Святлана Ціханоўская: «У свеце няма пасадаў «не пад жанчыну». А калі ёсць, то нешта не так з гэтымі пасадамі»
Беларуская лідарка ўзяла ўдзел Міжнародным Жаночым форуме ў Кішынёве, які сабраў больш за 170 удзельніц. Разам з ёй выступалі прэзідэнтка Малдовы Майя Санду і былая прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце. У сваім выступе Ціханоўская адзначыла асаблівую ролю жанчын у палітыцы і распавяла гісторыі палітзняволеных беларусак, якіх рэжым утрымлівае ў жудасных умовах.
«Падчас вайны становіцца зразумела, што чым больш у палітыцы будзе жанчын, тым больш будзе спагады, чалавечнасці і мудрасці ў нашых рашэннях. За гэтыя тры гады я сустрэла шмат уплывовых жанчын, якія сваёй паўсядзённай працай руйнуюць любыя стэрэатыпы аб жанчынах у палітыцы. Якія на сваім прыкладзе паказваюць, што жаночае лідарства – гэта тое, што цяпер трэба свету», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская: «Як малдаване і ўкраінцы, мы бачым будучыню сваёй краіны ў Еўрасаюзе»
Падчас свайго выступу на Жаночым форуме ў Кішынёве беларуская лідарка выказала падтрымку еўрапейскім памкненням малдаванаў і ўкраінцаў, а таксама нагадала пра рашэнне дэмакратычных сілаў дабівацца еўрапейскай перспектывы і для Беларусі.
«Нашыя краіны моцна пацярпелі падчас савецкай акупацыі. Прыгнятальнікі ставілі вопыты над нашай нацыянальнай ідэнтычнасцю, русіфікавалі нас і душылі любыя праявы самавызначэння. Як малдаване і ўкраінцы, мы бачым будучыню сваёй краіны ў Еўрапейскім Саюзе. Толькі ў Еўрасаюзе Беларусь можа быць па-сапраўднаму бяспечнай, свабоднай і квітнеючай. Таму я прашу вас падтрымаць нас на гэтым шляху», – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Прэзідэнтка Еўракамісіі – беларусам: «Мы будзем падтрымліваць вас столькі, колькі будзе працягвацца ваша барацьба»
Беларуская лідарка і прэзідэнтка Еўракаміcіі Урсула фон дэр Ляен сустрэліся ў нямецкім Браўншвайгу падчас «Дня Германіі». Разам яны ўдзельнічалі ў Форуме «Junge Union».
Урсула фон дэр Ляен выказала салідарнасць з беларусамі і дэмакратычнымі сіламі: «Святлана, мы захапляемся адвагай мужчынаў і жанчынаў Беларусі, якія патрапілі ў турмы па палітычных прычынах. І мы не дапусцім, каб гэтыя аўтакраты тапталі свабоду і правы чалавека ў Еўропе, і мы будзем на вашым баку столькі, колькі вы будзеце весці барацьбу за свабоду Беларусі».
Святлана Ціханоўская падзякавала кіраўніцы Еўракамісіі за падтрымку і заклікала і надалей спрыяць еўрапейскай будучыні для Беларусі.

Святлана Ціханоўская: «Еўрасаюз – гэта прастора для Беларусі, каб захаваць сваю незалежнасць»
Учора беларуская лідарка выступіла на Форуме ў Браўншвайгу, які арганізаваў нямецкі Саюз моладзі. Разам з ёй удзельнічалі старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, кіраўнік Еўрапейскай народнай партыі Манфрэд Вэбер, а таксама прысутнічаў намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Валер Кавалеўскі.
«Для нас Еўрасаюз не толькі паспяховая эканамічная сіла, лідар інавацыяў, адукацыі і сацыяльных праграмаў. Гэта не толькі прастора без межаў, сямʼя з моцнымі сувязямі. Еўрасаюз – гэта яшчэ і бяспечная прастора для Беларусі, каб захаваць сваю незалежнасць і развіць сваю нацыянальную ідэнтычнасць. З Расіяй падобныя памкненні немагчымыя. І толькі калі Беларусь адновіць сувязі са сваёй еўрапейскай сям'ёй, яна будзе адчуваць сябе ў бяспецы як дзяржава», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
Падчас прамовы яна звярнулася да моладзі: «У кожным палітычным руху моладзь вельмі важная. Не бойцеся дзейнічаць. Не бойцеся змагацца за праўду. Не бойцеся рабіць памылкі. У палітыцы пастаянна вучацца на практыцы. Галоўнае – не спыняцца і ніколі не адмаўляцца ад сваёй мары».
Таксама беларуская лідарка выказала словы падтрымкі Украіне і Ізраілю.

Святлана Ціханоўская і Інгрыда Шымоніце абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве
Сёння беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Літвы Інгрыдай Шымоніце. На сустрэчы абмеркавалі змякчэнне ўмоваў легалізацыі для беларусаў у Літве. Святлана Ціханоўская прывітала прапанову працягнуць тэрмін відаў на жыхарства з аднаго да трох гадоў і пашырыць выдачу пашпартоў замежніка.
Беларуская лідарка падзякавала прэм’ерцы за падтрымку: «Я вельмі ўдзячная за неўраўнанне абмежаванняў супраць беларусаў і расіянаў. Вельмі важна не закрываць межы для беларусаў і захаваць пасажырскі рух».
Таксама Святлана Ціханоўская папрасіла прэм’ерку падтрымаць Скарынаўскую гімназію і беларускія ініцыятывы ў Літве.

Святлана Ціханоўская – літоўцам: «Нам трэба ўмацоўваць нашае супрацоўніцтва і шукаць тое, што нас аб’ядноўвае»
Беларуская лідарка прыняла ўдзел у мерапрыемстве «Беларусь і беларусы пасля 2020 года» ў Віленскім універсітэце. Разам з беларускімі і літоўскімі экспертамі і палітыкамі яна абмеркавала сітуацыю ў нашай краіне, а таксама адносіны з Літвой.
«Рэжымы Лукашэнкі і Пуціна будуць рабіць усё магчымае, каб разбурыць сяброўства беларусаў і літоўцаў. Але нам трэба шукаць тое, што нас аб'ядноўвае, і ўмацоўваць супрацоўніцтва.
Я ўдзячная Літве за яе рашэнне не закрываць межы для людзей. І цалкам падтрымліваю прапановы ўрада Літвы падоўжыць тэрмін дзеянняў відаў на жыхарства да трох гадоў, а таксама выдаваць пашпарты іншаземцаў беларусам.
Мы разумеем, што мы тут госці і прыехалі сюды на час. Таму што нашая мэта – вярнуць сваю краіну і вярнуцца дамоў», – падкрэсліла Святлана Ціханоўская.
Таксама яна заклікала літоўцаў падтрымліваць беларускія арганізацыі ў выгнанні і змагацца з лукашэнкаўскай дэзынфармацыяй.

Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Крысцінай Рыхтэр у гэты чацвер
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай будзе ўдзельнічаць дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр. Вы зможаце абмеркаваць праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды, які распрацавала каманда Офіса ў супрацоўніцтве з юрыстамі і праваабаронцамі, і задаць свае пытанні.
Размовы пройдуць заўтра, 26 кастрычніка, з 13:00 да 14:00 па Мінску. Гэтыя размовы праходзяць анлайн, таму да іх можна далучыцца з любой часткі свету.
Каб трапіць на размову са Святланай і Крысцінай, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZYld-2vrTMoGdHGthJqHJNCHCJ8neagEdYp

Што трэба ведаць пра праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным?
Увесь гэты месяц мы знаёмілі вас з праектам Канцэпцыі кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, які распрацаваў Офіс Святланы Ціханоўскай разам з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі. Галоўная мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці ў перыяд дэмакратычнага транзіту ўлады ў Беларусі.
У гэтым пасце мы сабралі спасылкі з адказамі на асноўныя пытанні па Канцэпцыі:
📌Асноўныя прынцыпы Канцэпцыі апісаныя тут.
📌Хто можа разлічваць на кампенсацыю шкоды, глядзіце па спасылцы.
📌Хто і як будзе вызвалены з месцаў зняволення ў транзітны перыяд, патлумачана тут.
📌Якія формы кампенсацыі шкоды прадугледжаныя Канцэпцыяй, чытайце па спасылцы.
📌Хто будзе прымаць рашэнні аб кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным, патлумачана тут.
📌Што будзе з канфіскаванай маёмасцю беларусаў, чытайце тут.
📌Як будзе кампенсаваная шкода рэпрэсаваным студэнтам, глядзіце па спасылцы.
📌Якім чынам будзе кампенсаваная шкода рабочым, звольненым па палітычных матывах, патлумачана тут.
«Вялікі дзякуй усім беларусам за зваротную сувязь. Разам з юрыдычнай камандай Офіса мы ўжо пачалі разглядаць усе вашыя прапановы, заўвагі і каментары. Адпаведна з імі праект Канцэпцыі кампенсацыі шкоды будзе дапрацоўвацца і з’явіцца ўжо ў новым выглядзе на сайце Святланы Ціханоўскай», – пракаментавала дарадца па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.

Светлана Тихановская
Прадстаўнікі Офіса ў Латвіі: абмеркавалі віды на жыхарства і сітуацыю з аўтамабілямі на беларускіх нумарах Дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька і прадстаўнік Офіса ў Латвіі і ў Эстоніі…
Сейм Латвіі выключыў згадку грамадзянаў Беларусі з праекту закона аб дарожным руху
На мінулым тыдні прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Віталь Малчанаў сустракаліся з групай «За дэмакратычную Беларусь» у Сейме Латвіі. Вынікам гэтай сустрэчы стала рашэнне Камісіі па народнай гаспадарцы Сейма Латвіі выключыць з «чорнага спісу» аўтамабілі з беларускімі нумарамі.
«Падчас сустрэчы ў Сейме Латвіі мы знайшлі патрэбныя словы і аргументы, якія пераканалі дэпутатаў выключыць згадку грамадзянаў Беларусі з праекта закона аб дарожным руху. На пасяджэнні Камісіі гэтая папраўка атрымала падтрымку і цяпер мы можам выключыць гэта пытанне са спісу праблемаў беларусаў у Латвіі», – паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкаму супрацоўніцтву Анатоль Лябедзька.
Асобна ён падкрэсліў важнасць стварэння групаў «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных Парламентах, бо з іх дапамогай Офіс можа вырашаць праблемы беларусаў замежжа.

Telegram
Парламентский Канал
В Сейме Латвии прислушались к аргументам офиса Светланы Тихановской
Профильная комиссия по народному хозяйству Сейма Латвии приняла решение исключить из «чёрного списка» автомобили с беларускими номерами, которые не могут находиться на территории Латвии…

Святлана Ціханоўская наведала выставу былой палітзняволенай Асі Булыбенка
У віленскім Цэнтры беларускай супольнасці і культуры дзейнічае выстава «Пазнака», якую зладзіла былая палітзняволеная студэнтка Ася Булыбенка. Выстава прысвечаная гадавіне яе затрымання на Маршы маладосці ў 2020 годзе. Як кажа сама Ася, мастацтва дапамагло ёй справіцца са зняволеннем і падтрымлівае зараз, ужо на свабодзе.