Светлана Тихановская
21.9K subscribers
3.2K photos
835 videos
1 file
2.36K links
Download Telegram
У межах Варшаўскага форума па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэушам Маравецкім. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліна Коўшык, Таццяна Зарэцкая, Аляксандр Азараў, Павел Латушка, якія былі прадстаўленыя ў сваіх новых пасадах польскаму боку.

Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінета распавялі пра прыярытэтныя напрамкі сваёй дзейнасці. У прыватнасці, былі абмеркаваныя такія тэмы, як:

🔘 абарона незалежнасці Беларусі перад абліччам пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі;

🔘 запуск міжнароднага трыбунала і следстваў у дачыненні да асобаў, адказных за палітычна матываваныя злачынствы супраць беларусаў;

🔘 узмацненне санкцый да моманту, пакуль не пачнуць адбывацца дэмакратычныя перамены, не будуць вызваленыя палітвязні і расійскія войскі не пакінуць тэрыторыю Беларусі;

🔘 умацаванне беларускай культурнай ідэнтычнасці, як спосаб супрацьстаяння агрэсіўнай палітыцы Расіі ў дачыненні да суседніх дзяржаў.
Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Францыі Элізабэт Борн

Яна распавяла пра сітуацыю з палітвязнямі, незалежнымі медыямі і пра дзейнасць беларускіх добраахвотнікаў. Беларуская лідарка падзякавала за рашэнне не ўручаць даверчыя граматы Лукашэнку і за прызначэнне спецпасланніцай Віален Дэ Вільмор.

Таксама абмеркавалі:
– Палітычную і дыпламатычную падтрымку Беларусі, каб Беларусь не сыходзіла з парадку дня ў Францыі і ў міжнароднай прасторы.
– Ролю Францыі як медыятара ў магчымых перамовах аб выхадзе з крызісу. Ціханоўская адзначыла, што перамовы паміж Захадам і рэжымам без удзелу беларускай дэмакратычнай супольнасці – недапушчальныя.
– Магчымасць выкарыстання тэрыторыі і войскаў Беларусі у расійскай вайне супраць Украіны.
– Дапамогу незалежным СМІ, каб супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе.
– Стыпендыі для беларускіх студэнтаў ва ўніверсітэце Science Po і іншых ВНУ Францыі.
– Праграмы падтрымкі і абменаў для культурных дзеячаў з Беларусі.
Пашырыць кааліцыю і наладзіць супрацоўніцтва з Украінай: Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы

Прыводзім частку яе выступу.

«Зараз у нас вакно магчымасцяў. Ужо стала зразумела, што без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы. Дзякуючы вашай паслядоўнай пазіцыі рэжым быў ізаляваны, а грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ аднавілі сваю працу. Але трэба рабіць болей.

Па-першае, адрозніваць беларусаў ад рэжыму. Ціснуць на дыктатуру, але дапамагаць народу. Забарона на выдачу візаў беларусам – гэта не выйсце. Замест гэтага падумайце пра тое, каб закрыць шчыліны, каб Лукашэнка і Пуцін не змаглі пазбегнуць санкцый.

Па-другое, мы мусім захаваць і пашырыць нашую кааліцыю. На жаль, у астатнім свеце вельмі мала разумення таго, што адбываецца ў Беларусі і ва Украіне.

Па-трэцяе, нам таксама патрэбная ўкраінская падтрымка. Нічога не дапаможа Украіне так, як ліквідацыя 1000 км варожай беларуска-ўкраінскай мяжы. Мы павінны разам працаваць над стварэннем саюзу паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю. Мы прапануем Украіне наладзіць супрацоўніцтва з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам».
Светлана Тихановская: «Режим пытается решить проблемы в экономике – на этот раз запрещая повышать цены. С таким же успехом можно запрещать дожди или температуру ниже нуля. Всё это не имеет никакого отношения к реальности и, к сожалению, проблему не решает. Удержание цен может привести, разве что, к дефициту товаров – что сделает жизнь беларусов еще хуже.

Можно вводить какие угодно указы, регулировать какие угодно цены. Но действительность такова: эти отчаянные попытки контроля демонстрируют как раз отсутствие контроля и неспособность управлять ситуацией. Потому что главный и единственный источник кризиса в Беларуси – политического, экономического и гуманитарного – это сам режим. И для решения этих бед страна должна освободиться от их причины».
Святлана Ціханоўская віншуе Алеся Бяляцкага з атрыманнем Нобелеўскай прэміі міру

«Гэта выдатная навіна! Алесь Бяляцкі – гонар беларусаў. Цяпер пра гэта ведаюць ва ўсім свеце. Цяпер у Беларусі ёсць яшчэ адзін Нобелеўскі лаўрэат – які супрацьстаіць дыктатуры і вайне.

Я віншую Алеся і яго родных з гэтай узнагародай. Я ўпэўненая, што для іх сям’і гэта вельмі важны знак падтрымкі. Але гэтая ўзнагарода – яшчэ і прызнанне ўнёску ўсіх беларускіх праваабаронцаў у забяспечэнне міру і правоў чалавека. Таму я віншую кожнага, хто абраў гэта справай свайго жыцця.

На жаль, пра ўручэнне Нобелеўскай прэміі Алесь не даведаўся імгненна разам з намі. Ён не прыедзе ў Осла з нобелеўскай прамовай, бо Алесь Бяляцкі, як і тысячы беларусаў, знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Ужо другі раз яго прызналі палітзняволеным. І гэта сведчыць пра тое, што рэжым з’яўляецца пагрозай міру і свабодзе беларускага народа.

Гэта далёка не першы выпадак, калі прэмію міру атрымлівае чалавек, які знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Але гэта першы выпадак, калі ўся Беларусь ганарыцца Нобелеўскім лаўрэатам у турме. Я ўпэўненая, што тыя, хто ўчыніў рэпрэсіі супраць Алеся і тысяч невінаватых людзей, хутка застануцца ў невядомым мінулым. А ў гісторыю ўвойдуць менавіта такія героі, як Алесь Бяляцкі».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч простымі словамі расказвае пра тое, як працуе эканоміка, як забарона росту цэнаў зробіць толькі горш і як можна на самай справе вырашыць праблему.

«Замарозка цэнаў не вырашае праблему, а наадварот яе паглыбляе. Бо недахоп тавару нараджае чорны рынак з цэнамі ўжо значна вышэйшымі за афіцыйныя. І такім чынам, пакуль «улады» будуць трымаць замарозку цаны, будзе і дэфіцыт, і яшчэ большыя цэны на чорным рынку.

У сённяшняй эканамічнай мадэлі дэфіцыт можа стаць сістэмным, як раней у СССР. Беларускія вытворцы тавараў будуць імкнуцца паставіць тавары не на ўнутраны рынак, а на экспарт, дзе будзе больш высокая цана і адпаведна, прыбытак. Напрыклад, мяса, малако, абутак, касметыку будуць пастаўляць у Расію. А імпартных тавараў будзе ўсё меней у крамах, бо імпарцёрам будзе банальна нявыгадна прадаваць у Беларусі».

Падрабязней – у відэа.
У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе, што прадстаўнікі Кабінета выканалі пастаўленыя перад імі задачы ў перыяд з 22 верасня па 5 кастрычніка наступным чынам:

◽️Прадстаўнік па законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў праінфармаваў Кабінет аб ступені гатоўнасці мабілізацыйнага плана «Перамога» і вызначэнні яго галоўных прадпісанняў для ўдзельнікаў. Кабінет прыняў рашэнне аб узмоцненым інфармаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь аб асноўных палажэннях плана «Перамога» і ролі грамадзянаў у ім.

◽️ Прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык прапанаваў меры па наладжванні сталага ўзаемадзеяння Кабінета са згуртаваннямі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны, і аказанні ім рознабаковай дапамогі. Дакумент з прапанаванымі мерамі прызначаны для службовага карыстання і не падлягае распаўсюду ў поўным аб’ёме.

◽️Прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка распавёў пра вынікі працы з дзяржслужачымі Рэспублікі Беларусь, якія выявілі гатоўнасць падтрымаць дэмакратычныя змены, і прапанаваў да разгляду канцэпцыю «Кадравы рэзерв Новай Беларусі», якая прадугледжвае адбор і навучанне супрацоўнікаў дзяржапарата для пераходнага перыяду. Таксама былі прапанаваныя варыянты Палажэння, якое рэгламентуе прыняцце на службу, прысваенне воінскіх, спецыяльных званняў і класных чыноў.

◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прапанаваў меры па новай мабілізацыі міжнароднай дапамогі для дзейнасці Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і беларускай грамадскасці ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Былі вызначаны прыярытэтныя напрамкі міжнароднага супрацоўніцтва Беларусі: умацаванне адносінаў з Украінай; здабыццё падтрымкі дэмакратычных краін і міжнародных арганізацый на пераходны перыяд.

◽️Прадстаўнік па замежных справах Валер Кавалеўскі прадставіў Кабінету канцэпцыю перагляду дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй, што прадугледжвае скасаванне тых дагавароў, якія шкодзяць нацыянальнаму суверэнітэту і незалежнасці Беларусі. Найперш плануецца, што ў лік такіх дамоўленасцяў увойдуць дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, аб уваходжанні ў АДКБ і аб ваенным супрацоўніцтве з Расіяй, што стане першым этапам скасавання расійскай ваеннай прысутнасці на тэрыторыі Беларусі.

Больш падрабязна аб выкананні Пастановы №2 - па спасылцы.
«Мы прапануем збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю». Ціханоўская звярнулася да Зяленскага

«Я веру, што Расія атрымае паразу, а Украіна адновіць сваю тэрытарыяльную цэласнасць і абароніць незалежнасць. Беларусы ўвесь гэты час будуць з народам Украіны.

Беларусы – гэта не Лукашэнка. Лукашэнка – ганьба маёй краіны. Што Лукашэнка абвесціць заўтра ці паслязаўтра – невядома, бо ён ужо не прымае рашэнні, за яго гэта робіць Крэмль. Таму Беларусь павінна выйсці з ваенных, палітычных і эканамічных саюзаў з Расіяй, якія падрываюць нацыянальныя інтарэсы нашай краіны.

Спадар Прэзідэнт Зяленскі, у адным са зваротаў вы сказалі: «Мы не просім свет змагацца замест нас, мы просім даць нам дапамогу». Беларусы таксама не просяць змагацца замест нас. Мы прапануем Украіне і ўкраінскаму народу збудаваць альянс з дэмакратычнай Беларуссю. Абʼяднаны Пераходны Кабінет гатовы да супрацы з Украінай і ўсталявання дыпламатычных і палітычных адносінаў. Мы гатовыя дзейнічаць разам з Украінай».

https://youtu.be/D3X1i68-Fk0
Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11-14 кастрычніка па запрашэнні Еўрапарламента

Падчас візіту Святлана Ціханоўская выступіць перад Камітэтам па замежных справах ЕС (AFET). У Бруселі нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета раскажа еўрапейскім палітыкам пра заяву рэжыма аб разгортванні аб'яднаных расійска-беларускіх сілаў, пагрозу незалежнасці Беларусі з боку рэжыма і пра рэпрэсіі супраць беларусаў. Яна таксама прадставіць магчымыя выхады з палітычнага крызісу і вынікі працы беларускіх дэмакратычных сілаў.

Ціханоўская правядзе працоўныя сустрэчы з афіцыйнымі асобамі ЕС і дзяржаў-чальцоў, у тым ліку з:
– Рабертай Мецолай (прэзідэнтка Еўрапейскага парламента),
– Аджай Лябіб (міністарка замежных спраў Бельгіі),
– Анітай Дэметрыў (старшыня Палаты прадстаўнікоў Кіпра),
– Адмарам Карасам (першы віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента),
– Манфрэдам Вэберам (старшыня Еўрапейскай народнай партыі, дэпутат Еўрапарламента),
– Анджэем Галіцкім (дэпутат Еўрапарламента).
Сумесная заява прадстаўніцы па нацыянальным адраджэнні Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Аліны Коўшык і прадстаўніцы Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяны Шчытцовай у сувязі з публікацыяй палажэння Міністэрства адукацыі «Аб установе вышэйшай адукацыі» 6 кастрычніка 2022 г.

Новае палажэнне «Аб установе вышэйшай адукацыі» сведчыць аб небяспечнай змене прыярытэтаў у навуковай і адукацыйнай палітыцы дзейнай улады. На першы план ставяцца задачы ідэалагічнай і выхаваўчай працы, а навукова-даследчая дзейнасць адсоўваецца на другі план.

Гэтым рашэннем Міністэрства адукацыі садзейнічае ўзмацненню таталітарных тэндэнцый у Беларусі. Абавязуючы вышэйшыя навучальныя установы засяродзіцца на ідэалагічнай працы, Міністэрства адукацыі ператвараецца ў міністэрства прапаганды. Укараненне ў практыку новага палажэння прывядзе да ператварэння ВНУ ў «партшколы». Іх галоўнай задачай стане падрыхтоўка кадраў, якія падтрымліваюць палітыку і падзяляюць каштоўнасці рэжыму Лукашэнкі, які ўзурпаваў дзяржаўную ўладу ў Беларусі.

Немагчыма фармаваць грамадзянскасць, патрыятызм і нацыянальную самасвядомасць на аснове ідэалогіі, якую прасоўвае Лукашэнка і яго прапагандысты. Рэжым выключае магчымасць развіцця нацыянальнай беларускай культуры і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі і пераследуе людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё гэтай працы.

Мы заклікаем беларускіх навукоўцаў і выкладчыкаў, якія працягваюць працаваць у дзяржаўных ВНУ Беларусі, не ператварацца ў прапагандыстаў і знаходзіць магчымасць праз выкладанне і даследаванні абмяжоўваць уплыў лукашэнкаўскай ідэалогіі на беларускую моладзь, адраджаць нацыянальную свядомасць, разумець прыярытэтнасць захавання дзяржаўнасці, гісторыі, нацыянальнай культуры і мовы, на якіх павінна грунтавацца нацыянальная сістэма адукацыі і навукі.
Представитель Объединённого Переходного Кабинета Беларуси по обороне и национальной безопасности Валерий Сахащик обратился к военнослужащим и всем беларусам:

«Что ждет нас? В течение первых нескольких суток будет уничтожен Мозырский НПЗ и вся критическая инфраструктура в приграничной полосе».

https://youtu.be/uqz6Dxc5mcY
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZwocuyupj4iH9a_AlU1uAqwVSihhSOdSFcE. Размова пройдзе ў чацвер, 13 кастрычніка, з 19:30 да 20:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі знаходзіцца ва Украіне з мэтай усталявання афіцыйных адносінаў Кабінета з уладамі Украіны

Плануецца, што падчас паездкі Кавалеўскі праінфармуе ўкраінскі бок аб дзейнасці Кабінета, правядзе кансультацыі ў сувязі з эскалацыяй удзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Будуць таксама разгледжаныя супольныя захады па абароне незалежнасці абедзвюх краін ва ўмовах расійскай агрэсіі і па вырашэнні ўнутрыпалітычнага крызісу ў Беларусі.

Таксама Кавалеўскі мае намер абмеркаваць прапановы па фарматах супрацоўніцтва дэмакратычнай Беларусі і Украіны ў міжнароднай палітыцы дзеля дасягнення супольных мэтаў.
Прадстаўнік па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Павел Латушка правёў у Берліне сустрэчы ў ведамстве Канцлера, МЗС і Бундэстагу Германіі, а таксама выступіў у Нямецкай радзе па знешняй палітыцы

Галоўнай мэтай усіх сустрэч з'яўлялася вызначэнне магчымых канкрэтных крокаў з боку ўрада Германіі па захаванні незалежнасці Беларусі ва ўмовах расійскай агрэсіі і рэжыму Лукашэнкі.

Былі абмеркаваныя:

– канкрэтныя крокі па недапушчэнні размяшчэння групоўкі расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі;

– магчымасць супрацоўніцтва нямецкіх органаў выканаўчай і заканадаўчай улады з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі;

– стратэгія дзеянняў у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі;

– прыярытэтныя інструменты ціску на рэжым Лукашэнкі з мэтай спыніць яго падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны;

– падыходы да новых персанальных санкцый і крымінальнага пераследу Лукашэнкі і яго атачэння за злачынствы супраць беларускага народа і ваенныя злачынствы супраць украінскага народа;

– супрацьдзеянне магчымым планам рэжыму па размяшчэнні расійскай ядзернай зброі ў Беларусі;

– ініцыятыва Украіны па накіраванні місіі міжнародных назіральнікаў на беларуска-украінскую мяжу.
Святлана Ціханоўская падчас выступу ў Камітэце па знешніх справах Еўрапарламента заклікала прызнаць Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

«Мы гатовыя супрацоўнічаць і рэалізоўваць сумесныя праекты у рамках «Усходняга партнёрства» і іншых праграм. Мы ўжо наладзілі падобнае супрацоўніцтва з Радай Еўропы. Цяпер упершыню ў гісторыі Рада Еўропы будзе ўзаемадзейнічаць не з афіцыйным урадам, а з нашым дэмакратычным рухам. Мы заклікаем Еўрапарламент зрабіць тое ж».

Таксама Ціханоўская адзначыла, што лепшай дапамогай Украіне ў вайне з Расіяй будзе «тысячакіламетровая мяжа з Беларуссю, якая не з’яўляецца калоніяй Крамля».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» выказаў пазіцыю Кабінета па пытанні магчымага ўвядзення ўкраінскім урадам візавага рэжыму з Беларуссю

Ён заклікаў украінскі бок вырашаць гэтае пытанне комплексна, у супрацоўніцтве з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і звярнуць увагу на тое, што:

🔘 большасць беларусаў не падтрымлівае расійскую агрэсію супраць Украіны;

🔘 беларускія добраахвотнікі ахвяруюць сваім жыццём дзеля Украіны, а беларускія валанцёры дапамагаюць украінскім уцекачам;

🔘 беларусам, якія вымушана з’ехалі з Беларусі пасля падзей 2020 г., патрэбна легалізацыя ва Украіне;

🔘 беларускія добраахвотнікі ў складзе УСУ чакаюць атрымання ўкраінскага грамадзянства.
Святлана Ціханоўская адкрывае ў Бруселі Місію дэмакратычнай Беларусі, якую ўзначаліць Уладзімір Астапенка

Сёння нацыянальная лідарка і кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская падпісала неабходныя паперы з кіраўніцтвам Фландрыі і атрымала ключы ад памяшкання, дзе будзе працаваць Місія. Урад Фландрыі перадаў будынак у карыстанне дэмакратычных сілаў цалкам бескаштоўна. Сёння ўжо адбылося першае мерапрыемства – сустрэча з дыяспарай.

Кіраўніком Місіі Святлана Ціханоўская прызначыла Уладзіміра Астапенку, намесніка прадстаўніка па замежных справах Абʼяднанага Пераходнага Кабінета і аднаго з кіраўнікоў НАУ.

Місія дэмакратычнай Беларусі будзе даваць прастору беларускім арганізацыям і прадстаўнікам дыяспары, а таксама выконваць ролю амбасады свабоднай Беларусі. Сёння Святлана Ціханоўская правяла перамовы з міністаркай замежных справаў Бельгіі пра магчымы юрыдычны і дыпламатычны статус Місіі. Пакуль памяшканне закрытае для наведванняў, але адкрыццё адбудзецца ў наступныя месяц-два.