Это Минск, детка
8.97K subscribers
5.77K photos
1.24K videos
1 file
1.61K links
Авторский контент команды THISMINSK MEDIA про события в Минске, Беларуси и мире

Сайт: thisminsk.org
Почта: thisminsk@protonmail.com

Предложения, реклама, PR: @thisminskbot
Download Telegram
Легендарны "Марш свабоды" (таксама "Марш незалежнасці") супраць г.зв. саюзнай дзяржавы з Расіяй і лукашэнкаўскай палітыкі.

Менск, 17 кастрычніка 1999 года.

#фотафакт

Падтрымаць нас на Patreon

Прапанаваць навіну @thisminskbot

Далучайцеся
да нашых іншых сацсетак:
Instagram | Tik-Tok | YouTube | Twitter | УКантакце | Аднакласнікі | Viber | Spotify | Facebook
Фотафакт

Плошча Перамогі сорак чатыры гады таму выглядала так.

А вы сумуеце па такіх зімах?

#фотафакт
Родны мой горад, любоў мая,
Казка кахання чароўная.
Ты, калі ласка, чакай мяне
З кожнай дарогі, са шляху расстайнага.

#фотафакт
Банды 90-х. Дэманструем вам, як выглядалі ўдзельнікі беларускіх злачынных груповак

#поймали_мем #фотафакт
Любы горад. Прыгажосць моманта.

#фотафакт
Новая скульптура ў Менску!

«Гандляр кавунамі», усталяваны на рынку Заходні, зрабіў архітэктар Карака Віктар Іванавіч.

А вось ідэю ператварылі ў рэальны арт-аб’ект скульптары Ігар Засімавіч, Кацярына Зантарыя і Паліна Багданава

#фотафакт
Фота начнога Менску з Космасу
(на вышыні 400 км.)

#фотафакт
16 студзеня 1965 года.

Старт савецкага этапу ралі Монтэ Карла.

Плошча Незалежнасці (Леніна).

#фотафакт
Кафедральны сабор Спаслання Святога Духу.
Справа знесены будынак Малога гасціннага двара.

1967 год.

#фотафакт #гісторыя
Такія білборды з'явіліся на МКАДзе. Аўтары пагражаюць васьмю гадамі турмы.

#фотафакт
Расейцы выстраіліся ў шматгадзінныя чэргі, а маразы іх не палохаюць.

Мэта – паставіць подпіс за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Барыса Надзёжына – ён выступае супраць Пуціна і вайны.

Ці з’явіцца Надзёжын у выбарчым бюлетэні, пакуль не вядома.

#фотафакт #навіны_свету
Самая доўгая вуліца ў Беларусі – Праспект Незалежнасці ў Менску. Яе гісторыя пачалася ў якасці аб'язной дарогі ў 1801 гаду. За гэты час яна паспела вырасці ў даўжыню і шырыню, стаць цэнтральнай і памяняць сваю назву 12 разоў. Цяпер яе працягласць – 15 км.

А яшчэ гэта адна з самых доўгіх вуліц у Еўропе!

Фота зроблена ў 1989 гаду!

#фотафакт #цікава
Тут ручаі як рушнікі
І танчаць дзеўкі ў карагодзе.
З-пад мазалістае рукі
Ячмень расце і жыта родзіць.

Не трэба мне краёў другіх,
Тут жыць — найлепшая награда.
Тут назвы вёсак лашчаць вуха:
Рыгалі, Шо, Парыж і Весялуха .
Весялуха…
Весялуха!

#фотафакт
Дом са старэйшым гадзіннікам у горадзе знаходзіцца на праспекце Незалежнасці,16

#фотафакт