Цены выросли в 4 раза. А зарплаты?
Светлана Тихановская: «Государство любит рассказывать нам про «стабильность» и про то, что «голодать не будем». Как будто в XXI веке отсутствие голода в европейской стране – огромное достижение. Но что в реальности стоит за такой «стабильностью»?
Только по официальной статистике цены с 2014 года выросли почти в три раза. Но реальность такова: один и тот же набор продуктов в 2014 и 2023 отличается в 4,3 раза! Выросла ли зарплата с 2014 года в 4,3 раза? Очевидно, что нет. И даже если сравнивать цены с теми, что были год назад, мы увидим разницу в 27%.
«Стабильность» сейчас – это стабильно растущие цены, стабильно низкие зарплаты и стабильное отсутствие экономических реформ. И это в Беларуси, в стране, которая была готова к переходу от социалистической к рыночной экономике гораздо лучше Литвы и Польши, которые давно нас обошли. Конечно, у Беларуси есть будущее – но оно точно без режима, который привёл нашу страну к такой катастрофической ситуации».

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Што можна зрабіць, каб дэпутаты Сейма Літвы прынялі мяккі варыянт закона з абмежаваннямі для беларусаў?
Сёння прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа наклаў вета на закон аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны, які быў прыняты літоўскім Сеймам у двух чытаннях з мяккімі фармулёўкамі ў дачыненні да беларусаў.
Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр расказвае пра тое, як праходзіць законатворчы працэс у Літве і распавядае пра наступныя крокі, якія будзе рабіць Офіс, каб змяніць законапраект:
«За рэдакцыю закона з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў прагаласавалі больш паловы дэпутатаў. Права вета можа быць пераадоленае, калі захаваецца гэтая колькасць галасоў. Вельмі важным з'яўляецца грамадскі ўдзел. Варта камунікаваць з дэпутатамі Сейма і пераконваць іх прагаласаваць за мяккі варыянт законапраекта. Мы працуем з дэпутатамі Сейма і тлумачым, што ўвядзенне больш жорсткіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў непрымальна».

Нельга ставіць знак роўнасці паміж беларусамі і памагатымі рэжыму
Святлана Ціханоўская: «Сёння прэзідэнт Літвы наклаў вета на закон, які ўводзіць абмежаванні для расіян і беларусаў у Літве.
З самага пачатку мая каманда працавала для таго, каб абараніць правы беларусаў і зрабіць гэтыя абмежаванні менш жорсткімі. Мы падымалі гэтыя пытанні з МЗС і МУС Літвы, літоўскімі дэпутатамі. Па нашай прапанове, у апошнім законапраекце былі змякчаныя абмежаванні да беларусаў, і большасць дэпутатаў гэтыя прапановы падтрымала. Таксама я накіравала ліст прэзідэнту Наўседу з тлумачэннем, што абмежаванні не павінны закранаць беларусаў.
Я перакананая, што нельга ставіць у адзін шэраг беларусаў і памагатых рэжыму, і нельга караць беларусаў за дзеянні рэжыму. Гэта Расія з дапамогай рэжыму Лукашэнкі пачала вайну, у той час як беларусы змагаюцца на баку Украіны, рызыкуюць сваім здароўем, свабодай і жыццём, праводзячы партызанскія акцыі ў Беларусі. Беларусы за мяжой супрацоўнічаюць з украінцамі, праводзяць антываенныя акцыі, ствараюць ініцыятывы і суполкі, якія дапамагаюць беларусам унутры краіны змагацца з дыктатурай, нягледзячы на жахлівыя рэпрэсіі і тэрор. Беларусы перавозяць бізнесы ў Літву, якія ўваходзяць у топ падаткаплатнікаў, і ўносяць важкі ўклад у эканоміку Літвы. Нарэшце, беларусы робяць свой унёсак і ў будучую перамогу Украіны.
Безумоўна, мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвала і працягвае аказваць у нашай барацьбе за дэмакратычную еўрапейскую будучыню Беларусі. І мы разлічваем на ўзважанае рашэнне літоўскага кіраўніцтва і літоўскага парламента, каб працягваць умацоўваць сувязі паміж нашымі народамі, а не будаваць паміж імі муры».

Культурныя ініцыятывы беларусаў
Святлана Ціханоўская: «Сёння – міжнародны дзень культуры. І гэта добры дзень, каб чарговы раз нагадаць, наколькі важная для беларусаў нашая нацыянальная культура. Гэта тое, што адрознівае беларусаў ад іншых нацыяў – а яшчэ тое, што не дазваляе канчаткова прынесці ў Беларусь «русский мир».
Рэжым не адно дзесяцігоддзе знішчае ўсё, што звязана з нашай культурай – і таму беларусы самі яе захоўваюць. Беларусы ствараюць музыку, пішуць вершы і тэксты, робяць беларускамоўныя падкасты, YouTube-каналы, перакладаюць фільмы і кнігі на родную мову. Дзякуючы такім актывістам нашая краіна не растварылася ў Расіі.
Дзякуючы такім актывістам Беларусь жыве – і будзе жыць вечна. Дзякуй вам за вашую працу і са святам, дарагія мае!»
Ніжэй пералічаныя некалькі ініцыятываў, якія захоўваюць і прасоўваюць беларускую культуру:
Беларуская рада культуры
Instagram: https://www.instagram.com/by_culture/
Facebook: https://www.facebook.com/bcsfbel
Telegram: t.me/by_culture
Годна
Instagram: https://www.instagram.com/hodnaby/
Facebook: https://www.facebook.com/hodnaby/
Twitter: https://twitter.com/hodnaby
Tiktok: https://tiktok.com/@hodnaby
Будзьма беларусамі
Instagram: https://www.instagram.com/budzma/
Facebook: https://www.facebook.com/budzmabelarusami
Сойка
Instagram: https://www.instagram.com/sojka.io/
Facebook: https://www.facebook.com/sojka.io
Гутарка
Instagram: https://www.instagram.com/gutar_ka/

Алесь Аляхновіч з форума Сусветнага Банка і МВФ: «Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў эканомікі на наступныя 5 гадоў»
Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч расказвае пра штогадовыя «вясновыя нарады» Сусветнага Банка і Міжнароднага Валютнага Фонда ў Вашынгтоне, у якіх ён удзельнічаў як прадстаўнік Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА).
Форум сабраў міністраў фінансаў, кіраўнікоў нацыянальных банкаў, буйных фінансавых кампаній. На форуме праходзілі размовы з лідарамі розных краінаў, каб абмеркаваць стан глабальнай эканомікі і пытанні, якія маюць агульнасусветны інтарэс, такія як перспектывы эканамічнага росту, фінансавая стабільнасць і скарачэнне беднасці. Гэтыя нарады з'яўляюцца ўнікальнай пляцоўкай для выпрацоўкі эканамічнай палітыкі.
Што казалі пра сітуацыю ў нашым рэгіёне, якія прагнозы давалі Беларусі і чаму беларуская эканоміка пры Лукашэнку не мае будучыні – пра гэта падрабязней у відэа з Алесем Аляхновічам.

Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень
«З дзяцінства ў мяне, як і ў многіх беларусаў, пра Вялікдзень цёплыя ўспаміны. Гэта святочныя яйкі і паскі, гэта бабуля і дзядуля, якія ўсміхаюцца, гэта ўся сям’я за адным сталом. За гэтым сталом не прынята размаўляць пра ядзерную зброю ці вайну, бо абмяркоўваюць больш датычныя да сям’і рэчы. Але справа ў тым, што вайна ўжо побач, а ядзерную зброю хутка могуць размясціць у Беларусі. І цяпер гэта датычыцца ўсіх беларусаў.
І таму трэба размаўляць са сваімі роднымі пра гэта. Тлумачыць бабулям і дзядулям, якія вераць тэлебачанню, што ўсе праблемы Беларусі цяпер не праз тое, што «калектыўны Захад» нападае – а таму што рэагуе на дзеянні Лукашэнкі, які захапіў уладу, рэпрэсуе людзей, дазволіў Расіі напасці на Украіну з нашай зямлі. Гэтыя праблемы ідуць менавіта ад яго. Гэта цяжка, але трэба, каб людзі ведалі праўду і не дазвалялі сябе ашукваць – нават у святочны дзень.
І нягледзячы ні на што – са святам вас, беларусы! Хрыстос уваскрос!»

К чему готовят наших детей?
Светлана Тихановская: «Наших детей постоянно водят в воинские части и колонии, в школы и детские сады приносят оружие. Их заставляют конспектировать пропаганду, читать стихи про «братские народы» и дословно переписывать выступления режимных чиновников. А на детских мероприятиях постоянно присутствуют милиционеры и военные.
Какие знания могут получить наши дети от таких уроков? Где в этом настоящая педагогика? Учат ли все эти мероприятия и люди в погонах гуманности, человеколюбию и состраданию?
С детьми и подростками нужно постоянно говорить. Узнавать, чего они хотят и как видят своё будущее, страну, мир. Сейчас с ними никто не разговаривает и даже не дает другого выбора, кроме автомата и заученных тезисов про «коллективный Запад». Так к чему режим готовит будущее поколение? К войне? К противостоянию? Но с кем?
Но мы с вами прекрасно понимаем, что это не то будущее, которое мы хотим для своих детей. Мы хотим будущее, где родители могут быть уверены, что детям в школе помогают развиваться, раскрывать свой потенциал, а не делать из них послушных солдат. Где учитель – это прежде всего наставник, проводник знаний и друг, а не очередной винтик репрессивного аппарата. Где детей в школе будут спрашивать, каким они видят свою будущую профессию. Где им помогут сделать профессиональный выбор, а не выучат новых силовиков. Где история Беларуси не будет переписана в угоду «российского братства». И чтобы гостями в школах были успешные предприниматели, артисты, ученые и врачи, а не пропагандисты и силовики. Такую школу мы все хотим видеть.
Но пока мы только на пути к этому будущему, вы, дорогие родители, говорите со своими детьми. Отвечайте на их вопросы, рассказывайте им правду, помогайте им развивать критичное мышление и находить причинно-следственные связи. Вряд ли их научат этому в школах. И если этого не сделаете вы, то ваши дети в будущем будут говорить на языке силы и дубинок».

Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і прадстаўніком па замежных справах АПК Валерам Кавалеўскім па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZItf-mtqz0iGta4NRgrfghtbVummHdKwJ0l
Размова пройдзе ў пятніцу, 21 красавіка, з 13:10 да 15:10 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.
Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.

Святлана Ціханоўская: «Сёння – міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месцаў. Ва ўсім свеце дзяржавы шануюць сваю гістарычную спадчыну – старажытныя цэрквы, замкі, будынкі аднаўляюць і рэканструююць. Кожная краіна захоўвае свае помнікі, якія сведчаць пра яе гісторыю і герояў.
У сучаснай Беларусі, на жаль, зусім не так. Зараз дзяржава захоўвае ўсё савецкае і расійскае, а знішчае ўсё беларускае. Некалькі тыдняў таму ў Беларусі знішчылі помнік беларускай паэтцы і дзяячцы Рады БНР Ларысе Геніюш. Яна змагалася за незалежнасць Беларусі, прайшла праз катаванні ў савецкіх турмах і была ўзорам для беларускіх дзеячаў адраджэння канца 1980-х. Дзяржава разбурае помнікі на магілах жаўнераў Арміі Краёвай, каб адпомсціць Польшчы за падтрымку беларусаў. Дзяржава не бачыць «гістарычнай каштоўнасці» ў помніках ці будынках, звязаных з БНР, ВКЛ і ўсёй беларускай гісторыяй, якая не на карысць Расіі.
Але беларуская культура – гэта тое, што робіць нас асобнай нацыяй. Гэта тое, што захоўвае нашую нацыянальную ідэнтычнасць і не робіць нас часткай «русского мира», як таго хоча рэжым. Таму нашая галоўная задача – кожны дзень захоўваць і павялічваць нашую культуру. Пасля перамогі мы абавязкова вернем на месца помнікі выдатным беларусам і беларускам, да якіх будуць прыязджаць з экскурсіямі з усяго свету. Дзецям у школах зноў будуць выкладаць сапраўдную гісторыю Беларусі, расказваць пра нашых герояў, чытаць вершы Багдановіча і Геніюш, а ў бібліятэках будзе больш беларускай літаратуры.
Я ведаю, што нягледзячы на ўсе перашкоды, вы захоўваеце беларускую культуру – у саміх сабе. Беларусы ў Беларусі ўсё больш размаўляюць па-беларуску, чытаюць кнігі нашых паэтаў і пісьменнікаў, ладзяць экскурсіі па гістарычных месцах і расказваюць пра іх дзецям. Беларусы за мяжой пішуць кнігі, здымаюць кіно, спяваюць па-беларуску і ладзяць ініцыятывы, якія расказваюць пра нашую культуру, мову і сапраўдную гісторыю. І я дзякую кожнаму з вас, хто робіць свой унёсак у нашую агульную справу і не дае свету забыцца пра тое, што Беларусь гэта асобная краіна з уласнай мовай, гісторыяй і культурай».
На фота: Святлана Ціханоўная разам з Наталляй Хершэ на сустрэчы з беларусамі каля помніка Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі, сакавік 2022.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дарадца Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька прама цяпер у літоўскім Сейме, дзе хутка пачнецца галасаванне па вета прэзідэнта Гітанаса Наўседы і канчатковай версіі закона аб абмежавальных мерах у дачыненні грамадзян Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Канферэнцыя беларусаў свету II: для чаго яна і што там будзе?
Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе:
«У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі».
Іншыя падрабязнасці – у відэа.
Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @conf_bel_diaspora
Далучыцца да супольнасцяў беларусаў замежжа, якія ўжо існуюць, можна праз сайты: dze.chat, «Новая Беларусь», «Ініцыятыва».

Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Анатоль Лябедзька: «Сейм Літвы падзяляе рэжым і беларусаў»
Сёння ў Сейме Літвы адбылося галасаванне па законе аб абмежавальных мерах у дачыненні да грамадзянаў Беларусі і Расіі. У выніку быў прыняты мяккі варыянт абмежаванняў для беларусаў, які прапаноўваў Сейм, а вета прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы было пераадоленае.
Дарадца Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька ў гэты момант знаходзіўся ў Сейме і назіраў за тым, як адбываецца галасаванне.
«Вета прэзідэнта Літвы было пераадоленае. Хачу падзякаваць усім дэпутатам. Галоўны вынік, што Сейм не глядзіць на Беларусь як на нешта адно. Ён бачыць рэжым і асобна – грамадзянаў, 9 мільёнаў беларусаў. Гэта вельмі важна. Беларусаў не скідваюць у адзін бан з расіянамі, якія ў большасці падтрымліваюць Пуціна. Зараз беларусы змогуць працягваць знаходзіцца ў Літве як у камфортнай для сябе краіне».