TroitsaEthno
125 subscribers
96 photos
9 videos
1 file
71 links
Музычны гурт "этна-трыа Троіца" з Беларусі
Download Telegram
2000 год
Канцэрты ў Малдове, Германіі, Галяндыі
КЗ "Мінск" 2008 год
У сувязі з тым, што гурт у дадзены час не можа рэпетаваць і ажыццяўляць гастрольную дзейнасць, канцэрты калектыву ставяцца на паўзу на нявызначаны час.
Усім дзякуй!
Прывітанне ўсім!
Нажаль наш сайт http://troitsa.net праз месяц (з 14.07.2022) скончыць сваю працу!
Таму, калі вам цікава нешта прачытаць ("Артыкулы"), паслухаць ("Дыскаграфія"), ці зпампаваць ("Кнігі") пра нас - спяшайцеся!
Усім Міра і Дабра!
P.S. Усе старонкі ў сацсетках пакуль будуць працаваць.
ПРАБЛЕМЫ З САЙТАМ ВЫРАШЫЛІ СВАІМІ СРОДКАМІ!
УСІМ ДЗЯКУЙ ЗА УДЗЯЧНАСЦЬ!
САЙТ БУДЗЕ ЖЫЦЬ! (Як мінімум яшчэ адзін год, так точна) ;)
volnae pavetra_n.jpg
83.8 KB
Вольнае Паветра 2010
Іван Кірчук:
— Чарговы жыццёвы этап скончыўся. Я прыняў рашэнне пра роспуск этна-трыа “Троіца”. Да сустрэчы на маіх сольных выступах.
этна-трыа Троіца (мінісправаздача)
• 22 гады існавання (сакавік 1999 - верасень 2021);
• канцэртная дзейнасць з 30.05.1999 па 15.05.2021;
• 309 канцэртаў (з іх 123 выступы на музычных фестывалях) ў 23 краінах свету;
• 6 альбомаў на CD выдадзеных (і перавыдадзеных) ў 5 краінах свету;
• 4 паўнавартасных канцэртных відэа;
• саундтрэкі да 3 мастацкіх фільмаў;
Узнагароды этна-трыа Троіца:
• «Традыцыі і сучаснасць» ‒ узнагароды «Рок-каранацый 2004/2005, 2008» (Беларусь);
• «Найлепшы музычны гурт года» ‒ нацыянальная музычная прэмія Рэспублікі Беларусь за 2011 год;
• «За ўнёсак ў беларускую музыку» ‒ узнагарода Rock Profi за 2015 год (Беларусь).
Узнагароды этна-трыа Троіца ад музычнага партала «Experty.by»:
• «Найлепшы альбом» і «Найлепшы фольк-альбом» за альбом «Сон-трава» па выніках 2008 года;
• «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы фольк-альбом», «Прыз народных экспертаў», «Прыз вялікага журы» і «Альбом года» за альбом «Зімачка» па выніках 2011 года.
Ніколі не слухайце гэты альбом на дрэннай апаратуры, бо сапсуеце ўсё ўражанне ад яго. «Зімачку» трэба смакаваць — слухаць так, каб уся ваша ўвага была накіравана толькі на музыку, каб проста трапіць у гэты космас і зразумець усе нюансы.

Шмат ад каго чуў, што «Троіца» ну зусім міма. Потым пачыналі размаўляць — высвятлялася, што чалавек слухаў альбом фонам ці з дынамікаў свайго ноўтбука, таму не заўважыў шмат дробязяў, не змог паглыбіцца ў гэты чароўны свет. Музыкі трыа разам з аўтарытэтным гукарэжысерам з Польшы Томашам Рагуляй выдатна папрацавалі ў студыі, каб «Зімачка» гучала проста ідэальна.

Гэта акустычны этна-прог-фольк альбом, у якім аўтэнтычныя песні пераўтвараюцца ў складаныя і вельмі багатыя п’есы: слухаць іх трэба ўважліва, але не бойцеся нешта не зразумець — гэты запіс не толькі для дасведчаных меламанаў і аўдыёфілаў, яго можа зразумець і палюбіць кожны. Але ён патрабуе вашай увагі і цалкам гэтага заслугоўвае. Тут шмат чароўных мелодый і проста фантастычных аранжыровак. Тут арыгінальнае выкананне, у якім спалучаецца традыцыя і шырокі музычны досвед удзельнікаў «Троіцы». Тут — багацце беларускай архаічнай культуры.

На жаль, гурт «Троіца» перастаў існаваць. Музыкі цяпер у такіх абставінах, калі немагчыма рэгулярна даваць канцэрты, гастраляваць і запісваць новы матэрыял. Але ў нас ёсць запісы этна-трыа — аднаго з найлепшых гуртоў у гісторыі Беларусі.

https://www.youtube.com/watch?v=PHfLDhm5lb0&list=OLAK5uy_nzoxrYRA8Fgxv2MVr-7vViXZUGaF4wxe4
Панначка.
Этна-трыа Троіца. Жывы сэт у разбуранай бажніцы. 2020 г.
*
Вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел ў стварэнні гэтага відэа!
*
Песня "Панначка"
Музыка - этна-трыа Троіца
Тэкст народны
*
Відэа здымалі ў вёсцы Беразавец ля Карэлічаў.
Тут у 1863 годзе паўстала драўляная Троіцкая царква, пазней перабудаваная ў мураваную бажніцу, якую разбурылі падчас Першай сусветнай вайны.
https://youtu.be/cDqkalnO3fI
Канец існавання гурта «Троіца» — гэта вельмі сумная навіна для людзей, якія цікавяцца беларускай музыкай. Але сёння не пра сумнае. На мінулым тыдні выйшла новая сольная праца лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука пад назвай «Варажбіт». І гэта манументальны альбом!

«Варажбіт» складаецца з 55 трэкаў: гэта і апрацаваныя народныя спевы, і аўтарскія творы Кірчука, і вершы, і нават гульні. Двухгадзінны рытуал, сеанс сувязі з продкамі, беларуская нацыянальная медытацыя для дасведчаных і неафітаў.

Архівы Івана Іванавіча — гэта неацэнны скарб, гукавы экскурс у мінуўшчыну, аўдыёдоказ існавання магутнай традыцыі продкаў, якая рызыкуе ў лепшым выпадку застацца толькі ў музеях. Кірчук паступова гэтыя архівы апрацоўвае і збірае ў аўдыёспектаклі — фактычна адкрывае беларусам беларусаў.

У кожнага з гэтых 55 трэкаў свая магутная энэргетыка, гэта дзясяткі маленькіх, але глыбокіх пазлаў, якія ў выніку збіраюцца ў адзін манументальны рытуал. Дакладна, гэта не той альбом, які можна прабегчы ў фонавым рэжыме. Для таго, каб ён раскрыўся перад вамі ў поўнай ступені, трэба сесці і ўважліва паслухаць кожны трэк, дазволіць сабе гэтую медытацыю і адчуць глыбіню, намаляваць сабе вобразы — толькі тады можна зразумець усю мастацкую і гістарычную вартасць «Варажбіта».

https://ivankirchuk.bandcamp.com/album/-
Зрабіў выпуск-рэспект фантастычнаму беларускаму гурту, які больш не існуе. «Троіца» — гэта фантастычная музыка, у якой ёсць сапраўдная магія. Трансавыя падарожжы ў сусвет нашых продкаў, глыбінныя сэнсы яшчэ дахрысціянскага часу. Калі хочаце лепш зразумець Беларусь, пачніце з гэтага гурта. Спадзяюся, што «Троіца» яшчэ зайграе свае канцэрты ў краіне і за яе межамі.

https://www.youtube.com/watch?v=j3Vmmgts5ME