Светлана Тихановская
23.3K subscribers
2.85K photos
726 videos
1 file
2.22K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Я хачу патлумачыць, чаму ўводзіць візавыя баны супраць беларусаў – гэта контрпрадуктыўна»

Сёння пачынаецца візіт Святланы Ціханоўскай і прадстаўніц Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Вольгі Гарбуновай і Аліны Коўшык і прадстаўніка Валера Кавалеўскага ў Злучаныя Штаты Амерыкі. У гэтым відэа нацыянальная лідарка расказвае, якія сустрэчы і мерапрыемствы запланаваныя ў ЗША.
«Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі»

Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні:

«Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі.
<...>
Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне»

Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы:

https://telegra.ph/Zayava-da-prynyaccya-Sejmam-L%D1%96tvy-zakona-yak%D1%96-abmyazho%D1%9Evae-pravy-gramadzyan-Belarus%D1%96-03-22

@CabinetBelarus
Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org

Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці.

Як можна адзначыць Дзень Волі?

1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org).

2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі.

3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы.

4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням.

5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org.

6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus.

Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!
Праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета»

Шаноўныя беларусы, каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, штомесяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў.
 
На сайце Асветы ўжо з'явіўся новы выпуск, дзе можна знайсці мноства магчымасцяў працягнуць ці атрымаць адукацыю па розных напрамках, а таксама знайсці падтрымку на свой праект. Напрыклад, зараз вы можаце прыняць удзел у адукацыйным курсе «Акадэмія беларускай дыпламатыі» і атрымаць веды, карысныя для новай Беларусі. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы.

І нагадваем, што каманда па адукацыі апублікавала асобны дадатак, дзе сабраныя міжнародныя магчымасці для беларусаў на ўвесь 2023 год. Дасылайце інфармацыю вашым сябрам ці калегам.
«Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага

Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка распавяла пра барацьбу беларусаў за свабоду.

«Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе.

Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай».

Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.
Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларускага сцяга над ратушай Бостана

Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША.

Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча.

На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных дыскусій па Беларусі ў акадэмічным асяродку.

25 сакавіка кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета наведаюць Бостан, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай, у мітынгу да Дня волі і сустрэчы з беларускай дыяспарай.

@CabinetBelarus
Крысціна Рыхтэр: «Маскоўскі механізм – наступны крок у справе прыцягнення да адказнасці рэжыма Лукашэнкі»

23 сакавіка пастаянны прадстаўнік Канады пры АБСЕ выступіў з сумеснай заявай ад дэлегацый 38 краінаў аб увядзенні ў дачыненні да Беларусі Маскоўскага механізма. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала гэты дакумент:

«Даклад, падрыхтаваны місіяй – гэта не толькі дакумент, які будзе фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і змяшчаць рэкамендацыі для краіны. Ён будзе вызначаць далейшую палітыку краінаў-удзельніцаў АБСЕ ў дачыненні з рэжымам. Высновы місіі можна будзе выкарыстоўваць як доказы ў трыбунале над Лукашэнкам за здзейсненыя ім і яго памагатымі злачынствы супраць чалавечнасці».

Падрабязней пра Маскоўскі механізм, як ён працуе і што гэта значыць для Беларусі – на сайце Святланы Ціханоўскай.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская: «Журналісты «Радыё Свабода» выпусцілі трэцюю кнігу «Галасы Беларусі», дзе сабралі думкі беларускіх палітзняволеных, удзельнікаў пратэстаў, беларусаў. Да прэзентацыі кнігі я агучыла адну з жахлівых гісторый нашага супраціву.

Шчыра, мне было складана яе чытаць. Складана – але неабходна. Бо мы павінны памятаць гэтыя гісторыі, памятаць сваіх герояў і сваю мэту».

Знайсці ўсю трылогію можна на сайце «Радыё Свабода»: https://www.svaboda.org/a/29262068.html
План Маршала, стыпендыі для беларусаў і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Як прайшоў візіт Ціханоўскай у Бостан?

Учора Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наведала Бостан. Там яны былі ў Гарвардскім універсітэце, удзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі.

Асноўныя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчаў і выступаў:

Стварэнне беларускай праграмы ў Гарвардзе, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Ціханоўская прапанавала, каб адна з гэтых стыпендый мела імя Алеся Бяляцкага.

План Маршала. Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што План Маршала быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. І зараз новы План Маршала неабходны для Беларусі.

Прыцягненне рэжыму да адказнасці. Падчас двухбаковай сустрэчы з Рабертай Метсолай абмеркавалі рэалізацыю рэзалюцыі Еўрапарламента, прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю.

Супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным медыям і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару»

«Лукашэнка парушыў Канстытуцыю, калі ў 1990-х фактычна знішчыў падзел уладаў і зрабіў сябе аднаасобным кіраўніком. Ён парушыў Канстытуцыю, калі абʼявіў вайну грамадзянскай супольнасці, зачысціў партыі, адняў свабоду слова ў тэлебачання, а потым знішчыў незалежныя медыя. Ён парушыў Канстытуцыю, калі сфальсіфікаваў выбары і дазволіў Пуціну весці варварскую вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі.

Ён парушаў Канстытуцыю кожны раз, калі ішоў супраць волі народа і саджаў людзей у турму па палітычных прычынах. Год таму ён у чарговы раз пайшоў супраць фундаментальнага патрабавання народа і парушыў Канстытуцыю, пазбавіўшы Беларусь нейтральнага і бязʼядзернага статусу. І зараз мы бачым, для чаго – каб дагадзіць Пуціну і ягоным планам размяшчэння ядзернай зброі.

Лукашэнка і да гэтага ўцягваў Беларусь у вайну крок за крокам. Цяпер праз яго ў Беларусі будзе не проста стратэгічны ваенны абʼект чужой краіны. Цяпер Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару. Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы больш за 9 мільёнаў чалавек. Прыкрываючыся мірам і сяброўствам, Лукашэнка стварае небяспеку для ўсяго народа Беларусі.

Прапаганда можа як заўгодна тлумачыць тое, што адбываецца. Але сутнасць простая: 27 гадоў у Беларусі не было ядзернай зброі, а зараз яна вернецца. Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, адкідаюць нас на тры дзесяцігоддзі назад. Якая яшчэ нагода патрэбная, каб будаваць новую сістэму бяспекі рэгіёну?»
Месца, дзе беларусы і беларускі могуць заставацца разам

Святлана Ціханоўская:
«А вы ведаеце, як выглядае дадатак Новая Беларусь? Нядаўна я ўбачыла яго і тое мноства праектаў, якія ствараюць таленавітыя і ініцыятыўныя беларусы і беларускі па ўсім свеце. Гэтыя праекты адлюстроўваюць любоў да сваёй мовы, культуры і свайго народа.

У дадатку сабраныя культурніцкія імпрэзы, навучальныя праекты і спасылкі на зборы дапамогі. Ёсць магчымасць самастойна арганізаваць нейкую актыўнасць і дадаць яе ў афішу. А дзякуючы by_mapka можна знайсці неабходную паслугу ў сваім горадзе і падтрымаць беларускіх майстроў. Хутка з’явіцца магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах, а таксама сайт, які працуе з VPN, каб усе беларусы і беларускі ў краіне і за мяжой маглі заставацца разам.

Шчыра, я вельмі ўражаная. Адна гэтая ініцыятыва адлюстроўвае тую новую Беларусь, дзе ў моладзевых клубах выступаюць беларускія стэндап-комікі, у кінатэатрах паказваюць беларускае кіно, а нашыя дзеці вывучаюць беларускую мову і гісторыю ў гульнявой форме. Я веру, што аднойчы ўсе мы ўбачым Беларусь менавіта такой. І не ў анлайн прасторы, а ў рэальнасці. А сёння хачу сказаць вялікі дзякуй Паўлу Ліберу і камандзе, якая працуе над праектам, што дазваляе беларусам па ўсім свеце знаходзіць адно аднаго і не губляць сувязі з родным домам.

Усталёўвайце сабе гэтую праграму, а таксама распавядзіце пра яе сябрам».

Усталяваць можна тут: Android, iOS.
Крысціна Рыхтэр: «З чэрвеня беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, змогуць атрымаць праязны дакумент бясплатна»

Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Барташ Градзецкі: «Міністр Марыюш Каміньскі пасля перамоваў з беларускай суполкай у Польшчы, а таксама са Святланай Ціханоўскай, вырашыў, што гэты дакумент будзе выдавацца бясплатна».

Польскі праязны дакумент – гэта замена пашпарта для выезду за мяжу. Ён пацвярджае асобу і выдаецца тым, хто не можа зрабіць новы пашпарт па палітычных прычынах.

Для таго, каб гэта стала магчымым, яшчэ ў 2022 годзе была створаная працоўная група МУС Польшчы, куды ўвайшлі дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і прадстаўнік НАУ Арцём Праскаловіч. 18 студзеня 2023 года яны правялі чарговую сустрэчу, на якой абмеркавалі спрашчэнне працэдур легалізацыі. Таксама ў студзені адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім, дзе абмяркоўвалі пытанне спрашчэння легалізацыі і міграцыйных працэдураў для беларусаў.

Вынікам гэтых сустрэчаў стала ўнясенне зменаў у заканадаўства Польшчы аб выдачы праязнога дакумента гэтай краіны. З чэрвеня беларусы, якія маюць часовы або пастаянны від на жыхарства ў Польшчы, змогуць атрымаць праязны дакумент без выплаты адпаведных пошлінаў і збораў.

Нагадаем, з ліпеня 2022 года беларусы могуць атрымліваць гуманітарны від на жыхарства ў Польшы. Гэта таксама вынік намаганняў працоўнай групы МУС Польшчы.

Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
Прапагандысты ва ўніверсітэтах – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна

Святлана Ціханоўская:
«Днямі я ўбачыла навіну пра тое, як прапагандысты прыязджалі з лекцыямі ў беларускія ўніверсітэты. Упэўненая, іх жаданне гаварыць з маладым пакаленнем асабіста – не ад вялікай любові да перадачы ведаў. Проста моладзь не глядзіць тэлевізар і агароджаная ад іх патоку хлусні. Шкада, што замест карыснай лекцыі студэнты атрымалі чарговую порцыю хлусні. Гэтая сітуацыя – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна.

Каго запрашаюць чытаць лекцыі ва ўніверсітэты па ўсім свеце? Гэта заўсёды аўтарытэтны чалавек і прафесіянал у сваёй сферы. Гэта можа быць Нобелеўскі лаўрэат або СЕО буйной тэхналагічнай кампаніі, вядомы вучоны або філантроп.

Сумна, што самыя карысныя лекцыі ў Беларусі зараз можна пачуць у турмах, таму што сярод палітзняволеных абсалютная большасць – аўтарытэтныя і разумныя беларусы, інтэлектуальная эліта і сапраўдны скарб нашай нацыі. У той час як па ўніверсітэтах катаюцца тыя, хто без абразаў апанента не зможа сфармуляваць нават адзін сказ.

Мяне радуе тое, як рэагуюць на «гасцей» студэнты. Яны задаюць пытанні, якія паказваюць: новае пакаленне ўмее думаць самастойна, а не па метадычцы кіраўніка. І нават калі ўсе кафедры будуць запоўненыя ідэолагамі, сілавікамі і прапагандыстамі, – спыніць прагрэс у іх не атрымаецца. Студэнты толькі пасмяюцца і за пару хвілінаў знойдуць праўду – у тых крыніцах, якія сапраўды заслугоўваюць даверу».
«Адносіны Беларусі з варожай Расіяй мусяць змяніцца». Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Кангрэсе ЗША

«Расія адмаўляе і Беларусі, і Украіне ў іх фундаментальным праве на суверэнную дзяржаву. Аднак гэтыя дзве краіны – не канчатковая мэта расійскіх амбіцыяў, а крок на шляху да дэмантажу трансатлантычнага партнёрства. Таму я заклікаю ЗША і краіны-аднадумцы працягваць падтрымліваць Украіну, у тым ліку самай перадавой ваеннай тэхнікай, у яе мужнай барацьбе за права быць сабой і самастойна вызначаць сваю будучыню.

Вайна дала зразумець беларусам, што адносіны з варожай Расіяй мусяць змяніцца. Аб'яднаны Пераходны Кабінет распрацаваў падыход да перагляду адносінаў з Расіяй, які ўключае ў сябе выхад з ваеннага саюза з Расіяй і дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Замест гэтага мы пачалі працаваць над еўрапейскай перспектывай для Беларусі, што будзе ўключаць далучэнне да рэгіянальных ініцыятываў і шырокага партнёрства з суседнімі дзяржавамі. Я заклікаю Кангрэс ЗША падтрымаць гэтую стратэгічную змену для Беларусі.

Рэжым замешаны ў мностве злачынстваў і павінен несці адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці і за саўдзел у ваенных злачынствах ва Украіне. Лукашэнка зрабіў магчымай вайну супраць Украіны. Напад на Кіеў і Бучу быў здзейснены з Беларусі. Ён застаецца адзіным саюзнікам Расіі, выконваючы ўсе просьбы Пуціна і жорстка заціскаючы любыя формы пратэсту беларусаў супраць вайны. Лукашэнка заслугоўвае таго, каб сядзець побач з Пуціным перад трыбуналам за здзейсненыя злачынствы».

Увесь выступ – па спасылцы.
Святлана Ціханоўская – пра затрыманне сына Анатоля Лябедзькі

«Анатоль паведаміў, што яго сына затрымалі ў Беларусі. Сына Анатоля затрымалі толькі за тое, што ён – сын свайго бацькі.

На жаль, я добра разумею гэты боль, калі твой блізкі чалавек знаходзіцца за кратамі ні за што. Анатоль, сілаў вам і вытрымкі».
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і намеснікам кіраўніцы АПК Валерам Кавалеўскім па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZMkfuCuqTgjE9Pj-cZ0bWOlum-QsNgKy8gb

Размова пройдзе ў пятніцу, 31 сакавіка, з 12:45 да 14:45 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.

Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
Святлана Ціханоўская: «Сёння мела гонар паразмаўляць з Наталляй Пінчук. І пры асабістай сустрэчы яшчэ раз пераканалася, якая ж гэта мужная, смелая жанчына з добрым сэрцам. Я ведаю, што гэта такое, калі твой муж за кратамі, калі не ведаеш, як ён сябе адчувае і як яму дапамагчы. І мяне сапраўды натхняе, што нягледзячы на выпрабаванні, Наталля не ачарсцвела і не паказвае нават стомленасці. Яна выпраменьвае столькі неймавернай цеплыні, што і мне становіцца лягчэй. Захапляюся яе сілай і сілай Алеся Бяляцкага. Гэтыя людзі — сапраўдны гонар Беларусі».
Вынесці пытанне пра пагрозу незалежнасці Беларусі на разгляд Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН

Сёння Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе міністарку замежных справаў Францыі Катрын Калону. На сустрэчы абмеркавалі прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, каб ён не застаўся беспакараным і панёс поўную адказнасць за злачынствы супраць беларусаў і за ўдзел у вайне ва Украіне.

Таксама гаворка ішла пра нядаўнюю заяву Пуціна пра размяшчэнне сховішча ядзернай зброі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская адзначыла, што Лукашэнка публічна здае нацыянальную бяспеку і суверэнітэт Беларусі Пуціну, і заклікала Францыю вынесці пытанне пра пагрозу незалежнасці Беларусі на разгляд Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН.