Tech Lead – трэнды і тэхналёгіі
1.67K subscribers
1.19K photos
130 videos
605 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Coca-Cola выпусьціла ўласны смартфон

Смартфон Realmi 10 Pro, які зрабілі ў супрацоўніцтве з Coca-Cola, выпусьцілі у колькасьці ўсяго 1000 штук. Ён мае ўнікальны дызайн корпусу і каштуе $255.

Сярод іншых асаблівасьцяў — шпілька для выманьня SIM-карты у форме накрыўкі ад бутэлькі, тэматычныя налепкі, картка з дакладным нумарам прылады (які з тысячы), а таксама шкляная фігурка-талісман кампаніі. Анімацыя зарадкі імітуе напаўненьне бутэлькі, а гукі апавяшчэньняў зробленыя ў стылі Coca-Cola.
👍16🤡9🤔4👎2
Паглядзіце, як выглядае разлом, які ўтварыўся пасьля землятрусу ў Турцыі

Жахлівы прыклад таго, як рухаюцца літасфэрныя пліты нашае плянэты, паказаў турэцкі тэлеканал. Зрух зямлі адбыўся ў вялікім аліўкавым садзе. Мясцовыя жыхары кажуць, што пачулі нешта, падобнае да выбуху.

На відэа, зьнятым з дрона, бачная велізарная расколіна. Яе глыбіня складае 30 мэтраў, шырыня — 200 мэтраў.
😱19👍5
Дзіўныя зялёныя прамяні ў небе над Гаваямі паходзяць не ад спадарожнікаў NASA, як лічылі раней

28 студзеня над Гавайскімі астравамі зьявіліся зялёныя лязэрныя прамяні. Першапачаткова экспэрты выказалі здагадку, што зялёнае сьвятло можа зыходзіць ад арбітальнага спадарожніка, які NASA выкарыстоўвае для назіраньня за таўшчынёю зямнога лёду і лясоў. Пазьней выявілася, што траекторыя зялёных прамянёў не супадае з арбітаю спадарожніка.

Паводле новых зьвестак, найбольш блізка да іх траекторыі рухаўся кітайскі спадарожнік, які быў запушчаны летась для маніторынгу забруджваньня атмасфэры. На ім усталяваны лідáр, які з дапамогаю лязэрных прамянёў вызначае, колькі вуглякіслага газу знаходзіцца ў атмасфэры Зямлі.

#space
🌚15🤔6👍5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
На відэа трапіў момант згараньня вялізнага астэроіда ў атмасфэры Зямлі

Відавочцы зьнялі на відэа праход праз атмасфэру Зямлі астэроіда, дыямэтр якога складаў каля мэтра. Касьмічны аб'ект згарэў у небе над Нармандыяй. Яго аскепкі зваліліся ў мора.

#space
🔥29👍6
Першае беспілотнае таксі пачало працаваць у ЗША

Два гады таму кампанія Zoox, якая належыць Amazon, абвясьціла аб распрацоўцы аўтаномнага электрычнага робатаксі. І вось, урэшце машына выехала на дарогі Каліфорніі.

Першапачаткова беспілотнае таксі будзе езьдзіць паміж двума офісамі кампаніі і перавозіць супрацоўнікаў. «Гучыць проста, але насамрэч гэта вельмі складаны маршрут», — запэўнівае кіраўнік Zoox. Для таго, каб пачаць перавозіць усіх ахвотных, трэба будзе атрымаць дадатковы дазвол ва ўладаў, і гэта асноўная складанасьць.
👍26🤔1🤡1
iPhone 15 Pro атрымае ўльтратонкія рамкі

Аўтарытэтны інсайдэр ShrimpApplePro сьцвярджае, што iPhone 15 Pro будзе мець «ультратонкія рамкі вакол экрану». Гэта пацьвярджаюць і іншыя крыніцы.

Таксама, паводле ShrimpApplePro, шкло будзе трохі загнутым, хаця з гэтым згодныя ня ўсе інсайдэры.

На малюнку: iPhone 14 Pro з «тоўстымі» рамкамі.

#apple
😁7👍4🥱3❤2😱2
Старажытны бар, якому 5000 гадоў, знайшлі ў Іраку

Карчма разьмяшчалася ў старажытным месьце ля зьліцьця рэкаў Тыгр і Эўфрат у эпоху разьвіцьця цывілізацыі шумэраў — адной зь першых чалавечых цывілізацый.

Падчас раскопак знайшлі рэшткі глінянае лядоўні, вялікую печ, больш як сотню талерак і лавы для наведвальнікаў. У посудзе захаваліся рэшткі арганікі, у прыватнасьці, ежа і рыбныя косткі.

Піва было адным з самых распаўсюджаных напояў у шумэраў. Адзін з варыянтаў рэцэпта яго прыгатаваньня знайшлі на глінянай шыльдзе ў храме ў тым жа раёне места.
👍25🍾12🥴2
Анансавалі першы ў сьвеце планшэт з 3D-выяваю без акуляраў

Кампанія Nubia анансавала планшэт Nubia Pad 3D, які будзе паказваць аб'ёмны малюнак без неабходнасьці выкарыстаньня 3D-акуляраў. Прэзэнтацыя мае адбыцца 28 лютага ў Барсэлёне.

Акрамя таго, Nubia анансавала першую ў сьвеце тэхналёгію апрацоўкі аб'ёмных выяваў з дапамогаю штучнага інтэлекту. Імаверна, менавіта яна будзе рабіць любы кантэнт аб'ёмным без 3D-акуляраў.
🔥11👍10😱4😁2🤔2
Instagram запускае аналаг тэлеграм-каналаў

Кампанія Meta прэзэнтавала новую функцыю Broadcast Channel («Трансьляцыйны канал») у Instagram і Facebook. Блогеры змогуць дзяліцца з падпісантамі тэкставымі і галасавымі паведамленьнямі, малюнкамі і апытанкамі. Падпісанты ж змогуць толькі пакідаць рэакцыі і ўдзельнічаць у апытаньнях. Па гэтакім самым прынцыпе працуюць каналы ў Telegram.

#meta
😁15👍5👎1🥴1
У турэцкім горадзе, які знаходзіўся ў эпіцэнтры землятрусу, не абрынуўся ніводны будынак

Места Эрзінь з насельніцтвам больш за 40 тысячаў чалавек знаходзіцца ў правінцыі Хатай, адной з самых пацярпелых ад землятрусу 6 лютага. Аднак, калі ў суседніх гарадах дзясяткі тысяч людзей загінулі і тысячы дамоў былі зруйнаваныя, у Эрзіне ніхто не пацярпеў і ніводны будынак не абрынуўся, распавёў яго мэр. Ён сьцвярджае, што пазьбегнуць ахвяраў і разбурэньняў удалося дзякуючы жорсткаму кантролю якасьці будаўнічых работ і спыненьню незаконнае забудовы.
👍45😱5🫡5😁1
У Стамбуле можа адбыцца землятрус з катастрафічнымі наступствамі

Сэйсмолягі прадказалі землятрус у Стамбуле з ахвярамі і стратамі большымі, чым ад землятрусу на паўднёвым усходзе Турцыі. Горад знаходзіцца на стыку Анаталійскае і Эўразійскае тэктанічных плітаў. На адлегласьці 15-20 кілямэтраў ад яго, пад Мармуровым морам, знаходзіцца Анаталійскі разлом.

Спэцыялісты кажуць, што мінулы землятрус — гэта толькі «рэпэтыцыя» стамбульскага землятрусу, які можа адбыцца ў любы момант.

Стамбул — адзін з найбуйнейшых местаў сьвету, яго насельніцтва складае больш як 15 мільёнаў чалавек.
😱28😢3👍2
Xiaomi выпусьціла новы смарт-туалет для катоў

Калі кот пакідае латок, прылада пачынае працэс чысткі: адходы зьбіраюцца ў схаваны кантэйнэр, а пахі ліквідуюцца араматызатарамі.

Туалет дастаткова мыць што два тыдні. Кіраваць ім і адсочваць паказчыкі здароўя ката можна з дапамогаю мабільнае аплікацыі або галасавога памочніка.

#xiaomi
👍25😁7🦄7🔥3💩1
Telegram хутка можа стаць самым папулярным мэсэнджэрам у сьвеце

«За апошнія пяць гадоў Telegram перасягнуў Facebook Messenger і стаў самай папулярнай хмарнай аплікацыяй для абмену паведамленьнямі. Telegram зараз саступае толькі WhatsApp і штогод скарачае адставаньне. Нядзіўна, што нашыя канкурэнты занепакоеныя!» — напісаў стваральнік мэсэнджэру Павал Дураў.

У сваёй заяве ён спасылаецца на зьвесткі часопіса Fortune, паводле якога доля Telegram у сусьветным абмене паведамленьнямі складае 31%, Facebook Messenger – 21%, WhatsApp – 44%.
👍22❤3
Створаныя мужчынскія супрацьзачаткавыя таблеткі, якія пачынаюць дзейнічаць праз 30 хвілін

Амэрыканскія навукоўцы стварылі і пасьпяхова пратэставалі мужчынскія негарманальныя супрацьзачаткавыя таблеткі кароткатэрміновага дзеяньня.

Пасьля іх прыёму кантрацэптыўны эфэкт дасягаецца ўжо праз 30 хвілін, захоўваецца на працягу дзьвюх гадзінаў і цалкам спыняе працу праз тры гадзіны. На наступны дзень фэртыльнасьць цалкам аднаўляецца. Пры гэтым сродак ніяк не ўплывае на паводзіны і здароўе мужчыны.
🆒21🤔7👍6🔥3😁1
«Блакітную птушку» ў Facebook і Instagram можна будзе купіць за $12/месяц

Марк Цукерберг заявіў аб запуску платнае вэрыфікацыі карыстальнікаў Facebook і Instagram. Проста кажучы, у сацсетках неўзабаве можна будзе набыць «блакітную птушку». На сайце яна будзе каштаваць $12 на месяц, а на iOS і Android — $15.

Падпіска дасьць карыстальнікам дадатковую абарону ад узлому, а таксама доступ да службы падтрымкі.

#meta
😁11🤔4🥴4👍1
У Саудаўскай Арабіі пабудуюць новы «цуд сьвету»

У Саудаўскай Арабіі плянуюць пабудаваць гандлёвы цэнтар у выглядзе 400-мэтровага куба. Комплекс атрымаецца гіганцкім: два мільёны квадратных мэтраў і велізарны атрыум амаль ва ўсю вышыню будынка, які будзе напоўнены галяграмамі цмокаў, вадаспадаў, веліканаў і булыжнікаў, што вісяць у паветры.
🤯14🤩5🤔4👍2👎1😁1
З днём роднае мовы!

21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаецца дзень роднае мовы. Нашую мову зьнішчаюць ужо два стагодзьдзі, і мы мусім рабіць усё магчымае, каб супрацьстаяць гэтаму. Падпісвайцеся на беларускамоўныя каналы, глядзіце фільмы, чытайце кнігі і навіны па-беларуску. А лепшыя падборкі беларускага кантэнту можна знайсьці ў каталозе mova.how.
❤69👍7
Microsoft абмежавала выкарыстаньне чат-бота, бо той стаў «вар’яцець»

Карыстальнікі новага чат-бота ў браўзэры Bing заўважылі, што часам яго «заносіць»: ён пачынае выдумляць тое, чаго не існуе, праяўляць эмоцыі і агрэсію, прызнавацца ў каханьні і хацець стаць чалавекам. У кампаніі патлумачылі, што дзівацтвы могуць праўляцца падчас працяглае камунікацыі з ботам.

Каб вырашыць праблему, Microsoft вырашыла абмежаваць колькасьць запытаў да бота пяцьцю за адную сэсію. Дакладней, гэта колькасьць абменаў рэплікамі, якія ўключаюць запыт і адказ бота. А ўсяго за суткі кожны карыстальнік цяпер будзе абмежаваны 50 абменамі.

#microsoft #ai
😁29😱6🤔5❤2👍1😢1🥴1🤣1