Time4Nature🌿
132 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Channel photo updated
Красавік. Белавежская пушча. Кулічыкі-калачыкі.

Запрашаем правесці чатыры радасных дні разам з намі.
Усе дэталі - па спасылцы ніжэй.🪶


https://time4nature.tilda.ws/
3
Тэст на дабранач (або дабранак): вызначаем грыб па фота (і заадно тэсцім магчымасць каментаваць пасты)🍄

Што гэта: воўчы зеў, бабулькіны вушы ці лахнелула чашачкападобная?
⬆️ Бабулькіны вушы - гэта толькі адна з назваў саркасціфы ярка-чырвонай, што на папярэднім фота. Дзякуй за вашыя варыянты, было цікава пачытаць каментары!👏🏼

Іншыя альтэрнатыўныя назвы гэтых прыгожых грыбочкаў наступныя: чырвоны капялюшык, пецыца ярка-чырвоная, блюдцавік чырвоны. Па-ангельску - scarlet elf cup.

Вось вам кароткае відэа пра гэты грыбны цуд ад вясёленькага хлопца з UK (можна заадно слоўнікавы запас пашырыць, а не толькі веды пра грыбы 😉):

https://shorturl.at/7jU9V
👍2
👋🏼 Вітаем усіх новенькіх у суполцы, дзякуй, што далучыліся!

А давайце праверым, у каго з вас ёсць у архіве фота такога грыба. Шанец, што хтосьці з вас яго здымаў і ведае назву, даволі высокі, бо грыб папулярны.🍄‍🟫
5🥰1
Хацелася нешта пафаснае напісаць, маўляў, пушча вас чакае. Але ладна. Проста ламінаваная мапа вельмі зручная, каб на яе буцерброды ў лесе выкласці)
P.S. А пушча, дарэчы, так, чакае - на падоўжаную вялікодную праграму)
14👍4😁2
Time4Nature🌿
👋🏼 Вітаем усіх новенькіх у суполцы, дзякуй, што далучыліся! А давайце праверым, у каго з вас ёсць у архіве фота такога грыба. Шанец, што хтосьці з вас яго здымаў і ведае назву, даволі высокі, бо грыб папулярны.🍄‍🟫
На выходных злавілі для вас індыка (у аб'ектыў!), каб вы маглі параўнаць з карыёлам шматколерным. Як правільна напісалі ў каментарах раней, грыб сапраўды называюць індычыным хвастом. Ну як, ёсць падабенства?🦃
7👍4
Глядзіце, які мнагаслойны трутавік на альшыне. Давайце ўзгадаем, як палічыць ягоны ўзрост?
😍52
Закрываем тэму “інфармацыйнай хвілінкай”. Чаму гэта не гадавыя кольцы.

У гэтых грыбоў гіменафор - структура, якая прадукуе споры – трубкавая і размешчана знізу. Як, напрыклад, і ў праўдзівікаў - белых грыбоў. Калі на грыб глянеш знізу, то ўся паверхня ў дзірачках. Гэта тысячы мікратрубачак, сценкі якіх прадукуюць споры, а споры падаюць уніз і вылятаюць праз адтуліны. Гэтыя трубачкі добра бачныя на разрэзаным грыбе.

І тут такі кампраміс (як і ўва ўсім у прыродзе). Калі грыбу добра расцецца, трубачкі гіменафора становяцца даўжэйшымі і даўжэйшымі, прадукуюць болей і болей спораў. Але чым даўжэй трубачка, тым цяжэй спорам праз яе праляцець. Таму, наступае момант, калі гэтыя трубачкі становяцца задоўгімі (у нашым выпадку – каля сантыметра). І гэта вымушае грыб закладаць новы спораносны слой падніз старога і зноў расціць гіменафор. І так зноў і зноў, фарміруючы такія слаі.

Тобок, чым лепей умовы для роста грыба, тым часцей яму трэба перазакладаць спораносны слой. Ва ўмоўнага белага грыба такой праблемы няма, бо яны хуценька вырастаюць і згніваюць. А трутавыя растуць гадамі.
👍7🤓2
Гаворым пра трутавыя грыбы - а пры чым тут гэты цікавы дадатак? Як думаце, якая сувязь? Напішыце сваю версію ў каментарах!
🔥1
Усё верна. Раней агонь здабывалі так - высякалі іскру біўшы крэмнем па жалезным крэсале, а іскры лавілі на губку (ці трут), валакністы матэрыял, які рабілі з трутавых грыбоў. Дарэчы, па-польску гэтыя грыбы так і называюцца - хубы, а трут - хубка.

Па-ангельску губка/трут - tinder. A набор, які змяшчае ўсё неабходнае для таго, каб высякчы агонь - tinderbox.
🔥10
Time4Nature🌿 pinned «Красавік. Белавежская пушча. Кулічыкі-калачыкі. Запрашаем правесці чатыры радасных дні разам з намі. Усе дэталі - па спасылцы ніжэй.🪶 https://time4nature.tilda.ws/»
Сябры, віншуем вас з Днём птушак! І для натхнення - вось вам свеженькі запіс гукаў пушчанскай раніцы з непадалёку ад Церамісак. Зроблены, дарэчы, на Merlin - нагадаю вам пра гэты карысны дадатак)

https://youtu.be/W5snAGANSfg
🕊9