Это Минск, детка
9.75K subscribers
5.8K photos
1.24K videos
1 file
1.61K links
Авторский контент команды THISMINSK MEDIA про события в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: thisminsk@protonmail.com

Предложения, реклама, PR: @thisminskbot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Нічога святога! Расея нанесла чарговы ўдар па Украіне!

Вынікі на раніцу 29 снежня:

Кіеў: пад абстрэлы пасмалі Святошынскі, Падольскі, Шаўчэнкаўскі раёны. Пашкоджана грамадзянская інфраструктура, аўтамабілі, складавыя памяшканні. Загінула 2 чалавекі, 18 траўмаваны.

Львоўская вобласць: нанесены ракетныя ўдары па горадзе Львоў. Выбухам пашкоджана шматкватэрная хата і інфраструктура. 1 чалавек загінуў, 9 параненых.

Днепрапятроўская вобласць: вораг трапіў па гандлёвым цэнтры. Загінула 5 і траўмавана 15 чалавек. Таксама ёсць пападанне па радзільнаму дому. Падпадзелы ДСНС выратавалі 4 пацыентак.

Адэская вобласць: есці пападанне ў трохпавярховую хату, пад заваламі магчыма знаходзяцца людзі. Таксама ў Адэсе пашкоджаны яшчэ два будынка. З жылога 17-павярховіка ДСНС выратавалі 23 чалавекі. Усяго 2 чалавекі загінулі, 15 паранены.

Харкаўская вобласць: вораг пачаў абстрэл яшчэ досвіткам. Адзін чалавек загінуў, дзевяць чалавек атрымалі параненні, медыкі аказваюць дапамогу на месцы.

Запарожская вобласць: акупанты нанеслі ракетныя ўдары па інфраструктурных аб'ектах Запарожжа. 1 чалавек загінуў, 10 паранены.

#што_здарылася
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Андрэй Бяляўскі на волі!

Нагадаем, што ў жніўні 2022 года яго асудзілі на 2 гады калоніі за ціктокі пра Лукашэнку. Калі Бяляўскага затрымалі, яго акаўнт «У меня вопрос» з больш чым 100 000 падпісантамі перайменавалі ў Губоп.

#што_здарылася
Дзяўчына жыве ў Грузіі, у суседнюю краіну яна паехала на візаран – каб абнуліць знаходжанне ў Грузіі. На мяжы армянскія сілавікі яе затрымалі. Апынулася, што яе шукаюць лукашэнкаўцы па артыкуле «Неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых імпрэз». Па гэтым артыкуле дзяўчыне пагражае да трох гадоў турмы.

Цягам 72 гадзін павінен быў адбыцца суд з нагоды экстрадыцыі. Аднак пазней стала вядома, што беларуска на волі.

#што_здарылася
Беларуска Галіна Краснянская доўгі час жыла ў Швецыі, брала ўдзел у культурных імпрэзах дыяспары. Перыядычна яна ездзіла ў Беларусь. Па дадзеных жанчына прыязджала на Радзіму апошні раз вясной мінулага года.

Сёння ёй вынеслі прысуд па артыкуле 361-1 пра «стварэнне экстрэмісцкага фармавання ці ўдзелу ў ім». Галіну асудзілі на 5 гадоў калоніі.

#што_здарылася
Вадзіма Храсько асудзілі ў жніўні 2023 года на тры гады калоніі за данаты. Сур'ёзнае захворванне мужчыны ніяк не паўплывала на змякчэнне жорсткага прысуду.

Стала вядома, што палітвязень памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. Паводле слоў праваабаронцаў, Вадзіма даставілі ў шпіталь у такім стане, у якім яго ўжо немагчыма было выратаваць.

12 студзеня ў Менску прайшло пахаванне. Афіцыйных каментароў няма.

#што_здарылася
Пагранічнікі заўважылі ў Нёмане ільдзіну, якую несла па плыні ракі. Яны спусцілі службовы катэр на ваду і выцягнулі падазроны прадмет на бераг.

Высветлілася, што такім чынам кантрабандысты спрабавалі пераправіць цыгарэты з Беларусі ў Літву. Яны абгарнулі цыгарэты белым поліэтыленам, пасля чаго засыпалі зверху снегам і лёдам. Пад лёдам знайшлі 1498 пачкаў цыгарэт «Фест» і два пачкі «Минск Капитал QS».

#што_здарылася
«Яе звалі Ліза».

У Варшаве адбыўся марш у памяць аб згвалтаванай і забітай беларускі, на які прыйшлі сотні людзей.

#што_здарылася #фотафакт
На мяжы з Беларуссю ў Жытомірскай вобласці ўсталяваны білборд, які наглядна дэманструе, што беларусы маюць больш агульнага з украінцамі і палякамі, чым з расейцамі. Нягледзячы на расійскую прапаганду пра адзінства славянскіх народаў, адрозненні паміж нашымі відавочныя.

#што_здарылася
З 10 лістапада 2024 года для беларусаў змяняюцца правілы ўезду ў Еўрасаюз. ЕС плануе ўвесці аўтаматызаваную сістэму рэгістрацыі ўезду і выезду на вонкавых межах Шэнгенскай зоны — Entry Exit System (EES). Гэта добрая навіна для тых, у каго хутка сканчаліся старонкі з-за падарожжаў у пашпарце, сістэма заменіць традыцыйныя штампы аб уездзе-выездзе.
EES будзе аўтаматычна рэгістраваць усе ўезды і выезды грамадзян, якія не з'яўляюцца грамадзянамі ЕС і прыязджаюць з кароткатэрміновымі візітамі.

Пры перасячэнні мяжы неабходна будзе выкарыстоўваць электронныя тэрміналы самаабслугоўвання, якія сканіруюць пашпарт, твар і адбіткі пальцаў. Сістэма будзе запісваць дату і месца перасячэння мяжы, а таксама захоўваць гэтыя дадзеныя на працягу трох гадоў з моманту апошняга ўезду.

Важна адзначыць, што новыя правілы не будуць распаўсюджвацца на тых, хто мае від на жыхарства ў адной з краін ЕС або доўгатэрміновыя візы (тып D).

Сістэма EES будзе дзейнічаць ва ўсіх краінах ЕС, акрамя Кіпра і Ірландыі, а таксама ў краінах, якія ўваходзяць у Шэнгенскую зону, але не з'яўляюцца членамі ЕС: Ісландыі, Ліхтэнштэйне, Нарвегіі і Швейцарыі. Галоўная мэта новай сістэмы — павышэнне бяспекі на межах і аўтаматызацыя кантролю за тымі, хто перавышае дазволены тэрмін знаходжання ў Шэнгене.

#што_здарылася
У Барысаве вырашылі рэканструяваць кінатэатр «Перамога». На першы погляд, ідэя добрая — стары кінатэатр, які нагадваў даўно мінулыя часы 60-х гадоў, нарэшце дачакаецца рэвіталізацыі.

Аднак праекціроўшчыкі вырашылі падыйсці да справы з фантазіяй, што здолела здзівіць усіх.
Пасля перабудовы на фасадзе кінатэатра можна будзе прачытаць слова «Х*Й», утворанае перфараванымі металічнымі панэлямі. І, каб эфект быў яшчэ больш выразным, увечары плануюць падсвятляць новы фасад.

Вось такая яна, “Перамога” крэатыву!

У выніку прыняцця дызайну атрымаецца не толькі сучасная рэвіталізацыя, але і новая славутасць Барысава.

Можа, гэта новы спосаб прыцягнуць турыстаў?

#што_здарылася
19 кастрычніка вядомая актывістка Ніна Багінская выйшла на вуліцу Казлова ў Менску з плакатам «БНФ», адзначаючы 36-годдзе з дня стварэння аргкамітэта Беларускага народнага фронту.

Багінскую затрымалі сілавікі і даставілі ў Савецкае РУУС, дзе трымалі яе ў кайданках амаль тры гадзіны.

Жанчыну адпусцілі да суда, дата якога пакуль невядомая.

#што_здарылася