Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву распавяла Валанцёрам Офіса пра сваю працу
На мінулым тыдні дарадца Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву, старшыня моладзевай арганізацыі «РАДА» Маргарыта Ворыхава правяла анлайн-сустрэчу з Валанцёрамі Офіса.
Маргарыта Ворыхава распавяла пра сваю дзейнасць і праекты. А таксама адказала на пытанні Валанцёраў пра тое, як працуе моладзевая палітыка і чаму з моладдзю трэба працаваць асобна. Каманда Офіса падрыхтавала карткі, дзе прывяла адказы на асноўныя пытанні.
Нагадваем, што далучыцца да Валанцёраў Офіса можна праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot.

Станьце чараўніком для дзіцяці палітвязня!
Напярэдадні Калядаў фонд «Краіна для жыцця» разам з «Dissidentby», «Littowin LIONS CLUB», Politzek.me, Народнымі амбасадамі Беларусі ды Аб’яднаннем беларусаў у Амерыцы (ABA) абвясцілі аб адкрыцці «Каляднай пошты» для дзяцей палітзняволеных.
📩 Дзеці нашых герояў могуць намаляваць ці напісаць у лісце пра падарунак, які хацелі б знайсці пад навагодняй ялінкай. Для ўдзелу ў акцыі трэба запоўніць форму па спасылцы.
🎁 А кожны з вас можа стаць тым самым чараўніком, які здзяйсняе жаданні. І падарыць дзіцяці тое, пра што ён так марыў. Да акцыі можна далучыцца з любой часткі свету. Зрабіць гэта можна па спасылцы: https://buy.stripe.com/8wMeX6aIc7OFbEk004.
Давайце разам падорым цеплыню і клопат дзецям, чые мама ці тата зараз за кратамі.

Швецыя прызначыла спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю
Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Швецыі Тобіасам Більстрамам. Бакі абвясцілі аб прызначэнні Швецыяй спецпасланніка па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю. Яго сфера адказнасці – праца з беларусамі ў выгнанні, супрацоўніцтва з дэмсіламі, умацаванне міжнародных адносінаў. Пост заняла Крысціна Юханесан, былая амбасадарка Швецыі ў Беларусі.
Швецыя далучылася да Францыі, Эстоніі, Літвы, Польшчы, якія раней таксама прызначылі спецпрадстаўнікоў па сувязях з дэмакратычнай Беларуссю.
Падчас сустрэчы Ціханоўская і Більстрам абмеркавалі выдачу пашпартоў замежніка для беларусаў Швецыі і сцвердзілі недапушчальнасць дэпартацыі беларусаў з краіны. Таксама ўзнімалася пытанне падтрымкі праграмы рэабілітацыі палітвязняў.
«Швецыя зробіць Беларусь адным з прыярытэтаў падчас старшынства ў Паўночна-балтыйскім саюзе ў наступным годзе, а таксама падтрымае слуханні па Беларусі на сустрэчы міністраў ЕС у Бруселі ў снежні 2024», – адзначыў міністр.
Напрыканцы сустрэчы Святлана Ціханоўская ўручыла Тобіасу Більстраму «Крыж добрасуседства» у знак падзякі за яго асаблівы ўнёсак у пабудову адносінаў з Беларуссю.

Беларуска-ўкраінскі форум Астрожскіх: праекты па прававой экспертызе і спецпрадстаўнік Беларусі ў Вярхоўнай Радзе
4-5 лістапада ў Львове прайшоў другі беларуска-ўкраінскі форум імя Астрожскіх, дзе абмяркоўваліся разнастайныя фарматы ўзаемадзеяння між краінамі. З беларускага боку ўдзел узялі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Палка Кастуся Каліноўскага, а таксама палітычныя эксперты.
Падчас сустрэчы яны разам з украінскімі палітыкамі і дэпутатамі Вярхоўнай Рады шукалі рашэнні актуальных праблем беларусаў ва Украіне. Вынікам стала дамова аб слуханнях па Беларусі – яны адбудуцца на сумесным пасяджэнні камітэтаў па міжнародных пытаннях і бяспецы. Акрамя таго, рыхтуюцца да запуску супольныя праекты па прававой экспертызе і прызначэнне спецпрадстаўніка па Беларусі ў Вярхоўнай Радзе.
«У Львове адбыўся ўжо другі форум такога кшталту. Гэта сведчыць пра попыт на беларуска-ўкраінскую пляцоўку. За два дні працы ўдзельнікі агучылі шмат цікавых прапановаў», – адзначыў Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву.

Юная беларуска, помогающая добровольцам в Украине, получила паспорт иностранца в Чехии
Светлана Тихановская: «Друзья, помните чудесную девочку Варю? Маленькая беларуска два года копила на дрон, а потом передала его бойцам Полка Кастуся Калиновского вместе с трогательным письмом.
Казалось бы, в истории поставлена точка. Но я не зря называла Варю нашей маленькой героиней! В таком юном возрасте она каждый день делает добрые дела и изо всех сил старается помочь тем, кто сражается на стороне добра. Варя объявила сбор на боевые дроны, который поддержал наш Офис, Prague Support Team и Фонд солидарности BYSOL. Технику решили передать специальному подразделению аэроразведки, созданному из беларусских добровольцев.
Благодаря энтузиазму Вари наши бойцы получили два джипа-пикапа, а в ближайшее время к ним добавятся штабная машина, четыре дрона и несколько «Старлинков». Кроме того, за счет собранных средств прошли обучение и получили новейшую экипировку десять добровольцев, которые в ближайшее время отправятся на фронт.
Варя – человек с большим сердцем. Я горжусь нашей Варей и рада, что ее добрые дела замечают не только беларусы. Сегодня девочка получила чешский паспорт иностранной гражданки – одна из первых после того, как режим запретил менять документы за рубежом. Наша представительница в Чехии Кристина Шиенок ранее специально встречалась с руководством департамента по миграции и убежищу, чтобы артикулировать потребности беларусов и беларусок в Чехии, которых затронул указ Лукашенко. Я рада, что наши европейские партнеры готовы подставить плечо тем, кто поддерживал других, но теперь сам нуждается в помощи.
Я благодарна правительству Чехии, которое разделяет стремление беларусов к независимости, за поддержку и юридическую помощь. Уверена, таких примеров в скором времени будет больше. Ведь Варя – это один из тысяч ярких примеров того, как беларусы помогают друг другу даже в самые трудные времена».

Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе новага амбасадара Чэхіі
Алеш Опата будзе прадстаўляць інтарэсы Чэхіі ў Літве, а таксама падтрымліваць сувязь з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Падчас размовы беларуская лідарка і Алеш Опата абмеркавалі пытанні легалізацыі беларусаў у Чэхіі, у тым ліку выдачу пашпартоў замежніка для нашых грамадзянаў, якія не могуць вярнуцца дамоў. Такі пашпарт ужо атрымала юная беларуска Вара, якая дапамагае нашым добраахвотнікам ва Украіне.
Таксама Святлана Ціханоўская запрасіла амбасадара далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада. І прапанавала арганізаваць супольныя мерапрыемствы ў Вільні.

Святлана Ціханоўская: «У нас ёсць моцная міжнародная кааліцыя саюзнікаў»
Беларуская лідарка выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету. Удзел у мерапрыемстве ўзялі кіраўнікі парламенцкіх групаў з Аўстрыі, Францыі, Грузіі, Германіі, Італіі, Латвіі, Літвы, Люксембурга, Малдовы, Нарвегіі, Польшчы, Партугаліі і Іспаніі. Анлайн далучыліся парламентарыі з Ірландыі, ЗША і Украіны.
У прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што трэба працягваць ціск на рэжым і патрабаваць неадкладнага вызвалення палітвязняў. Таксама яна заклікала дэпутатаў спрасціць працэдуры легалізацыі беларусаў у выгнанні:
«Нам трэба комплекснае рашэнне, якое ўключыла б у сябе выдачу пашпартоў замежніка, падаўжэнне відаў на жыхарства і спрашчэнне юрыдычных працэдураў. Са свайго боку, мы рыхтуемся выдаваць новы беларускі пашпарт. Я прашу вас падтрымаць гэты праект у вашых Парламентах».
Асобна беларуская лідарка заклікала падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў:
«Для нас Еўрапейскі Саюз – адзіная альтэрнатыва «рускаму свету». Свету гвалту, несправядлівасці і тыраніі. Толькі ў Еўрапейскім саюзе Беларусь можа захаваць незалежнасць і гарантаваць дабрабыт сваім грамадзянам».
Напрыканцы свайго выступу Святлана Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў мерапрыемства далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада.

Святлана Ціханоўская і Ганна Люрман абмеркавалі спрашчэнне легалізацыі для беларусаў Нямеччыны
Падчас сустрэчы з нямецкай міністаркай па справах Еўропы Святлана Ціханоўская ўзняла пытанні дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным медыя, а таксама павелічэнне падтрымкі для беларускіх добраахвотнікам ва Украіне, якім Нямеччына раней перадала 5 джыпаў і мабільны шпіталь.
Міністарка анансавала падрыхтоўку дакументаў, што спросцяць легалізацыю беларусаў у Германіі. У прыватнасці, урад падрыхтуе інструкцыі для міграцыйных ведамстваў па выдачы беларусам дакументаў і пашпартоў замежніка. Таксама беларуская лідарка заклікала вырашыць візавыя праблемы: павялічыць колькасць гуманітарных віз для беларусаў і спрасціць працэдуры па іх атрыманні.
Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская падзякавала Люрман за паслядоўную падтрымку свабоднай Беларусі і прапанавала прызначыць спецпасланніка па сувязі з дэмакратычнымі сіламі, як гэта ўжо зрабілі Швецыя, Францыя, Польшча і Эстонія.