Светлана Тихановская
23.6K subscribers
2.8K photos
721 videos
1 file
2.19K links
Download Telegram
Как собрать ребенка в школу, когда зарплаты хватает только на то, чтобы выжить?

Светлана Тихановская: «Все родители прекрасно знают, что собрать ребёнка в школу – это не просто отвести его на линейку. Это затраты, которые под силу далеко не каждой семье.

Только за последние три года затраты на сборы одного ребенка в школу выросли почти на 30%. А зарплаты родителей, к сожалению, таким ростом похвастаться не могут. Семьи вынуждены копить на новый костюм за несколько месяцев до того, как его наденет уже выросший за лето ребёнок. Ребёнок, которому хочется дать всё самое лучшее.

Не только мы с вами этого хотим. Также сильно этого хотят и наши политзаключенные. Они не видят то, как радостно их дети приносят домой первую десятку, занимают призовое место в соревнованиях. Но они хотят быть уверены, что их дети не задумываются о том, что заканчивается ручка и нет запасной тетрадки. Прямо сейчас можно помочь политзаключенным собрать своих детей в школу. Так давайте поможем вместе!»
Другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Прама зараз Каардынацыйная Рада пачне другі дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Сёння заслухаюць выступы прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай і прадстаўніка па замежных справах Валерыя Кавалеўскага. Таксама яны адкажуць на пытанні беларусаў, якія збіраліся праз адкрытую форму.

Далучайцеся!

Паглядзець як прайшлі слуханні Аліны Коўшык і Валерыя Сахашчыка можна тут.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Пытанняў шмат і давайце шукаць адказы на іх разам». Адкрыты дыялог дэмакратычных сілаў Беларусі падчас Канферэнцыі Новая Беларусь 2023

6 жніўня а 12:00 па Мінску пачнецца анлайн-трансляцыя Канферэнцыі Новая Беларусь 2023. Канферэнцыю сумесна праводзяць Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада.

Анлайн трансляцыя мерапрыемства будзе па гэтай спасылцы: https://www.youtube.com/live/0ZD9iV-40Ks?feature=share. Далучайцеся, пішыце свае пытанні ў каментарах і дзяліцеся спасылкай на трансляцыю з сябрамі!

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
Працягваюцца слуханні справаздач Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Каардынацыйная Рада пачала ўжо трэці дзень слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Сёння выступіць і адкажа на пытанні прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка.

Далучайцеся!

Паглядзець як прайшлі слуханні іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета можна па спасылцы.
Што рабіць беларусам Літвы, якіх прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы?

Сёння літоўскія службы паведамілі, што прызналі 910 беларусаў асобамі, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы краіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала:

«Інфармацыя, пададзеная Дэпартаментам міграцыі МУС Літвы, вельмі занепакоіла як беларусаў, якія жывуць у гэтай краіне, так і дэмакратычныя сілы агулам. Працэдуры прызнання людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы існуюць практычна ва ўсіх краінах свету. Гэта значыць, па сутнасці дзяржава на падставе наяўных у яе звестак можа прыняць такое рашэнне. Яго наступствы могуць быць розныя, у тым ліку патрабаванне пакінуць Літоўскую Рэспубліку. Гэта не абавязкова азначае, што чалавек павінен назад вярнуцца ў Беларусь. Ён можа з'ехаць у любую іншую краіну.

Безумоўна, па кожным канкрэтным выпадку неабходна разбірацца індывідуальна. І калі чалавек лічыць прынятае рашэнне неабгрунтаваным або незаконным, ён мае права яго абскардзіць у прадугледжаным парадку. У тым ліку судовым. Нам вядомыя выпадкі, калі суды Літвы адмянялі рашэнні аб прызнанні знаходжання ў краіне беларусаў пагрозай нацыянальнай бяспецы. Таму адзіная парада, якую ў гэтай сітуацыі можна даць – гэта звярнуцца па юрыдычную дапамогу да літоўскіх адвакатаў і абскардзіць рашэнне. Са свайго боку мы ўздымем гэтае пытанне ў межах працоўнай групы пры Міністэрстве ўнутраных справаў Літоўскай Рэспублікі. Спадзяемся, што сітуацыя па гэтым пытанні хутка высветліцца, і беларусам, якія знаходзяцца ў Літве, не давядзецца хвалявацца наконт сваёй будучыні».
Вынікі першага пасяджэння Назіральнай рады па пытанні размеркавання сродкаў, сабраных падчас анлайн-марафону салідарнасці

▪️Назіральная рада заслухала выступленні 13 фондаў, арганізацый, ініцыятыў, якія дапамагаюць палітзняволеным і іх сем'ям, пазнаёмілася з заяўленымі патрэбамі на дадзены момант.

▪️Падчас марафону было сабрана 574 617 еўра — і гэта перавысіла мэту, якая была вызначана арганізатарамі, таму было прынята рашэнне размеркаваць суму ў два этапы, каб уключаныя ў працэс рэалізацыі грошай фонды маглі бяспечна даставіць сродкі таму, хто ў гэтым мае патрэбу.

▪️У найбліжэйшы час будзе выдзелена палова сумы, якую фонды, арганізацыі, ініцыятывы рэалізуюць на працягу двух месяцаў, пасля чаго зробяць справаздачу Назіральнай радзе.

▪️Пасля ацэнкі першага этапа другая частка данатаў таксама будзе размеркавана паміж фондамі, арганізацыямі, ініцыятывамі. Прынята рашэнне выпрацаваць дакладныя кірункі і крытэрыі дапамогі. Падзел сумы на роўныя долі ў дадзены момант немагчымы з-за спецыфікі працы з падтрымкай палітычных зняволеных і іх сем'яў. Таму было прапанавана вызначыць кірункі дапамогі, якія закрые кожны фонд. Гэта могуць быць медыцына, штрафы, перадачы, дапамога сем'ям, рэлакацыя і г.д. На наступнай сустрэчы Назіральная рада на падставе гэтых даных зможа прыняць прамежкавае ці канчатковае рашэнне аб размеркаванні сродкаў і механіцы справаздачы.

▪️У гэты момант фонды, ініцыятывы, арганізацыі апісваюць патрэбнасці, якія павінны быць закрыты ў першую чаргу.

У склад Назіральнай рады ўвайшлі прадстаўнікі 8 беларускіх медыя: «Белсат», «Еўрарадыё», «Радыё Ўнэт», «Зеркало», «KYKY», «Маланка», «Мая Краіна Беларусь», «Reform».

@CabinetBelarus
Фінальны дзень слуханняў справаздач Кабінета ў Каардынацыйнай Радзе

Каардынацыйная Рада правяла ўжо тры дні слуханняў справаздач прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. А зараз – пачаўся фінальны дзень. Пасля таго, як Каардынацыйная Рада заслухае справаздачы ўсіх прадстаўнікоў, яна агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу іх дзейнасці.

Сёння выступіць і адкажа на пытанні прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў. Напрыканцы слуханняў выступіць Святлана Ціханоўская.

Паглядзець як прайшлі слуханні іншых прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета можна па спасылцы.
Напярэдадні канферэнцыі «Новая Беларусь» у Варшаве адбыўся Круглы стол палітычных лідараў

Удзел у сустрэчы ўзялі больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, НАУ, палітычных партыяў, Кіберпартызан, Партыі БНФ, штаба Бабарыкі, БХД, АГП, БСДП, «Народнай грамады», Руху за Свабоду, Рабочага руху, Рады, ByPOL i BelPOL, BYSOL, Народных пасольстваў і іншых.

Сустрэча была закрытая для прэсы. Падчас яе абмяркоўвалі пазіцыі і планы дэмакратычных сілаў. Вынікі працы Круглага стала будуць прэзентаваныя на канферэнцыі 6 жніўня.
Трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» пачнецца ў 12:00. Далучайцеся, каб быць разам!

Сёння, 6 жніўня, ў 12:00 па Мінску пачынаецца Канферэнцыя «Новая Беларусь 2023», на якую кожны з вас можна далучыцца анлайн. Святлана Ціханоўская выступіць з вітальным словам і адкрые Канферэнцыю. Уся праграма мерапрыемства апублікаваная па спасылцы.

Пішыце свае пытанні ў каментарах, мадэратары і вядучыя будуць задаваць іх удзельнікам. Дзяліцеся спасылкай на трансляцыю ў сацсетках, каб больш людзей ведала і магло далучыцца.

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
Сябры, з-за тэхнічных праблемаў анлайн-трансляцыя Канферэнцыі Новая Беларусь 2023 перанесена на канал «Белсат». Выбачаемся за нязручнасці.

Пачынаецца выступ Святланы Ціханоўскай. Глядзець эфір можна па спасылцы: https://www.youtube.com/live/RN129Kznv3E?feature=share

Калі вы зараз у Беларусі, у мэтах бяспекі не рэпосціце, не лайкайце і не каментуйце эфір са сваіх персанальных акаўнтаў.
«Узмацніць адно аднаго і вярнуць сабе нашую краіну». Ціханоўская адкрыла Канферэнцыю Новая Беларусь 2023

«Мы звыклі, што на кожнае публічна сказанае слова прыпадае два словы падтрымкі, але і дзесяць слоў крытыкі. Мы звыклі, што ў нас няма магічнай сілы, каб заўтра спыніць вайну і выратаваць усіх палонных. Болей за тое, мы пачынаем звыкаць, што месяцамі не маем вестак ад нашых палітзняволеных. Я ніколі не думала, што ў маім жыцці будзе момант, калі я пагляджу на відэа з Сяргеем – і не буду з першага моманту ўпэўненая, ці гэта ён. З намі адбылося так шмат бесчалавечных, балючых, пакутлівых падзей, што мы прызвычаіліся чакаць горшага. Але сёння я заклікаю вас адшукаць тое, што пазбавіць нас гэтай дрэннай звычкі. 

Само тое, што сёння мы знаходзімся тут, ладзім адкрытыя дыскусіі, праводзім публічныя слуханні Кабінета – гэта вялікае дасягненне для грамадства, якое амаль 30 гадоў не бачыла жыцця ў вольнай краіне. Бо празрыстасць, разнастайнасць поглядаў і свабода слова – гэта фундамент, на якім будуецца дэмакратычная ўлада. Што за будынак з’явіцца на гэтым фундаменце, залежыць толькі ад нас з вамі».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Новы пашпарт для беларусаў: які ён?

На сённяшняй Канферэнцыі «Новая Беларусь 2023» прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па замежных справах Валер Кавалеўскі выступіў з прэзентацыяй новага пашпарта для беларусаў. Як выглядае вокладка пашпарта, унутранае афармленне і выявы, элементы абароны ад падробкі – глядзіце ў відэа.

Зараз Кабінет збірае зваротную сувязь ад беларусаў: ці шмат людзей цікавіць тэма новага пашпарта, якія ёсць ідэі і крытыка. 

Пакінуць сваё меркаванне пра праект можна ў апытанцы.

Майце на ўвазе, што апытанку запускае чат-бот «Голас». Калі вы ў Беларусі – не захоўвайце і не пераходзьце ў бот, паклапаціцеся пра сваю бяспеку.
«Нашая задача – вырваць Беларусь з расійскай арбіты»

На Канферэнцыі Святлана Ціханоўская выступіла з прамовай, прысвечанай геапалітычнаму выбару Беларусі. Яна падзялілася планамі і канкрэтнымі крокамі паступавай еўрапейскай інтэграцыі нашай краiны:

«Мы прынялі дэкларацыю аб сяброўстве ў Еўрапейскім звязе, і цяпер гэта становіцца нашым палітычным прыярытэтам.

Мы ўжо сёння будуем прысутнасць у еўрапейскіх структурах. У Радзе Еўропы працуе Кантактная група, дзе нашу краіну прадстаўляе не рэжым, а дэмакратычная супольнасць. У Еўрапейскім звязе утворана Кансультатыўная група. Падобна мы хочам зрабіць у Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Больш чым у 20 нацыянальных парламентах створаныя групы сяброў дэмакратычнай Беларусі.

Прысутнасць у еўрапейскіх структурах дасць нам не толькі голас, але і канкрэтныя інструменты, каб памяняць сітуацыю ўнутры краіны».

Увесь тэкст прамовы па спасылцы.