Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Time4Nature🌿
👋🏼 Вітаем усіх новенькіх у суполцы, дзякуй, што далучыліся! А давайце праверым, у каго з вас ёсць у архіве фота такога грыба. Шанец, што хтосьці з вас яго здымаў і ведае назву, даволі высокі, бо грыб папулярны.🍄‍🟫
На выходных злавілі для вас індыка (у аб'ектыў!), каб вы маглі параўнаць з карыёлам шматколерным. Як правільна напісалі ў каментарах раней, грыб сапраўды называюць індычыным хвастом. Ну як, ёсць падабенства?🦃
7👍4
Глядзіце, які мнагаслойны трутавік на альшыне. Давайце ўзгадаем, як палічыць ягоны ўзрост?
😍52
Закрываем тэму “інфармацыйнай хвілінкай”. Чаму гэта не гадавыя кольцы.

У гэтых грыбоў гіменафор - структура, якая прадукуе споры – трубкавая і размешчана знізу. Як, напрыклад, і ў праўдзівікаў - белых грыбоў. Калі на грыб глянеш знізу, то ўся паверхня ў дзірачках. Гэта тысячы мікратрубачак, сценкі якіх прадукуюць споры, а споры падаюць уніз і вылятаюць праз адтуліны. Гэтыя трубачкі добра бачныя на разрэзаным грыбе.

І тут такі кампраміс (як і ўва ўсім у прыродзе). Калі грыбу добра расцецца, трубачкі гіменафора становяцца даўжэйшымі і даўжэйшымі, прадукуюць болей і болей спораў. Але чым даўжэй трубачка, тым цяжэй спорам праз яе праляцець. Таму, наступае момант, калі гэтыя трубачкі становяцца задоўгімі (у нашым выпадку – каля сантыметра). І гэта вымушае грыб закладаць новы спораносны слой падніз старога і зноў расціць гіменафор. І так зноў і зноў, фарміруючы такія слаі.

Тобок, чым лепей умовы для роста грыба, тым часцей яму трэба перазакладаць спораносны слой. Ва ўмоўнага белага грыба такой праблемы няма, бо яны хуценька вырастаюць і згніваюць. А трутавыя растуць гадамі.
👍7🤓2
Гаворым пра трутавыя грыбы - а пры чым тут гэты цікавы дадатак? Як думаце, якая сувязь? Напішыце сваю версію ў каментарах!
🔥1
Усё верна. Раней агонь здабывалі так - высякалі іскру біўшы крэмнем па жалезным крэсале, а іскры лавілі на губку (ці трут), валакністы матэрыял, які рабілі з трутавых грыбоў. Дарэчы, па-польску гэтыя грыбы так і называюцца - хубы, а трут - хубка.

Па-ангельску губка/трут - tinder. A набор, які змяшчае ўсё неабходнае для таго, каб высякчы агонь - tinderbox.
🔥10
Time4Nature🌿 pinned «Красавік. Белавежская пушча. Кулічыкі-калачыкі. Запрашаем правесці чатыры радасных дні разам з намі. Усе дэталі - па спасылцы ніжэй.🪶 https://time4nature.tilda.ws/»
Сябры, віншуем вас з Днём птушак! І для натхнення - вось вам свеженькі запіс гукаў пушчанскай раніцы з непадалёку ад Церамісак. Зроблены, дарэчы, на Merlin - нагадаю вам пра гэты карысны дадатак)

https://youtu.be/W5snAGANSfg
🕊9
Крылы.бай - гэта крутыя афлайн і анлайн прыродазнаўчыя курсы ад Сямёна Левага і Анжэлы Журавель. Пачыналася ўсё са школы па распазнаванню птушак (школы бёрдуотчынгу), а цяпер там ёсць курсы ад вызначэння жаб і змей да атрутных раслінаў вакол нас (гаспадыні на заметку 😄). Раім!
1
Forwarded from Анжела Журавель
🎉 Нам 3 года!

Сегодня «Крылы.by» отмечает свой маленький, но такой важный день рождения — 3 года полёта вместе с вами!

Каждый из вас, кто учится, путешествует, поддерживает и верит в наш проект, — это часть нашей общей большой истории.

Спасибо, что остаётесь с нами, делитесь знаниями, растёте и вдохновляете нас в ответ.

Пусть этот год принесёт ещё больше открытий, смелых идей и совместных достижений. Вместе мы точно сможем больше!

С днём рождения, «Крылы»!
И спасибо, что вы все с нами. ❤️🚀
🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, добры вечар вам у вашыя цёплыя хаты!🥶😄

У нас для вас добрыя навіны. Першая: на красавіцкія выходныя група цалкам сабраная, і амаль палова ўдзельні_ц едзе да нас у пушчу паўторна (а некаторыя - трэці раз запар!). Гэта проста ВАЎ! Мы вельмі радыя, што вам хочацца вяртацца, і рыхтуем шмат новых цікавостак на бліжэйшы заезд. ❤️ Днямі вам будзе дасланая інфармацыя пра даезд і рэчы з сабой.

Другая: на травень мы плануем сплаў на байдарках па роднаму Бугу. Краіна Буга - фантастычнае месца! Ці ёсць сярод вас жадаючыя правесці выходныя на вадзе? Адзначайцеся ў каментарах або пішыце ў прыват (кантакт знойдзеце ў апісанні каналу).

І фінальнае: чые косткі трымае Віктар на відэа?😄
16
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
6
Вечаровыя, ну хуткую руку знятыя вітанкі з вясновай пушчы! 👋🏼

Спадары і спадарыні, проста хацелі сказаць, што цёпла ўзгадваем сустрэчы з вамі ў восеньска-зімовы перыяд.☺️
..Але ведалі б вы, якое гэта магічнае адчуванне нарэшце глядзець захад сонца, стоячы без курткі!😁
Зубры паволі ідуць полем у бок лесу. Птушкі гаманяць, сонейка лёгка афарбоўвае дрэвы. Мммм..!

Добрага вечара вам!
11
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сябры, у нас раптоўна з'явілася вольнае месца ў групе на гэтыя выходныя. Усё падрыхтавана, нават ложак!😁
Праграма шыкоўная і такое ж надвор'е. Калі сярод вашых знаёмых ёсць тыя, хто лёгкі (як птушка) на пад'ём, распавядзіце ім пра нас, калі ласка!
🦉❤️
1🥰1
Прывітанне, сябры!

Якія планы на доўгія выходныя, ці будзе ў вас нейкі 'time4nature'?🌲😊

Хацелі паказаць вам некалькі прыгожых фотаздымкаў з нашага астатняга пушчанскага заезду на Вялікдзень. Дзякуем за іх Тане, нашай сяброўцы і ўдзельніцы вандровак!

А яшчэ - новая прапанова: збіраем ахвочых сплавіцца з намі Бугам напрыканцы траўня! Плыць будзем павольна, разглядаючы птушак у біноклі і робячы перарывы на абед на беразе ракі і шпацыр па старажытнай мясцовасці Mielnik.

24-25 траўня, начлег у гатэльчыку на беразе роднага Бугу. У нядзелю - экскурсія па знаных стайнях у Janowie Podlaskim.

Пішыце ў каментарах, хто з намі! Падрабязнасці - у наступным допісе. 🚣
🔥97
Краіна Бугу - the best of

Добрай раніцы!

Спадарства, пасля скрупулёзнага планавання нарэшце гатовая праграма сплаву на байдарках. У галоўнай ролі - маляўнічы, даволі шырокі і спакойны Буг.

Калі?
24-25 траўня, субота-нядзеля.

Які план?
Сустракаемся на чыгуначным вакзале ў мясцовасці Бяла Падляска. З Варшавы (Усходняга вакзалу) едзе цудоўны хуткі цягнік а 7.27. Да прыбыцця і нашай сустрэчы а 8.55 вы паспееце выпіць ранішнюю каву ў вагоне-рэстарацыі, разглядаючы краявіды ў вакно.😉

А далей?
У суботу мы цэлы дзень сплаўляемся ў 2-мясцовых байдарках ад самай мяжы з Беларуссю. Натуральна, плывём углыб Польшчы: Буг цячэ на Захад, плюс мы любім ‘go with the flow’. Досвед не мае значэння: яшчэ на беразе будзе інструктаж, у кожнага будзе ратавальная камізэлька, а калі нават хтосьці разгубіцца, плынь вас і так панясе далей ад мяжы.😁

Цягам дня - выхад на кароткі шпацыр па мясцовасці Мельнік, ланч на беразе, а таксама назіранне за птушкамі і аповеды пра іх ад Віктара. Траса агулам - каля 20 км. Прайсці яе мы плануем да 19-й гадзіны.

А што потым?
Трансфер і адпачынак у густоўным гатэлі на беразе Бугу. Добрая рэстарацыя, басейны і саўны, а таксама глэмпінг на тэрыторыі - пасля побыту кожны з вас мае напісаць у водгуках, ці сапраўды гэта былі чатыры зоркі!

У нядзелю дзень можна будзе пачаць са світанку на рацэ або адразу са сняданку - па жаданні.

Пасля высялення едзем у гістарычную мясцовасць Янув Падляскі, пра лёсы якой таксама вам распавядзем. Паабедаем у рэстарацыі і пашпацыруем па прыгожай стайні, якая існуе з пачатку XIX стагоддзя.

Нарэшце, адправімся назад у Бялу Падляску, каб сесьці на хуткі цягнік а 18-й гадзіне.❣️
8🔥3