Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Як там зімоўка, спадарства? Спадзяемся, вы трымаецеся бадзёра. У ваколіцах Белавежскай пушчы прырода толькі на першы погляд здаецца, што "у зімовым адпачынку". Насамрэч, усе ейныя жыхары зараз з усёй моцы намагаюцца дацягнуць да сонца і цеплыні (нават і мы😂). Ваўкі актыўна палююць - паехалі было сёння паставіць фотапастку на месцы чарговай "сталоўкі", а ўжо і не засталося рэштак на вячэру. То не паставілі.

Калі вы толькі не злятаеце падалей шукаць сонца ў лютым (хіба што вы ўжо😁), завітвайце на канец лыжнага сезону ў бліжэйшую пятніцу. Праедземся па пушчанскіх месцах моцы, навучымся адрозніваць сірыйскага дзятла ад сярэдняга.
І разляцімся: гукаць вясну і блінцы смажыць.
10
А вось яшчэ падрыхтавалі для вас фотаздымкі з сённяшняй "экспедыцыі":
- сабаку, які бегае па заснежанай рачулцы Арлянка;
- адзін са славутых "двайных" дарожных знакаў, што пазначае пачатак вёскі Орля (назва ад рачулкі, вядома). Акрамя вялізнай сінагогі з XVII cт. Орля да нядаўна мела яшчэ адну, нават і большую славутасць - шаптуху Валічку. Зрэшты, тое была не адзіная шаптуха ў ваколіцы, пра што нагадвае..⬇️
- фантастычна прыгожы крыж ля дарогі. Кажуць, абвязвалі яго тыя, хто выходзіў ад шчэ адной шаптухі з суседняй вёскі. Калі здагадваецеся, навошта гэтыя тканіны на крыжы, то пішыце ў каментарах;
- ласіху, якая думала было перайсці праз дарогу разам з двумя дзецьмі (усе засталіся цэлыя, ані кіроўцы, ані ласі не "газавалі").
15🔥4🥰2
Time4Nature🌿 pinned «Як там зімоўка, спадарства? Спадзяемся, вы трымаецеся бадзёра. У ваколіцах Белавежскай пушчы прырода толькі на першы погляд здаецца, што "у зімовым адпачынку". Насамрэч, усе ейныя жыхары зараз з усёй моцы намагаюцца дацягнуць да сонца і цеплыні (нават і мы😂).…»
Сябры, гэтым разам нам патрэбная ваша дапамога!🙏🏼

Мы шукаем дом вельмі спакойнаму і міламу сабаку. Ён быў знойдзены на дарозе ў Белавежскай пушчы (якой шмат хто з вас ехаў ад Гайнаўкі) і зараз знаходзіцца ў нас на ператрымцы.
Сабака памерам недзе па калена, самец, прайшоў агляд у ветэрынара. З іншымі сабакамі вядзе сябе вельмі інтэлігентна, часам можа гаўкнуць на машыну, якая хутка едзе (хіба як і мы больш любіць ровары).

Ціхі, ласкавы прыгажун. Магчыма, яго проста выкінулі з машыны. Таксама ёсць падазрэнне, што ён мог прыйсці ў Беларусі, так ці інакш вы ж разумееце.."сваіх на дарозе не пакідаем".

На жаль, мы не можам запрапанаваць яму застацца. І мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу ў пошуках!! Пасты, сторыз, аповеды сябрам - everything makes sense.
17
Магчыма, камусьці з вас акурат хацелася б мець такога сябра (і яшчэ ідэальны антыдэпрэсант заадно😉)? Або вы ведаеце кагосьці, хто падумваў завесці сабаку апошнім часам?

Ну, самі паглядзіце, які ён улыбака! Пашукайма любячы дом разам!

Транспарт па ўсёй Польшчы і запас ежы арганізуем. Патэнцыйна гатовыя нават дамаўляцца на pet sitting, калі гаспадару/гаспадыні трэба будзе ў вандроўку якую.
15
Прывітанне, сябры!

Снег у пушчы амаль цалкам знік, сонейка радуе ўжо другі тыдзень, у небе - клёкат журавоў і гусей. Не паспеем азірнуцца - ужо дрэвы заквітнеюць.

Мы-такі вырашылі зноў зладзіць свята. На красавіцкія доўгія выходныя, Вялікдзень у пушчы.

У мінулым годзе (фотаздымкам амаль год, шок!) было цудоўнае надвор'е і спевы птушак, ёга перад сняданкам і кампанія людзей, з якімі можна было і пагутарыць да ночы, і фарбаванымі яйкамі зранку пабіцца. У гэты раз, як заўсёды, будзе крыху інакш, але асноўныя інгрэдыенты напэўна застаюцца тыя самыя. Месца, прырода, ежа, сэнсы.

Адкрылі набор у групу, карацей.

https://time4nature.tilda.ws/

Некаторыя з вас пісалі і пыталіся. Дзякуй вам, людзі, за лёгкі (і такі патрэбны) ціск!👻😁
20🥰2
Вось такая прыгажосць пачалася!

Шчыра кажучы, у вясны ў гэтым годзе вельмі хуткі старт — дразды (і не толькі) спяваюць як шалёныя (а гусі гучна ляцяць над домам проста зараз).

Мы, у сваю чаргу, рыхтуемся прымаць групу на доўгія красавіцкія выходныя. І зноў ветліва просім вас падзяліцца спасылкай са знаёмымі, бо сарафаннае радыё — наша ўсё! 😁

https://time4nature.tilda.ws/
13