Это Минск, детка
10.3K subscribers
5.78K photos
1.24K videos
1 file
1.61K links
Авторский контент команды THISMINSK MEDIA про события в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: thisminsk@protonmail.com

Предложения, реклама, PR: @thisminskbot
Download Telegram
У Менску з'явілася новае графіці

На ўсімі любімай вуліцы Кастрычніцкай зʼявіўся новы мурал з выявай афрыканскай жанчыны ў традыцыйнай хустцы на галаве. Руку да стварэння гэтага шэдэўра прыклалі беларуска і камерунец.

Дарэчы, у жанчыне можна пазнаць акторку і мадэль, якая знялася ў фільме «Чорная пантэра».

#культурны_код
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі стэндап-комік Зміцер Саўян адправіў заяўку на ўдзел у папярэднім адборы на «Еўрабачанне» ад Польшчы. Кампазіцыю W Kolorku Amaretto ён прыдумаў, выпадкова пачуўшы гутарку дзвюх жанчын, адна з якіх расказвала, што купіла кофту колеру амарэта. Змітру гэта здалося паэтычным і навеяла нешта з 1970-х.

#культурны_код
Ансамбль «Харошкі» 50 гадоў таму заснавала народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Валянціна Гаявая. Яна з'яўляецца мастацкім кіраўніком і пастаноўшчыкам усіх праграм. За гады работы паставіла 88 унікальных народных танцаў, вакальна-харэаграфічных кампазіцый і танцавальных мініяцюр.

#культурны_код
Вось гэта навіна! Мы запускаем свайго бота!

Да Дня народзінаў вялікага беларуса, рэвалюцыянера, публіцыста і патрыёта сваёй краіны Кастуся Каліноўскага мы падрыхтавалі для вас сюрпрыз – тэлеграм-бот, які можа гаварыць з вамі і адпавядаць на пытанні ад імя Кастуся Каліноўскага.

Ужо не церпіцца пагаварыць з героем па шчырасці? Хутчэй пераходзь па спасылцы: @Kalinousky_bot

#культурны_код
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Гэтыя домікі засталіся жыць толькі на маіх фотаздымках… Сумна… Але ў гэтым і ёсць іх цэннасць. Магчыма, гэта адзінае, што ад нас застанецца…»

Беларуска (kris_tikkk) зрабіла кранальнае відэа пра Беларусь у TikTok, якое набрала больш за 7 мільёнаў праглядаў.

#культурны_код
Вольга Аполька родам з вёскі Опаль, што на беларускім Палессе, і хоць зараз яна жыве ў Новай Зеландыі і працуе там у IT, але не забывае свае карані.

Дзяўчына крок па кроку пачала папулярызаваць мову і звычаі родных мясцінаў адразу праз сваю інсту, а потым напісала цэлую кнігу. Вось урывак адтуль:

⁃ Бабо, прывет!
⁃ Ой, Голька, тэ? Прывет, птушычка, прывет!
⁃ Ну ек тэ там?
⁃ Ну, шчытай, добра, Голька!
⁃ Шо робіш?
⁃ Я котёл запалэла, бо вжа ж давно ны мэлыся, то і Супрунка прэдыть помэтыся!
⁃ А-а-а, а ек віта там мэйітася? Траба ж нікілька тэх котлыв, ек ны тэ одна.
⁃ Ой, нішчо тэ дурное кажыш, Голька! Нашчо ж нам нікілька котлыв — я налываю ў ванну водэ, ша, значыть, такаі гаречыі ваймэ, бо я люблю такую, і йіду перва я! А потом посля міна і Супрунка, бо вона ны можа у гаречыі. Ек бэ була б ша жывая баба Настя, то і тая б пошла потом. Нашчо ж нам таксобі воду марноватэ. 
⁃ Ха-ха-ха! Ну тэ і хэтрынька — перва вона йіда!
⁃ Ну, а шо? Добра шо, ша так есця. 

Набыць кнігу можна ў любую краіну свету.

#культурны_код
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
— Менск — мой любы горад.
— Пасля столькіх год?
— Заўжды

Знайшлі відэа ў tishamovies 💔

#культурны_код
В программе беларуского Burning Man:

▫️Выставка-продажа «предметов декоративно-прикладного искусства, народных и художественных промыслов»;
▫️Концерт (среди выступающих ансамбль «Беларускі гасцінец», коллектив «Белы Птах», солистки Валентина Ольшанская и Ирина Романовская, арт-группа «Багач»);
▫️Театрализованное шествие к месту сжигания чучела зимы;
▫️Само сжигание чучела;
▫️Выставка театрализованных подворий;
▫️Контактный зоопарк;
▫️«Вясковае» караоке;
▫️Детская зона;
▫️Фуд-корт с традиционной беларуской кухней.

Расписание «Масленицы»:
15 марта — с 15:00 до 23:00;
16 марта — с 12:00 до 23:00;
17 марта — с 12:00 до 22:00, театрализованное шествие и обряд сжигания чучела зимы — начало в 16:50.

#культурны_код
Ні для каго не сакрэт, што шмат менскіх вуліц мелі раней іншыя назвы, але якія дакладна?

Працяг у картках👉

#культурны_код #гісторыя
16 верасня 2023 года ў лонданскім тэатры «Барбікан» адбылася сусветная прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнага раману Уладзімера Караткевіча.

Беларускамоўная опера скарыла Лондан і прынесла намінацыю на Olivier Awards 2024 – найвышэйшая ўзнагарода брытанскага тэатра!

У спектаклі, пастаўленым Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой, граюць акторы з Беларусі і Украіны. Таксама хочам адзначыць кампазітарку Вольгу Падгайскую, дырыгента – Віталя Алексяёнка і аўтара лібрэта – Андрэя Хадановіча.

Нагадаем, што ў чэрвені 2023 г. Мікалай Халезін і Наталля Каляда атрымалі ўзнагароды караля Вялікай Брытаніі. Ім далі званні членаў Ордэна Брытанскай імперыі (MBE) за заслугі перад тэатрам.

Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Каралеўскім Альберт-Холе 14 красавіка.

#культурны_код
Дзень Волі — важнае свята для кожнага беларуса!

Усё пачалося з 25 сакавіка 1918 года, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. На працягу 106 год гэты дзень лічыцца сімвалам нашай нацыянальнай ідэнтычнасці!

Памятайце, незалежнасць заўсёды ідзе побач з роднай культурай, мовай і традыцыямі. 

Жыве вольная Беларусь! Жыве вечна!

#культурны_код #гісторыя
85 гадоў таму, 29 ліпеня 1939 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб змене назвы сталіцы з Менска на Мінск. Гэтае рашэнне было абумоўлена сацыяльна-палітычнымі прычынамі: умацоўваліся рэпрэсіі супраць беларускай нацыянальнай эліты і праводзілася русіфікацыя, у тым ліку праз змену назваў месцаў. Назва «Мінск» была прынята як русіфікаваны варыянт польскай назвы «Mińsk» і афіцыйна замацавалася ва ўсіх дзяржаўных дакументах.

Таксама, у 1991 годзе быў зроблены спробы вярнуць гораду гістарычную назву Менск, але для гэтага не хапіла галасоў у Вярхоўным Савеце.

Сёння выкарыстанне традыцыйных беларускіх тапонімаў з'яўляецца важнай часткай захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. І пытанне, якую назву павінна мець сталіца Беларусі далёка не апошняе.

А як вы лічыце, Менск ці ўсё ж такі Мінск? Лайк ♥️ калі Менск, 👍 калі Мінск.

#культурны_код
Тое, што зараз называецца мінулым, але так выразна жыве ў памяці. Менавіта жыве, а не "захоўваецца".

Менск, 90-я годы.

#культурны_код #гісторыя
Ініцыятыва MALDZIS, якая займаецца вяртаннем культурных каштоўнасцяў у Беларусь, здолела выкупіць Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1588 годзе, вядомы як Трэці Статут ВКЛ.

Гэты дакумент мае велізарнае значэнне для гісторыі Беларусі, бо ён стаў адным з самых важных прававых актаў Вялікага Княства Літоўскага. Статут быў адным з першых у свеце прававых дакументаў, у якім рэалізоўвалася ідэя падзелу ўлады на тры галіны — заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Дакумент дзейнічаў больш за 250 гадоў, перажыўшы нават падзел Рэчы Паспалітай.

Гісторыкі падкрэсліваюць, што Трэці Статут быў напісаны на старабеларускай мове і меў вялікі ўплыў на прававыя сістэмы іншых краін, у тым ліку Расіі і Прусіі. Выдатныя беларускія дзеячы, такія як Остафій Валовіч і Леў Сапега, зрабілі ўнёсак у распрацоўку гэтага дакумента.

Набыты экземпляр Статута 1693 года быў знойдзены ў польскай антыкварнай краме і выкуплены на сродкі, сабраныя беларускай дыяспарай. У хуткім часе гэты дакумент будзе выстаўляцца на тэматычных мерапрыемствах за мяжой, пасля чаго яго перададуць у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей.

#культурны_код