Светлана Тихановская
21.9K subscribers
3.19K photos
835 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
Светлана Тихановская – о дефиците

«Дефицит. Это слово многие помнят лишь по рассказам родителей о советских временах: продукты по карточкам, очереди за парой сапог не по размеру, пустые полки в магазинах. Все это казалось далеким прошлым. Но сейчас мы видим, как оно снова приближается.

Мы видим, как с полок магазинов по всей стране пропадают товары, и вместо десятка видов чая или шоколада в наличии лишь два-три бренда. Мы видим, как из советского прошлого возвращаются длинные очереди. Дефицит касается даже упаковки тех товаров, которые пока доставляются в магазины: молоко в белом, безымянном тетрапаке, йогурт в упаковке для сливок, иностранный текст на пачке масла – давно не новость.

Чиновники убеждают нас, что эти проблемы выдуманы и якобы являются частью информационной войны. Но экономические проблемы не скрыть – их видно невооруженным глазом. Одного взгляда на полки в магазине достаточно, чтобы понять: экономика Беларуси в глубоком кризисе, который является прямым следствием неэффективной политики.

При этом чиновники прекрасно понимают, что новые законы о регулировании цен, новые запреты и указы еще больше разрушают нашу экономику. Но они давно действуют не из желания помочь людям и своей стране, а исходя из только одной цели: удержаться в своих креслах.

В Беларуси много достойных, образованных людей, которые знают, как восстановить и улучшить экономическое положение. У нас много квалифицированных кадров, которым просто не дают раскрыть свой потенциал в этих условиях. Я знаю, что в новой Беларуси мы сможем добиться многого: у экспертов демократических сил уже есть проекты реформ, а также договоренность о финансовой помощи для восстановления. Я знаю, что беларусы в силах построить такую экономику, чтобы специалисты из других стран смогли приезжать к нам за заработком и новым опытом, а не наоборот. Но для начала те, кто сознательно тянут нашу страну к мировой изоляции, а наших людей – на дно бедности, должны покинуть свои посты, которые они заняли, не являясь избранными представителями народа».
Святлана Ціханоўская віншуе «Нашу Ніву» са 116-годдзем

«Сёння дзень нараджэння ў аднаго з найстарэйшых беларускіх незалежных медыяў. З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе «Наша Ніва» працуе, асвятляе праўду, выкрывае праблемы беларускага грамадства, паказвае на памылкі, дапамагае нам рухацца наперад, а галоўнае – лепш даведвацца адно аднаго і сваю краіну.

Гэты дзень можна лічыць днём беларускай журналістыкі, і сёння я хачу сказаць дзякуй усім сумленным журналістам Беларусі за цяжкую, але такую важную працу, за адданасць праўдзе. Я хачу сказаць дзякуй галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу, аўтару «Нашай гісторыі» Андрэю Скурко і іншым прадстаўнікам СМІ, якія сёння сядзяць у турме, за сумленную працу.

Хачу сказаць дзякуй рэдакцыі «Нашай Нівы» і іншым незалежным беларускім медыям! Дзякуючы вам мы набліжаемся да свабоднай Беларусі».
Напрыканцы візіту ў Канаду Святлана Ціханоўская правяла працоўную сустрэчу з прэм’ерам Джасцінам Трудо. У 2020 годзе ўрад Трудо рашуча зрэагаваў на падзеі ў Беларусі, надаўшы фінансавую падтрымку беларускім праваабаронцам і грамадскім ініцыятывам.

Святлана Ціханоўская распавяла пра неабходнасць кансалідаванай стратэгіі па Беларусі краінамі Вялікай сямёркі. Яна адзначыла, што неабходныя захады па абароне беларускай незалежнасці. Ціханоўская прапанавала падтрымаць беларускую дыяспару, а таксама перадаць гуманітарную дапамогу беларускім добраахвотнікам, якія змагаюцца на перадавой.
Збор на падарункі дзецям палітвязняў

Святлана Ціханоўская:
«Хутка Новы год. Для нашых дзяцей гэтае свята – сапраўдны цуд. І чым больш складаны час, тым больш яны чакаюць запаветных падарункаў пад ялінкай. Таму мы з вамі як бацькі заўсёды імкнемся стварыць для сваіх дзяцей свята. Каб, узгадваючы пра сваё дзяцінства, яны памяталі ў першую чаргу цеплыню і клопат.

Я спадзяюся, вашыя сем'і ў гэтым годзе змогуць сустракаць Каляды і Новы год разам. Але мы з вамі ведаем, што не ва ўсіх ёсць такая магчымасць. Тысячы беларускіх дзяцей у гэтыя святы не змогуць абняць маму ці тату, а нехта – абодвух, бо іх бацькоў незаконна трымаюць у турмах па палітычных матывах. Гэта рэальнасць, у якой зараз знаходзіцца нашая краіна, але мы можам дапамагчы маленькім беларусам: зрабіць ім падарункі, якія яны спадзяюцца атрымаць.

Фонд «Краіна для жыцця» цяпер прымае лісты ад дзяцей палітвязняў, у якіх яны распавядаюць Дзеду Марозу пра свае мары. Далучыцеся да гэтай акцыі, усяго адзін данат ад вас можа ўвасобіць мару Машы, чый тата ў ШІЗА. Або Толі, які апошні раз бачыў маму два гады таму. Распавядзіце сябрам пра гэтую акцыю, запрасіце калегаў і зрабіце гэта карпаратыўнай добрай справай напярэдадні Калядаў. Узгадайце сябе дзіцем – у вас, пэўна, дагэтуль з'яўляецца ўсмешка, калі вы ўзгадваеце запаветны падарунак, атрыманы даўным-даўно. А зараз вы можаце зрабіць такімі ж шчаслівымі і іншых дзяцей. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы ў профілі і запоўніць заяўку.

Дарэчы, Сяргей Будкін , кіраўнік Беларускай Рады культуры, выпраўляе мяне і кажа, што ў беларускай традыцыі прынята пісаць не Дзеду Марозу, як у рускай, а Святому Мікалаю. Ці ведаеце вы пра гэта? Можа, у гэтым годзе мы разам распавядзем дзеткам пра яго? Ці вашыя дзеці і так пішуць яму лісты?»

Анкету для ўдзелу ў акцыі можна запоўніць тут.
Прыняць удзел у акцыі «Пошта Дзеда Мароза» і павіншаваць дзяцей палітвязняў можна тут.
Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Канаду: падымалі пытанне дапамогі добраахвотнікам, рэабілітацыйных праграмаў для дзяцей палітвязняў і стыпендыяў для беларусаў

Падчас першага афіцыйнага візіту ў Канаду Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Трудо, міністаркай замежных справаў Жалі, міністаркай абароны Ананд, спікерам сенату Фʼюры. Таксама Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Івонкай Сурвілай, старшынёй Рады БНР.

Пра што дамовіліся падчас візіту?

– Да канца года Канада разгледзіць пакет падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Ужо была нададзеная падтрымка на 3 мільёны канадскіх даляраў жаночым ініцыятывам, праваабаронцам, медыям, а таксама беларускаму праекту Chatham House, які праводзіць апытанні грамадскай думкі ў Беларусі.

– Будзе пашыраная парламенцкая група сяброў дэмакратычнай Беларусі. Праз яе будзе адбывацца афіцыйная камунікацыя паміж парламентам Канады і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Ціханоўская заклікала парламент прызнаць рэжым Лукашэнкі спонсарам тэрарызму, а КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі

– Канада будзе падымаць пытанне Беларусі ў G7, АБСЕ і ААН, каб не дапусціць паглынання Беларусі Расіяй, а таксама прыцягнуць Лукашэнку да адказнасці за тэрор у Беларусі і вайсковыя злачынствы супраць Украіны.

– Святлана Ціханоўская прапанавала Канадзе разглядзець магчымасць запуску рэабілітацыйнай праграмы для дзяцей палітвязняў па прынцыпе чарнобыльскіх праграмаў, і стажыровак ды стыпендыяў для беларусаў. Таксама Ціханоўская папрасіла Канаду забяспечыць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне неабходнымі зімовымі рэчамі і абсталяваннем.
Намесніца гендырэктара Еўракамісіі Катарына Матэрнава ў інтэрв'ю «Радыё Свабодзе» расказала пра тое, як Еўракамісія падтрымлівае беларускую грамадзянскую супольнасць, колькі грошай было вылучана з 2020 года і ці засталіся яшчэ супольныя праекты з рэжымам.

Галоўныя адказы – у картках.

Усё інтэрвʼю прачытаць можна тут.
Паглядзець відэа можна тут.
Святлана Ціханоўская: «У 2020 годзе Макей здрадзіў беларускаму народу і падтрымаў тыранію. Такім яго запомніць беларускі народ.

Мы ж працягнем бараніць незалежнасць і свабоду Беларусі, незалежна ад зменаў у атачэнні Лукашэнкі».
Святлана Ціханоўская: «Сёння – дзень, які амаль не ўзгадваюць у падручніках гісторыі. Толькі 20-30 гадоў таму шырокаму колу беларусаў стала вядома пра Слуцкі збройны чын. Гэта важная частка нашай гісторыі. У 1920 годзе ў Слуцку ўзнялі паўстанне: беларусы хацелі абараніць сваё права жыць у Беларускай Народнай Рэспубліцы – у Беларусі, вольнай ад любой іншай улады, акрамя беларускай.

Гэта быў не «галодны бунт», якіх у тыя гады было шмат на аскепках Расійскай імперыі. Гэта быў рух, у якім і сяляне, і інтэлігенцыя абаранялі ідэю існавання Беларусі. Людзі, якія нават не былі прафесійнымі ваеннымі, змагаліся супраць значна большага войска. Яны не мелі шматгадовай падрыхтоўкі – але мелі годнасць і мэту жыць у сваёй вольнай краіне, а не быць часткай чужой імперыі.

Прайшло сто гадоў – але гісторыя паўтараецца. І мы мусім ведаць урокі гісторыі, каб не хадзіць па коле войнаў і крызісаў. Зараз прапаганда намагаецца схаваць гэтую дату. Бо Слуцкі збройны чын даказвае, што нашая нацыя самастойная, што беларусы могуць бараніць сваю незалежнасць. Калі вы, як калісьці я, не ведалі пра Дзень Герояў, пачытайце пра яго і распавядзіце сваім сябрам.

Бо гэта гісторыя пра тое, як нашыя суайчыннікі ўзялі на сябе адказнасць за тое, каб не быць ахвярамі – і быць сапраўднымі абаронцамі».
Вольныя паштоўкі запускаюць адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі! 💫

Напярэдадні Калядаў і Новага году валанцёрская ініцыятыва ладзіць акцыю ў падтрымку палітзняволеных. Кожны дзень з 1 да 25 снежня Вольныя паштоўкі будуць даваць заданні — а вы, выконваючы іх, будзеце падтрымліваць палітвязняў.

У мінулым годзе да заданняў адвэнт-календара далучылася больш чым 100 чалавек! Яны пісалі лісты і далучаліся да публічных заданняў у падтрымку палітвязняў. Многім з удзельнікаў у знак падзякі Вольныя паштоўкі даслалі мерч. У гэтым годзе так жа: калі выканаць ад 18 заданняў, можна атрымаць цішотку або шопер.

🔗 Пампуйце каляндар і сачыце за навінамі ініцыятывы ў інстаграме. Кожны дзень у сторыс будуць заданні і парады па іх выкананні.

Салідарнасць зараз важная як ніколі! Першае заданне — ужо 1 снежня! ❄️
Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Румыніі і выступіла на Мюнхенскай сустрэчы лідараў у Бухарэсце

Ціханоўская і прэм'ер Румыніі Нікалае Чукэ абмеркавалі магчымыя захады міжнароднай супольнасці, каб не дапусціць уваход беларускіх войскаў у вайну супраць Украіны. Ціханоўская заклікала Румынію адрозніваць рэжым Лукашэнкі і беларускі народ, і аказаць максімальную падтрымку ініцыятывам, накіраваным на ўмацаванне незалежнасці і беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

Таксама Ціханоўская правяла сустрэчы ў румынскім парламенце з удзелам усіх партыйных групаў. Яна заклікала дэпутатаў стварыць парламенцкую групу сяброў Беларусі, правесці слуханні па Беларусі ў камітэтах па замежных адносінах у абедзвюх палатах парламента і ўзяць шэфства над палітвязнямі.

Далей Ціханоўская выступіла на «Мюнхенскай канферэнцыі лідараў». У сваім выступе Ціханоўская заклікала прызнаць рэжым спонсарам тэрарызму і пашырыць санкцыі на супрацоўнікаў дзяржаўных прапагандысцкіх медыяў, КДБ і спецслужбаў. Таксама Ціханоўская заклікала пашырыць выдачу візаў для беларусаў у беларускіх гарадах і не прызнаваць дамовы і пагадненні, якія падпісвае Лукашэнка, бо ён не мае законнай сілы, а гэтыя дамовы падрываюць беларускі суверэнітэт.

Святлана Ціханоўская заклікала міжнародных лідараў падтрымаць рэзалюцыю Еўрапейскага Парламента і дадзеныя ў ёй рэкамендацыі, у тым ліку ізаляцыю рэжыму, падтрымку беларускага народа ў яго барацьбе, распачаць следчыя дзеянні супраць рэжыму за злачынствы супраць апанентаў, за падтрымку вайны ва Украіне і ўсталяваць кантакты з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам.

На фота: Святлана Ціханоўская і Нікалае Чукэ.
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую сераду

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZEvf-CtrT0jGdXJ4YOulGFQsxrX9y_hnXRA

Размова пройдзе ў сераду, 30 лістапада, з 13:30 да 14:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Светлана Тихановская: «Ужасные новости. Наша дорогая Маша, сейчас мы все надеемся, что ты будешь в порядке!

Дорогие беларусы, если вы знаете какую-либо информацию из гомельской больницы скорой помощи – пожалуйста, делитесь с журналистами. Не дайте режиму замолчать состояние здоровья Марии Колесниковой».

UPD. Команда Виктора Бабарико сообщает, что Марию Колесникову привезли в больницу с хирургической патологией и прооперировали 28 ноября. Сейчас она в стабильно тяжелом состоянии с улучшением. Завтра Марию Колесникову должны перевести в хирургическое отделение.
Светлана Тихановская: «Сегодня на свободу вышли почти все политзаключённые по «делу студентов», включая мою экс-представительницу Алану Гебремариам и преподавательницу Ольгу Филатченкову.

Сейчас ребятам в первую очередь нужна реабилитация и возможность продолжить обучение. «Задзіночанне беларускіх студэнтаў» собирают средства на стипендию Смолича – она будет распределена среди вышедших на свободу политзаключённых. Две недели назад мы договорились с правительством Чехии о стипендиях для обучения вышедших на свободу студентов – они смогут ей воспользоваться, если захотят.

Но самое главное, что невиновные люди наконец смогут вернуться к своим родным и близким – и это замечательная новость».
Светлана Тихановская: «Больше двух лет в Беларуси людей пытают в тюрьмах. Я считаю своим долгом рассказывать об этом, кричать об этом как можно громче – и не только про тех, кого я знаю лично, а абсолютно про каждого. Вчера, когда я узнала, что Мария Колесникова в реанимации, сердце сжалось ещё сильнее.

Маша – настоящий лидер и символ перемен для всей Беларуси. Но еще она моя боевая подруга. Она показала мне, какими сильными могут быть женщины, побудила поверить в себя, она заряжала меня и всех окружающих верой в то, что нам по плечу даже самые сложные вызовы. Даже из тюрьмы Маша старалась поддерживать нас, передавала тёплые слова, приободряла, показывая, что она не сдаётся, значит мы тем более не должны опускать руки.

Пусть на расстоянии, но я крепко обнимаю тебя, моя родная. Здоровья тебе и силы выбраться из этого кошмара. Сейчас для всех нас главное – твое здоровье.

От всей души – моя поддержка семье Маши, её папе Александру и сестре Тане Хомич, а также Виктору Бабарико и всей его сильной команде».