Светлана Тихановская
22.4K subscribers
3.06K photos
792 videos
1 file
2.31K links
Download Telegram
Далучайцеся да RADA Market заўтра ў Вільні!

Ужо заўтра, у міжнародны дзень моладзі, моладзевая арганізацыя «РАДА» будзе чакаць вас на свой маркет у Вільні. Яны рыхтуюць шмат цікавага для вас!

У вас будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з рознымі беларускімі ініцыятывамі: Вольныя паштоўкі, Экадом, Валанцёрская служба «Вясны», Новыя рэгіёны, ЦНІ і іншыя. Таксама можна будзе далучыцца да аўкцыёну ў падтрымку палітвязняў.

Будуць арганізаваныя майстар-класы, кірмаш сацыяльных ініцыятываў і рамеснікаў, а для дзяцей – пляцоўкі і спецыяльная праграма. І, безумоўна, на маркеце можна будзе набыць розныя цікавінкі ад майстроў з Украіны і Беларусі. 

Падтрымлівайце адно аднаго ў такіх мерапрыемствах. Нам вельмі важна – быць побач.
Святлана Ціханоўская: «Сёння 1169 дзень як Мікалай Статкевіч знаходзіцца за кратамі. Больш за паўгады палітык застаецца без лістоў, без медычнай дапамогі, без кансультацый адваката, без кантакту з блізкімі. А свае 67-я народзіны сустракае ў адзіночнай камеры памерам з кабіну ліфта.

Я разумею эмоцыі жонкі Мікалая. Бо, як і я, Марына кожны дзень думае пра свайго блізкага чалавека, які зараз знаходзіцца за кратамі. Як ён там, пра што ён думае, ці не хварэе ён, а галоўнае – як яму дапамагчы? Гэтыя пытанні заўсёды сядзяць у галаве і адказаў на іх, на жаль, няма. Але, каб дапамагчы не толькі Сяргею ці Мікалаю, а ўсім палітзняволеным – трэба працягваць дзейнічаць, пакуль кожны не вернецца дадому.

Лукашэнкаўскі рэжым імкнецца зламаць Статкевіча. Але Мікалай – чалавек з моцным духам, цвёрдым характарам і воляй у душы. Пра гэта сведчаць яго жыццёвая пазіцыя і учынкі. Сёння я б хацела пазычыць яму моцнага здароўя і як мага хутчэй апынуцца побач са сваёй жонкай, дзецьмі і паплечнікамі».
«Рабочы рух» собирает факты нарушения прав трудящихся в Беларуси

Движение «Рабочы рух» готовит отчет в Международную организацию труда и просит беларусов рассказать о том, как на самом деле обстоят дела в Беларуси с соблюдением прав трудящихся. Активисты готовы зафиксировать все факты нарушения прав рабочих со стороны режима за период сентябрь 2022 – август 2023: несправедливые увольнения с работы, штрафы, дисциплинарные взыскания, аресты либо уголовные дела.

Для того, чтобы принять участие в инициативе и рассказать свою историю, достаточно заполнить небольшую анкету по этой ссылке.

Если вы находитесь в Беларуси, не забывайте использовать VPN и заботиться о своей безопасности.
Святлана Ціханоўская звярнулася да літоўцаў

Перш за ўсё яна падзякавала Літве за дапамогу і салідарнасць, якую краіна і яе жыхары аказваюць беларусам з 2020 года. І адзначыла, што сёння беларусам як ніколі патрэбная падтрымка.

«Трэба ясна разумець: Лукашэнка – гэта не Беларусь. Не беларусы пагражаюць Літве, а рэжым і яго памагатыя. І нашая супольная задача – іх спыніць. Тыя беларусы, якія прыехалі ў Літву – больш за ўсё на свеце жадаюць вярнуцца дадому. Мы цэнім гасціннасць Літвы, але мы тут толькі часова. Беларусы ў Літве ў абсалютнай большасці удзельнічалі ў пратэстах ці падтрымлівалі іх, а зараз – падтрымліваюць Украіну.

Апошнім часам у літоўскіх медыях і інтэрнэт-прасторы абмяркоўваюць заявы невядомых правакатараў, якія прыніжаюць Літву і літоўскі народ. Падобныя антылітоўскія выказванні – маргінальныя для беларускага грамадства. Я хачу падкрэсліць нашу агульную пазіцыю: літоўская тэрыторыя і дзяржава належыць народу Літвы і больш нікому. Беларусы не маюць і ніколі не будуць мець ніякіх тэрытарыяльных прэтэнзій да сваіх суседзяў.

Мяне непакоіць дыскусія сярод палітыкаў, ці трэба ў адказ на прысутнасць вагнэраўцаў павялічыць абмежаванні і прыраўняць беларусаў да расіян. Сапраўды, пагроза з боку рэжыму ёсць, але міграцыйныя абмежаванні яе не вырашаць. Гэта можа найперш ударыць па прадэмакратычна настроеных беларусах. Таксама гэта сыграе на руку Крамля, які спрабуе сцерці розніцу паміж беларусамі і расейцамі. Але беларусы – не расейцы, а Беларусь не Расія. І ніколі ёй не стане», – заявіла беларуская лідарка.
Так кто всё-таки должен учить наших детей – педагог или идеолог?

Светлана Тихановская: «В этом году в Минске не открыли новых школ. Из 30 частных учреждений по всей стране осталось лишь пять. А в 5-6 классах ввели факультатив о патриотизме и духовности. С каждым годом дефицит преподавателей в Беларуси становится все заметнее. И это заставляет родителей все чаще задаваться вопросом: а кто будет учить наших детей?

Специалист, искренне желающий дать знания? Или тот самый школьный идеолог, у которого уже составлен «учебный» план, где главным пунктом прописана пропаганда?

Думаю, каждый из вас знает ответ: системе нужны лишь те, кто беспрекословно следует указам, спущенным сверху.

Тем не менее в школах и гимназиях все еще остались учителя, которые хотят дать детям полезные знания и оставить приятные воспоминания о школьных годах. Они составляют списки дополнительной литературы, где предлагают к прочтению Быкова, Короткевича и Алексиевич. Готовят интересные уроки и викторины, вовлекая детей в мир науки. Такие люди искренне любят свою работу и сохраняют то, что режим пытается забрать у детей: инициативность, критическое мышление и стремление к знаниям.

Вклад таких педагогов в будущее наших детей неоценим. Спасибо вам за смелость продолжать такую важную работу в нынешних условиях. Спасибо, что остаётесь справедливыми и верными своим принципам».
«Мы ўражаныя запытам: больш за 57 000 пашпартоў»

Валер Кавалеўскі распавёў пра вынікі апытання аб новым нацыянальным пашпарце Беларусі, якое праходзіла на платформе «Голас»:

«Трохі больш за тыдзень таму мы прэзентавалі праект новага нацыянальнага пашпарта Беларусі. Мы ўражаныя запытам: за такі кароткі тэрмін удзельнікі апытання выказалі намер атрымаць больш за 57 000 пашпартоў. Тысячы з іх пазначылі, што плануюць звяртацца па пашпарт не толькі для сябе, але і разам з чальцамі сваіх сямей.

Такое жаданне выказалі беларусы з розных куткоў свету, у тым ліку з ЗША, Канады і іншых дзяржаў. Нас асабліва натхніла, што больш за траціна ўдзельнікаў апытання зараз пражываюць у Беларусі, хоць мы і акцэнтавалі ўвагу на тым, што з меркаванняў бяспекі праект пакуль арыентаваны на беларусаў замежжа. Уражвае, што самай папулярнай прычынай патрэбы ў новым пашпарце апытаныя назвалі непрыняцце рэжыму і яго акупацыйных сімвалаў.

Разам з тым, амаль палова ўдзельнікаў апытання пражываюць у Еўрасаюзе. І прадказальна, што іншымі, больш прагматычнымі прычынамі згодна з апытаннем стала заканчэнне тэрміну дзеяння пашпарта і цяжкасці з абменам дакумента ў рэжымных консульствах. Апытанне паказала, што мінімум 2 тысячы чалавек маюць патрэбу ў аднаўленні пашпарта ўжо зараз. Гэта можа быць «вярхушкай айсберга».

Гэты вынік таго, што ўстановы рэжыму не выконваюць сваіх абавязкаў перад грамадзянамі, якія жывуць у замежжы. Таму мы бяром частку функцый па дакументацыі беларускіх грамадзян на сябе. Нездарма ў апытанні найбольш важнай перавагай новага пашпарта беларусы назвалі свабоду ад кантролю дыктатуры, якую ён дае ўладальніку.

Дзякую ўсім, хто прыняў удзел у апытанні. Вы дапамаглі нам ацаніць аб’ём запыту на новы беларускі пашпарт, гэта нам спатрэбіцца таксама і ў працы па дасягненні міжнароднага прызнання пашпарта. Хачу таксама падзякаваць Паўлу Ліберу і камандзе платформы «Голас», якія камунікацыйна падрымліваюць гэты праект, спадзяюся, гэта супрацоўніцтва працягнецца ў выкананні гэтай задачы».

@CabinetBelarus
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Никто и никогда не сможет отобрать нашу любовь к тебе». Светлана Тихановская – в день рождения Сергея Тихановского

«Дорогой Сергей,

Каждый день Агния и Корней просыпаются и засыпают с вопросом о том, как дела у папы. Ведь уже давно мы не получаем от тебя никаких известий. Но я всегда говорю им, что папа сильный и со всем справится. Я искренне верю в это, потому что знаю тебя, Сергей.

Они готовы по десятку раз за день прокручивать одно и то же видео с тобой, только чтобы увидеть, как папа улыбается. А когда мы смотрим наши фотографии, Агния и Корней говорят: «У нас самый лучший папа на свете». В этот момент я улыбаюсь, потому что знаю, что никто и никогда не сможет отобрать нашу любовь к тебе.

Ты знаешь, что Агния очень любит рисовать. И ни один из ее рисунков не обходится без тебя, дорогой Сергей. На её картинках ты идешь к нам навстречу, обнимаешь, и мы все держимся за руки. Недавно Агния показывала мне свои новые рисунки и сказала: «Мама, я хочу, чтобы картинки на моём рисунке ожили и папа был рядом». Это наше общее желание, и сегодня мы загадаем его все вместе.

Мы любим тебя и ждём».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Маргарыта Ворыхава – дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтве

На Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» Святлана Ціханоўская прызначыла Маргарыту Ворыхаву сваёй дарадцай па моладзевай палітыцы і студэнцтве. Акрамя гэтага, Маргарыта з’яўляецца прэзідэнткай моладзевай арганізацыі «РАДА» і прадстаўляе Беларусь у Кантактнай групе Рады Еўропы і ў Кансультатыўнай групе з Еўрасаюзам. У гэтым відэа яна агучыла асноўныя кірункі працы і распавяла пра планы:

«На сваёй пасадзе я планую займацца аб’яднаннем моладзевых ініцыятываў і арганізацый, актывістаў і актывістак, студэнтаў і студэнтак у адзіную салідарную супольнасць. Разам з вамі я планую распрацаваць стратэгію, дзе ў моладзі будзе замацаванае месца на найвышэйшых пасадах прыняцця рашэнняў».

Калі ў вас ёсць пытанні, ідэі ці прапановы – пішыце іх у інстаграм margo.vorykhava.
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Паўла Белавуса. Чалавека, які заўсёды клапаціўся пра ўсё беларускае і сваімі дзеяннямі ствараў нацыянальную ідэю нашай краіны. Ён жыве мэтай – каб мы ўсе ведалі, што беларускамі і беларусамі быць годна. Але за сваю любоў да Беларусі ён зараз знаходзіцца за кратамі.

Аднойчы Павел сказаў: «Не трэба баяцца беларускіх дзяўчат у майках-вышыванках, страшней убачыць рускіх хлопцаў у кірзавых ботах і на танках!». Павел глядзеў далёка наперад і меў рацыю. Зараз, калі рэжым перапісвае гісторыю нашай краіны, забараняе кнігі беларускіх пісьменнікаў і рэпрэсуе за размову на роднай мове, – нам трэба яшчэ мацней бараніць сваё, беларускае.

Павел Белавус рабіў усё дзеля таго, каб у нас была магчымасць падкрэсліваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць насуперак прарасійскай палітыцы. Дык давайце разам працягваць яго справу – размаўляйце па-беларуску, падтрымлівайце кантэнт на роднай мове і ўпрыгожвайце сябе рэчамі з нацыянальнай айдэнтыкай. Шануйце сваё і сваіх!

Сёння я б хацела пазычыць Паўлу як мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і працягнуць працу на карысць новай Беларусі».
Святлана Ціханоўская на сустрэчы са спікеркай Сейма Літвы: «Неабходна шукаць рашэнні, якія найменш удараць па беларусах»

Святлана Ціханоўская правяла перамовы са спікеркай Вікторыяй Чмілітэ-Нільсан, дзе абмяркоўвалі закон, паводле якога беларусы могуць трапіць пад тыя ж абмежаванні, што і расіяне.

Беларуская лідарка заклікала спікерку ўраўноўваць санкцыі супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, але захаваць рознае стаўленне да беларусаў і расіянаў.

«Цяпер гэты закон выглядае так, што ў адным абзацы там і беларусы, і расіяне. Калі ён будзе прыняты ў такім выглядзе, гэта будзе выгадна толькі прапагандзе. Апошні час мы назіраем, што задача гэтай прапаганды – сутыкнуць ілбамі літоўцаў і беларусаў», – адзначыла Ціханоўская.

Таксама яна падкрэсліла неабходнасць захавання пасажырскіх злучэнняў паміж Беларуссю і Літвой, каб беларусы маглі перасякаць мяжу.

«Я разумею, што сітуацыя мяняецца і рэжым Лукашэнкі становіцца пагрозай для ўсіх нашых суседзяў, але нам неабходна шукаць рашэнні, якія найменш удараць па беларусах», – заявіла Святлана Ціханоўская.
Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет. І я ганаруся тым, што вам дапамагаюць беларусы

У Дзень незалежнасці Украіны Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў:

«Шаноўныя ўкраінцы і ўкраінкі, 
прэзідэнт Зяленскі!

Прайшло ўжо паўтара года ад поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Увесь гэты час вы бароніце сваю незалежнасць са зброяй у руках і агнём у сэрцы. Мы схіляем галаву перад вашай мужнасцю і стойкасцю. Вашая барацьба за сваю свабоду – натхняе ўвесь свет.

Я ганаруся тым, што ў гэтай барацьбе дапамагаюць беларусы. Ганаруся Палком Каліноўскага і нашымі ваярамі-добраахвотнікамі, якія здзяйсняюць подзвіг за подзвігам. Я ганаруся нашымі валанцёрамі, якія аднаўляюць гарады, дасылаюць інфармацыю ў «Беларускі Гаюн». Медыкамі, што ратуюць жыцці. Ганаруся ўсімі вольнымі беларусамі, якія данацяць на ўкраінскую армію і набліжаюць перамогу Украіны.

Мы адновім добрыя адносіны паміж нашымі народамі, а тыя, хто ўвязаў нашую краіну ў вайну – абавязкова панясуць адказнасць.

Дарагія ўкраінцы, жадаю вам сустрэць наступны Дзень незалежнасці ў мірнай і свабоднай Украіне. 

Слава Україні!
Жыве Беларусь!»
Мы паказалі, што здольныя бараніць сваю свабоду мірна і са зброяй у руках

25 жніўня, у Дзень абвяшчэння незалежнасці Беларусі, Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў:

«Сёння мы з вамі мусім ізноў змагацца за сваю незалежнасць. Бо зараз яна пад самай вялікай пагрозай за ўсю найноўшую гісторыю.

На нашай тэрыторыі знаходзяцца расійскія салдаты, іх ваенныя базы. Наймiты-злачынцы, што разбураюць украінскія гарады і забіваюць мірных грамадзянаў. Ядзерная зброя, якая ператворыць Беларусь у мішэнь на ваенных картах. У нашых музеях замест рэліквій беларускай культуры – кувалда ПВК «Вагнер». А школьнікаў вядуць не ў тэатр, каб глядзець п'есы Купалы, а паказваюць калоніі і памежныя атрады.

Цяпер самы час нагадаць адно аднаму, што такое сапраўдная незалежнасць».
Дапамога беларусам, сітуацыя з палітвязнямі і супраца з ЕС: Святлана Ціханоўская – з візітам у Аўстрыі і Славеніі

На пачатку тыдня беларуская лідарка выступіла на Еўрапейскім форуме ў аўстрыйскім Альпбаху. На панэльнай дыскусіі яна распавяла пра праблемы беларускіх палітвязняў і сітуацыю ў краіне. Ціханоўская заклікала міжнародную супольнасць дапамагаць беларусам, выпрацоўваць механізмы прыцягнення памагатых рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, а таксама разгледзець уключэнне дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскія структуры і праграмы.

28-29 жніўня ў Святланы Ціханоўскай запланаваны ўдзел у міжнародным форуме ў славенскім Бледзе. Яна выступіць на дыскусіі пра будучыню Усходняга партнёрства разам з прадстаўнікамі Грузіі, Арменіі, Азербайджана. Беларуская лідарка прадставіць бачанне развіцця адносінаў між Беларуссю і ЕС, прэзентуе пазіцыю дэмсілаў пра еўрапейскі выбар і праект беларускага пашпарта.
Мы працуем дзеля таго, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка пракаментаваў магчымае закрыццё межаў паміж Беларуссю, Польшчай і краінамі Балтыі:

«Гэта рэакцыя нашых суседзяў на заявы і абсалютна безадказныя дзеянні Лукашэнкі, на прысутнасць вагнераўцаў і пагрозы ў бок суседзяў. Гэта найперш сігнал рэжыму, што калі працягнуцца правакацыі, то Польшча і балтыйскія краіны гатовыя на рашучыя крокі. І віна за закрыццё межаў будзе ляжаць на Лукашэнку.

Мы ў кантакце з Польшчай і балтыйскімі краінамі, і настойваем на тым, каб пасажырскі рух паміж нашымі краінамі не спыняўся так доўга, наколькі гэта магчыма. Нельга, каб беларусы трапілі ў ізаляцыю праз бяздумную палітыку Лукашэнкі.

Сёння размаўлялі з прадстаўнікамі Польшчы, а на наступным тыдні Святлана Ціханоўская сустракаецца з міністаркай унутраных справаў Літвы Агне Білатайтэ. Абмяркоўваем варыянты, якім чынам захаваць пасажырскі рух і гарантаваць бяспечны выезд з краіны для тых, хто пакутуе ад рэпрэсіяў.

Адкрытыя межы ўмацоўваюць сувязь беларусаў з Еўропай. Нельга пакідаць беларусаў сам-насам з Расіяй».
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ерам Балгарыі: гаварылі пра пашпарты новай Беларусі і пагрозу незалежнасці ад Расіі

Беларуская лідарка распавяла прэм’еру пра праект пашпарта новай Беларусі і пра 60 тысячаў заявак ад беларусаў на яго атрыманне. Яна выказала спадзяванне, што Балгарыя падтрымае гэтую ініцыятыву.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалі пагрозу незалежнасці Беларусі, якія зыходзяць ад Расіі. Святлана Ціханоўская прапанавала, каб пытанне Беларусі было ўзнятае на сустрэчах «Бухарэсцкай дзявяткі», куды ўваходзяць Балгарыя, Венгрыя, Эстонія, Літва, Латвія, Польшча, Румынія, Славакія і Чэхія. Яна адзначыла, што на такія мерапрыемствы варта запрашаць і прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі.

Заўтра Ціханоўская сустракаецца з міністрам замежных справаў Балгарыі. Размова будзе ісці пра далейшую супрацу, падтрымку палітвязняў, рэпрэсаваных і беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.
Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністрамі замежных справаў Канады і Славакіі

З канадскай міністаркай Мэлані Жалі абмеркавалі пытанне пастаўкі калійных угнаенняў. Канада гатовая забяспечыць угнаеннямі тыя краіны, якія залежалі ад паставак з Беларусі да ўвядзення санкцыяў. Таксама міністарка Жалі паведаміла, што Канада працягвае падтрымліваць беларускіх уцекачоў, незалежныя медыя і грамадзянскую супольнасць.

На сустрэчы з міністрам Славакіі Міраславам Улахоўскім беларуская лідарка распавяла пра крытычную сітуацыю з палітзняволенымі. Яна адзначыла, што гэтае пытанне патрабуе неадкладнага ўмяшання міжнародных арганізацыяў. Таксама абмеркавалі магчымую дапамогу Славакіі беларускім добраахвотнікам ва Украіне і ветэранам, якім патрэбная рэабілітацыя.

Святлана Ціханоўская распавяла міністрам пра праект пашпарта новай Беларусі і папрасіла Канаду і Славакію падтрымаць гэтую ініцыятыву. Таксама яна прасіла міністраў разгледзець магчымасць узняцця пытання Беларусі падчас Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Што беларусы думаюць пра працу дэмсілаў?

Месяц таму каманда Офіса Святланы Ціханоўскай запусціла ананімнае інтэрнэт-апытанне. Мы цікавіліся думкамі беларусаў пра працу дэмсілаў: чым незадаволеныя, якія кірункі падтрымліваюць і што хацелі б палепшыць.

Каманда Офіса шчыра дзякуе ўсім беларусам, якія ўзялі ўдзел у апытанні і падзяліліся меркаваннем. Нам важна атрымліваць не толькі падзякі, але і парады, і крытыку, каб зрабіць сваю працу больш эфектыўнай і адпаведнай запытам людзей. Мы прааналізуем усе прапановы і возьмем у працу найбольш актуальныя запыты.

У картках вы можаце ўбачыць вынікі апытання.