Выдавецтва Трасянкус прадстаўляе: Сталкер 2 цалкам на беларускай мове
Гэта поўны нейрасеткавы пераклад усіх тэкстаў гульні, дапрацаваны рукамі. Гульня перакладзеная на 100%, яе можна цалкам прайсці.
Спампаваць можна тут:
Google Drive
Nexusmods
Хібы ўсё адно засталіся, у гульні дзясяткі тысяч радкоў. Я працягну дапрацоўваць пераклад, але буду рады вашай дапамозе
Хібы і іншыя пытанні можна дасылаць у асабоўку @trasiankus_editor ці на trasiankus@gmail.com
Таксама мы выклалі ўсе файлы перакладу на github, будзем радыя вашым выпраўленням і PR-ам:
Рэпазіторый з перакладам

🔥28❤9👍3👏2👌1
Падрубіў каментары, тэст.
Аўка ў суполкі будзе калі-небудзь калі прыдумаю, што хачу

👍11❤3
Пераклад часова скрыты на Nexusmods i праходзiць мадэрацыю. Будзем ведаць, што i такое можа здарыцца.
Выкладаем альтэрнатыўную спасылку для спампавання:
Google Drive
Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_8.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку

S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\Cutscenes🔥12🥰3👍2
Forwarded from Vožyk
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
STALKER 2 У БЕЛАРУСКАЙ АГУЧЦЫ!
напісаў бы я, калі б гэта было магчымым). Ну а пакуль хіба што гуляемся з катсцэнамі дзеля практыкі.
Дзякуй праграмісцкаму куту за ўдзел
Дзякуй праграмісцкаму куту за ўдзел
🔥11
Выклалі версію 0.9 пераклада Сталкера 2!
У новай версіі больш за тысячу радкоў выпраўленняў і стылістычных паляпшэнняў ад Аляксандра Клюева aka PlagaMedicum. Таксама дзякуем ShagraeL_BY за плэйтэстынг і заўважаныя хібы.
Няпоўны спіс выпраўленняў:
- выкарыстанне "аб" і "пра"
- дакладнасць стральбы цяпер трапнасць стральбы
- Касы цяпер карэктна Косы
- стандартызаванае яканне
- палепшана выкарыстанне скарачэнняў як "зара(з)"
- дадзеныя цяпер карэктна даныя
- шмат выпраўленых канчаткаў
- Беларуская мова цяпер называецца Беларускай (але гэта працуе толькі ў беларускай версіі, на жаль)
Спасылка:
Google Drive
Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_9.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку
Нагадваем, што заўважаныя хібы можна дасылаць проста ў асабоўку @trasiankus_editor ці дасылаць PR-ы ў рэпазіторый з перакладам
У новай версіі больш за тысячу радкоў выпраўленняў і стылістычных паляпшэнняў ад Аляксандра Клюева aka PlagaMedicum. Таксама дзякуем ShagraeL_BY за плэйтэстынг і заўважаныя хібы.
Няпоўны спіс выпраўленняў:
- выкарыстанне "аб" і "пра"
- дакладнасць стральбы цяпер трапнасць стральбы
- Касы цяпер карэктна Косы
- стандартызаванае яканне
- палепшана выкарыстанне скарачэнняў як "зара(з)"
- дадзеныя цяпер карэктна даныя
- шмат выпраўленых канчаткаў
- Беларуская мова цяпер называецца Беларускай (але гэта працуе толькі ў беларускай версіі, на жаль)
Спасылка:
Google Drive
Для ўсталёўкі трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_9.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку
S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\CutscenesНагадваем, што заўважаныя хібы можна дасылаць проста ў асабоўку @trasiankus_editor ці дасылаць PR-ы ў рэпазіторый з перакладам
🔥17❤2👍1
Загрузіў версію 0.9.1, якая працуе на новай версіі гульні.
З нейкім з апошніх патчаў GSC знялі шыфраванне з файлаў і шматлікія моды перасталі працаваць. Я ў сябе праверыў, але буду чакаць вашых водгукаў і каментароў.
Усталёўка такая ж, як і заўсёды: трэба спампаваць архіў bel_stalker_v0_9.zip, разархіваваць і скапіраваць змест папкі Paks у папку

S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Paks і змест папкі Cutscenes у папку S.T.A.L.K.E.R. 2\Content\Stalker2\Content\Movies\TempCutscenes\CutscenesСпасылка:
Google Drive
❤🔥15
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
Я рады паведаміць, што першая частка легендарнай гульні Half-Life 2 цяпер даступная на беларускай мове! 🎉
Вось асноўныя факты пра праект:
😇Пераклад зроблены мною асабіста.
Кожны радок быў старанна адаптаваны, каб перадаць атмасферу і дух арыгіналу на роднай мове.
💬Наяўныя матэрыялы:
Пераклад уключае тэксты і дыялогі першай часткі гульні, што дае магчымасць цалкам акунуцца ў свет Half-Life 2.
🔄Будучыя планы:
Пераклад астатніх частак ужо ў распрацоўцы. Мэта – зрабіць гульню даступнай цалкам для беларускамоўных гульцоў.
😈Як атрымаць пераклад:
Інструкцыі па ўсталяванні і сам пераклад будуць у самім файле. Спасылка на сам файл: https://drive.google.com/file/d/1Mfnmz_W6sM4AtSQYgPxdyXUpeHq1g7NC/view?usp=sharing
💌Калі ласка, далучайцеся да абмеркавання, пакідайце водгукі і падтрымлівайце праект! Усе каментары і парады будуць вельмі карысныя для далейшай працы.
Разам зробім гульні бліжэй да кожнага беларуса! 😊

🔥23❤4🤩3
Пераклад Брамы Балдура 3 на беларускую мову цяпер можна ўсталяваць прама ў гульні! Праўда, пакуль толькі на ПК.
Трэба адкрыць Менеджар модаў/Mod Manager/Менеджер модов у галоўным меню, знайсці мод "Belarusian localization", падпісацца на яго і перазагрузіць гульню. Мод павінен працаваць са старымі захаваннямі, але імёны супартыйцаў могуць не перакласціся, пакуль не пачнеце новую гульню.
Пераклад працуе паверх англійскай, расейскай і ўкраінскай версій. Пераклад актуалізаваны да Патча 7, усе новыя радкі з мінулай версіі перакладзеныя ўручную. Адключыць мод можна там жа, у менеджары модаў.
Каб пераклад трапіў і на кансолі, прашу вас падпісацца на мод, нават калі вы ўжо больш не збіраецеся актыўна гуляць у Браму Балдура. Падпісацца на пераклад можна як з гульні, так і на сайце mod.io, залагініўшыся са сваім акаўнтам Larian. Чым больш будзе падпісак, тым больш шансаў, што Ларыян разглядзяць мод да таго, як спыняць перанос модаў на кансолі. Таксама буду рады вашым каментарам на сайце!
Спасылка на мадыфікацыю

🔥14👍4❤2👏1
Forwarded from ГУЛЕЦ / Лакалізацыя відэагульняў
🎉 БЕЛАРУСКАЯ АГУЧКА PORTAL – ТУТ! 🎙️
🔥 Нарэшце здарылася тое, чаго так доўга чакалі беларускія гульцы – Portal цяпер гучыць па-беларуску!
🔹 Хто працаваў над агучкай?
🎭 Тоя(ГЛэДАС) і Kambeg(Робат, які суправаджае на вечарыну) – вядомыя беларускія акторы дубляжу, чые галасы надаюць гульні новае жыццё!
📥 Дзе спампаваць?
🔹 Nexus Mods – спасылка
🔹 Google Drive – спасылка
🔹 Steam – спасылка
💙 Падтрымаць стваральнікаў можна тут☕💰
Тоя(акторка дубляжа)
🔹 Boosty – спасылка
Kambeg(актор дубляжа)
🔹 Patreon – спасылка
Гулец(тэхнічныя пытанні)
🔹 Patreon – спасылка
🔹 Tribute – спасылка
🎮 Далучайцеся і атрымлівайце асалоду ад гульні! ❤️

👍10👏2🎉1