Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Сябры, прывітанне!

Дзелімся з вамі маленькай фотасправаздачай з мінулых выходных: пашвэндаліся па стайні ў Янаве Падляскім, сустрэлі шмат прыгожых каней (але не ўсе былі ахвотныя фатаграфавацца), знайшлі гняздо з дадаткам валасоў (гл. фота), махнулі 30км па Бугу👏🏼 (і вырашылі, што наступным разам паплывем менш😁), паразглядалі птушак і мелавы кар'ер у Мельніку, кайфанулі ад цішыні. А сонца было столькі, што мы ўсе прыплылі загарэлыя.

А цяпер - увага - пытанне:
што за грыб на фота?
16👍1
Каго ў лесе з'елі?
😱5
Суботні прывіт, спадарства!
Хадзілі па лесе, пабачылі вось такое дзівацтва, падумалі, трэба вас запытацца..
😱3
Time4Nature🌿
Суботні прывіт, спадарства! Хадзілі па лесе, пабачылі вось такое дзівацтва, падумалі, трэба вас запытацца..
Не 💩 райскай птушкі, не расліна і не грыб. Гэта істота складаецца ўсяго з адной (!) клеткі, але можа ўтвараць калоніі, якія нагадваюць грыбы ці проста аморфную слізістую масу. На фота - слізевік (ад "слізі", не ад "слёзаў", выбачце памылку, гэта ўсё Т9 вінаваты). Называецца прыгожа- лікагала драўнінная, па-ангельску 'wolf's milk' (бо людзі раней так баяліся ваўкоў, што думалі, нібыта малако ваўчыцы мае быць падобнага колеру, бо з крывёю).

Страшэнна цікавыя стварэнні, гэтыя слізевікі. Пагугліце ў вольны час! 🤓
9👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥8
Добры вечар!
А вы чым сёння павячэралі? Не бярозкай?😁
4
Прывітанне! Вам - букет!

На пазамінулым тыдні ладзілі для чэрвеньскай групы экскурсію, магчымую толькі ўлетку: на дзікія архідэі. У Белавежскай пушчы іх можна знайсці ажно 14 відаў!

Паказваем, якія віды атрымалася пабачыць, каб вы таксама разглядаліся па баках падчас сваіх падарожжаў.👇🏼

На фота - Пальчатакарэннік Фукса (Dactylorhiza fuchsia, Common spotted orchid).
Сцябло ў гэтага віда цвёрдае, лісце амаль заўсёды плямістае. Кветкі розных адценняў ад бледна-ружовага да пурпурно-ружовага, але могуць быць амаль белымі. Ніжняя губа (лабелум) на палову даўжыні падзелена на тры амаль роўныя долі з ўзорам з цёмна-ружовых рысак і перарывістых ліній. Кветкі маюць лёгкі водар, але, як і іншыя віды роду Dactylorhiza, не прадукуюць нектару. Апыляецца рознымі насякомымі.
🔥114
Архідэі pt.2

На фота - Пальчатакарэннік мяса-чырвоны🥩
(Dactylorhiza incarnata, Early Marsh-orchid)
Сцябло звычайна пустое (можна адчуць сціскаючы). Колер вельмі зменлівы ў розных падвідаў, ад бледна-ружовага да пурпурно-ружовага. Лісце звычайна без плям. Форма кветкі - найлепшая ідэнтыфікацыйная прыкмета. Ніжняя губа (лабелум) цэльная, яе бакі загінаюцца ўніз з “хрыбтом” пасярэдзіне, і таму спераду кветка выглядае вельмі вузкай. Верхнія чашалісцікі і пялёсткі ўтвараюць капюшон, а бакавыя чашалісцікі трымаюцца вертыкальна. Кветкі апыляюцца чмялямі.
4
І адразу трэці від - Чараўнік двухлісты
(Platanthera bifolia, Lesser butterfly-orchid)

Дэлікатная архідэя з белымі кветкамі і вельмі прыемным пахам (і мы мелі мажлівасць яе панюхаць). Верхні чашалісцік і пялёсткі ўтвараюць капюшон, а бакавыя чашалісцікі распасціраюцца ў бакі. Лабелум зеленавата-белая, доўгая, вузкая і непадзеленая. Пыльцовыя структуры размешчаны блізка паралельна адна адной, а вельмі доўгі і вузкі шпорчык утрымлівае нектар. Кветкі маюць моцны пах і апыляюцца начнымі матылямі.

Вось такая лекцыя па батаніцы.😁
9
Сябры і сяброўкі, прывітанне!

Мы адкрылі рэгістрацыю ў групу на верасень - будзем вельмі радыя і ўдзячныя, калі вы падзеліцеся спасылкай са сваімі знаёмымі🙌🏻

https://time4nature.tilda.ws/

Верасень - сезон гону аленяў і (!) Дажынак, і мы збіраемся зладзіць асаблівы заезд, "па-багатаму": з лазняй, байдаркамі, шпацырамі на аленяў і не толькі. Дадайце да гэтага памідорчыкі на сняданкі з лакальнага рынку, свежае паветра і зоркі на цёмным небе. Карацей, усё, як мы любім.

📷 ідэальнае фота для ідэальнай праграмы - ад Сашы Пекача @alex_wildguide
17
"Не пушчай адзінай"

Спадарства, у палове жніўня ў Польшчы будзе чарговы доўгі ўікэнд, і гэта добрая нагода паглядзець нейкія новыя мясціны.

Мы даўно глядзім у бок Карпатаў, і здаецца, не будзе лепшага моманту, каб наведаць Beskid Niski - маляўнічы рэгіён на самай мяжы са Славаччынай.

У нашых планах - паглядзець прыгажэзныя драўляныя грэка-каталіцкія цэрквы, пашпацыраваць па лясах і прыгорках у Магурскім нацпарку ды паляжаць на карпацкіх лугах на сонейку.
Мо, і вы з намі? Асабліва радыя будзем ахвотным з машынамі - не разглядаем грамадскі транспарт праз нязручныя расклады.

15-17 жніўня, выезд з Варшавы зранку ў пятніцу, вяртанне ўвечары ў нядзелю. Кошт у раёне 850 злотых (TBC).

Ёсць ахвотныя далучыцца? Напішыце ў каменты або ў прыват!
🔥54👍1