Это Минск, детка
9.63K subscribers
5.79K photos
1.24K videos
1 file
1.61K links
Авторский контент команды THISMINSK MEDIA про события в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: thisminsk@protonmail.com

Предложения, реклама, PR: @thisminskbot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітанкі з фронту ад нашых хлопцаў з батальона «Тэрор» 🔥

Разам пераможам!

Далучайцеся да рэкрутынгу і дапамогі: @BDK_UA_bot

#нашы_героі
Апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», пісьменнік. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтра, прэміі Францішка Аляхновіча, а таксама прэміі «За волю думкі» імя Васіля Быкава.

Павел неаднаразова падпадаў пад пераслед з боку рэжыму Лукашэнкі за сваю палітычную чыннасць. Amnesty International тройчы прызнавала яго вязнем сумлення.

У Паўла ёсць жонка Вольга і маленькі сын. Яшчэ знаходзячыся ў СІЗА, Павел працягваў напісанне свайго рамана «Беларусалiм». Знаходзячыся ў зняволенні, Павел пачаў маляваць для свайго сына Францішака малюнкі: будынкі, партрэты, транспартныя сродкі. Пачалося ўсе якраз з машынак, а потым Павел пераключыўся на касцёлы. Паўлу дасылаюць паштоўкі з краявідамі – а ён перамалёўвае з іх храмы.

Яго жонка Вольга выпусціла малюнкі храмаў у выглядзе паштовак.

Нагадаем, што 7 чэрвеня 2020 года Павел быў арыштаваны ў Менску за правядзенне незарэгістраванага пікета, на наступны дзень прысуджаны да арышту на 15 сутак, потым тэрмін яго зместу пад вартай падаўжаўся і на волю ён і дагэтуль не выйшаў. 20 жніўня 2020 г. у дачыненні да палітвязня была ўзбуджана крымінальная справа «за падрыхтоўку масавых беспарадкаў».

25 траўня 2021 г. Павел быў прысуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Жадаем Паўлу хутчэй абняць родных і блізкіх і ўбачыць нашу краіну вольнай!

#нашы_героі
Некалькі год таму, на Замкавай гары, што ў самым цэнтры Вільні, знайшлі парэшткі чалавека. Крыміналісты пасля ўсебаковага даследавання агучылі, што на 99% - гэта Зыгмунт Серакоўскі, паплечнік Кастуся Каліноўскага.

Пра тое, што парэшткі могуць належаць Серакоўскаму, таксама сведчыў выяўлены пры ім медальён, а на правай руцэ - залаты пярсцёнак з надпісам на ўнутраным боку Zygmunt Apolonija 11 Sierpnia / 30 Lipca 1862 r.

Ва ўніверсітэце Серакоўскі ўзначаліў "Саюз літоўскай моладзі”. Пасля таго як улады раскрылі дзейнасць арганізацыі, яе лідара ў 1848 году арыштавалі і адправілі ў войска. Служыў Зыгмунт у Арэнбургскай губерні, дзе пазнаёміўся з украінскім кабзаром Тарасам Шаўчэнкам.

Дзякуючы сваім здольнасцям, вальнадумны літвін здолеў прасунуцца нават тут: у сакавіку 1856-га ён быў падвышаны да прапаршчыка і накіраваны ў 7-й батальён Брэсцкага пяхотнага палка. У тым жа годзе Серакоўскі вярнуўся ў Санкт-Пецярбург і паступіў у ваенную акадэмію, каб стаць прафесійным вайскоўцам, якую скончыў з бліскучымі вынікамі.

Але ён не збіраўся служыць Расеі, ён марыў аб незалежным ВКЛ (Беларусі) у звязе з Польшчай. У 1859 году Серакоўскі арганізаваў у Санкт-Пецярбургу таемны гурток з афіцэраў-літвінаў і палякаў, якія служылі ў генеральным штабе.

Калі чатырма гадамі пазней данеслася вестка аб пачатку ў Польшчы вялікага паўстання, Зыгмунт не вагаўся: у канцы сакавіка 1863-га ён узяў на службе два тыдні адпачынку і выехаў з Пецярбурга.

За кароткі час Серакоўскі, назваўшыся імем Даленга, сабраў у Літве буйны атрад – у пяць тысячаў. Сябе ён абвясціў «ваяводам Літоўскім і Ковенскім» і адправіў сваіх эмісараў у наваколіцы.

У бітве ля мястэчка Біржы Серакоўскі быў паранены ў грудзі навылет, патрапіў у палон. Перад ваенна-палявым судом адмовіўся прамаўляць, патрабуючы галоснага суду. Судовы вырак быў суворы: страта на шыбеніцы.

Прысуд акупантаў быў выкананы ў Вільні ў месцы, дзе крыху пазней будзе павешаны і Кастусь Каліноўскі.

Памятаем героя  Серакоўскага, працягваем яго справу, ганарымся!

#нашы_героі
9 сакавіка 2022 года беларускія добраахвотнікі абвясцілі аб з'яднанні ў батальён імя Кастуся Каліноўскага. За гэты час быў пройдзены шлях ад групы тэрытарыяльнай абароны «Азова» да найбуйнейшага нацыянальнага падраздзялення замежнікаў у складзе Узброеных сіл Украіны.

Ганарымся нашымі героямі!

#нашы_героі
Нашыя хлопцы таксама змагаюцца за мірнае неба… На жаль загінуў яшчэ адзін добраахвотнік з Беларусі, ён верыў у вольную Беларусь, верыў у вольную Украіну.

Героі не паміраюць, яны жывуць, пакуль мы іх памятаем. Родным спачуванні

p.s. Бяспека жывых людзей павінна быць на першым месцы. Нельга рассакрэчваць дадзеныя дзеля клікбэйтных загалоўкаў. Сем’ям загінулых хлопцаў яшчэ жыць.

Па просьбах сваякоў мы не раскрываем дадзеныя беларуса.

#нашы_героі
Батальён «Тэрор» таксама «прагаласаваў» за Пуціна! Ганарымся сваімі героямі!

#нашы_героі
Сябра нашай рэдакцыі, блогер Ян Рудзік пайшоў у Каліноўцы!

Ён даў прысягу і пайшоў ваяваць ва Украіне ў складзе палка Каліноўскага.

Зычым поспехаў і дасягненняў!

Дарэчы Ян вядзе класны аналітычны канал: @post_rudzik, прапануем падпісацца!

#нашы_героі
⚡️Беларусы-добраахвотнікі падчас рэйду паспяхова перасеклі мяжу Гомельскай вобласці Беларусі!

Падрабязнасці аперацыі будуць пазней.

#нашы_героі
24 красавіка 1944 года нарадзіўся беларускі палітык, археолаг, грамадскі дзеяч, мастацтвазнаўца, пісьменнік Зянон Пазняк.

Ён зрабіў шмат чаго для захавання гістарычнай спадчыны, помнікаў архітэктуры і гісторыка-архітэктурнага асяроддзя. У 1988 годзе адкрыў і археалагічна даследаваў масавыя пахаванні людзей у Курапатах. Таксама ўзначальваў Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне», а пазней і партыю БНФ. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета XII склікання.

Дабіваўся адкрыцця праўды пра маштабы Чарнобыльскай катастрофы, зацвярджэння нацыянальных сімвалаў як дзяржаўных, удзельнічаў у распрацоўцы сацыяльна-эканамічнага заканадаўства.

У 1994 годзе Зянон Пазняк вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. За палітычнай сітуацыі вымушаны быў эміграваць.

Павіншуем неверагоднага беларуса з Днём народзінаў!

#нашы_героі
21 траўня 2021 г. у Шклоўскай калоніі загінуў палітвязень Вітольд Ашурак.

Актывіст з Бярозаўкі, сябра Партыі БНФ, каардынатар руху «За свабоду». Не раз балятаваўся ў мясцовыя дэпутаты і парламент. Падымаў экалагічныя пытанні: ён змагаўся супраць шкоднай вытворчасці шкловаты. Разам з паплечнікамі ўшаноўваў мясціны паўстанцаў Каліноўскага: яны ставілі крыжы на месцы пахавання паўстанцаў па ўсёй Гарадзеншчыне. 

Героі не паміраюць, пакуль мы пра іх памятаем.

#нашы_героі
Беларуским добровольцам необходима срочная помощь. Команда БПЛА им. Никиты Кривцова объявила экстренный сбор на разведывательный комплекс БПЛА АСУ-1 "Валькирия".

По словам группы, этот высокомобильный комплекс здорово облегчит ребятам жизнь. Он разворачивается в полевых условиях всего за 15 минут и позволяет следить за вражеской территорией в радиусе 40км, передавая видео в реальном времени.

Важно: если вы находитесь НЕ в Беларуси, и у вас есть желание поддержать ребят, сделать это можно по следующим реквизитам:
Украинская карта: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
Польская карта: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
PayPal: krivcovn20@gmail.com

#нашы_героі
Сёння развіталіся з ваяром Палка Каліноўскага, які загінуў ваюючы з расейскімі агрэсарамі.

Яго не стала, калі ён скіроўваўся да баявой групы, якую павінен быў забраць пасля місіі.

Ваяры Палка Каліноўскага, развітваючыся з патужнікам, адзначылі яго самаадданасць і мужнасць. Каб ушанаваць памяць загінулага, быў прачытаны зарок беларускага героя.

#нашы_героі
3 ліпеня выйшаў на волю экс‑кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў!

#нашы_героі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Паглядзіце, як беларус з пазыўным «Жэрар» раз'язджае на танку з бчб-сцягам па дарогах Курскай вобласці.

#нашы_героі