Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Добры вечар!
А вы чым сёння павячэралі? Не бярозкай?😁
4
Прывітанне! Вам - букет!

На пазамінулым тыдні ладзілі для чэрвеньскай групы экскурсію, магчымую толькі ўлетку: на дзікія архідэі. У Белавежскай пушчы іх можна знайсці ажно 14 відаў!

Паказваем, якія віды атрымалася пабачыць, каб вы таксама разглядаліся па баках падчас сваіх падарожжаў.👇🏼

На фота - Пальчатакарэннік Фукса (Dactylorhiza fuchsia, Common spotted orchid).
Сцябло ў гэтага віда цвёрдае, лісце амаль заўсёды плямістае. Кветкі розных адценняў ад бледна-ружовага да пурпурно-ружовага, але могуць быць амаль белымі. Ніжняя губа (лабелум) на палову даўжыні падзелена на тры амаль роўныя долі з ўзорам з цёмна-ружовых рысак і перарывістых ліній. Кветкі маюць лёгкі водар, але, як і іншыя віды роду Dactylorhiza, не прадукуюць нектару. Апыляецца рознымі насякомымі.
🔥114
Архідэі pt.2

На фота - Пальчатакарэннік мяса-чырвоны🥩
(Dactylorhiza incarnata, Early Marsh-orchid)
Сцябло звычайна пустое (можна адчуць сціскаючы). Колер вельмі зменлівы ў розных падвідаў, ад бледна-ружовага да пурпурно-ружовага. Лісце звычайна без плям. Форма кветкі - найлепшая ідэнтыфікацыйная прыкмета. Ніжняя губа (лабелум) цэльная, яе бакі загінаюцца ўніз з “хрыбтом” пасярэдзіне, і таму спераду кветка выглядае вельмі вузкай. Верхнія чашалісцікі і пялёсткі ўтвараюць капюшон, а бакавыя чашалісцікі трымаюцца вертыкальна. Кветкі апыляюцца чмялямі.
4
І адразу трэці від - Чараўнік двухлісты
(Platanthera bifolia, Lesser butterfly-orchid)

Дэлікатная архідэя з белымі кветкамі і вельмі прыемным пахам (і мы мелі мажлівасць яе панюхаць). Верхні чашалісцік і пялёсткі ўтвараюць капюшон, а бакавыя чашалісцікі распасціраюцца ў бакі. Лабелум зеленавата-белая, доўгая, вузкая і непадзеленая. Пыльцовыя структуры размешчаны блізка паралельна адна адной, а вельмі доўгі і вузкі шпорчык утрымлівае нектар. Кветкі маюць моцны пах і апыляюцца начнымі матылямі.

Вось такая лекцыя па батаніцы.😁
9
Сябры і сяброўкі, прывітанне!

Мы адкрылі рэгістрацыю ў групу на верасень - будзем вельмі радыя і ўдзячныя, калі вы падзеліцеся спасылкай са сваімі знаёмымі🙌🏻

https://time4nature.tilda.ws/

Верасень - сезон гону аленяў і (!) Дажынак, і мы збіраемся зладзіць асаблівы заезд, "па-багатаму": з лазняй, байдаркамі, шпацырамі на аленяў і не толькі. Дадайце да гэтага памідорчыкі на сняданкі з лакальнага рынку, свежае паветра і зоркі на цёмным небе. Карацей, усё, як мы любім.

📷 ідэальнае фота для ідэальнай праграмы - ад Сашы Пекача @alex_wildguide
17
"Не пушчай адзінай"

Спадарства, у палове жніўня ў Польшчы будзе чарговы доўгі ўікэнд, і гэта добрая нагода паглядзець нейкія новыя мясціны.

Мы даўно глядзім у бок Карпатаў, і здаецца, не будзе лепшага моманту, каб наведаць Beskid Niski - маляўнічы рэгіён на самай мяжы са Славаччынай.

У нашых планах - паглядзець прыгажэзныя драўляныя грэка-каталіцкія цэрквы, пашпацыраваць па лясах і прыгорках у Магурскім нацпарку ды паляжаць на карпацкіх лугах на сонейку.
Мо, і вы з намі? Асабліва радыя будзем ахвотным з машынамі - не разглядаем грамадскі транспарт праз нязручныя расклады.

15-17 жніўня, выезд з Варшавы зранку ў пятніцу, вяртанне ўвечары ў нядзелю. Кошт у раёне 850 злотых (TBC).

Ёсць ахвотныя далучыцца? Напішыце ў каменты або ў прыват!
🔥54👍1
Магчыма, story of the week

Даўно хацелася нешта цікавае вам паказаць, а тут такая сустрэча, даволі нечаканая. Не кожны дзень можна пабачыць двухколернага кажана (parti-coloured bat), які абдымае падушку.😁

Кажанчык гэты зусім маленькі - мае 5-6см у даўжыню, а важыць толькі 11-25 грамаў. Што цікава, жывуць такія кажаны да 12 (!) гадоў.

Vespertilio murinos (прыгожае лацінскае імя) быў асцярожна транспартаваны на падушцы пад дрэва.

А што цікавага вы бачылі ў ліпені, дзе былі? Дзяліцеся фота ў каментах!
17
Сябры, а ці вам цікава было б пачытваць тут у суполцы пра розныя грыбы?
Anonymous Poll
97%
Цікава!
0%
Не люблю грыбы
3%
Усё адно!