Time4Nature🌿
131 subscribers
79 photos
4 videos
15 links
Глядзім на прыроду з захапленнем і вучым іншых рабіць гэтаксама.
Download Telegram
Пушча зараз - асалода для вачэй і вушэй. Шэлест лісця - максімальны. Вільготна і дастаткова цёпла. З грыбоў ёсць махавікі (яны ж "польскія"), зялёнкі і белыя гнаявікі (на апошнім фота). Усе ядомыя, хаця гнаявікі не ўсе з нашых гасцей ацанілі.😁

У бліжэйшы чацвер 30 кастрычніка на нашую "юбілейную" вандроўку чакаем гасцей. Калі некаму з вашых сяброў тэрмінова патрэбная змена краявіду, месцы ёсць!🌲🍂
10
Сябры, у нас для вас цікавы анонс на канец лістапада.

Нашыя сябры з Белавежскай пушчы ў апошні лістападаўскі ўікэнд ладзяць добрасуседскі фестываль пра ахову прыроды і будаванне кантактаў на памежжы. Тры дні розных дыскусій, шпацыраў у лесе і сустрэчаў вакол стала пад назвай 'Wspólnie na granicy'.

Падрабязная праграма і апісанне - на старонцы падзеі ў фэйсбуку:

https://m.facebook.com/events/1138017975200013/?ref_source=SEARCH


Арганізатары вельмі запрашаюць усіх вас!
Можна прыехаць на усю праграму ці толькі на частку. Мы - Time4Nature - правядзём шпацыр па пушчы ў нядзелю 30 лістапада. На ўсе актыўнасці ўваход бясплатны.
👍63
І супер-бонус: можна запоўніць заяўку на ўдзел у якасці валанцёр_кі, каб дапамагчы пры гатоўцы абеду/пачастунку, і атрымаць некалькі бясплатных начлегаў. Месца сапраўды вельмі крутое, і класная нагода сустрэцца!
Пакідаем спасылку на рэгістрацыю (калі хочаце дапамагчы гатаваць і ночыць, пакіньце каментар у форме):

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSc8vrPzrN4w08tPPY4dTU3aKe9QUqOayL-_FvbvIdr6-VtcMw/viewform?usp=send_form

Да сустрэчы!👋🏼
5
👋🏼

Мы нарэшце пачынаем рэгістрацыю на Каляды ў - the one and only - Белавежскай пушчы.
Неназваныя метэаролагі з навінавых стужак абяцаюць нам сапраўдную халодную зіму, а мы скажам так: мы чакаем снег, такі патрэбны лесу. Мы чакаем казку - каб, як у «12 месяцаў»: белыя краявіды і all that magic. ❄️🌙

У доме будзе цёпла. Будуць госці, гутаркі ля печкі, смех у лесе, і калядная вячэра, канешне ж, таксама будзе. Водары - белавежскага хлеба, пірагоў, супу з баравікамі і ўсяго рознага. Будзем распазнаваць сляды і агулам занурацца ў бясконца прыгожы свет прыроды. Дарэчы, гэтым разам мы нават далі вандроўцы нешта накшталт слогану: Daj sobie spokój. Натхнёныя кароткім візітам у вялікі горад, так бы мовіць. 😄

Карацей, запрашаем у пушчу. Адпачыць, запаволіцца, парадавацца. Усе дэталі, па традыцыі, - на старонцы https://time4nature.tilda.ws/.

Ёсць тарыф early owls (магічная сава, якая бывае толькі ў казках) - пры рэгістрацыі да канца лістапада.

Пабачымся! 👋🏻
🔥1310💘1
Time4Nature🌿 pinned «👋🏼 Мы нарэшце пачынаем рэгістрацыю на Каляды ў - the one and only - Белавежскай пушчы. Неназваныя метэаролагі з навінавых стужак абяцаюць нам сапраўдную халодную зіму, а мы скажам так: мы чакаем снег, такі патрэбны лесу. Мы чакаем казку - каб, як у «12 месяцаў»:…»
Winter solstice greetings!

Спадарства, зацягнулася паўза ў абнаўленнях гэтага каналу Time4Nature, а ўсё таму, што мы актыўна рыхтуемся да прыезду вялікай групы на Каляды. У гэтым годзе месцы скончыліся так хутка, што мы акрамя як тут нідзе больш рэкламы не рабілі.😳

Дзякуй вам, што прыехалі (і вярталіся зноў) ў пушчу ў гэтым годзе! Доўгія ночы хутка пачнуць саступаць час светлавым дням, а значыцца - вясна непазбежна прыйдзе.🌞

Неўзабаве мы павернемся з планамі-анонсамі на наступны год, а пакуль дасылаем адмыслова для вас зроблены фотаздымак. Снегу пакуль няма, але туман робіць пушчу максімальна утульнай.

P.S. Дайце знак, калі хочаце паглядзець на лес ў снезе - такое ў архівах таксама маем. 😉
1111🥰2
Сябры, віншуем вас з новым годам і дзякуем, што былі разам з намі ў 2025-м! На лясных сцяжынах, дома ля печкі, у байдарках - вашыя ўсмешкі былі для нас лепшай адзнакай! ❄️

Няхай у гэтым годзе будзе прастора для новых мараў і сілы, каб іх здзейсніць, здароўе і любімыя побач! Натхняльных вам прыгодаў і шмат радасці, як ад сустрэчы з пушчанскім ваўком на світанку! 😉
29🔥3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👋🏼 Вітанкі з зімовай казкі!
Спадарства, вось ужо два тыдні мы жывем нібыта ў Лапландыі - цяжка апісаць словамі, як прыгожа ў заснежанай пушчы. З нагоды такой рэдкай і надзвычай важнай падзеі, як снег, мы вырашылі хуценька склікаць маленькую групу на наступныя выходныя 23-25 студзеня.

Спаць будзем у абсалютна фантастычным месцы - былой леснічоўцы пасярод лесу. Будуць лыжы і саўна на дровах. Засталіся два пакоі, усе з прыбіральнямі - запрашаем парамі, сем'ямі ці міні-кампаніямі. Падрабязнасці як заўсёды па спасылцы:

https://time4nature.tilda.ws/

Падкіньце ідэю знаёмым, калі ласка! Трэба лавіць момант, пакуль гэтая прыгажэзная зімовая казка не скончылася.❄️
24🔥3
Увага! Sensitive content👀

На выходных хадзілі па пушчы на лыжах, грэліся ў саўне і назіралі за касулямі з вакна кухні разам з чарговай цудоўнай групай. Учора на світанку пайшлі паназіраць за зубрамі. Ідзем, а на снезе - свежая кроў. І раптам крумкачоў цэлая зграя ўздымаецца ў паветра. І арлан-белахвост ляціць кудысьці..

Знайсці месца, дзе ваўкі зладзілі "застолле", атрымалася сёння зранку. Пах стаіць моцны. Плануем паставіць фотапастку, бо ваўкі абавязкова павярнуцца, каб даесьці.
😱17👍3🔥2
А вось і чаканыя фотачкі з фотапасткі. Даядаць “каркас” (ад carсass - туша) прыйшлі спачатку ліса, а пасля - воўк. Але ёсць нюансы - пра іх заўтра. Фотапастка ўсё стаіць, можа, заўтра будуць новыя "сустрэчы".
23👀7😱5👏1
Фотапастка зняла, як на рэшткі ваўчынай ахвяры прыходзілі ліса і малады воўк. Абодвум гэтым звярам мажлівасць паесці тут была крытычна важнай. Ліса кульгала - пярэдняя лапа была зламаная. Працоўная гіпотэза - што яна трапіла ў капкан, які нехта з мясцовых паставіў на сваім падворку. Мы бачылі расцярушанае курынае пер’е акурат за плотам, халады маглі падштурхнуць лісу да наведвання куратніка. Воўк быў хворы, у каросце (часотцы) і з плямамі голай скуры. Моцныя халады вельмі аслабляюць такіх жывёл і яны часта не перажываюць зіму - мы ведаем пра як мінімум адзін такі выпадак у польскай Белавежскай пушчы гэтай зімой. Але так працуе натуральны адбор.
😢8💔5
Зірніце яшчэ раз на фотаздымак ваўка па-новаму - і вы ўбачыце адразу, што гэта невялічкі ваўчок з "пабітым моллю" футрам.
😢5💔3
Як там зімоўка, спадарства? Спадзяемся, вы трымаецеся бадзёра. У ваколіцах Белавежскай пушчы прырода толькі на першы погляд здаецца, што "у зімовым адпачынку". Насамрэч, усе ейныя жыхары зараз з усёй моцы намагаюцца дацягнуць да сонца і цеплыні (нават і мы😂). Ваўкі актыўна палююць - паехалі было сёння паставіць фотапастку на месцы чарговай "сталоўкі", а ўжо і не засталося рэштак на вячэру. То не паставілі.

Калі вы толькі не злятаеце падалей шукаць сонца ў лютым (хіба што вы ўжо😁), завітвайце на канец лыжнага сезону ў бліжэйшую пятніцу. Праедземся па пушчанскіх месцах моцы, навучымся адрозніваць сірыйскага дзятла ад сярэдняга.
І разляцімся: гукаць вясну і блінцы смажыць.
10
А вось яшчэ падрыхтавалі для вас фотаздымкі з сённяшняй "экспедыцыі":
- сабаку, які бегае па заснежанай рачулцы Арлянка;
- адзін са славутых "двайных" дарожных знакаў, што пазначае пачатак вёскі Орля (назва ад рачулкі, вядома). Акрамя вялізнай сінагогі з XVII cт. Орля да нядаўна мела яшчэ адну, нават і большую славутасць - шаптуху Валічку. Зрэшты, тое была не адзіная шаптуха ў ваколіцы, пра што нагадвае..⬇️
- фантастычна прыгожы крыж ля дарогі. Кажуць, абвязвалі яго тыя, хто выходзіў ад шчэ адной шаптухі з суседняй вёскі. Калі здагадваецеся, навошта гэтыя тканіны на крыжы, то пішыце ў каментарах;
- ласіху, якая думала было перайсці праз дарогу разам з двумя дзецьмі (усе засталіся цэлыя, ані кіроўцы, ані ласі не "газавалі").
15🔥4🥰2
Time4Nature🌿 pinned «Як там зімоўка, спадарства? Спадзяемся, вы трымаецеся бадзёра. У ваколіцах Белавежскай пушчы прырода толькі на першы погляд здаецца, што "у зімовым адпачынку". Насамрэч, усе ейныя жыхары зараз з усёй моцы намагаюцца дацягнуць да сонца і цеплыні (нават і мы😂).…»