Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Вечаровыя, ну хуткую руку знятыя вітанкі з вясновай пушчы! 👋🏼

Спадары і спадарыні, проста хацелі сказаць, што цёпла ўзгадваем сустрэчы з вамі ў восеньска-зімовы перыяд.☺️
..Але ведалі б вы, якое гэта магічнае адчуванне нарэшце глядзець захад сонца, стоячы без курткі!😁
Зубры паволі ідуць полем у бок лесу. Птушкі гаманяць, сонейка лёгка афарбоўвае дрэвы. Мммм..!

Добрага вечара вам!
11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, у нас раптоўна з'явілася вольнае месца ў групе на гэтыя выходныя. Усё падрыхтавана, нават ложак!😁
Праграма шыкоўная і такое ж надвор'е. Калі сярод вашых знаёмых ёсць тыя, хто лёгкі (як птушка) на пад'ём, распавядзіце ім пра нас, калі ласка!
🦉❤️
1🥰1
Прывітанне, сябры!

Якія планы на доўгія выходныя, ці будзе ў вас нейкі 'time4nature'?🌲😊

Хацелі паказаць вам некалькі прыгожых фотаздымкаў з нашага астатняга пушчанскага заезду на Вялікдзень. Дзякуем за іх Тане, нашай сяброўцы і ўдзельніцы вандровак!

А яшчэ - новая прапанова: збіраем ахвочых сплавіцца з намі Бугам напрыканцы траўня! Плыць будзем павольна, разглядаючы птушак у біноклі і робячы перарывы на абед на беразе ракі і шпацыр па старажытнай мясцовасці Mielnik.

24-25 траўня, начлег у гатэльчыку на беразе роднага Бугу. У нядзелю - экскурсія па знаных стайнях у Janowie Podlaskim.

Пішыце ў каментарах, хто з намі! Падрабязнасці - у наступным допісе. 🚣
🔥97
Краіна Бугу - the best of

Добрай раніцы!

Спадарства, пасля скрупулёзнага планавання нарэшце гатовая праграма сплаву на байдарках. У галоўнай ролі - маляўнічы, даволі шырокі і спакойны Буг.

Калі?
24-25 траўня, субота-нядзеля.

Які план?
Сустракаемся на чыгуначным вакзале ў мясцовасці Бяла Падляска. З Варшавы (Усходняга вакзалу) едзе цудоўны хуткі цягнік а 7.27. Да прыбыцця і нашай сустрэчы а 8.55 вы паспееце выпіць ранішнюю каву ў вагоне-рэстарацыі, разглядаючы краявіды ў вакно.😉

А далей?
У суботу мы цэлы дзень сплаўляемся ў 2-мясцовых байдарках ад самай мяжы з Беларуссю. Натуральна, плывём углыб Польшчы: Буг цячэ на Захад, плюс мы любім ‘go with the flow’. Досвед не мае значэння: яшчэ на беразе будзе інструктаж, у кожнага будзе ратавальная камізэлька, а калі нават хтосьці разгубіцца, плынь вас і так панясе далей ад мяжы.😁

Цягам дня - выхад на кароткі шпацыр па мясцовасці Мельнік, ланч на беразе, а таксама назіранне за птушкамі і аповеды пра іх ад Віктара. Траса агулам - каля 20 км. Прайсці яе мы плануем да 19-й гадзіны.

А што потым?
Трансфер і адпачынак у густоўным гатэлі на беразе Бугу. Добрая рэстарацыя, басейны і саўны, а таксама глэмпінг на тэрыторыі - пасля побыту кожны з вас мае напісаць у водгуках, ці сапраўды гэта былі чатыры зоркі!

У нядзелю дзень можна будзе пачаць са світанку на рацэ або адразу са сняданку - па жаданні.

Пасля высялення едзем у гістарычную мясцовасць Янув Падляскі, пра лёсы якой таксама вам распавядзем. Паабедаем у рэстарацыі і пашпацыруем па прыгожай стайні, якая існуе з пачатку XIX стагоддзя.

Нарэшце, адправімся назад у Бялу Падляску, каб сесьці на хуткі цягнік а 18-й гадзіне.❣️
8🔥3
Які кошт?
860 злотых. У ім: байдаркі, абед на беразе ракі, трансферы ў суботу і нядзелю, начлег у глэмпінгу або ў пакоях тыпу standard (на ваш выбар), сняданак і абед у нядзелю, экскурсія па стайні ў Янаве Падляскім, суправаджэнне па ўсім маршруце, страхаванне.

Мінімальная колькасць удзельнікаў у групе - 10 чалавек. Для рэзервацыі месца неабходна запоўніць форму і даслаць 360 злотых перадаплаты. Падрабязную інфармацыю вы атрымаеце на пошту пасля запаўнення кароткай анкеты:

https://forms.gle/DwbgzXHe6FhL1aC6A

Гэта, бадай, адзіная такая прапанова “па-багатаму”: больш у гэтым сезоне мы не плануем спаць у чатырохзоркавых гатэлях.😁 Як заўсёды, добры гумар і ўражанні гарантуем.

Ну што, паплылі? 🙌🏼
11
Time4Nature🌿 pinned «Краіна Бугу - the best of Добрай раніцы! Спадарства, пасля скрупулёзнага планавання нарэшце гатовая праграма сплаву на байдарках. У галоўнай ролі - маляўнічы, даволі шырокі і спакойны Буг. Калі? 24-25 траўня, субота-нядзеля. Які план? Сустракаемся…»
👋🏻Праз два дні - першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы. Чаму мы раптам пра такое пішам? Падчас адной з нашых пушчанскіх вандровак у госці на вячэру ды на гутарку завітаў адзін з кандыдатаў (ці адна з кандыдатак🤔).
Здагадаецеся/прыгадаеце, хто?
Anonymous Quiz
14%
Рафал Тшасковскі
25%
Шымон Халовня
50%
Малгажата Беят
11%
Ася Сенішын
Выбары выбарамі, а мы вяслуем у лепшую будучыню незалежна ад выніку галасавання.🚣

Ужо на наступных выходных мы будзем ісці па рацэ Буг на байдарках, і ў нашай цёплай кампаніі яшчэ ёсць тры месцы.

Дарэчы, бюджэт вандроўкі паменшыўся да 560 злотых: замест гатэлю мы будзем ночыць ва ўтульных дамках на беразе ракі. Калі ў вас няма іншых планаў, паехалі!

Надвор'е таксама выправіцца🌞
9
Time4Nature🌿 pinned «Выбары выбарамі, а мы вяслуем у лепшую будучыню незалежна ад выніку галасавання.🚣 Ужо на наступных выходных мы будзем ісці па рацэ Буг на байдарках, і ў нашай цёплай кампаніі яшчэ ёсць тры месцы. Дарэчы, бюджэт вандроўкі паменшыўся да 560 злотых: замест…»
Сябры, у нашай ініцыятывы з'явіўся інстаграм 👀, давайце сябраваць і там таксама:

https://www.instagram.com/time4nature.today/

Да таго ж, мы адкрылі рэгістрацыю на чэрвень. Кожны раз мы робім праграму крышачку іншай, і гэты раз не будзе выключэннем: свята летняга сонцастаяння не можа прайсці незаўважна! 🌞

Дзяліцеся спасылкамі з сябрамі. Будзем радыя пабачыцца ўжо праз месяц!🦉

https://time4nature.tilda.ws/
6👍5
Некалькі дзён таму нам на вочы трапіў вось гэты фотаздымак, зроблены недзе ў Заходняй Вірджыніі фатографкай-аматаркай Donnie Dania.
Stunning! Ці не так?

Тыя, хто быў з намі ў парку ў Белавежы, напэўна ўзгадаюць дуб, літаральна "прашыты" маланкай па ўсёй сваёй даўжыні.

☝️🏻Памятайце, што калі пачынаецца навальніца, не варта хавацца пад вялікімі дрэвамі, якія растуць паасобку. А калі раптам моцны дождж застане вас у гарах (ну, раптам вы туды збіраецеся гэтым летам), то трэба як мага хутчэй сысці з перавалаў і хрыбтоў ніжэй, пазбягаючы адкрытых месцаў.

Дарэчы, праз прагноз надвор'я мы ў апошні момант перанеслі сплаў Бугам на бліжэйшыя выходныя. Але пра гэта - у наступным допісе.
15
На мінулых выходных надвор'е не спрыяла плану на байдаркі, але на гэтым тыдні яно нарэшце дае нам зялёнае святло.

Праграма і кошт выправы крыху змяніліся, а таму дасылаем інфармацыю цалкам яшчэ раз.👇🏼
2
Сустракаемся ў суботу 31 траўня на чыгуначным вакзале ў мясцовасці Бяла Падляска а 8.55. З Варшавы (Усходняга вакзалу) туды едзе цудоўны хуткі цягнік а 7.27. Як ужо ўзгадвалася раней, у дарозе можна выпіць ранішнюю каву ў вагоне-рэстарацыі.☺️

Перад стартам зладзім кароткую экскурсію - заедзем у гістарычную стайню ў Янаве Падляскім. Гэта вельмі знанае і прыгожае ў рэгіёне месца. Далей мы цэлы дзень плывём Бугам у 2-мясцовых байдарках ад самай мяжы з Беларуссю. Досвед не мае значэння: яшчэ на беразе будзе інструктаж, у кожнага будзе ратавальная камізэлька, а калі нават хтосьці разгубіцца, плынь вас і так панясе далей ад мяжы.😉

Цягам дня - выхад на кароткі шпацыр па мясцовасці Мельнік, ланч на беразе, а таксама назіранне за птушкамі і аповеды пра іх. Траса агулам - каля 20 км, прайсці яе мы плануем да 19-й гадзіны.

Пасля заканчэння сплаву - трансфер да месца начлегу, дзе ў нас таксама будзе вячэра і саўна для жадаючых. У нядзелю пасля сняданку мы працягнем культурніцкую праграму і пакажам вам цікавае месца паломніцтва, а пасля разам з’ямо абед перад дарогай дадому і падзелімся ўражаннямі.

Ад’езд са станцыі Семятычэ ў нядзелю хуткім цягніком а 15.36.

Кошт выправы: 680 злотых, уключае ў сябе арэнду байдарак, трансферы, страхоўку, уваход да стайні, ланч і вячэру ў суботу, начлег і сняданак у нядзелю, біноклі і працу гіда. Самастойна аплочваюцца квіткі на цягнік і абед на выбар у нядзелю.

Каб далучыцца да групы пішыце
@meet_upupa_epops.
8
А вось яшчэ патрапілася на вочы візуалізацыя (невядома_й аўтар_кі), як у дзятлаў язык уладкаваны.
У большасці птушак языкі кароткія і плоскія, але ў дзятлаў гэта вельмі доўгі і рухомы інструмент, пакрыты вельмі ліпкай сліной, каб паспяхова ўтрымліваць пайманых насякомых.

А на відэа ўважлівыя вочы змогуць знайсці птушаня зялёнага дзятла. Гэта яно галосна так крычыць, бо галоднае.😁
🔥4😱3