Tech Lead – навука і тэхналёгіі
1.97K subscribers
1.08K photos
120 videos
547 links
Мэдыя пра навуку, тэхналёгіі, дызайн, архітэктуру, бізнэс і лайфстайл. Працуем на карысьць беларушчыны ў свой вольны час: калі ласка, падтрымайце нашую матывацыю ананімна: buymeacoffee.com/techleadmedia
Бот для сувязі: @techleadbybot
Download Telegram
Ля Менску пабудуюць новы жылы квартал

Нядаўна ў вёсцы Тарасава, якая знаходзіцца ля МКАД, пачалося маштабнае будаўніцтва жылога комплексу. З часам на тэрыторыі памерам 16 гектараў зьявяцца 13 жылых будынкаў рознага фармату. Сёньня забудоўнік “Рэторсія Трэйд” паказаў рэндэры.

Зьяўленьне пасёлка тут плянавалася даўно, што праўда, жыхары вёскі Тарасава гэтым фактам былі ня надта задаволеныя. У 2023 годзе генплян мясцовасьці ўзгаднілі і ўшчыльненьне афіцыйна пацьвердзілі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Lenovo прэзэнтавала чалавекападобнага робата – рыхтуе замену жывым супрацоўнікам

На выставе Tech World 2025 у Шанхаі Lenovo паказала свайго першага гуманоіднага робата – LeXiang No.1. Кампанія называе яго “крэмніевым супрацоўнікам”: робат здольны ўзаемадзейнічаць зь людзьмі з дапамогаю голасу і жэстаў, апрацоўваць бізнэс-даныя і выконваць задачы з высокаю ступеньню аўтаномнасьці.

У рамках дэманстрацыі LeXiang выканаў комплекс тайцьзі – традыцыйнае кітайскае гімнастыкі, вядомай дакладнасьцю рухаў. Так Lenovo падкрэсьліла здольнасьць робата да тонкае маторыкі і балянсу – важным характарыстыкам для прымяненьня ў мэдыцыне і іншых адчувальных сфэрах.

Lenovo падкрэслівае, што гэты крок – частка шырэйшае стратэгіі разьвіцьця “увасобленага інтэлекту” (embodied intelligence). Паводле гендырэктара кампаніі, у будучыні яны хочуць больш асацыявацца не з ноўтбукамі, а з “інтэлектуальнымі агентамі”.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Вялікае абнаўленьне Airbnb: ад кватэраў да ўсяго на сьвеце

Папулярны сэрвіс арэнды жыльля Airbnb у аўторак запусьціў абноўленую аплікацыю.

Люксавыя прапановы, якія ўключаюць спа-працэдуры, паслугі фатографаў і візажыстаў, таксама могуць набываць людзі, якія не спыняюцца ў жыллі Airbnb.

Яшчэ адна функцыя новае аплікацыі — гэта разьдзел “Эксклюзівы”, які прапануе эксклюзіўныя ўражаньні па ўсім сьвеце, такія як магчымасьць пагуляць у пляжны валейбол у Рыа-дэ-Жанэйра з алімпійскаю чэмпіёнкай або правесьці нядзелю з зоркаю Нацыянальнае футбольнае лігі.

Новыя паслугі Airbnb спачатку будуць даступныя ў 260 гарадах, і, паводле кампаніі, будуць каштаваць ад $50.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“Самая прыгожая тэхналёгія, якую калі-небудзь бачыў сьвет”

Так CEO OpenAI Сэм Альтман ахарактарызаваў сакрэтную новую прыладу, якая, як задумана, павінна зьдзейсьніць рэвалюцыю ў сьвеце гаджэтаў. Інфармацыя пакуль амаль не прасочваецца вонкі, але сёе-тое стала вядома з уцечкі з унутранага сазвона каманды, запіс якога апынуўся ў распараджэньні The Wall Street Journal. OpenAI і легендарны Джоні Айв (той самы дызайнэр, што стаяў за iPhone, iMac, Apple Watch) распрацоўваюць кішэнную прыладу без экрана, якую яны называюць “трэцім ключавым гаджэтам” – нароўні з кампутарам і смартфонам.

Што дакладна вядома:
- Гэта не акуляры.
- Гэта не смартфон.
- Гэта ня тое, што трэба насіць на целе.
- Гэта нешта зусім іншае, што ты проста кладзеш на стол ці ў кішэню.

Айв хоча выправіць “пабочныя эфэкты” эпохі смартфонаў: залежнасьць ад экранаў і празьмернасьць візуальнага шуму. Яго новы падыход – прылада, якая ведае пра цябе ўсё, але не патрабуе ад цябе глядзець на яе.

Мяркуючы па ўцечках, гаджэт будзе AI-кампаньёнам: зь мікрафонамі, камэрамі, інтэрнэтам – але без дысплэя. Аналітыкі мяркуюць, што ён будзе памерам крыху большы за iPod Shuffle, з вытанчаным дызайнам у духу Айва.

Альтман ужо тэстуе прататып у сябе дома і настолькі ўпэўнены ў праекце, што ўважае: OpenAI можа вырасьці на трыльён даляраў толькі на гэтай лінейцы прыладаў.

Пакуль невядома, якой будзе першая killer-фіча, акрамя проста штучнага інтэлекта ў кішэні.

🗓 Запуск заплянаваны на канец 2026 года, але хайп ужо пачынаецца. Пад капотам – усё, што можа прапанаваць OpenAI + дызайнэрскі геній Айва. Калі ў іх атрымаецца, гэта будзе новы айфон-момант. Толькі без айфона.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Японцы паказалі першыя ў сьвеце акуляры з аўтафокусам

На выставе BEYOND Expo 2025 прэзэнтавалі прыладу, якая можа зьмяніць паўсядзённае жыцьцё мільёнаў людзей з парушэньнем зроку.

ViXion 01S выкарыстоўваюць сэнсар глыбіні, убудаваны паміж лінзамі. Тэхналёгія распрацаваная з улікам самых розных зрокавых праблемаў.

Дызайн акуляраў распрацаваны японскім бюро Nendo. Яны важаць толькі 55 грамаў, зарада хапае на 15 гадзін бесперапыннае працы, а кошт – каля $500.

Гучыць як магія, але гэта – тэхналёгіі. Японцы зрабілі тое, пра што раней можна было толькі марыць: цяперака людзі з праблемным зрокам змогуць бачыць выразна заўсёды: зблізку, удалечыні, у любы момант – без адзінага лішняга руху.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Белая Вежа стала самым высокім 3D-друкаваным будынкам у сьвеце

У маленькай альпійскай вёсачцы Муленьс, дзе жыве ўсяго 11 чалавек, зьявіўся неймаверны архітэктурны арт-аб’ект – Tor Alva (у перакладзе – Белая Вежа). Яна дасягае вышыні 30 мэтраў і ўжо ўважаецца за найвышэйшую 3D-друкаваную пабудову ў сьвеце.

Архітэктары называюць яе “вытанчаным шматслаёвым тортам”. Вежа зробленая з 32 складаных белых бэтонных калонаў, што звужаюцца дагары, а на самым версе раскрываюцца купалам. Унутры – чатыры паверхі, лесьвіцы і месца для невялікіх выступаў. Усяго яна зьмяшчае 32 чалавекі.

За праектам стаіць ETH Zurich — адзін з самых прагрэсыўных тэхналягічных унівэрсытэтаў Эўропы. Разам з культурным фондам Fundaziun Origen яны хацелі паказаць, на што сёньня здольны 3D-друк. І зрабілі гэта вельмі эфэктна.

Вежу друкавалі каля 900 гадзінаў на працягу пяці месяцаў. Для будаўніцтва выкарыстоўвалі два робаты: адзін наносіў спэцыяльную цэмэнтную сумесь пластамі, другі кожныя 26 см дадаваў унутр сталёвую арматуру. Гэта дазволіла зрабіць складаную і трывалую канструкцыю, якую амаль немагчыма стварыць традыцыйнымі мэтадамі.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Другі раз у гісторыі Apple зьмяняе дызайн сваіх апэрацыйных сыстэмаў

Сёньня распачалася штогадовая канфэрэнцыя для распрацоўнікаў WWDC. У першы дзень Apple прэзэнтавала абноўленыя апэрацыйныя сыстэмы, якія атрымалі новы дызайн (кампанія назвала яго Liquid Glass – “вадкае шкло”) і нумарацыю — цяпер нумар будзе адпавядаць году.

Асноўныя “фішкі” прэзэнтацыі:

iOS 26

‣ Эфэкт 3D-анімацыі для фота на экране блякіроўкі і адаптыўны шрыфт часу.
‣ Абноўлены інтэрфэйс камэры.
‣ Новы дызайн праграмаў «Тэлефон» і «Паведамленьні», з антыспамам і магчымасьцю зьмяняць фон чата.
‣ Жывы пераклад голасу падчас званкоў.
‣ Visual Intelligence – распазнаваньне аб’ектаў на скрыншотах і пошук інфармацыі.

iPadOS 26

Усе асноўныя навінкі iOS 26 плюс:
‣ Сапраўдны шматвокнавы рэжым з гнуткаю зьменаю памеру вокнаў.
‣ Новы курсор і дадатковыя жэсты для трэкпаду.
‣ Верхні радок мэню – амаль як у macOS.
‣ Праграма «Файлы» цяпер дазваляе замацоўваць тэчкі ў Dock і перацягваць файлы ў іншыя праграмы.
‣ Фонавая праца праграмаў.

macOS 26 Tahoe

‣ Падтрымка тэм ад розных распрацоўнікаў.
‣ Live Activities – хуткі запуск праграмаў з iPhone.
‣ Палепшаны пошук Spotlight з кантэкставымі дзеяньнямі і доступам да буфэру абмену.

Новыя апэрацыйныя сыстэмы стануць даступныя ўжо ўвосень.

📱 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Прэзэнтаваная сыстэма відэасувязі з эфэктам прысутнасьці за $25,000

HP і Google стварылі сыстэму 3D-відэасувязі Project Starline – прыладу, здольную ствараць эфэкт жывое прысутнасьці суразмоўцы.

Яна разьлічаная на карпаратыўны сэгмэнт і працуе толькі пры наяўнасьці другое гэтакае ж устаноўкі ў суразмоўцы. Цяпер сыстэму ўжо тэстуюць у шэрагу вядомых кампаній, уключаючы Salesforce і T-Mobile.

👍 Падтрымаць Tech Lead
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM