Светлана Тихановская
22.1K subscribers
3.17K photos
823 videos
1 file
2.35K links
Download Telegram
Святлана Ціханоўская: «Сёння – міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў. Ва ўсім свеце дзяржавы шануюць сваю гістарычную спадчыну – старажытныя цэрквы, замкі, будынкі аднаўляюць і рэканструююць. Кожная краіна захоўвае свае помнікі, якія сведчаць пра яе гісторыю і герояў.

У сучаснай Беларусі, на жаль, зусім не так. Зараз дзяржава захоўвае ўсё савецкае і расійскае, а знішчае ўсё беларускае. Некалькі тыдняў таму ў Беларусі знішчылі помнік беларускай паэтцы і дзяячцы Рады БНР Ларысе Геніюш. Яна змагалася за незалежнасць Беларусі, прайшла праз катаванні ў савецкіх турмах і была ўзорам для беларускіх дзеячаў адраджэння канца 1980-х. Дзяржава разбурае помнікі на магілах жаўнераў Арміі Краёвай, каб адпомсціць Польшчы за падтрымку беларусаў. Дзяржава не бачыць «гістарычнай каштоўнасці» ў помніках ці будынках, звязаных з БНР, ВКЛ і ўсёй беларускай гісторыяй, якая не на карысць Расіі.

Але беларуская культура – гэта тое, што робіць нас асобнай нацыяй. Гэта тое, што захоўвае нашую нацыянальную ідэнтычнасць і не робіць нас часткай «русского мира», як таго хоча рэжым. Таму нашая галоўная задача – кожны дзень захоўваць і павялічваць нашую культуру. Пасля перамогі мы абавязкова вернем на месца помнікі выдатным беларусам і беларускам, да якіх будуць прыязджаць з экскурсіямі з усяго свету. Дзецям у школах зноў будуць выкладаць сапраўдную гісторыю Беларусі, расказваць пра нашых герояў, чытаць вершы Багдановіча і Геніюш, а ў бібліятэках будзе больш беларускай літаратуры.

Я ведаю, што нягледзячы на ўсе перашкоды, вы захоўваеце беларускую культуру – у саміх сабе. Беларусы ў Беларусі ўсё больш размаўляюць па-беларуску, чытаюць кнігі нашых паэтаў і пісьменнікаў, ладзяць экскурсіі па гістарычных месцах і расказваюць пра іх дзецям. Беларусы за мяжой пішуць кнігі, здымаюць кіно, спяваюць па-беларуску і ладзяць ініцыятывы, якія расказваюць пра нашую культуру, мову і сапраўдную гісторыю. І я дзякую кожнаму з вас, хто робіць свой унёсак у нашую агульную справу і не дае свету забыцца пра тое, што Беларусь гэта асобная краіна з уласнай мовай, гісторыяй і культурай».

На фота: Святлана Ціханоўная разам з Наталляй Хершэ на сустрэчы з беларусамі каля помніка Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі, сакавік 2022.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька прама цяпер у літоўскім Сейме, дзе хутка пачнецца галасаванне па вета прэзідэнта Гітанаса Наўседы і канчатковай версіі закона аб абмежавальных мерах у дачыненні грамадзян Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Канферэнцыя беларусаў свету II: для чаго яна і што там будзе?

Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе:

«У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі».

Іншыя падрабязнасці – у відэа.

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora

Далучыцца да супольнасцяў беларусаў замежжа, якія ўжо існуюць, можна праз сайты: dze.chat, «Новая Беларусь», «Ініцыятыва».
Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька: «Сейм Літвы падзяляе рэжым і беларусаў»

Сёння ў Сейме Літвы адбылося галасаванне па законе аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзянаў Беларусі і Расіі. У выніку быў прыняты мяккі варыянт абмежаванняў для беларусаў, які прапаноўваў Сейм, а вета прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы было пераадоленае.

Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў гэты момант знаходзіўся ў Сейме і назіраў за тым, як адбываецца галасаванне.

«Вета прэзідэнта Літвы было пераадоленае. Хачу падзякаваць усім дэпутатам. Галоўны вынік, што Сейм не глядзіць на Беларусь як на нешта адно. Ён бачыць рэжым і асобна – грамадзянаў, 9 мільёнаў беларусаў. Гэта вельмі важна. Беларусаў не скідваюць у адзін бан з расіянамі, якія ў большасці падтрымліваюць Пуціна. Зараз беларусы змогуць працягваць знаходзіцца ў Літве як у камфортнай для сябе краіне».
Беларусы замежжа, выходзьце на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах 26 красавіка!

Святлана Ціханоўская:
«Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі».

https://www.youtube.com/watch?v=NoCe0dhZjRI
Стыпендыі для студэнтаў, узаемадзеянне з ініцыятывамі, рэформа адукацыі ў Беларусі. Ціханоўская сустрэлася з новым рэктарам ЕГУ

Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ прафесарам Кшыштафам Рыбіньскім. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета.

Пра што казалі на сустрэчы?

– Узмацненне ролі ЕГУ як універсітэта, які працуе ў інтарэсах дэмакратычнай Беларусі.
Гэта можа адбывацца праз развіццё цеснага супрацоўніцтва з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці, Офіса і Кабінета. Гаворка ішла пра падтрымку і развіццё беларускіх ініцыятываў і праектаў, стажыроўкі і інтэрнатуру для беларусаў, сумесныя канферэнцыі і праекты.

– Падтрымку беларускіх студэнтаў: абмеркавалі магчымасць дадатковых стыпендый, замарозкі коштаў навучання і развіцця самакіравання.

– Падтрымку беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі.

На сустрэчы зазначылі, што ЕГУ можа стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі будучай рэформы адукацыі ў Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пачалася Канферэнцыя беларусаў свету II

Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці канферэнцыі і прывітала ўдзельнікаў.

«Беларусы ў эміграцыі з кожным годам робяць усё больш на карысць новай Беларусі і, з 24 лютага 2022 года, робяць шмат для падтрымкі Украіны. Дзякуючы гэтаму ў замежжы з’яўляецца больш новых таленавітых і актыўных беларусаў і беларусак, якіх ужо ведаюць улады іншых краінаў.

Ад гэтага на нас з вамі – вялікая адказнасць. Бо мы зараз – голас 9 мільёнаў беларусаў. Беларусаў, якія знаходзяцца ў пастаянным страху за сваё жыццё, бо ў краіне кожны дзень праходзяць масавыя затрыманні. Беларусаў, якія не ведаюць, што будзе заўтра, ці праз тыдзень, бо з цяперашнім станам беларускай эканомікі людзі не жывуць, а выжываюць. Беларусаў, якія супраць вайны, супраць ядзернай зброі і супраць дыктатуры».

Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora
Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офіса і Кабінета

Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета:

1. Адбудоўванне беларускай суб'ектнасці

«Гэта няпроста, таму што мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб'ектнасць беларусаў».

2. Павелічэнне ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі

«Я думаю, мы з вамі разумеем, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца. Многія праекты, медыя, ініцыятывы паступова становяцца ўсё больш скіраваныя на абмеркаванне і вырашэнне нашых мясцовых праблемаў, з-за чаго расце гэтая адлегласць. Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць».

3. Прыцягненне рэжыму да адказнасці і ціск

«Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям – гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць. Перамовы пачнуцца толькі тады, калі гэтыя людзі адчуюць, што пагроза панесці пакаранне, быць прыцягнутым да адказнасці рэальная».

4. Вызваленне палітзняволеных і дапамога іх сем‘ям

«Мы разумеем, што трэба шукаць спосабы вызваляць людзей ужо зараз. Мы ўздымаем гэтае пытанне кожны дзень. Нам трэба дабівацца паляпшэння ўмоваў у турмах. Лабіяваць дапамогу для рэпрэсаваных і іх сем'яў. Шукаць спосабы вызвалення цяжка хворых і ўразлівых групаў».

Увесь выступ можна прачытаць па спасылцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская – в день рождения Маши Колесниковой: «Именно ты дала мне и тысячам беларусов веру в то, что даже самые тяжелые испытания нам по плечу»

«Дорогие мои, вы наверняка знаете, что Маше, как и тысячам политзаключенных, почти не передают писем. Но сегодня я прошу каждого и каждую из вас, кто смотрит это видео, написать нашей Маше. Если не знаете, что писать – расскажите ей о своей жизни, о том, что происходит вокруг вас, внутри страны и за рубежом. Пишите, даже если вам кажется, что это не самые интересные для Маши вещи. Я знаю, что она будет рада любому сообщению – и обязательно ответит на каждое дошедшее письмо».

Адрес для писем: ИК № 4. 246035, г. Гомель, ул. Антошкина, 3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У нямецкім Бундэстагу створаная група сяброў Беларусі

Сёння пачаўся візіт Святланы Ціханоўскай у Германію, дзе яна правяла сустрэчу ў Бундэстагу. Вынікам сустрэчы стала стварэнне групы сяброў Беларусі ў нямецкім парламенце. У гэтую групу ўвайшлі каля 30 дэпутатаў.

Падчас сустрэчы ў Бундэстагу дамовіліся пра стажыроўкі ў нямецкім парламенце для моладзі, якія будзе ладзіць група сяброў Беларусі. Таксама гаварылі пра апякунства дэпутатаў над палітвязнямі, плануецца, каб кожны з дэпутатаў групы ўзяў апякунства над адным з беларускіх палітзняволеных. Абмяркоўвалі прыняцце рэзалюцыі па Беларусі, у якой будуць акрэсленыя праблемы беларусаў і механізмы па іх вырашэнні.

Падрабязнасці ў відэа расказвае дарадца па міжпарламенцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Як прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II? Распавядае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка

22-23 красавіка ў Вільні прайшла Канферэнцыя, на якой сабраліся больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятываў і суполак беларусаў з розных кантынентаў. Галоўная мэта Канферэнцыі – разам абмеркаваць, як зрабіць працу дыяспары больш эфектыўнай, больш патрэбнай беларусам у Беларусі і як палепшыць супрацу паміж актывістамі і палітыкамі.

На Канферэнцыі дамовіліся:

1) Зрабіць 21 траўня Міжнародным днём палітвязняў, каб расказаць гісторыі тых, хто цяпер за кратамі, абмеркаваць спосабы іх вызвалення і дапамогі іх сем’ям.
2) Распаўсюджваць еўрапейскія каштоўнасці і ідэі, каб беларусы выбіралі іх, а не «русский мир».
3) Прасоўваць беларушчыну – каб беларусы замежжа не гублялі сувязі паміж сабой і з тымі, хто застаўся ў краіне.
4) Працаваць разам беларусам замежжа з палітычнымі цэнтрамі, каб трымаць тэму Беларусі на парадку дня ў розных краінах.

Больш пра вынікі – у відэа.
Ціханоўская: «КНР адной з першых прызнала незалежнасць Беларусі ў 1991 годзе. Заявы амбасадара недапушчальныя»

Святлана Ціханоўская:
«Амбасадар Кітая ў Францыі выказаўся наконт пост-савецкіх краінаў: «Яны не маюць статусу ў міжнародным праве». Такім чынам, амбасадар Кітая паставіў пад сумнеў суверэнітэт 15 краінаў, у тым ліку Беларусі.

Вядома, такія заявы амбасадара абсалютна не дапушчальныя. Міжнародная супольнасць прызнала Беларусь як суверэнную дзяржаву адразу пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе, і КНР гэта зрабіла сярод першых. Суверэнітэт Беларусі замацаваны ў нашай Канстытуцыі і Беларусь яго рэалізуе ў адпаведнасці з прынцыпамі міжнароднага права.

Нашыя суседзі, Літва, Латвія, Украіна – адразу ж асудзілі заявы кітайскага амбасадара, Пекін павінен быў выправіцца і вытлумачыцца. А вось МЗС Лукашэнкі вырашыў адмаўчацца, нягледзячы на свае нібыта сяброўскія адносіны з Кітаем. Грэбаванне незалежнасцю і нацыянальнымі інтарэсамі нашай краіны – вынік заганнай палітыкі Лукашэнкі на працягу дзесяцігоддзяў. Менавіта таму нашая краіна знаходзіцца ў глыбокім палітычным і гуманітарным крызісе. Менавіта з-за гэтай палітыкі Беларусь сталі ўсё часцей успрымаць усяго толькі прыдаткам або васалам Расіі.

Павагі да незалежнасці, цэласнасці межаў, раўнапраўных і празрыстых адносінаў будзе патрабаваць у дачыненні да сябе новая Беларусь. Але для гэтага нашая краіна павінна пазбавіцца тыраніі і працаваць над тым, каб аднавіць сваю рэпутацыю ў міжнароднай супольнасці. І ўжо цяпер дэмакратычныя сілы пачалі гэтую працу. Мы напрацоўваем міжнародныя сувязі і кантакты, выбудоўваем адносіны з суседзямі і партнёрамі, каб пасля пераменаў адбудаваць усё тое, што разбурыў рэжым».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Что делать беларусам, чтобы не допустить размещения ядерного оружия в Беларуси?

22-23 в Вильнюсе прошла Конференция беларусов мира II, итоги которой можно посмотреть здесь. Во время Конференции команда Офиса спросила у беларусов, что можно сделать для того, чтобы не допустить размещения российского ядерного оружия на территории своей страны. Ответы – в этом видео.
Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах!

Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі.

Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні!

Выявы: @motolkohelp