Киберпартизаны представили собственную разработку Vartagram — клиент Telegram для iOS.
В чем преимущества Vartagram:
⁃ Можно прятать аккаунт и секретные чаты, если вы не в сети;
⁃ Отключение уведомлений и оповещений (чтобы их включить, нужно ввести секретный код);
⁃ Использование до 10 акаунтов одновременно;
⁃ Перевод текста в каналах, группах и чатах без Telegram Premium;
⁃ Преобразование аудисообщения в текст без Telegram Premium;
⁃ Сокрытие номера телефона и ID во вкладке «настройки»
⁃ И многое другое.
На данный момент вышла демо-версия клиента, недоступная для пользователей на территории Беларуси. Как только при помощи всех желающих пройдет этап открытого тестирования (нужно лишь написать в бот Киберпартизанов и запросить доступ к TestFlight), разработчики выпустят Vartagram для пользователей внутри страны.
#культурны_код

Ельня, пятае па памерах балота ва ўсёй Еўропе апынулася нашмат старэй, чым лічылася раней: яму каля 13 тысяч гадоў.
Узрост балота атрымалася ўсталяваць дзякуючы экспедыцыі, якую агенцтва экскурсій YelniaTrip правяло супольна з Інстытутам прыродакарыстання НАН. Для гэтага навукоўцы скарысталі метад радыевугляроднага аналізу, дакладнасць якога складае амаль 98%.
Здабыты з глыбіні 7,25 м торф, па выніках гэтага аналізу сфармаваўся ў дыяпазоне 12 821 – 13 114 гадоў таму! Дагэтуль навукоўцы меркавалі, што яму каля 9 тысяч гадоў.
Арганізатары падкрэслілі, што экспедыцыю атрымалася правесці дзякуючы неабыякавым беларусам:
– Мы атрымалі 60 данатаў перакладамі ад 3 да 200 рублёў, што вельмі матывуе нас на дзеянне, таму што паказвае, што экалагічная чыннасць YelnyaTrip знаходзіць водгук.
Дзякуючы данатам сабралі палову патрэбнай сумы, а іншую частку, якая пайшла на правядзенне лабараторнага аналізу, аплацілі ўдзельнікі экспедыцыі.

Экзатычныя істоты ў цэнтры Менску? Лёгка!
У Цэнтральным батанічным садзе НАН Беларусі адкрыўся сад ліхтароў «Макра Мікра Мір» з больш чым дваццаццю лакацыямі, напоўненымі фігурамі вусякоў, птушак, раслін розных памераў.
Паглядзець на дзіўныя светлавыя фігуры можна да канца лютага 2024 г!

Украінскі праект «РокРадіо» вырашыў запусціць стрым «РокРадыёBY», дзякуючы якому можна паслухаць музыку беларускамоўных сучасных і культавых груп.
«Вялікая колькасць прадстаўнікоў музычнай індустрыі вымушана была пакінуць Беларусь, а вялікая колькасць твораў знаходзяцца пад забаронай. «РокРадыёBY» мае на мэце стаць пляцоўкай для такіх беларускіх музыкаў у стылі рок, а таксама для тых дзеячаў, якія падтрымліваюць сапраўдную беларускую айдэнтыку. Радыё заклікана стаць астраўком беларускага і ўкраінскага року, а з часам стартавай пляцоўкай сумесных культурных праектаў», — адзначаюць стваральнікі «РокРадыёBY».

У Менску з'явілася новае графіці
На ўсімі любімай вуліцы Кастрычніцкай зʼявіўся новы мурал з выявай афрыканскай жанчыны ў традыцыйнай хустцы на галаве. Руку да стварэння гэтага шэдэўра прыклалі беларуска і камерунец.
Дарэчы, у жанчыне можна пазнаць акторку і мадэль, якая знялася ў фільме «Чорная пантэра».

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Беларускі стэндап-комік Зміцер Саўян адправіў заяўку на ўдзел у папярэднім адборы на «Еўрабачанне» ад Польшчы. Кампазіцыю W Kolorku Amaretto ён прыдумаў, выпадкова пачуўшы гутарку дзвюх жанчын, адна з якіх расказвала, што купіла кофту колеру амарэта. Змітру гэта здалося паэтычным і навеяла нешта з 1970-х.
#культурны_код
#культурны_код
Ансамбль «Харошкі» 50 гадоў таму заснавала народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Беларусі, кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» Валянціна Гаявая. Яна з'яўляецца мастацкім кіраўніком і пастаноўшчыкам усіх праграм. За гады работы паставіла 88 унікальных народных танцаў, вакальна-харэаграфічных кампазіцый і танцавальных мініяцюр.
#культурны_код
#культурны_код
Вось гэта навіна! Мы запускаем свайго бота!
Да Дня народзінаў вялікага беларуса, рэвалюцыянера, публіцыста і патрыёта сваёй краіны Кастуся Каліноўскага мы падрыхтавалі для вас сюрпрыз – тэлеграм-бот, які можа гаварыць з вамі і адпавядаць на пытанні ад імя Кастуся Каліноўскага.
Ужо не церпіцца пагаварыць з героем па шчырасці? Хутчэй пераходзь па спасылцы: @Kalinousky_bot
#культурны_код
Да Дня народзінаў вялікага беларуса, рэвалюцыянера, публіцыста і патрыёта сваёй краіны Кастуся Каліноўскага мы падрыхтавалі для вас сюрпрыз – тэлеграм-бот, які можа гаварыць з вамі і адпавядаць на пытанні ад імя Кастуся Каліноўскага.
Ужо не церпіцца пагаварыць з героем па шчырасці? Хутчэй пераходзь па спасылцы: @Kalinousky_bot
#культурны_код
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
«Гэтыя домікі засталіся жыць толькі на маіх фотаздымках… Сумна… Але ў гэтым і ёсць іх цэннасць. Магчыма, гэта адзінае, што ад нас застанецца…»
Беларуска (kris_tikkk) зрабіла кранальнае відэа пра Беларусь у TikTok, якое набрала больш за 7 мільёнаў праглядаў.

Вольга Аполька родам з вёскі Опаль, што на беларускім Палессе, і хоць зараз яна жыве ў Новай Зеландыі і працуе там у IT, але не забывае свае карані.
Дзяўчына крок па кроку пачала папулярызаваць мову і звычаі родных мясцінаў адразу праз сваю інсту, а потым напісала цэлую кнігу. Вось урывак адтуль:
⁃ Бабо, прывет!
⁃ Ой, Голька, тэ? Прывет, птушычка, прывет!
⁃ Ну ек тэ там?
⁃ Ну, шчытай, добра, Голька!
⁃ Шо робіш?
⁃ Я котёл запалэла, бо вжа ж давно ны мэлыся, то і Супрунка прэдыть помэтыся!
⁃ А-а-а, а ек віта там мэйітася? Траба ж нікілька тэх котлыв, ек ны тэ одна.
⁃ Ой, нішчо тэ дурное кажыш, Голька! Нашчо ж нам нікілька котлыв — я налываю ў ванну водэ, ша, значыть, такаі гаречыі ваймэ, бо я люблю такую, і йіду перва я! А потом посля міна і Супрунка, бо вона ны можа у гаречыі. Ек бэ була б ша жывая баба Настя, то і тая б пошла потом. Нашчо ж нам таксобі воду марноватэ.
⁃ Ха-ха-ха! Ну тэ і хэтрынька — перва вона йіда!
⁃ Ну, а шо? Добра шо, ша так есця.
Набыць кнігу можна ў любую краіну свету.

В программе беларуского Burning Man:
▫️Выставка-продажа «предметов декоративно-прикладного искусства, народных и художественных промыслов»;
▫️Концерт (среди выступающих ансамбль «Беларускі гасцінец», коллектив «Белы Птах», солистки Валентина Ольшанская и Ирина Романовская, арт-группа «Багач»);
▫️Театрализованное шествие к месту сжигания чучела зимы;
▫️Само сжигание чучела;
▫️Выставка театрализованных подворий;
▫️Контактный зоопарк;
▫️«Вясковае» караоке;
▫️Детская зона;
▫️Фуд-корт с традиционной беларуской кухней.
Расписание «Масленицы»:
15 марта — с 15:00 до 23:00;
16 марта — с 12:00 до 23:00;
17 марта — с 12:00 до 22:00, театрализованное шествие и обряд сжигания чучела зимы — начало в 16:50.

Ні для каго не сакрэт, што шмат менскіх вуліц мелі раней іншыя назвы, але якія дакладна?
Працяг у картках👉
#культурны_код #гісторыя
Працяг у картках👉
#культурны_код #гісторыя
16 верасня 2023 года ў лонданскім тэатры «Барбікан» адбылася сусветная прэм’ера оперы «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле аднайменнага раману Уладзімера Караткевіча.
Беларускамоўная опера скарыла Лондан і прынесла намінацыю на Olivier Awards 2024 – найвышэйшая ўзнагарода брытанскага тэатра!
У спектаклі, пастаўленым Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой, граюць акторы з Беларусі і Украіны. Таксама хочам адзначыць кампазітарку Вольгу Падгайскую, дырыгента – Віталя Алексяёнка і аўтара лібрэта – Андрэя Хадановіча.
Нагадаем, што ў чэрвені 2023 г. Мікалай Халезін і Наталля Каляда атрымалі ўзнагароды караля Вялікай Брытаніі. Ім далі званні членаў Ордэна Брытанскай імперыі (MBE) за заслугі перад тэатрам.
Цырымонія ўзнагароджання пройдзе ў Каралеўскім Альберт-Холе 14 красавіка.

Дзень Волі — важнае свята для кожнага беларуса!
Усё пачалося з 25 сакавіка 1918 года, калі была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. На працягу 106 год гэты дзень лічыцца сімвалам нашай нацыянальнай ідэнтычнасці!
Памятайце, незалежнасць заўсёды ідзе побач з роднай культурай, мовай і традыцыямі.
Жыве вольная Беларусь! Жыве вечна!

85 гадоў таму, 29 ліпеня 1939 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову аб змене назвы сталіцы з Менска на Мінск. Гэтае рашэнне было абумоўлена сацыяльна-палітычнымі прычынамі: умацоўваліся рэпрэсіі супраць беларускай нацыянальнай эліты і праводзілася русіфікацыя, у тым ліку праз змену назваў месцаў. Назва «Мінск» была прынята як русіфікаваны варыянт польскай назвы «Mińsk» і афіцыйна замацавалася ва ўсіх дзяржаўных дакументах.
Таксама, у 1991 годзе быў зроблены спробы вярнуць гораду гістарычную назву Менск, але для гэтага не хапіла галасоў у Вярхоўным Савеце.
Сёння выкарыстанне традыцыйных беларускіх тапонімаў з'яўляецца важнай часткай захавання нацыянальнай ідэнтычнасці. І пытанне, якую назву павінна мець сталіца Беларусі далёка не апошняе.
А як вы лічыце, Менск ці ўсё ж такі Мінск? Лайк ♥️ калі Менск, 👍 калі Мінск.

Тое, што зараз называецца мінулым, але так выразна жыве ў памяці. Менавіта жыве, а не "захоўваецца".
Менск, 90-я годы.
#культурны_код #гісторыя
Менск, 90-я годы.
#культурны_код #гісторыя
Ініцыятыва MALDZIS, якая займаецца вяртаннем культурных каштоўнасцяў у Беларусь, здолела выкупіць Статут Вялікага Княства Літоўскага, выдадзены ў 1588 годзе, вядомы як Трэці Статут ВКЛ.
Гэты дакумент мае велізарнае значэнне для гісторыі Беларусі, бо ён стаў адным з самых важных прававых актаў Вялікага Княства Літоўскага. Статут быў адным з першых у свеце прававых дакументаў, у якім рэалізоўвалася ідэя падзелу ўлады на тры галіны — заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Дакумент дзейнічаў больш за 250 гадоў, перажыўшы нават падзел Рэчы Паспалітай.
Гісторыкі падкрэсліваюць, што Трэці Статут быў напісаны на старабеларускай мове і меў вялікі ўплыў на прававыя сістэмы іншых краін, у тым ліку Расіі і Прусіі. Выдатныя беларускія дзеячы, такія як Остафій Валовіч і Леў Сапега, зрабілі ўнёсак у распрацоўку гэтага дакумента.
Набыты экземпляр Статута 1693 года быў знойдзены ў польскай антыкварнай краме і выкуплены на сродкі, сабраныя беларускай дыяспарай. У хуткім часе гэты дакумент будзе выстаўляцца на тэматычных мерапрыемствах за мяжой, пасля чаго яго перададуць у Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей.

Беларуская мова стала цэнтральнай тэмай выпуску ток-шоу «Да!Но…» на СТБ. Сярод запрошаных экспертаў — загадчыца кафедры міжнароднай журналістыкі журфака БДУ Таццяна Саладоўнікава. Яе меркаванне аб беларускай мове, як «элітарным прадукце» і інструменце вылучэння, выклікала дыскусію.
«Беларуская мова сёння — гэта паказчык інтэлектуальнасці і інтэлігентнасці, але, як любы элітарны прадукт, мае вузкую аўдыторыю», — заўважыла Саладоўнікава, выказаўшы сумнеў, ці гатовае беларускамоўнае грамадства прыняць гэтую «элітарнасць».
Па словах Саладоўнікавай, для моладзі беларуская мова часта становіцца інструментам, каб вылучыцца, прыцягнуць увагу, асабліва ў сацыяльных сетках. «Калі няма чаго сказаць арыгінальнага, многія пераходзяць на беларускую мову, каб вылучыцца, але не заўсёды гэта пра папулярызацыю мовы», — дадала яна.
Словы выкладчыцы выклікалі розныя рэакцыі ў студыі. А што думаеце вы?