Светлана Тихановская
21.8K subscribers
3.22K photos
841 videos
1 file
2.37K links
Download Telegram
Ціханоўская сустрэлася з прадстаўніцамі Google i Youtube і папрасіла іх дапамагчы з барацьбой супраць дыскрымінацыі беларускай мовы

Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, віцэ-прэзідэнтка па сувязях з урадамі Youtube Лэслі Мілер і віцэ-прэзідэнтка Google па публічнай палітыцы і па сувязях з урадамі Анэт Кробер-Рыель. Святлана Ціханоўская падзяліліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты пры выкарыстанні сэрвісаў Google i Youtube.

Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская падняла пытанні, якія дапамогуць вырашыць праблему беларускай мовы ў прадуктах Google і YouTube:

– Дазволіць манетызацыю кантэнту на беларускай мове ў прадуктах Google i YouTube.
– Дазволіць рэкламаваць беларускамоўныя відэаролікі на YouTube.
– Спыніць злоўжыванні расійскімі і лукашэнкаўскімі прапагандыстамі інструментамі рэкламы.
– Забяспечыць доступ да сайтаў і каналаў незалежных медыяў, прызнаных рэжымам экстрэмісцкімі, праз пошукавыя сістэмы і іншыя інструменты Google.
«Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову

Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова – не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць.

Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць. У знішчаным учшэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды – з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне».

https://youtu.be/L7Qwc6bhrwE
Тартускі і Талінскі ўніверсітэты зноў прымаюць на вучобу студэнтаў з Беларусі

Упаўнаважаны Офіса Святланы Ціханоўскай Віталь Малчанаў у Эстоніі правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Тартускага ўніверсітэта. На сустрэчы прадстаўнікі ўніверсітэта пацвердзілі, што ўніверсітэт зноў пачынае прымаць студэнтаў з Беларусі. Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі візавыя пытанні і магчымасці для беларускіх студэнтаў, якія хочуць працягваць навучанне.

Акрамя таго, Талінскі ўніверсітэт пацвердзіў, што зняў абмежаванні з беларускіх студэнтаў і зноў прымае іх на навучанне.

На фота: упаўнаважаны Офіса Ціханоўскай Віталь Малчанаў і прадстаўнікі Тартускага ўніверсітэта.
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў сераду

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZIkce2tqjspHdOVHasnolpG_-93lX4Ub-UI

Размова пройдзе ў сераду, 22 лютага, з 19:15 да 20:15 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Новыя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў лютаўскі дайджэст па адукацыі «Асвета»

Каманда Святланы Ціханоўскай па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і навуковых дзеячаў.

У новым нумары вы можаце адшукаць мноства магчымасцяў атрымаць ці працягнуць адукацыю за мяжой, ці знайсці падтрымку на свой навуковы праект. Напрыклад, да 1 сакавіка яшчэ можна паспець падаць заяўку на конкурс фонду «Лідары перамен» і атрымаць даследчую стыпендыю на наступны год.

Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы. Таксама нагадваем, што каманда па адукацыі выпусціла асобны дадатак аб падтрымцы беларусаў на ўвесь 2023 год. Дзяліцеся ім з сябрамі і калегамі, пакажыце сваім дзецям. Спадзяемся, гэтая інфармацыя дапаможа атрымаць стыпендыю на спецыяльнасць мары і прымяніць атрыманыя веды ў новай Беларусі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ціханоўская ў Бруселі заклікала падтрымаць беларускі бізнес за мяжой, заступіцца за беларускую незалежнасць і ўключыць дэмакратычную Беларусь ва Усходняе партнёрства

22 лютага Святлана Ціханоўская выступіла ў Бруселі ў Еўрапейскім камітэце па сацыяльных і эканамічных пытаннях. Яна:

– распавяла пра крымінальныя справы Бяляцкага і вясноўцаў, Ігара і Дарʼі Лосікаў, Ціханоўскага, адваката Брагінца, прафсаюзных лідараў;
– заклікала падтрымаць беларускія бізнесы за мяжой;
– заявіла пра тое, што Беларусь не прызнае рашэнне аб выхадзе краіны з Усходняга партнёрства, і папрасіла ўключаць дэмакратычную Беларусь у праекты УП;
– прывітала прыняцце камітэтам рэкамендацыяў пра падтрымку незалежных медыяў;
– звярнулася з просьбай падтрымаць дзеянні супраць рэжыму Лукашэнкі паводле 33 артыкулу Статуту Міжнароднай арганізацыі працы;
– ініцыявала стварэнне кантактнай групы паміж Камітэтам і дэмакратычнай Беларуссю;
– папрасіла не адкладаць пытанне Беларусі на потым, а заступіцца за беларускую незалежнасць ужо сёння.
Святлана Ціханоўская заклікае беларускую дыяспару выйсці на мітынгі 24 лютага

«24 лютага 2022 года пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Праз яго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну.

Пакуль Лукашэнка даваў тэрыторыю Беларусі для расійскіх самалётаў і салдатаў, беларусы спынялі эшалоны з ваеннай тэхнікай і дасылалі звесткі ў «Беларускі Гаюн». Беларусы працягваюць валанцёрыць ва Украіне і ваяваць у шэрагах ЗСУ.

Заўтра будзе год як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі.

Але гэта можна зрабіць за мяжой. Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!»

Адшукайце на dze.chat суполку вашай краіны ці вашага горада, знайдзіце там інфармацыю, куды беларусы пойдуць у гэты дзень, абмяркуйце з землякамі пікеты каля амбасадаў Беларусі – і далучайцеся да іх.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Светлана Тихановская о Сергее, который 1000 дней за решеткой

Светлана Тихановская:
«Сегодня тысяча дней со дня незаконного задержания Сергея. 1000 дней как я уверена, что мой любимый муж оказался намного сильнее, чем думал о себе сам. И каждый день из этой тысячи я по нему скучаю, как скучают тысячи беларусов и беларусок по своим близким. Освобождение политзаключённых – это вопрос, с которым мы засыпаем и просыпаемся.

Сейчас вместе с Ольгой Горбуновой и Объединенным Переходным Кабинетом мы предлагаем всем партнёрам следующую стратегию: первым шагом к диалогу может быть освобождение режимом политзаключённых по гуманитарным спискам. Ведь для некоторых людей каждый новый день в тюрьме – это в прямом смысле вопрос жизни и смерти.

Я знаю, что мой муж не будет среди тех, кто сможет выйти первым. Сергей тоже это знает. Но это не значит, что нужно отступать: наоборот, это значит, что путь к свободе наших близких и свободе нашей страны должен быть пройден до конца».
Святлана Ціханоўская адрэагавала на словы Лукашэнкі пра тое, што вайна была непазбежная

«Адзінае, што было непазбежна – гэта ўцягванне ў вайну Лукашэнкі, які не можа сказаць «не» свайму «старэйшаму брату». Гэтую вайну было вельмі проста пазбегнуць: не пачынаць яе. І ўжо сапраўды не станавіцца саўдзельнікамі.

Не даваць тэрыторыю Беларусі для ракетных стрэлаў па мірных жыхарах ва Украіне. Не забяспечваць Расію матэрыяламі і лагістыкай. Не сяліць рускіх салдат у нас дома, дазваляючы ім прыносіць свае парадкі. Не станавіцца плячом да пляча з Пуціным, каб зрабіць краіну мішэнню для новых санкцыяў за саўдзел у вайне. Не саджаць у турму смелых беларусаў, якія спрабавалі перадухіліць гэтую катастрофу, і не страляць у іх.

Усяго гэтага гэтага можна было не рабіць. І гэта і ёсць сапраўднае выратаванне краіны ад вайны».
«Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы». Зварот Ціханоўскай на гадавіну вайны

«Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы – асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты.

Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы «всё не так однозначно».

Хачу абняць вас і сказаць: я ганаруся тым, якімі людзьмі мы становімся ў гэтых складаных умовах».

https://youtu.be/_PrUD0RTeLQ
«Без Беларусі любая сістэма бяспекі будучыні будзе ўразлівай». Зварот Ціханоўскай да народа Украіны

«24 лютага мінулага года расейскія танкі з тэрыторыі Беларусі разбурылі апошнія ілюзіі пра тое, што ў нашых народаў можа быць бяспечная будучыня побач з агрэсіўнай імперыяй.

Расія не паважае наш суверэнітэт і нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Расія – агульная пагроза для нашых краін. Каб наблізіць перамогу, нам трэба дзейнічаць разам. Беларусь павінна стаць часткай рэгіянальнай сістэмы бяспекі, а не яе слабым звяном».

https://youtu.be/wuWpTHoXMag
Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але яго падтрымала толькі Расія

У залі прысутнічалі ўсе дэлегацыі, у тым ліку расійская і лукашэнкаўская. Калі прэзідэнтка Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала на зацвярджэнне парадак дня, Савіных выступіў з пратэстам. Ён заявіў, што Святлана Ціханоўская нібыта не мае права выступаць, таму што «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады».

Калі выступаў Савіных, шэраг дэлегацыяў пакінулі залю. Прэзідэнтка ПА АБСЕ паставіла пытанне на галасаванне, але толькі дзве дэлегацыі выступілі супраць зацвярджэння – расейская і лукашэнкаўская. Савіных перабіў прэзідэнтку і сказаў, што дэлегацыя рэжыму пакідае залю на знак пратэсту.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю «Белсату»: «Адраджэнне ўсяго нацыянальнага – гэта наш прыярытэт. Усё астатняе будуецца на належнасці сябе да нацыі. Гонар і годнасць – толькі тады беларусы змогуць лічыць сябе нацыяй, калі будзе ўсведамленне, што гэта нашая мова і нашая культура».
Уключыць Беларусь у працэс пераасэнсавання структуры бяспекі Еўропы, размяжоўваць беларусаў і рэжым, не пакідаць рэжым беспакараным: пра што гаварыла Ціханоўская ў Бруселі

22 лютага Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у дэбатах Еўрапейскага эканамічнага і сацыяльнага камітэта (EESC) «Еўрапейская палітыка добрасуседства – беларускі шлях». Падчас выступу Святлана Ціханоўская заявіла, што:

– вельмі важна размяжоўваць беларускі народ і рэжым.
– трэба паказаць беларусам пазітыўную альтэрнатыву, тое, за што трэба змагацца. Беларусы павінны бачыць і адчуваць еўрапейскія перспектывы.
– «спачатку дапаможам Украіне, потым будзем разбірацца з Беларуссю» – гэта няправільны выбар, бо гэта пакіданне рэжыму беспакараным, што пагражае захаваннем тыраніі і нестабільнасці ў цэнтры Еўропы.
– важна ўключыць Беларусь у працэс пераасэнсавання структуры бяспекі Еўропы.

Яна дадала, што вельмі важна падтрымліваць тых, хто змагаецца як унутры краіны, так і ў эміграцыі. Пры гэтым трэба працягваць забіваць цвікі ў труну рэжыму: санкцыі супраць рэжыму не павінны мець шчылінаў.

«Я прапаную стварыць аператыўную групу па кантролі за выкананнем санкцый. Беларускае дзяржаўнае прадпрыемства «Гродна Азот», нягледзячы на санкцыі, працягвае экспартаваць сваю прадукцыю ў ЕС, як паведамляюць журналісты-расследавальнікі. І гэта прыносіць вялікія прыбыткі, дзякуючы таннаму газу з Расіі. Гэта прамая плата з боку ЕС рэжыму за тое, што ён дазволіў весці вайну. Гэта крывавыя грошы.

Таксама прашу падтрымаць прымяненне артыкула 33 Канстытуцыі Міжнароднай арганізацыі працы (ILO) для рэпрэсій супраць працоўных. Мы павінны прыцягнуць рэжым у Мінску да адказнасці за яго злачынствы».
Беларусы і беларускі, вы моц!

Святлана Ціханоўская:
«Учора, 24 лютага, беларусы і беларускі выйшлі на вуліцы прынамсі ў 20 краінах свету – ад Літвы і Польшчы да Канады і Аргентыны. Нашыя нацыянальныя сцягі ў гэты дзень луналі на чатырох кантынентах.

І я хачу вам шчыра падзякаваць за гэта, дарагія! Вельмі важна тое, што дзякуючы вам усе бачаць: беларусы – супраць гэтай вайны, беларусы – супраць злачынных рэжымаў, якія вядуць гэтую вайну, беларусы – падтрымліваюць Украіну, пакуль Лукашэнка падтрымлівае Расію».

Фота: @motolkohelp