Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
На мінулых выходных надвор'е не спрыяла плану на байдаркі, але на гэтым тыдні яно нарэшце дае нам зялёнае святло.

Праграма і кошт выправы крыху змяніліся, а таму дасылаем інфармацыю цалкам яшчэ раз.👇🏼
2
Сустракаемся ў суботу 31 траўня на чыгуначным вакзале ў мясцовасці Бяла Падляска а 8.55. З Варшавы (Усходняга вакзалу) туды едзе цудоўны хуткі цягнік а 7.27. Як ужо ўзгадвалася раней, у дарозе можна выпіць ранішнюю каву ў вагоне-рэстарацыі.☺️

Перад стартам зладзім кароткую экскурсію - заедзем у гістарычную стайню ў Янаве Падляскім. Гэта вельмі знанае і прыгожае ў рэгіёне месца. Далей мы цэлы дзень плывём Бугам у 2-мясцовых байдарках ад самай мяжы з Беларуссю. Досвед не мае значэння: яшчэ на беразе будзе інструктаж, у кожнага будзе ратавальная камізэлька, а калі нават хтосьці разгубіцца, плынь вас і так панясе далей ад мяжы.😉

Цягам дня - выхад на кароткі шпацыр па мясцовасці Мельнік, ланч на беразе, а таксама назіранне за птушкамі і аповеды пра іх. Траса агулам - каля 20 км, прайсці яе мы плануем да 19-й гадзіны.

Пасля заканчэння сплаву - трансфер да месца начлегу, дзе ў нас таксама будзе вячэра і саўна для жадаючых. У нядзелю пасля сняданку мы працягнем культурніцкую праграму і пакажам вам цікавае месца паломніцтва, а пасля разам з’ямо абед перад дарогай дадому і падзелімся ўражаннямі.

Ад’езд са станцыі Семятычэ ў нядзелю хуткім цягніком а 15.36.

Кошт выправы: 680 злотых, уключае ў сябе арэнду байдарак, трансферы, страхоўку, уваход да стайні, ланч і вячэру ў суботу, начлег і сняданак у нядзелю, біноклі і працу гіда. Самастойна аплочваюцца квіткі на цягнік і абед на выбар у нядзелю.

Каб далучыцца да групы пішыце
@meet_upupa_epops.
8
А вось яшчэ патрапілася на вочы візуалізацыя (невядома_й аўтар_кі), як у дзятлаў язык уладкаваны.
У большасці птушак языкі кароткія і плоскія, але ў дзятлаў гэта вельмі доўгі і рухомы інструмент, пакрыты вельмі ліпкай сліной, каб паспяхова ўтрымліваць пайманых насякомых.

А на відэа ўважлівыя вочы змогуць знайсці птушаня зялёнага дзятла. Гэта яно галосна так крычыць, бо галоднае.😁
🔥4😱3
Сябры, прывітанне!

Дзелімся з вамі маленькай фотасправаздачай з мінулых выходных: пашвэндаліся па стайні ў Янаве Падляскім, сустрэлі шмат прыгожых каней (але не ўсе былі ахвотныя фатаграфавацца), знайшлі гняздо з дадаткам валасоў (гл. фота), махнулі 30км па Бугу👏🏼 (і вырашылі, што наступным разам паплывем менш😁), паразглядалі птушак і мелавы кар'ер у Мельніку, кайфанулі ад цішыні. А сонца было столькі, што мы ўсе прыплылі загарэлыя.

А цяпер - увага - пытанне:
што за грыб на фота?
16👍1
Каго ў лесе з'елі?
😱5
Суботні прывіт, спадарства!
Хадзілі па лесе, пабачылі вось такое дзівацтва, падумалі, трэба вас запытацца..
😱3
Time4Nature🌿
Суботні прывіт, спадарства! Хадзілі па лесе, пабачылі вось такое дзівацтва, падумалі, трэба вас запытацца..
Не 💩 райскай птушкі, не расліна і не грыб. Гэта істота складаецца ўсяго з адной (!) клеткі, але можа ўтвараць калоніі, якія нагадваюць грыбы ці проста аморфную слізістую масу. На фота - слізевік (ад "слізі", не ад "слёзаў", выбачце памылку, гэта ўсё Т9 вінаваты). Называецца прыгожа- лікагала драўнінная, па-ангельску 'wolf's milk' (бо людзі раней так баяліся ваўкоў, што думалі, нібыта малако ваўчыцы мае быць падобнага колеру, бо з крывёю).

Страшэнна цікавыя стварэнні, гэтыя слізевікі. Пагугліце ў вольны час! 🤓
9👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥8
Добры вечар!
А вы чым сёння павячэралі? Не бярозкай?😁
4
Прывітанне! Вам - букет!

На пазамінулым тыдні ладзілі для чэрвеньскай групы экскурсію, магчымую толькі ўлетку: на дзікія архідэі. У Белавежскай пушчы іх можна знайсці ажно 14 відаў!

Паказваем, якія віды атрымалася пабачыць, каб вы таксама разглядаліся па баках падчас сваіх падарожжаў.👇🏼

На фота - Пальчатакарэннік Фукса (Dactylorhiza fuchsia, Common spotted orchid).
Сцябло ў гэтага віда цвёрдае, лісце амаль заўсёды плямістае. Кветкі розных адценняў ад бледна-ружовага да пурпурно-ружовага, але могуць быць амаль белымі. Ніжняя губа (лабелум) на палову даўжыні падзелена на тры амаль роўныя долі з ўзорам з цёмна-ружовых рысак і перарывістых ліній. Кветкі маюць лёгкі водар, але, як і іншыя віды роду Dactylorhiza, не прадукуюць нектару. Апыляецца рознымі насякомымі.
🔥114
Архідэі pt.2

На фота - Пальчатакарэннік мяса-чырвоны🥩
(Dactylorhiza incarnata, Early Marsh-orchid)
Сцябло звычайна пустое (можна адчуць сціскаючы). Колер вельмі зменлівы ў розных падвідаў, ад бледна-ружовага да пурпурно-ружовага. Лісце звычайна без плям. Форма кветкі - найлепшая ідэнтыфікацыйная прыкмета. Ніжняя губа (лабелум) цэльная, яе бакі загінаюцца ўніз з “хрыбтом” пасярэдзіне, і таму спераду кветка выглядае вельмі вузкай. Верхнія чашалісцікі і пялёсткі ўтвараюць капюшон, а бакавыя чашалісцікі трымаюцца вертыкальна. Кветкі апыляюцца чмялямі.
4
І адразу трэці від - Чараўнік двухлісты
(Platanthera bifolia, Lesser butterfly-orchid)

Дэлікатная архідэя з белымі кветкамі і вельмі прыемным пахам (і мы мелі мажлівасць яе панюхаць). Верхні чашалісцік і пялёсткі ўтвараюць капюшон, а бакавыя чашалісцікі распасціраюцца ў бакі. Лабелум зеленавата-белая, доўгая, вузкая і непадзеленая. Пыльцовыя структуры размешчаны блізка паралельна адна адной, а вельмі доўгі і вузкі шпорчык утрымлівае нектар. Кветкі маюць моцны пах і апыляюцца начнымі матылямі.

Вось такая лекцыя па батаніцы.😁
9