Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Сябры, а ці вам цікава было б пачытваць тут у суполцы пра розныя грыбы?
Anonymous Poll
97%
Цікава!
0%
Не люблю грыбы
3%
Усё адно!
"Белае чарадзейскае сядло" - так называецца гэты незвычайны грыб у перакладзе з ангельскай. Helvella crispa - вашай увазе, спадарства!

Белы або светла-жоўты грыб мае рабрыстае сцябло да 10см даўжынёй і капялюш няправільнай формы. Helvella crispa не мае запаху і смаку, і агулам лічыцца неядомым.
Расце з ліпеня па лістапад у лісцёвых і змяшаных лясах, часта ўздоўж сцяжынак.

Галасуем: прыгажун?
👍7💯52👀1
Інфахвілінка "пра грыбы"

⬆️ Calocera viscosa ('yellow stagshorn' або 'yellow false coral' па-ангельску)🔥

Вельмі прыгожы, але неядомы грыб. Часта яго можна заўважыць здалёк, таму што ён падобны на маленькае вогнішча сярод пнёў або каранёў хвойных дрэваў . Здараецца, грыб нібыта расце з зямлі (на фота).
А насамрэч не: Сalocera viscosa адносіцца да сапратрофаў, то бок раскладае арганічныя злучэнні ў мёртвай драўніне - лігнін і цэлюлозу - а значыцца, прарастае на нябачных ужо рэштках дрэва. Усё пладовае цела яркага колеру - ад жоўтага да аранжавага, можа вырастаць да 10см вышынёй. Мякаць гладкая, але без смаку (так пішуць, мы не спрабавалі). Што цікава, грыб гэты цяжка зламаць: ён нібыта гумовы, а пасля дажджу - ліпкі (а гэта акурат праверылі).
🔥7👍21
А вы ведалі, што куры - бліжэйшыя суродзічы дыназаўраў?
😁8😱4🦄2
Сябры, вітаем! 🍂

Даўно не дасылалі вам цікавосткі, а ўсё таму, што прымалі ў пушчы гасцей.

Глядзіце, якія прыгажэзныя грыбы трапіліся ўчора па дарозе на пушчанскую паляну (хадзілі паслухаць, як алені равуць).

Гэта Geastrum fimbriatum - зоравік бахромчаты або зямная зорка.
Пладовыя целы грыба спачатку маюць сферычную форму і знаходзяцца пад глебай. Пасля грыб прабіваецца на паверхню, і знешні пласт споравай абалонкі (экзаперыдый) расшчапляецца, утвараючы ад 5 да 8 прамянёў, якія выгінаюцца ўніз. Унутраны споравы мяшок жаўтлява-карычневы і мае невялікую канічную пору з махрамі па краях (на фота кепска бачна). Нейкага характэрнага смаку або паху грыб не мае, і наогул ён неядомы (хаця ў сеціве пішуць, што яго спажываюць некаторыя плямёны ў цэнтральнай Індыі).

Грыб даволі рэдкі, так што з гонарам дзелімся знаходкай🤩
🤩14🏆5🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
16🔥1
Амігос, вечар у хату!

Маем у запасе яшчэ шмат грыбоў вам для навукі, але спачатку пытанне: каго ў лесе з'елі гэтым разам?
😱6👍2
Дзякуй усім за ўдзел у апытанцы, косткі на папярэднім фота былі зубрыныя.

А гэтыя грыбы ⬆️ называюцца порхаўкі (Lycoperdon perlatum), па-ангельску - 'puffball' або 'devil's snuff-box'. Як бачна, зверху маладыя грыбы пакрытыя такімі мікрашыпамі, якія лёгка сціраюцца, пакідаючы прыгожы сеткавы ўзор на пладовым целе. Распазнаць іх лёгка па колеры і форме (спачатку кругленькія, потым падобныя на маленькую грушу, растуць хутка да 10см даўжынёй). Пакуль грыбы маладыя, яны ўнутры цалкам белыя (праверыць можна, разрэзаўшы) і ядомыя. А калі старыя, то робяцца шэрымі, і ў верхняй частцы - ў мяшочку - ўтвараюцца споры (бачныя ў разрэзе). Пры націсканні грыб лопаецца, каб поры разляцеліся (таму 'puffball') - вы напэўна па такіх у лесе хадзілі.

Калі што, смажыць на патэльні на маселку з соллю. Смак не надта выразны, але тэкстура прыкольная.
6🔥2
На мінулых выходных у (польскім) Белавежскім нацпарку прайшла штогадовая выстава грыбоў Белавежскай пушчы. Сёлета, нягледзячы на вельмі сухі год, атрымалася сабраць для дэманстрацыі 243 віды - нават крыху болей, чым у мінулым годзе.
Усе грыбы - свежыя, іх збіраюць напярэдадні, таму выстава доўжыцца толькі цягам выходных.

А тых, хто даедзе на нашую вандроўку праз тры тыдні, чакае мікалагічная экскурсія. Паглядзім, што ў лесе застанецца пасля грыбнога сезону.

Спасылку дублюем для вашых знаёмых😉, ёсць яшчэ месцы:
https://time4nature.tilda.ws/
18🤩1
Сябры, мы павярнуліся з канікул і зноўку ідзем у лес. Грыбы яшчэ павінны быць: пра вынікі пошукаў хутка распавядзем, а пакуль дзелімся з вамі фота задуменных чапляў на выдзьме.👋🏼
12
Пушча зараз - асалода для вачэй і вушэй. Шэлест лісця - максімальны. Вільготна і дастаткова цёпла. З грыбоў ёсць махавікі (яны ж "польскія"), зялёнкі і белыя гнаявікі (на апошнім фота). Усе ядомыя, хаця гнаявікі не ўсе з нашых гасцей ацанілі.😁

У бліжэйшы чацвер 30 кастрычніка на нашую "юбілейную" вандроўку чакаем гасцей. Калі некаму з вашых сяброў тэрмінова патрэбная змена краявіду, месцы ёсць!🌲🍂
10