Светлана Тихановская
24.6K subscribers
2.56K photos
660 videos
1 file
2.08K links
Download Telegram
«Не марнаваць час, высвятляючы адносіны. Не спісваць галоўныя рашэнні на realpolitik». Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў на мітынгу ў падтрымку Украіны 25 ліпеня

«Калі я кажу, што цяпер у беларусаў і ўкраінцаў агульны вораг і агульная мэта, я кажу гэта не толькі як палітык. Я кажу гэта як маці. Таму што абодва дыктатары знішчаюць нашых дзяцей, нашыя дамы і нашую будучыню. Без вольнай Украіны не будзе вольнай Беларусі. Але і без вольнай Беларусі не можа быць бяспечнай Украіны і ўсяго рэгіёну.

Цяпер, як ніколі раней, беларусам і ўкраінцам трэба яднацца. Трэба дапамагаць адно аднаму. Не марнаваць час, вырашаючы адносіны. Не спісваць галоўныя рашэнні на realpolitik. Не рабіць высновы толькі па словах палітычных лідараў – бо гэта не дапамагае нашым дзецям хутчэй убачыць бацькоў».
Як беларускія студэнты могуць працягнуць адукацыю ў Чэхіі?

Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацы з беларускай дыяспарай у Чэхіі працягвае дапамагаць беларускаму студэнцтву. Афіцыйныя прадстаўніцы беларускай нацменшасці Крысціна Шыянок і Алена Ціхановіч разам з Задзіночаннем беларускага студэнцтва Чэхіі (Bělaruské studentstvo ČR) сустракаюцца з кіраўніцтвам чэшскіх універсітэтаў, дзе ёсць гэтак званыя «крытычныя спецыяльнасці», на якіх забараняюць вучыцца беларусам.

Сустрэчы ўжо адбыліся з рэктарамі найбуйнейшага ў Чэхіі тэхнічнага ўніверсітэта ČVUT і найбуйнейшага чэшскага хімічнага ўніверсітэта – VŠCHT. Яны дамовіліся, што ўніверсітэты будуць прымаць гарантыйныя лісты, падпісаныя прадстаўнікамі нацменшасці.

Для атрымання такога ліста студэнты праходзяць верыфікацыю – што яны не з’яўляюцца супрацоўнікамі сілавых структураў і не збіраюцца працаваць на карысць рэжымаў Лукашэнкі ці Пуціна. Дамоўленасці, дасягнутыя па беларускіх студэнтах і студэнтках, замацаваныя ў прэс-рэлізах на сайтах пражскіх універсітэтаў ČVUT і VŠCHT.

Студэнты могуць звярнуцца па верыфікацыю і гарантыйны лістbelstudent@seznam.cz або ў сацыяльных сетках Bělaruské studentstvo ČR: Facebook, Instagram, Twitter. Верыфікацыя студэнтаў адбываецца праз беларускія дэмакратычныя структуры, у тым ліку BYPOL. Кожны выпадак разглядаецца ў індывідуальным парадку з улікам шэрага фактараў.

На фота: беларусы на сустрэчы з кіраўніцтвам VŠCHT.
Святлана Ціханоўская пра Дзень Незалежнасці: «Краіна існуе, пакуль яна незалежная. Яе можна параўнаць з дарослай сям'ёй»

Святлана Ціханоўская:
«27 ліпеня – гэта дзень, які быў Днём Незалежнасці Беларусі да пачатку рэжыма. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Чаму гэты дзень перастаў быць святам у Беларусі? Бо на рэферэндуме 1996 года Лукашэнка перанёс Дзень Незалежнасці на 3 ліпеня. Так Беларусь стала адзінай постсавецкай краінай, дзе Дзень Незалежнасці ніяк не звязаны з незалежнасцю ад СССР.

Калісьці я і сама не ведала, чаму гэты дзень такі важны. Не бачыла адрозненняў паміж 27 ліпеня і 3 ліпеня. Думала, што калі я «не лезу ў палітыку», то і мяне яна ніколі не закране. Я памылялася. А ў гэты час шмат хто ўжо працаваў дзеля таго, каб Беларусь мела сапраўдную незалежнасць.

Краіна існуе, пакуль яна незалежная. Яе можна параўнаць з дарослай сям'ёй, якая ўстала на ногі, абзавялася сваім жыллём, навучылася кіраваць сваім бюджэтам і ўжо не хоча ад кагосьці залежаць. Але раптам такой сямʼі прапануюць вярнуцца ў камуналку і жыць разам з чужынцамі. Няма такіх семʼяў, якія б пагадзіліся.

Патэлефануйце сёння сваім сябрам, бацькам, бабулям і дзядулям. Распавядзіце ім гісторыю гэтага дня, калі яны яе не ведаюць. Сапраўдная незалежнасць трымаецца не на палітыках і чыноўніках. Яна трымаецца на людзях, якія ведаюць, што мы беларусы – а не нейкі іншы народ. Яна трымаецца на людзях, якія ганарацца тым, што мы беларусы – ганарацца нашымі продкамі, нашымі перамогамі, нашымі сімваламі і нашымі святамі.

Я ўдзячная ўсім, хто аддаў свае сілы на дасягненне Беларуссю суверэнітэта – і на абарону яго рэальнага сэнсу. У гэтыя цяжкія дні я заклікаю ўсіх беларусаў памятаць пра сапраўдны Дзень Незалежнасці. Я зычу нам усім заставацца беларусамі, у якіх абставінах мы б ні знаходзіліся. І тады Беларусь ніколі не знікне, а будзе сапраўды незалежнай і развітай краінай».
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZwrcuGqpz8jGtO_siBSCVzsaBcRnn_8cVZy. Размова пройдзе ў пятніцу, 29 ліпеня, з 10:30 да 12:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Светлана Тихановская: «Пожалуйста, не молчите о Николае Автуховиче. Я не знаю людей, которые бы так смогли».

Светлана Тихановская:
«Николай Автухович обходится без еды и воды уже 19 дней. Он объявил сухую голодовку, потому что его лишили писем – даже от матери. А когда в зале суда Николай попросил вызвать скорую помощь, судья Максим Филатов – я специально называю это имя – сказал, что Николаю «просто нужно поесть». Не могу представить более циничных слов в этой ситуации.

Мы все понятия не имеем, каково это – быть Николаем Автуховичем. Быть политзаключённым ещё в 2000-х, потерять весь свой бизнес и имущество (потому что всё конфисковал режим), отсидеть больше 8 лет, а теперь в третий раз оказаться за решёткой по политическим причинам. И доводить себя до 19-го дня голодовки. Ради писем. Я не знаю людей, которые бы так смогли.

Я обращаюсь к его тюремщикам: чтобы человек не умер от голода в тюрьме, нужно вернуть ему письма. Я обращаюсь к «судье», Максиму Филатову: сейчас вы сознательно выбираете отнять жизнь у человека, и это не останется безнаказанным. Я обращаюсь к беларусам – пожалуйста, не молчите о Николае Автуховиче: о нём нужно кричать».
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Размалёўка з малюнкамі палітзняволеных — глядзіце, што зрабілі нашыя валанцёры!

Вольная размалёўка — новы праект Вольных паштовак, ініцыятывы валанцёраў Офіса. У ёй — вершы і малюнкі палітвязняў. Валанцёры распрацавалі ў Размалёўцы ўсё: макет, ілюстрацыі, тэксты і відэа для сацсетак.

Размалёўка дапаможа і дзецям, і дарослым адчуваць сувязь з Беларуссю, дзе б яны ні знаходзіліся. Усе данаты, якія Вольныя паштоўкі атрымаюць дзякуючы Размалёўцы, будуць перанакіраваныя @dissidentBY. Гэтая ініцыятыва дапамагае палітвязням і іх сем'ям з перадачамі, лекамі і іншымі патрэбамі.

Вы таксма можаце атрымаць Вольную размалёўку, чытайце больш і сачыце за Вольнымі паштоўкамі ў сацсетках:

Instagram, Telegram, Facebook
Выкажыце вашае меркаванне напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі 8-9 жніўня 2022

Сёння нацыя беларусаў перажывае цяжкі палітычны, эканамічны і гуманітарны крызіс. Але ёсць тое, што нас аб’ядноўвае, і гэта наша агульная будучыня ў дэмакратычнай Беларусі. Як яе наблізіць і якія намаганні дапамогуць гэта зрабіць? Што мы робім не так? Што трэба ўмацаваць, а што – змяніць у нашай супольнай працы?

Напярэдадні Канферэнцыі Новай Беларусі Офіс Святланы Ціханоўскай адкрывае збор меркаванняў і прапануе выказацца шчыра і падрабязна кожнаму, хто не зможа прысутнічаць і выказацца на Канферэнцыі. Адкажыце на тры простыя пытанні і дапамажыце дэмакратычным сілам атрымаць вашае меркаванне, крытыку і прапановы.

Пытанні тут: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf8QhKYXtEhmTUC-UjZYHlpZHuHchYAPeIksCdQ1ypZCd6i6A/viewform
«Из-за этого вы не можете вернуть себе нормальную жизнь». Как спасти Беларусь от экономического кризиса

Задача государства – защищать интересы граждан. Режим с этим катастрофически не справляется. В стране продолжает разгоняться инфляция, но зарплаты повышать не будут. Продолжают ухудшаются условия труда – в 2022-м беларусы стали чаще погибать на работе.

Один человек в Беларуси создал вокруг себя систему, которая фактически стала налогом на Лукашенко. Он отдает территорию Беларуси для соучастия в войне и взял в заложники тысячи людей. Из-за этого вы не можете вернуть себе нормальную жизнь, как бы ни пытались. Чтобы это получилось – Лукашенко должен уйти.

8-9 августа Светлана Тихановская собирает Конференцию Новой Беларуси, на которой будет дискуссия «Как создать условия для достойной жизни и спасти страну от экономического кризиса?». Присоединяйтесь к онлайн-трансляции, задавайте свои вопросы. И присылайте уже сейчас свои мнения о том, что нужно делать, – чтобы политики слышали ваш голос.

Форма для предложений: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf8QhKYXtEhmTUC-UjZYHlpZHuHchYAPeIksCdQ1ypZCd6i6A/viewform

Программа Конференции: https://conferencenewbelarus.org

https://youtu.be/0Eand3neodk
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу

Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZErfuyvqTwiGdCMHTjQ6J5F_H0c7ZqqORHu. Размова пройдзе ў пятніцу, 5 жніўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему.

Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
Открытый микрофон, вопросы Светлане Тихановской и всем присутствующим – что будет на Конференции?

Оргкомитет Конференции, который состоит из Координационного совета, НАУ, команды Бабарико, BYPOL, «Супраціва», представителей партий и гражданского сектора, работает каждый день. На конференции соберется несколько сотен участников, учитывая личные приглашения и открытую регистрацию, которую мог заполнить каждый, и список из которой утвердил оргкомитет.

Мы публикуем полную программу Конференции и список спикеров: https://conferencenewbelarus.org

Также Светлана Тихановская добавила в программу час на «открытый микрофон» – час, когда все желающие из зала и онлайн-трансляции смогут задать свои вопросы ей и всем присутствующим.

Анкета для сбора предложений и критики всё ещё работает – присылайте свои ответы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf8QhKYXtEhmTUC-UjZYHlpZHuHchYAPeIksCdQ1ypZCd6i6A/viewform

До встречи!

https://youtu.be/fXHq-tVSqMc
Фонды и инициативы объединились, чтобы помочь детям политзаключённых. И вы тоже можете!

Собирать детей в школу – дорого и сложно, а семьям политзаключённых ещё сложнее. Но беларус беларусу беларус – поэтому пять инициатив объединили свои усилия:

- фонд «Страна для Жизни»,
- фонд «BYSOL»,
- Инициатива помощи политическим заключенным в Беларуси «Dissidentby»,
- Беларусское объединение «RAZAM e.V.»,
- Благотворительная организация «Littowin LIONS CLUB».

Они запустили сбор на поддержку семей политзаключённых, у которых есть школьники. На каждого ребёнка выделяется по 75 евро. Чтобы получить помощь, нужно заполнить форму по ссылке. Заявки принимаются до 10 августа.

А поддержать общий сбор можно здесь: «BYSOL», «Страна для Жизни», «Dissidentby».
Трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь» пачнецца ў 11:30

8 жніўня ў 11:30 па Мінску пачынаецца анлайн-трансляцыя Канферэнцыі «Новая Беларусь». Вітальнае слова Святланы Ціханоўскай пачнецца а 12 гадзіне, а поўная праграма двух працоўных дзён са спісам удзельнікаў апублікаваная па спасылцы: https://conferencenewbelarus.org

Калі ласка, пішыце свае пытанні ў каментарах на YouTube, мадэратары і вядучыя будуць задаваць іх удзельнікам. Дзякуй за тое, што далучыліся!

https://youtu.be/854AuImAm5M
Святлана Ціханоўская адкрыла Канферэнцыю Новай Беларусі і ўжо прайшла першая дыскусія «Якімі павінны быць стратэгіі выхаду з крызісу?». Цяпер пачынаецца другая – «Якім павінен быць транзітны перыяд і хто мусіць адказваць за яго?».

Далучайцеся да анлайн-трансляцыі: https://youtu.be/854AuImAm5M

І глядзіце ўступнае слова Святланы Ціханоўскай, калі прапусцілі: https://youtu.be/CbS_TAxvnT0
Дарагія беларусы, з меркаванняў бяспекі ўсе госці пакінулі будынак да канца праверкі. Трансляцыя працягваецца, нашая дыскусія пакуль ідзе на вуліцы. Дзякуй, што глядзіце!

https://www.youtube.com/watch?v=BVsM-MIlPqY

UPD. Праверка будынка скончылася. Удзельнікі Канферэнцыі новай Беларусі вяртаюцца ў залу, Канферэнцыя працягваецца.
Сахащик, Латушко, Азаров, Ковалевский: Тихановская объявила Объединённый Переходный Кабинет и назвала первых членов

«Я приняла решение создать Объединенный Переходный Кабинет – коллективный исполнительный орган, который будет каждый день работать на главные цели:

• Защищать независимость и суверенитет Республики Беларусь, представлять национальные интересы Беларуси. Осуществить фактическую деоккупацию Беларуси.

• Восстановить конституционную законность и правопорядок.

• Разработать и реализовать меры по пресечению незаконного удержания власти, обеспечить транзит власти от диктатуры к демократии, создать условия для проведения честных и свободных выборов.

• Разрабатывать и исполнять решения, необходимые для достижения демократических перемен в Беларуси.

И в результате этого должны быть освобождены все политзаключённые.

По правилам демократии и прозрачности все кандидатуры должны пройти одобрение представительного органа – и я рассчитываю здесь на Координационный совет. Но идет война, наша страна под угрозой утраты суверенитета, и я согласна с Павлом Павловичем: время действовать. Поэтому первые ключевые кандидатуры я назначаю сейчас, сроком на 6 месяцев, для последующего согласования их будущим представительным органом.

Я рада объявить первых людей, которые готовы работать и усилить Кабинет и пригласить их на сцену.

– Павел Латушко, представитель Кабинета по транзиту власти.
– Александр Азаров, представитель Кабинета по восстановлению правопорядка.
– Валерий Ковалевский, представитель Кабинета по иностранным делам.
– Валерий Сахащик, представитель Кабинета по обороне и национальной безопасности.

Теперь это наша общая команда. В случае моего отсутствия моими заместителями будут Павел Латушко и Валерий Ковалевский. Также в Кабинете должны появиться представители по социальной политике, по экономике и финансам, по национальному возрождению. Кабинет может и будет расширяться.

Мы не можем ждать, когда команда будет собрана полностью – начинаем работу уже сейчас. Но нам нужны еще представители, менеджеры, коммуникаторы – поэтому присоединяйтесь к работе, все наши контакты открыты, используйте их. И Кабинету, и нашему движению в целом нужно больше женских голосов – и, дорогие беларуски, я надеюсь на вашу инициативу.

Следите за нашими каналами в социальных сетях, в них в самое ближайшее время появятся документы о целях, регламенте и структуре Объединенного Переходного Кабинета. А также о его ближайших следующих шагах.

Продолжится и перезапуск Координационного совета как представительного органа. Координационный совет закончит подготовку реорганизацию до 1 сентября.

За время конференции оргкомитет принял несколько важных документов. Это декларация о целях и ценностях нашего общего движения, заявления в поддержку Украины и против антипольской кампании режима, а также Этический кодекс демократических сил. Эти документы опубликованы на сайте конференции.

Мы очень ждем запуска цифровой Беларуси осенью и поможем сделать всё, чтобы это не стало приложением только для диаспоры. А со своей стороны мы будем помогать, чтобы могли заработать цифровые ID.

К октябрю мы расскажем, как может быть осуществлён План помощи от ЕС на три миллиарда, а также как и куда уходит западная помощь, и как её получить. К ноябрю мы представим концепции реформ экономики и законодательства, о которых говорил Анатолий Лебедько и наши экономисты.

Осенью пройдет форум беларусского бизнеса. В ближайшие месяцы мы сформируем международный экономический совет новой Беларуси, куда пригласим бывших глав правительств и лучших экономистов – чтобы вырабатывать решения, которые нужны Беларуси уже сейчас.

Нас ждут напряженные месяцы работы. Впервые будем участвовать в ГенАссамблее ООН. Откроем представительства в Эстонии, Праге, в Брюсселе. Помните, что необходимо удерживать Беларусь на повестке.

И в завершение я хочу сказать, что Кабинет – это важный шаг, но один факт его создания не решит все проблемы нашего народа. Для этого нужно много и упорно работать».
Светлана Тихановская: «Сергея Тихановского отправляют из колонии в тюрьму на три года – переведут на тюремный режим, как они это называют. Я не знаю ни причин такого решения, ни куда его направят.

Дорогой Сергей, как я жду того момента, когда новости о тебе я снова буду узнавать лично от тебя – а не всей страной через адвокатов и правозащитников! Ну а сейчас, как я и обещала, я делюсь со всеми твоим стихотворением. Ты написал его, заранее зная, что тебя переведут в тюрьму. Я же публикую его, заранее зная, что сердца беларусов – с тобой. Как и моё – сегодня и всегда».

📍 Стихотворение Сергея:

«Ни воздуха нет, ни тепла, лишь тишина,
Пронзаемая нередко грубым криком.
И опьянеть легко здесь можно без вина
В зловонной клетке я, как зверь, а дверь закрыта.

Мне не дают опять уснуть мои друзья:
Холод и сырость, яркий свет и звон в ушах.
На трех квадратных метрах обитаю я,
Но не один - с тобой я в четырех стенах.

Вот и настало время нам с тобой поговорить.
Гляди, не раздеваясь, сплю я на полу.
Но не об этом я хочу тебя просить
Ты знаешь, что за Беларусь тебя молю.

Пусть стены рухнут, страх уйдет, исчезнет зло.
Как сон пусть в прошлое уйдет страна рабов».

Если вы хотите получать новости о Сергее Тихановском – подпишитесь на канал Сергея «Тюрьма для жизни» – это важно для него: https://t.me/strana_turma
Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па міжнародных адносінах: «Не пакідаць беларускі народ сам-насам з агрэсіўнай Расіяй»

Валер Кавалеўскі:
«Заклік Сейма Латвіі да краінаў Еўрасаюза спыніць дзеянне турыстычных візаў і абмежаваць выдачу візаў на ўезд грамадзянам Беларусі пераносіць цяжар адказнасці за злачынства агрэсіі супраць Украіны з Аляксандра Лукашэнкі і яго дыктатарскага рэжыма на беларускі народ, абсалютная большасць якога выступае супраць гэтай вайны і з'яўляецца аб'ектам рэпрэсій ужо трэці год. Заклікаем краіны Еўрасаюза не дапамагаць рэжыму ізаляваць беларускі народ ад еўрапейскіх каштоўнасцяў і не пакідаць яго сам-насам з агрэсіўнай Расіяй.

У гэтых умовах адпаведным кантэксту рашэннем выглядала б пашырэнне магчымасцяў для беларусаў атрымліваць шэнгенскія і нацыянальныя візы краінаў ЕС дзеля кантактаў паміж людзьмі, адукацыйнага і культурнага абмену. Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі працягне працаваць над тым, каб не дапусціць абмежавальных захадаў супраць беларусаў у ЕС і ў іншых краінах і каб аптымізаваць дзейныя працэдуры атрымання візаў».