Светлана Тихановская
22.2K subscribers
3.12K photos
810 videos
1 file
2.33K links
Download Telegram
У АБСЕ створана група «Сяброў дэмакратычнай Беларусі». Ціханоўская выказала свае чаканні ад работы групы

Святлана Ціханоўская разам з прадстаўнікамі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Паўлам Латушка і Вольгай Гарбуновай, а таксама дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр, прыняла ўдзел у сайд-івэнце АБСЕ па Беларусі, які сёння прайшоў у Варшаве. На мерапрыемстве было абвешчана аб стварэнні групы «Сяброў дэмакратычнай Беларусі» з краін-удзельніц АБСЕ.

Святлана Ціханоўская: «Я заклікаю БДІПЧ і Сакратарыят АБСЕ запатрабаваць наведванні палітвязняў у Беларусі і публічна запытаць доступ да судовых працэсаў. Гэтыя запыты павінны быць зроблены публічна. Калі вам адмаўляюць у доступе, апублічвайце гэтыя адказы.

Група сяброў у АБСЕ можа дапамагчы прыцягнуць рэжым Лукашэнкі і ягоных саўдзельнікаў да адказнасці за злачынствы супраць украінскіх дзяцей. Таксама я прашу дапамагчы беларусам, якія ўцяклі ў ЕС, дамагчыся справядлівасці ў рамках справаў па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі. Пазначце катэгорыі злачынстваў, якія могуць пераследавацца ў рамках гэтага механізму.

Таксама рэжым плануе правесці выбары ў 2024 годзе. У сітуацыі, калі правы чалавека не выконваюцца, няма неабходных умоваў для правядзення выбараў, яны будуць фарсам. БДІПЧ можа прыйсці толькі да такой высновы і не павінна марнаваць свае рэсурсы на назіранне за імі».
Святлана Ціханоўская: «Трэба, каб рэжым адказаў перад народам Беларусі»

Беларуская лідарка прыняла ўдзел у сайд-івэнце ISANS аб прыцягненні да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларусаў і ўкраінцаў. Таксама ў мерапрыемстве ўдзельнічалі дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр, беларускія юрысты і шэраг замежных экспертаў.

Падчас свайго выступу Святлана Ціханоўская адзначыла: «Трэба збіраць інфармацыю аб парушэннях правоў чалавека, каб у нашых міжнародных партнёраў была магчымасць карыстацца сваімі мандатамі. Уся сабраная інфармацыя ляжа ў аснову магчымых судовых працэсаў у Міжнародным крымінальным судзе ці спецыяльных трыбуналах. Трэба, каб рэжым адказаў не толькі перад міжнароднай супольнасцю, але і перад народам Беларусі».

У сваю чаргу Крысціна Рыхтэр звярнулася да прадстаўнікоў міжнароднай супольнасці: «Злачынствы супраць чалавечнасці і саўдзел у ваеннай агрэсіі – гэта не тыя дзеянні, на якія можна заплюшчваць вочы. Толькі прыняцце мераў па прыцягненні да адказнасці злачынцаў і актыўныя дзеянні могуць даць адпор дыктатуры, якой няма месца ў 21 стагоддзі».
«Трэба глядзець на Беларусь не толькі як на праблему, але і як на магчымасць»: Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы

Упершыню падчас Варшаўскага форума прайшла дыскусія па сітуацыі ў Беларусі. Яна сабрала больш за 120 удзельнікаў, былі і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Святлана Ціханоўская выступіла перад удзельнікамі:

«Зараз мы змагаемся за захаванне Беларусі як дзяржавы, што магчыма толькі ў тым выпадку, калі Беларусь стане часткай Еўрапейскага Саюза. Бо ў Беларусі, як і ў Украіны, у саюзе з Расіяй няма ніякай будучыні.

Мы працягваем працаваць па некалькіх ключавых напрамках: прыцягненне рэжыма да адказнасці, дапамога палітвязням, падтрымка беларусаў у краіне і за мяжой, умацаванне беларускай ідэнтычнасці і падрыхтоўка да пераходнага перыяду.

Мы робім усё магчымае, каб наблізіцца да гэтай мэты і дасягнуць еўрапейскай будучыні для Беларусі. Для аднаўлення міра і забеспячэння бяспекі нам патрэбна не толькі каб Украіна перамагла, але і каб Беларусь стала вольнай. І калі Еўрапейскі Саюз і дэмакратычныя краіны падтрымаюць нас на гэтым шляху, я ўпэўнена, што ў нас атрымаецца».
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Мы ўсё тыя ж!». Пенсіянеры зладзілі акцыю ў Беларусі

Тры гады таму прайшоў першы марш пенсіянераў – Марш Мудрасці. З гэтай нагоды пенсіянеры зладзілі акцыю ў Беларусі і даслалі відэа з яе ў чат-бот Офіса.

Святлана Ціханоўская: «Ведаеце, калі да мяне звярнуліся пенсіянеры, каб данесці іх словы да Еўрапарламента, я была вельмі радая перадаць вестачку з Беларусі нашым міжнародным партнёрам. Бо дагэтуль захапляюся тым, як вы выходзілі на акцыі ў 2020 годзе, і працягваеце дагэтуль гэта рабіць.

Мае дарагія, тое, што нават у такіх умовах вы паказваеце сваю нязгоду с рэжымам, выступаеце супраць гвалту і хлусні, – сапраўды ўражвае і натхняе ўсіх нас. Сваімі дзеяннямі вы паказваеце ўсяму свету, што беларусы ўсё тыя ж, і мы не здаліся».
Украіна і Еўропа ніколі не будуць ў бяспецы, пакуль Беларусь застаецца ў кіпцюрах Расіі

Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы са зваротам да міжнароднай супольнасці:

«Свет павінен перастаць думаць пра Беларусь як пра частку Расіі. Мы былі часткай Еўропы за шмат стагоддзяў да таго, як у Беларусь прыйшла Расія. Павага і абарона беларускага еўрапейскага выбару – вось што павінна быць неад’емнай часткай палітыкі Захаду.

Беларусы выступаюць супраць расійскай вайны ва Украіне, таму я заўсёды кажу: трэба адрозніваць людзей і рэжым. З аднаго боку, трэба замарозіць актывы рэжыму за мяжой і выдаць ордар на арышт Лукашэнкі за ўвесь спіс здзейсненых злачынстваў. З іншага боку, трэба дапамагаць людзям, якія бягуць ад рэпрэсій. Прызнайце пашпарт новай Беларусі, каб сотні тысяч беларусаў не засталіся без грамадзянства.

Часам гавораць, што Беларусь ужо прайграна Расіі. Але Украіна – а фактычна і ўся Еўропа – ніколі не будзе ў бяспецы, калі Беларусь застанецца ў кіпцюрах Расіі. Беларусь можа стаць гісторыяй поспеху, але людзям патрэбная надзея. Мы хочам пачуць ад вас, што дзверы Еўропы адчыненыя для беларусаў і наша краіна не будзе аддадзена Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза».
«ГУБАЗіКу прыйдзецца паднапружыцца: на марафон данацілі з 86 краін свету»

Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Кабінета Вольга Гарбунова распавяла цікавыя факты аб марафоне салідарнасці з палітзняволенымі «Нам не ўсё адно»

▪️Усяго было зроблена 14 655 ахвяраванняў ад 11 428 донараў.

▪️Краіны-лідары па колькасці ахвяраванняў: Польшча (6383), Літва (1463), ЗША (1333), Германія (1008).

▪️Топ-5 краін па суме ахвяраванняў: Польша (200 563 еўра), ЗША (89 740 еўра), Літва (55 130 еўра), Германія (39 131 еўра), Велікабрытанія (25  790 еўра).

Вольга Гарбунова: «Я была здзіўленая шырынёй геаграфіі данатаў. Для нас было нечаканасцю ўбачыць некаторыя краіны ў спісе тых, з якіх рабіліся плацяжы. Ахвяраванні прыходзілі з усіх кантынентаў, з самых розных куткоў свету, з аддаленых выспаў… Усё гэта паказвае моц салідарнасці, але мы не будзем пералічваць усе мясціны ў мэтах бяспекі тых, хто данаціў. Так што ГУБАЗіКу прыйдзецца паднапружыцца: на марафон данацілі з 86 краін».

@CabinetBelarus
Святлана Ціханоўская прыме ўдзел у Саміце еўрапейскай палітычнай супольнасці

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Іспаніі Педра Санчэса, беларуская лідарка прыбыла ў Гранаду для ўдзелу ў мерапрыемствах Саміта еўрапейскай палітычнай супольнасці, які збірае палітычных лідараў з усяго кантынента.

47 кіраўнікоў дзяржаваў і ўрадаў абмяркуюць пытанні бяспекі, эканамічнага ўзросту і сацыяльнай стабільнасці ў Еўропе. Святлана Ціханоўская будзе адстойваць інтарэсы беларусаў, казаць пра еўрапейскі выбар для Беларусі, а таксама распавядзе пра новы нацыянальны пашпарт.
Жазэп Барэль запрасіў Святлану Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў Еўрасаюзу на тэму стратэгіі па Беларусі

Святлана Ціханоўская і кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль правялі перамовы падчас Саміту еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе. Яны абмеркавалі наступную сесію Кансультатыўнай групы ЕС-Беларусь, якая адбудзецца ў снежні ў Брусэлі.

Беларуская лідарка заклікала Барэля прызначыць спецпасланніка ці каардынатара па Беларусі. «Нам неабходна разам выпрацаваць агульную стратэгію ЕС па Беларусі і працаваць у яе межах», – падкрэсліла Ціханоўская.
Прэм’ер-міністр Іспаніі прывітаў Святлану Ціханоўскую на Саміце еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Гранадзе

Беларуская лідарка падзякавала прэм'еру Педра Санчэсу за запрашэнне на Саміт, а таксама за працяг выдачы візаў беларусам (каля 7000 за апошні год) і падтрымку сем’яў палітвязняў.

Прэм’ер распавёў пра вынікі нарады міністраў замежных справаў па сітуацыі з беларусамі ў выгнанні. Ён запэўніў, што будзе выпрацавана рашэнне, якое дазволіць беларусам заставацца ў тых краінах, дзе яны цяпер знаходзяцца не рызыкуючы дэпартацыяй.

Таксама Ціханоўская заклікала Іспанію падтрымаць праект пашпарту новай Беларусі, які дапаможа беларусам вырашыць шэраг праблемаў з легалізацыяй.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На Саміце ў Гранадзе Святлана Ціханоўская сустрэлася з новай прэм'ер-міністаркай Латвіі Эвікай Сіліняй

Падчас сустрэчы Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна падзяляць рэжым і беларусаў, а таксама беларусаў і расіянаў. Яна звярнула ўвагу на тое, што закон, які цяпер абмяркоўваецца ў Латвіі, аб абмежаваннях на аўтамабілі з беларускімі нумарамі, можа ўскладніць жыццё беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. І папрасіла дапамагаць беларусам, якія жывуць у Латвіі.

На сустрэчы таксама абмеркавалі сітуацыю на беларуска-латвійскай мяжы. Беларуская лідарка адзначыла: «Тое, што зараз суседзі вымушаныя будаваць сцены на мяжы з Беларуссю, цалкам віна рэжыма Лукашэнкі».
Офіс дэмакратычных сілаў Беларусі сёлета плануецца адкрыць у Празе

Падчас Саміта еўрапейскай палітычнай супольнасці беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністрам Чэхіі Петрам Фіялам. Святлана Ціханоўская падзякавала Чэхіі за дапамогу ў адкрыцці Офіса дэмакратычных сілаў Беларусі ў Празе, а таксама за падтрымку рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў стыпендыямі. Яна падкрэсліла неабходнасць адрозніваць беларусаў і рэжым, а таксама Беларусь і Расію. І заклікала прэм’ера падтрымаць еўрапейскую перспектыву для нашай краіны.
Святлана Ціханоўская выступіла на міжнародным Форуме Люблінскай Чацвёркі

З 2021-га палітыкі, грамадскія дзеячы і журналісты Польшчы, Украіны і Літвы штогод праводзяць маштабны Форум, дзе абмяркоўваюць актуальныя пытанні рэгіёна, распрацоўваюць крокі па ўмацаванні культурных і эканамічных сувязяў, а таксама сумесную стратэгію дзеянняў на міжнароднай арэне.

Упершыню ў гісторыі Форума на ім прагучаў голас беларусаў. Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай перад удзельнікамі, а яе намеснік у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце Валер Кавалеўскі ўзяў удзел у панэльнай дыскусіі.

Беларуская лідарка падкрэсліла, што ўсе ўдзельнікі Форума маюць агульную спадчыну і падзяляюць адны і тыя ж каштоўнасці. Яна адзначыла, што лёс Беларусі наўпрост уплывае на будучыню яе суседзяў. «Калі Беларусь і Украіна стануць членамі Еўрасаюза, спробы Расіі аднавіць сваю імперыю будуць асуджаныя на правал. Менавіта таму Пуцін падтрымаў тэрор Лукашэнкі супраць беларусаў. Менавіта таму Пуцін развязаў вайну супраць Украіны. І менавіта таму так важна падтрымліваць дэмакратычную Беларусь і Украіну. Бо гэта інвестыцыя ў нашу бяспечную, квітнеючую і дэмакратычную еўрапейскую будучыню», – заявіла Ціханоўская.
Канцэпцыя кампенсацыі шкоды рэпрэсаваным асобам: формы кампенсацыі

Згодна з прынцыпамі міжнароднага права ў сферы правоў чалавека кожная ахвяра мае неад’емнае права на кампенсацыю шкоды. Гэтую кампенсацыю павінна забяспечыць дзяржава. Такім чынам аднаўляецца годнасць пацярпелага з далейшай інтэграцыяй яго ў грамадства, а таксама прадухіляецца паўторнае парушэнне. Хто і ў якой форме атрымае кампенсацыю шкоды згодна з праектам Канцэпцыі – глядзіце ў картках.

Калі ў вас ёсць прапановы, заўвагі, дапаўненні ды каментары да Канцэпцыі, іх можна пакінуць праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, пошту transitionaljustice@tsikhanouskaya.org і гугл-форму.