Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Інфахвілінка "пра грыбы"

⬆️ Calocera viscosa ('yellow stagshorn' або 'yellow false coral' па-ангельску)🔥

Вельмі прыгожы, але неядомы грыб. Часта яго можна заўважыць здалёк, таму што ён падобны на маленькае вогнішча сярод пнёў або каранёў хвойных дрэваў . Здараецца, грыб нібыта расце з зямлі (на фота).
А насамрэч не: Сalocera viscosa адносіцца да сапратрофаў, то бок раскладае арганічныя злучэнні ў мёртвай драўніне - лігнін і цэлюлозу - а значыцца, прарастае на нябачных ужо рэштках дрэва. Усё пладовае цела яркага колеру - ад жоўтага да аранжавага, можа вырастаць да 10см вышынёй. Мякаць гладкая, але без смаку (так пішуць, мы не спрабавалі). Што цікава, грыб гэты цяжка зламаць: ён нібыта гумовы, а пасля дажджу - ліпкі (а гэта акурат праверылі).
🔥7👍21
А вы ведалі, што куры - бліжэйшыя суродзічы дыназаўраў?
😁8😱4🦄2
Сябры, вітаем! 🍂

Даўно не дасылалі вам цікавосткі, а ўсё таму, што прымалі ў пушчы гасцей.

Глядзіце, якія прыгажэзныя грыбы трапіліся ўчора па дарозе на пушчанскую паляну (хадзілі паслухаць, як алені равуць).

Гэта Geastrum fimbriatum - зоравік бахромчаты або зямная зорка.
Пладовыя целы грыба спачатку маюць сферычную форму і знаходзяцца пад глебай. Пасля грыб прабіваецца на паверхню, і знешні пласт споравай абалонкі (экзаперыдый) расшчапляецца, утвараючы ад 5 да 8 прамянёў, якія выгінаюцца ўніз. Унутраны споравы мяшок жаўтлява-карычневы і мае невялікую канічную пору з махрамі па краях (на фота кепска бачна). Нейкага характэрнага смаку або паху грыб не мае, і наогул ён неядомы (хаця ў сеціве пішуць, што яго спажываюць некаторыя плямёны ў цэнтральнай Індыі).

Грыб даволі рэдкі, так што з гонарам дзелімся знаходкай🤩
🤩14🏆5🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
16🔥1
Амігос, вечар у хату!

Маем у запасе яшчэ шмат грыбоў вам для навукі, але спачатку пытанне: каго ў лесе з'елі гэтым разам?
😱6👍2
Дзякуй усім за ўдзел у апытанцы, косткі на папярэднім фота былі зубрыныя.

А гэтыя грыбы ⬆️ называюцца порхаўкі (Lycoperdon perlatum), па-ангельску - 'puffball' або 'devil's snuff-box'. Як бачна, зверху маладыя грыбы пакрытыя такімі мікрашыпамі, якія лёгка сціраюцца, пакідаючы прыгожы сеткавы ўзор на пладовым целе. Распазнаць іх лёгка па колеры і форме (спачатку кругленькія, потым падобныя на маленькую грушу, растуць хутка да 10см даўжынёй). Пакуль грыбы маладыя, яны ўнутры цалкам белыя (праверыць можна, разрэзаўшы) і ядомыя. А калі старыя, то робяцца шэрымі, і ў верхняй частцы - ў мяшочку - ўтвараюцца споры (бачныя ў разрэзе). Пры націсканні грыб лопаецца, каб поры разляцеліся (таму 'puffball') - вы напэўна па такіх у лесе хадзілі.

Калі што, смажыць на патэльні на маселку з соллю. Смак не надта выразны, але тэкстура прыкольная.
6🔥2
На мінулых выходных у (польскім) Белавежскім нацпарку прайшла штогадовая выстава грыбоў Белавежскай пушчы. Сёлета, нягледзячы на вельмі сухі год, атрымалася сабраць для дэманстрацыі 243 віды - нават крыху болей, чым у мінулым годзе.
Усе грыбы - свежыя, іх збіраюць напярэдадні, таму выстава доўжыцца толькі цягам выходных.

А тых, хто даедзе на нашую вандроўку праз тры тыдні, чакае мікалагічная экскурсія. Паглядзім, што ў лесе застанецца пасля грыбнога сезону.

Спасылку дублюем для вашых знаёмых😉, ёсць яшчэ месцы:
https://time4nature.tilda.ws/
18🤩1
Сябры, мы павярнуліся з канікул і зноўку ідзем у лес. Грыбы яшчэ павінны быць: пра вынікі пошукаў хутка распавядзем, а пакуль дзелімся з вамі фота задуменных чапляў на выдзьме.👋🏼
12
Пушча зараз - асалода для вачэй і вушэй. Шэлест лісця - максімальны. Вільготна і дастаткова цёпла. З грыбоў ёсць махавікі (яны ж "польскія"), зялёнкі і белыя гнаявікі (на апошнім фота). Усе ядомыя, хаця гнаявікі не ўсе з нашых гасцей ацанілі.😁

У бліжэйшы чацвер 30 кастрычніка на нашую "юбілейную" вандроўку чакаем гасцей. Калі некаму з вашых сяброў тэрмінова патрэбная змена краявіду, месцы ёсць!🌲🍂
10
Сябры, у нас для вас цікавы анонс на канец лістапада.

Нашыя сябры з Белавежскай пушчы ў апошні лістападаўскі ўікэнд ладзяць добрасуседскі фестываль пра ахову прыроды і будаванне кантактаў на памежжы. Тры дні розных дыскусій, шпацыраў у лесе і сустрэчаў вакол стала пад назвай 'Wspólnie na granicy'.

Падрабязная праграма і апісанне - на старонцы падзеі ў фэйсбуку:

https://m.facebook.com/events/1138017975200013/?ref_source=SEARCH


Арганізатары вельмі запрашаюць усіх вас!
Можна прыехаць на усю праграму ці толькі на частку. Мы - Time4Nature - правядзём шпацыр па пушчы ў нядзелю 30 лістапада. На ўсе актыўнасці ўваход бясплатны.
👍63
І супер-бонус: можна запоўніць заяўку на ўдзел у якасці валанцёр_кі, каб дапамагчы пры гатоўцы абеду/пачастунку, і атрымаць некалькі бясплатных начлегаў. Месца сапраўды вельмі крутое, і класная нагода сустрэцца!
Пакідаем спасылку на рэгістрацыю (калі хочаце дапамагчы гатаваць і ночыць, пакіньце каментар у форме):

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc8vrPzrN4w08tPPY4dTU3aKe9QUqOayL-_FvbvIdr6-VtcMw/viewform?usp=send_form

Да сустрэчы!👋🏼
5
👋🏼

Мы нарэшце пачынаем рэгістрацыю на Каляды ў - the one and only - Белавежскай пушчы.
Неназваныя метэаролагі з навінавых стужак абяцаюць нам сапраўдную халодную зіму, а мы скажам так: мы чакаем снег, такі патрэбны лесу. Мы чакаем казку - каб, як у «12 месяцаў»: белыя краявіды і all that magic. ❄️🌙

У доме будзе цёпла. Будуць госці, гутаркі ля печкі, смех у лесе, і калядная вячэра, канешне ж, таксама будзе. Водары - белавежскага хлеба, пірагоў, супу з баравікамі і ўсяго рознага. Будзем распазнаваць сляды і агулам занурацца ў бясконца прыгожы свет прыроды. Дарэчы, гэтым разам мы нават далі вандроўцы нешта накшталт слогану: Daj sobie spokój. Натхнёныя кароткім візітам у вялікі горад, так бы мовіць. 😄

Карацей, запрашаем у пушчу. Адпачыць, запаволіцца, парадавацца. Усе дэталі, па традыцыі, - на старонцы https://time4nature.tilda.ws/.

Ёсць тарыф early owls (магічная сава, якая бывае толькі ў казках) - пры рэгістрацыі да канца лістапада.

Пабачымся! 👋🏻
🔥1310💘1
Time4Nature🌿 pinned «👋🏼 Мы нарэшце пачынаем рэгістрацыю на Каляды ў - the one and only - Белавежскай пушчы. Неназваныя метэаролагі з навінавых стужак абяцаюць нам сапраўдную халодную зіму, а мы скажам так: мы чакаем снег, такі патрэбны лесу. Мы чакаем казку - каб, як у «12 месяцаў»:…»