць больш палітычных актараў, якія будуць дапамагаць нам у рэалізацыі нашых мэтаў – гэта вяртанне Беларусі да дэмакратыі і ўступленне нашай краіны ў Еўрапейскі Саюз. Наяўнасць гэтых групаў вельмі важная для нас – бо з іх дапамогай Польшча зможа абараняць інтарэсы беларусаў падчас свайго старшынства ў ЕС», – адзначае Лябедзька.

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам
Прэзідэнт запэўніў Святлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы дэмакратычных сілаў і беларускага народу ў іх барацьбе за свабоду.
Палітыкі абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы і дзеянні ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў ААН. Святлана Ціханоўская папрасіла ўключыць Беларусь у мерапрыемствы ў рамках Люблінскага трыкутніка, куды ўваходзяць Польшча, Літва і Украіна.
Беларуская лідарка заклікала прэзідэнта працягваць ціск на рэжым з мэтай вызвалення палітвязняў, а таксама падтрымаць механізмы прыцягнення рэжыму да адказнасці за рэпрэсіі ў дачыненні да беларусаў і за злачынствы супраць Украіны, у тым ліку дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей.
Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўручыла прэзідэнту Польшчы ўзнагароду за падтрымку беларусаў у барацьбе за свабоду – Крыж Добрасуседства.
Пасля афіцыйнай сустрэчы Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел ва ўрачыстым прыёме Анджэя Дуды для беларускай супольнасці ў Польшчы.